Матуля Беларусь
184 subscribers
34.5K photos
655 videos
1 file
3.14K links
加入频道
ПРАВАСЛАЎЕ. МЕСЦА СІЛЫ. МУЗЕЙ У МІНСКУ.
Яшчэ раз хачу нагадаць мінчанам і гасцям сталіцы пра цудоўнае мястэчка, наведванне якога прыносіць і асветніцтва, і душэўную радасць, і моманты разважання...Гэта царкоўна-гістарычны Музей пры Мінскай духоўнай акадэміі. Тут унікальныя калекцыі, якія распавядаюць пра гісторыю праваслаўя на беларускіх землях : абразы, фотаздымкі, макеты храмаў, прадметы культу і побыту, святарскія строі, асабістыя рэчы вядомых духоўных асоб, у тым ліку – кабінет мітрапаліта Філарэта. Сёлета – 10 гадоў, як пачала рэалізоўвацца ідэя стварэння ўстановы. Дзівосныя экскурсіі тут праводзіць унікальны спецыяліст, мастацтвазнаўца @Марыя Нецвятаева. Адным словам – збярэцеся ў царкоўна-гістарычны Музей – не пашкадуеце ! Самы цэнтр Мінска. Вуліца Зыбіцкая,27.

На фота : с задавальненнем апасля запісу інтэрвью прайшліся музейнымі заламі з госцем Беларусі Наталляй Дзмітрыеўскай. Пры нас – засталі яшчэ дзьве экскурсіі. «Не зарастёт народная тропа...»

#сілаверы #музей #праваслаўе #рарытэты #духоўнаяакадэмія #Мінск #Беларусь #месцасілы #наташабардзілоўская #марыянецвятаева
НАШЫ ТАЛЕНТЫ. СУСТРЭЧА ДУШЫ. ЯЎГЕН ОТА.
Я так хацела яго абняць.Перадаць цеплыню і сказаць “Поспеху табе, хлапчаня !” І нарэшце – здзейсніла гэта !!! Знаёмцеся, юны талент ЯЎГЕН ОТА – пяцікласнік дзіцячай музычнай школы імя Я.Глебава. Дырэктар ўстановы (а гэта музыкант і кіраўнік з вялікім стажам) сцвярджае, што Жэня - наш беларускі Раберціна Ларэці ! А вынікі конкурсаў - толькі падцвярджаюць гэта. Лаўрэат. Працаўнік. Сімпацяга. І пацан-пацан : рухавы, вясёлы, ветлівы, камунікабельны !!! У закуліссі, перад канцэртам гарэзілі з сябрамі - не суняць ! @Наташа Бардзілоўская пазнаёмілася і з мамай Яўгена, і з яго настаўніцай…
#яўгенота #наташабардзілоўская #тамаракуніцкая #дмшглебава #Мінск #Беларусь #нашы #таленты #вакал #спевы
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
НАШЫ ТАЛЕНТЫ. СУСТРЭЧА ДУШЫ. ЯЎГЕН ОТА.
У канцэрце “ВЯСНА ПЕРАМОГІ” ад ДМШ імя Я.Глебава выступілі шмат юных музыкантаў, але з асаблівым чаканнем я слухала і ВАМ УСІМ у сваім аматарскі-тэлефонным запісы перадам непараўнальны шэдэўр Пахмутавай : “Белавежская пушча” – мяркую, кампазітар была б задаволеная шчырым і майстэрскім выкананнем ад Яўгена Ота …А тэлеэфірны варыянт сённяшняй натхняльнай канцэртнай імпрэзы - выйдзе ў "НАВІНАХ" на т\к "БЕЛАРУСЬ-1". Будзе шмат прыгожых дзіцячых тварыкаў, шмат бессмяротнай музыкі і выдатнага музыцырвання !!!
#яўгенота #наташабардзілоўская #тамаракуніцкая #дмшглебава #Мінск #Беларусь #нашы #таленты #вакал #спевы
ДА МАСТАЦКАГА ЮБІЛЕЯ. БЕЛАРУСКІЯ ФОНДЫ. ТБ-МАТЭРЫЯЛ.
Вы бачыце выставы, замілоўваецеся на экспазіцыі.., але і не падазраеце, якім чынам творы мастацтва «прыязджаюць» у арт- залы і куды пасля імпрэз вяртаюцца. А @Наташа Бардзілоўская – ведае і з вялікім задавальненнем прасачыла гэты сакрэтны шлях ! Жалезныя дзьверы расчыненыя – тэлекамера ў фондавым сховішчы адной з вядучых і самых старых музейна-галерэйных устаноў ! Рыхтуем матэрыял ! А пакуль – сакральна і кранальна...Дзякуй ахоўнікам гэтага багацця «за пропуск» у свае «святая святых» !!!

#матуля #беларусь #наташабардзілоўская #мастацтва #тэлебачанне #мінск #культура #фонды #минск #искусство #телевидение
Forwarded from Галерея FARBA
​​📢 С 2 февраля Национальный центр современных искусств и галерея FARBA откроют новый выставочный проект «История архитектуры». Публике будет представлена интерактивная экспозиция, которая покажет зрителю, как развивалась архитектура на своём долгом пути.

🏛 Картины, макеты, 3D-фотозоны, арт-объекты, дополненная реальность и многое другое – этот проект будет интересен не только специалистам сферы, а совершенно точно привлечёт внимание вас, ваших мамы и папы, тёти и дяди, сестры или брата – короче, всех.

🎨 По сложившейся традиции мы приглашаем беларусских авторов, в том числе и архитекторов и дизайнеров, принять участие в нашем проекте. Если вам кажется, что ваши работы смогут дополнить экспозицию, то присылайте заявку на почту 📧 [email protected]. В теме письма, пожалуйста, обозначьте «Для выставки “История архитектуры”».

❗️ ВНИМАНИЕ ❗️ В письме нужно указать:
1. Ваше имя, фамилию и дату рождения.
2. Название предлагаемых работ.
3. Техника исполнения (например: холст, масло).
4. Размер работы (высота×ширина).
5. Год создания.
Все фотографии, приложенные к письму, должны быть подписаны.

❗️ Присылать не более 5 работ одного автора.

Мы рассмотрим все поступившие заявки и ответим каждому!

Ждем ваши заявки до 2 января включительно, ответ о вашем участии в проекте постараемся дать не позднее 26 января.

#архитектура #архітэктура #architecture #выставка #арт #art #галерея #музей #минск #мінск #minskgood #minskgram #instaminsk #искусство #minsknews #минскновости #opencallforartists #opencallminsk #опенколл #opencall #opencallbelarus #opencallforartists
Forwarded from Галерея FARBA
​​🎓 Лекция Екатерины Вересовой «А вы еще и рисуете? Истории об известных личностях, которые серьезно увлекались живописью», 23 декабря (сб), 19:00

🔥 В рамках нашего субботнего мероприятия «Фарбатэрапія. Зараджайся на зіму!» приглашаем вас на лекцию Екатерины Вересовой (Санкт-Петербургская академия художеств им. И.Е.Репина) «А вы еще и рисуете? Истории об известных личностях, которые серьезно увлекались живописью».

▪️ Говорят, что гениальный человек гениален во всем. И тут же вспоминается Уинстон Черчилль, коротающий выходной денек у холста.

▪️ Однако тут же возникает вопрос: что здесь первостепенно – имя выдающегося исторического деятеля, который в том числе еще и занялся живописью, и поэтому его работы стали ценить? Или же, забыв про иные заслуги, эти работы все равно отличаются высокой художественной ценностью и сами по себе уникальны?

▪️ Актеры, писатели, политики – не будем раскрывать все имена. Мы вместе посмотрим на разные образцы живописи, многие из которых уже представлены в мировых художественных галереях, хотя их авторы прославились отнюдь не как профессиональные живописцы.

❗️❗️❗️ Внимание, количество мест ограничено, успейте приобрести билет в кассе или онлайн!

🎟 Вы можете приобрести билет онлайн по ссылке https://bezkassira.by/farbaterapiya-zaradzhajsya-na-zimu-60842/ (ссылка – в описании профиля @farba.gallery).

⬇️ Обратите, пожалуйста, внимание на единую цену билетов.

🎟 Стоимость билетов (включает также просмотр экспозиции):
30 руб. – для всех категорий.

Выставочный проект «Путешествия Фёдора Конюхова» работает по адресу:
📍 Национальный центр современных искусств Республики Беларусь
г. Минск, пр-т Независимости, 47 (ст. м. «Плошча Якуба Коласа»)

📞 За дополнительной информацией обращайтесь по телефонам:
+375 25 542 30 00

#FedorKonyukhov #fedorkonyukhov #ФедорКонюхов #путешествия #приключения #выставка #арт #art #галерея #музей #галерея #галерэя #gallery #exhibition #ar #immersivemovie #минск #мінск #minskgood #minskgram #instaminsk #искусство #minsknews #минскновости #ПовелительВетра
Музыка, мова, характары...
"...Дух беларускіх легенд ды паданняў адчуваецца адразу ж з уверцюры - музыка выплывае нібыта з мінуўшчыны і злучае часы, каб тых, хто сядзіць у зале, не проста заглыбіць у дзею, а зрабіць сузіральнікамі падзей, што адбываюцца на сцэне...
#bolshoibelarus91

Напэўна, Уладзіміру Караткевічу было няпроста адаптаваць літаратурны твор для сцэнічнага ўвасаблення, але ж яго светабачанне і стыль усё ж адчуваюцца, асабліва, калі слухаеш прыгожа-пранікнёныя арыі, якія гучаць па-беларуску. А як іначай, калі героі разважаюць пра вельмі тонкія і інтымныя рэчы: каханне да жанчыны і любоў да радзімы?..
#музыка #опера #прыгажосць #слухаемсваё #Мінск #горад #тэатр #Вялікітэатр #Беларусь #слова #артыст #настрой

Шчырае і ахвярнае каханне, жаданне змагацца за яго, сяброўская здрада і бязлітасная рэўнасць, за якой стаіць смерць... І цяжка сказаць, хто з чатырох герояў тут другасны. Сплятаецца складаная інтрыга, калі шляхціц Раман закаханы ў халопку Ірыну, якая належыць яго сябру Кізгайлу. А яго жонка Любка супраць таго, каб адпусціць Ірыну... Увага гледача пераключаецца з аднаго героя на іншага... Але сутнасць і кульмінацыя — арыя Рамана, калі яго раздзіраюць сумненні, і тут выразна гучыць тэма болю за радзіму. Яна ёсць, няхай дзея ўсё ж ідзе ўслед за каханнем - яно ставіцца ў аснову ўсяго, яно перамагае змрок і разбурае смерць. Стрыжань галоўнага героя ў тым, што ён умее любіць і кахаць..." Л.Цімошык для партала "Звязда"

Музыка Дзмітрыя Смольскага будзе гучаць у Вялікім 13 лютага. На сцэне - опера "Сівая легенда", лібрэта да якой напісаў сам Уладзімір Караткевіч. За дырыжорскім пультам - Юрый Караваеў. У галоўных партыях: Алена Золава, Дзмітрый Шабеця, Аксана Волкава, Уладзімір Громаў, Дзмітрый Капілаў.

Квіткі тут
НАШЫ ВОДГУКІ.
НАРОД пра НАРОДНАЕ...

"Вялізарную калекцыю лялек у рэканструяваных беларускіх касцюмах, якія адлюстроўваюць прыналежнасць да розных рэгіёнаў Гомельшчыны, паглядзела ў Першым нацыянальным гандлевым доме. Кожная лялька адрозніваецца адзін ад аднаго галаўным уборам, ўзорамі на вышытых (у тым ліку і ўручную) кашулях і фартухах, кроем адзення, каляровай палітрай тканін... і гэта зусім не маленькія лялькі-мотанкі. Шмат нюансаў прыйшлося ўлічыць пры іх стварэнні, ведаць народную культуру, традыцыі, гісторыю. Шкада, не прадаюцца. Даведалася, што ўпрыгожваць павільён №343 лялькі будуць яшчэ доўга, так што палюбавацца змогуць усе жадаючыя."


#ЛюдмілаШастаковіч
#Мінск
НАШЫ ВОДГУКІ.
НАРОД пра НАРОДНАЕ.

"Дом рамёстваў у вёсцы Рэкта Жлобінскага раёна. Шчырыя, захопленыя сваёй працай людзі, выдатныя майстры. Выклікаюць захапленне цудоўныя лялькі, якія робяць гэтыя людзі. Ды яшчэ кожнай ляльцы даюць імя."

#ГалінаРудніцкая
#Мінск
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ПРАСПЯВАЕМ РАЗАМ !

Хочаце паспяваць ЖНІЎНЫЯ ПЕСНІ ?!

#КацярынаАракчэева чакае на майстар-класы ў пятніцу 13.09 і нядзелю 15.09 (пісаць у прыват FB).

Без падрыхтоўкі і музычнай адукацыі.

Раней у вёсках спявалі ўсе, насалоджваючыся працэсам і абсалютна не валодаючы музычнай граматай. Таму чакаю ўсіх, галоўнае – гэта вялікае жаданне спяваць і цікаўнасць да гэтай тэмы

Раскрыццё прыроднага гучання голасу. Працэс спявання ў народнай манеры – гэта і адпачынак, і рэлаксацыя. Спевы валодаюць вельмі моцным тэрапеўтычным эфектам, песні могуць узняць настрой. А выкананне сугучных настрою твораў дапамагае знайсці раўнавагу і супакойвае!

Народныя песні – наш найвялікшы скарб і бясконцая крыніца натхнення. Калісці песні гучалі ў кожнай хаце і на вольным паветры - падчас святаў, вяселляў, вячорак. У гэтую гарачую восеньскую пару заспяваем прыгожыя жніўныя песні, што перадаваліся з пакалення ў пакаленне.

#КацярынаАракчэева
Гурт "Астроўна"
#Мінск
НАША СЯМ'Я.
ПОГЛЯД ПСІХОЛАГА.

ПЯЦЬ ЗВЫЧАК ШЧАСЦЯ.

Пяць звычак шчаслівых пар, якім варта павучыцца!

Кожная пара хоча мець моцныя і гарманічныя адносіны. Але як да гэтага прыйсці? Разгледзім 5 важных звычак, якія дапамогуць вам пабудаваць адносіны мары:

1. Надавайце адзін аднаму час. Рэгулярныя спатканні, сумесныя прагулкі і хобі дапамагаюць падтрымліваць блізкасць.

2. Будзьце ўдзячныя. Штодня кажаце любімаму чалавеку, за што вы яму ўдзячныя. Гэта ўмацоўвае сувязь.

3. Вучыцеся канструктыўна вырашаць канфлікты. Пазбягайце крытыкі і абвінавачванняў, кажыце пра свае пачуцці.

4. Выяўляйце пяшчоту. Абдымкі, пацалункі, пагладжванні - усё гэта дапамагае адчуваць сябе каханым.

5. Шануйце індывідуальнасць. Паважайце інтарэсы і асабістую прастору адзін аднаго. Гэта залог гармоніі.

Якія вашы адносіны?

#ЯўгенНаўмёнак
#Мінск
НАША МАСТАЦТВА.
МЕРКАВАННЕ - ЦІКАВА...

"І зноў нельга не сказаць добрых слоў у адрас галерэі "АРТ Фабрика " за шыкоўную для любога гледача выставу "Ад малога да вялікага", Уладзіміра Аляксеевіча Церашчука.

Уладзімір Аляксеевіч- гэта мастак, пра якога можна сказаць - вельмі сакавіты і яскравы. Але сакавітасці фарбаў ён дасягае не моднымі тэндэнцыямі выкарыстання акрылавых фарбаў а-ля "кроў з вачэй", а майстэрствам спалучэннем усёй палітры колераў бачнага чалавеку спектра.

Таму работы Уладзіміра Аляксеевіча выглядаюць так гарманічна і лёгка. Пры бачнай эцюднасці работ майстра, яны маюць завершаны выгляд, дзе ўсё на сваіх месцах і як мае быць.

І нельга абмінуць такую рэдкасную якасць жывапіса Уладзіміра Аляксеевіча, як прастор. Прастор, які ўражвае сваёй велічнасцю і натхняе адправіцца ў вандроўку:)"

#МікалайСікорскі
#Мінск
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ТРАДЫЦЫІ КАСЦЮМА -
ЛЕКЦЫЯ ЗНАЎЦЫ.

ТРАДЫЦЫЙНАЕ АДЗЕННЕ ГАРАДЗЕНШЧЫНЫ. Частка 2
лекцыя Ганны Сілівончык

18/01/2025, 17:00

📍Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Запрашаем на 2-ую частку аўтарскай лекцыі Ганны Сілівончык “Традыцыйнае адзенне Гарадзеншчыны”.

Кожны рэгіён Беларусі мае свае асаблівасці ў традыцыйнай культуры. Тут размова і пра спеўныя, танцавальныя, абрадавыя звычаі і, канечне, пра строй.

Цікавая і маладаследаваная тэма – адзенне Гродзенскай вобласці і, разам з ёй, заходняй часткі Мінскай вобласці. Тут сялянскае адзенне старога тыпу ў цэлым раней выйшла з шырокага ўжытку і дайшло да нашых часоў у досыць малым аб'ёме. Але ўсё ж пэўныя матэрыялы па гэтым рэгіёне ёсць.

У першай частцы лекцыі мы разглядалі графіку, жывапіс і старыя фотаздымкі, а гэтым разам паглядзім аўтэнтычныя артэфакты з абранага рэгіёну.

Квіткі: 8р.
Даведкі: +375 17 363 56 21.
Адрас: г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

#МузейГісторыіБелЛітаратуры
#Мінск
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
БУККРОСІНГ У МІНСКУ.

"Паважаныя сябры! Хочам нагадаць, што ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры дзейнічае кропка буккросінгу - практыка пакідання кніг у публічным месцы, каб іх ўзялі і пачыталі іншыя.

У фае музея на палічках з пазнакай “Абмен кніг” можна пакінуць прачытанную кнігу, а замест яе ўзяць іншую, якая зацікавіла.

Паўдзельнічаць у буккросінгу можна падчас працы музея: з 10:00 да 19:00, акрамя панядзелка.

Буккросінг у музеі рэалізуецца ў межах сацыяльнага праекту Белгіпс-эка "Кнізе - другое жыццё", за што ім шчыры чытацкі дзякуй."

#МузейБелЛітаратуры
#Мінск
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ЦЭНТР СУЧАСНАГА МАСТАЦТВА.

АНОНС ВЫСТАВЫ.

5 лютага ў 18: 00 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (вул.Някрасава, 3) адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы работ Грэгара Данеляна «Па алеі памяці...».

Экспазіцыя выставы ўяўляе сабой рэтраспектыву творчасці мастака з 1980 па 2016 гг., уключаючы працы з цыклаў «У святле яго святла» і «Да бясконцасці...». Упершыню ў Мінску на выставе экспануецца аўтапартрэт майстра "Мысліўца з трубкай " (1983 г.), створаны ў Тбілісі і адзіны, які застаўся калекцыі ў сям'і.

Творы мастака знаходзяцца ў музеях і прыватных зборах у Арменіі, Аўстрыі, Беларусі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грузіі, Даніі, Ізраілі, Італіі, Канадзе, Латвіі, Нідэрландах, Нарвегіі, Расіі, ЗША, Украіне, Францыі, Швейцарыі.

Выстава працягнецца да 23 сакавіка 2025.

#НЦСМ
#Мінск
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
КНІЗЕ - ДРУГОЕ ЖЫЦЦЁ !

"Працягваецца наша плённае супрацоўніцтва з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры.
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Да нас у офіс завіталі супрацоўнікі музея - Вялянціна Сяргееўна і Аляксандра.

У рамках сацыяльнага праекта "Кнізе другое жыццё" мы перадалі ў музей 230 кніг, а таксама паштоўкі. Яны будуць выкарыстоўвацца для навуковай працы, экспазіцый, а таксама для буккросінга 📚.

У ліку перададзеных:
кнігі з дароўнымі надпісамі беларускіх аўтараў: С. Законнікава, Л. Дранько-Майсюка, А. Горвата, С. Лебедзева, А. Белавусава, І. Катлярова, Н. Вяршыніна, В. Штейн-Усава, В. Шура, У. Лабанка.

З. Яцкевіч. Радавод Максіма Багдановіча. Мінск, 1999.

М. Стральцоў. Мой свеце ясны (паэзія). Мінск, 1986.

Мініяцюрная кніга П. Броўкі "Ты мая пчолка. Лірыка". Мінск, 1972.

#Белгипсэко
#Мінск
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
З НАЦЫЯНАЛЬНЫХ ЗАПАСНІКАЎ...

5 лютага пачынае працу выстава жывапісных работ Аляксандра Казлоўскага "Вечнае быццё светастварэння" са збору Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Утвораны ў 2015 годзе, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь святкуе сёлета сваё 10 – годдзе, што з'яўляецца выдатнай падставай прадставіць культурнай грамадскасці музейныя калекцыі - плён збіральніцкай працы некалькіх пакаленняў яго супрацоўнікаў.

Выстава працягнецца да 23 сакавіка 2025 года.
НЦСМ па адрасе: вул. Някрасава, 3.

#НЦСІ
#Мінск