Матуля Беларусь
183 subscribers
34.3K photos
650 videos
1 file
3.12K links
加入频道
Forwarded from Газета "Медицинский вестник" (Медицинский Вестник)
💥 Вясной 1987 года маладая медсястра Таццяна Семянчук адправілася ў камандзіроўку ў Чарнобыль, каб дапамагаць ліквідатарам аварыі на ЧАЭС. Яна назаўжды запомніла бязлюдны горад, жудасную цішыню і бясконцае пачуццё адзіноты.

📌 Тут Таццяна Аляксандраўна ўсвядоміла, наколькі каштоўнае чалавечае жыццё. Вярнуўшыся дадому, вырашыла цалкам прысвяціць сябе людзям.

#медсестры_Беларуси #здравоохранение

«Медицинский вестник»
💥 По традиции к Дню медицинских работников мы запускаем конкурс рисунков для детей представителей сферы здравоохранения Беларуси «Сапраўдны доктар». В этот раз героем художественных работ станет настоящий и самый лучший доктор.

⚡️ Главный приз конкурса — экскурсионная поездка «Наша история: Брестская крепость и 5-й форт» от туристической компании TravelAgency.by!

📌 12 июня мы опубликуем конкурсные рисунки с самыми высокими баллами в праздничном выпуске «Медицинского вестника», с удовольствием расскажем о героях ваших художественных работ и поздравим всех «Сапраўдных дактароў» с Днем медицинских работников Беларуси.

📌Туристическая компания TravelAgency.by отправит победителей в увлекательные экскурсионные путешествия по родной стране — в замки Мира и Несвижа, в королевский город Гродно, в центр старинных народных ремесел «Дудутки».
НАШЫ АСОБЫ.
ІВАН СТАЛЯРОЎ.
ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА.

20 мая - дзень нараджэння беларускага мастака і педагога СТАЛЯРОВА Івана Міхайлавіча (1923 - 2015).

Нарадзіўся ў Віцебску. Скончыў мастацкае вучылішча, Маскоўскі паліграфічны інстытут. У мастацкіх выстаўках удзельнічаў з 1953 г. Працаваў ў жывапісе і графіцы. Аўтар пейзажаў і тэматычных кампазіцый. Аўтар навучальнага дапаможніка "Акварэль. Матэрыялы і спосабы пісьма" (1980). Член Беларускага саюза мастакоў з 1967 г. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1993).
НАША МАСТАЦТВА.

ЭДУАРД РЫМАРОВІЧ : РОСПІС КОЛАСАЎСКАЙ ПРАСТОРЫ.

У спадчыне беларускага мастака Эдуарда Рымаровіча (1957 -2013) - шыкоўныя інтэр’еры бібліятэкі імя Якуба Коласа.

Першая частка дыптыха. Роспіс (энкаўстыка) "Наркевіч-Ёдка" (1986-1987) у чытальнай зале Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.
На роспісе намаляваны выбітны беларускі вучоны, фізік, біёлаг, медык, прафесар, доктар медыцынскіх навук Якуб Наркевіч-Ёдка, які дзеліцца сваімі навуковымі адкрыццямі з калегамі.

Навуковец беларускага паходжання Наркевіч-Ёдка вынайшаў спосаб бесправадной перадачы і прыёму электрамагнітных хваляў на адлегласці (першы ў свеце правобраз радыёпрыёмніка, 1891), але не запатэнтаваў вынаходніцтва. Існуе дакумент, які пацвярджае прыярытет Наркевіча-Ёдкі ў гэтым вынаходніцтве - пратакол паседжання Французскага фізічнага таварыства ў Парыжы (1898). У ім азначаецца, што А.Лоджу «належыць першая ідэя тэлеграфіі без правадоў".

#МікалайСікорскі
НАШЫ КЛАСІКІ.
ПОМНІК КУПАЛЛЕ АДКРЫЛІ Ў ТУРКМЕНІСТАНЕ.

У Ашхабадзе адкрылі 5-мятровы помнік Янке Купале.

Скульптура з'явілася на алеі класікаў замежнай літаратуры.

Мерапрыемства прайшло ў рамках святкавання 300-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Туркменістана Махтумкулі Фрагі, піша Мірістэрства зампжных спраў. Помнік Купале з'явіўся на алеі ў кампаніі з 25 класікам замежнай літаратуры.
Вышыня скульптуры складае 4,9 метра. Пасол Туркменістана ў Беларусі распавядаў, што яе вонкавы выгляд узгадняўся з беларускім бокам.
НАШЫ АСОБЫ.
ЯЗЭП ПУШЧА.
ЛІТАРАТУРА.

20 мая - дзень нараджэння беларускага паэта ЯЗЭПА ПУШЧЫ (1902-1964).

Плашчынскі Іосіф Паўлавіч нарадзіўся ў вёсцы Каралішчавічы Мінскай губерні. У 1910 - 1913 вучыўся ў Каралішчавіцкім народным вучылішчы, потым - Мінскае рэальнае вучылішча. У 1925 - 1927 вучыўся на педфакультэце БДУ, адкуль перавёўся ў Ленінградскі ўніверсітэт. Працаваў настаўнікам, у Інбелкульце, выдавецтве і інш.. Ён адзін з заснавальнікаў літаб’яднанняў "Маладняк" і "Узвышша". 25 ліпеня 1930 г. арыштаваны ОГПУ па справе "Саюза вызвалення Беларусі". 5 гадоў высылкі. Адбываў пакаранне спачатку ў Чувашыі, затым на Урале. Вызваліўся 24 ліпеня 1935. У 1937 - 1958 гг. працаваў настаўнікам і дырэктарам школ Горкаўскай і Уладзімірскай абласцей. 19 ліпеня 1958 г. з сям’ёй вярнуўся ў Мінск.
Друкаваўся з 1922 г. Аўтар паэтычных зборнікаў, паэм "Песні вайны", "Крывавы плакат", "Бор шуміць", казкак для дзяцей. Нягледзячы на перажытыя рэпрэсіі і высылку, паэзія Пушчы засталася светлай па настрою.

#ViktarKaval