Матуля Беларусь
181 subscribers
33.3K photos
649 videos
1 file
3.05K links
加入频道
НАША ВЕРА.
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.

КРАЯЗНАЎЧАЯ ЛІТАРАТУРА.

"Да родных вытокаў.
У дапамогу краязнаўцу."
С.Б.Холеў.


У кнізе раскрываюцца асноўныя напрамкі і віды краязнаўства і змяшчаюцца матэрыялы аб спосабах арганізацыі краязнаўчай работы з навучэнцамі ва ўмовах сучаснага адукацыйнага працэсу. Падрабязна апісваецца методыка правядзення разнастайных краязнаўчых даследаванняў, накіраваных на ўсебаковае вывучэнне мясцовасці, даюцца рэкамендацыі па практычным прымяненні вынікаў праведзенай краязнаўчай работы.
Адрасуецца выкладчыкам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, студэнтам педагагічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў, краязнаўцам-аматарам.

Няшмат асобнікаў !

#АкадэмКніга
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.

Сёння на паліцах #АкадэмКніга...
НАШЫ ВЫДАННІ.
БЕЛАРУСКІЯ ЗБОРНІКІ.

ДЛЯ НАВУЧАЛЬНАЙ МОЛАДЗІ.

В.М.Сіўковіч
"Беларуская мова. ЦЭ.ЦТ.Тэорыя, прыклады, тэсты".


#АкадэмКніга
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.

БАГДАНОВІЧАЗНАЎСТВА.

"Рэ/экспазіцыя. Штрыхі да біяграфіі Максіма Багдановіча".
Ірына Мышкавец.


Выйшаў зборнік артыкулаў уключае матэрыялы, прысвечаныя асбістаму і творчаму шляху класіка беларускай літаратуры, а таксама яго блізкім, родным, калегам, сябрам.

#АкадэмКніга
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.
КРАЯЗНАЎСТВА.

"Уладальнікі старога Мсціслава. Гістарычныя партрэты."
А.А.Мяцельскі.


Манаграфія прысвечана ўладальнікам Мсціслава - аднаго з найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі. Расказваецца, хто і калі ў Сярэнявеччы валодаў горадам, паказваецца іх уклад і ў развіццё мсціслава, і ў агульнадяржаўныя справы. асобныя главыпрысвечаны князям Мсіслаўскім, што жылі ў Вялікім Княстве Літоўскім, а таксама ў Рускім царстве.

#АкадэмКніга
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.

КАРАНІ НАШЫХ ПРОЗВІШЧАЎ.

Які сэнс закладзены ў нашых прозвішчах? Як яны з'явіліся і што цікавага могуць расказаць пра месца пражывання нашых далёкіх і не вельмі продкаў, пра род іх заняткаў, а, можа, нават пра характар? Кніга дапаможа знайсці адказы на гэтыя пытанні. У ёй прапануюцца навуковыя версіі паходжання прозвішчаў, атрыманыя ў працэсе даследаванняў. Пры гэтым чытаецца кніга лёгка, навукова-папулярны стыль робіць яе даступнай і цікавай для шырокага кола чытачоў: не толькі для лінгвістаў , гісторыкаў, этнографаў, але і для ўсіх тых, хто хоча даведацца пра гісторыю свайго роду.

Вядома, немагчыма змясціць у адно выданне расшыфроўкі ўсіх існуючых у нашай краіне прозвішчаў.

Якое прозвішча паходзіць ад слова, які пазначае дэбашыра, чалавека з буяным норавам, якая адсылае да слова са значэннем "шепелявить", а якая паўстала ад старажытнага ахоўнага імя, паводле павер'яў які робіць дзіцяці непрывабным для злых сіл? На старонках кнігі - тысячы прозвішчаў.

#АкадэмКніга
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.

Літаратура для дзятвы ў 👇

#АкадэмКніга
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.

ПРА ГАННУ САНГУШКУ.

Чорная дама з Мірскага замка. Княгіня Ганна Кацярына з Сангушкаў Радзівіл (1676-1746) (Серыя «Genus Albaruthenicum»).

Калектыўная манаграфія прысвечана жыццю і дзейнасці княгіні Ганны Кацярыны з Сангушкаў, жонкі канцлера ВКЛ князя Караля Станіслава Радзівіла.

Рана аўдавеўшы,яна не выйшла другі раз замуж, а прысвяціла сябе выхаванню дзяцей, кіраванню шматлікімі маёнткамі роду Радзівілаў.Ганна з Сангушкаў Радзівіл пэўна час жыла ў Міры,што спрыяла росквіту мястэчка.Менавіта «мірскаму» перыяду яе біяграфіі прысвечана дадзенае даследаванне.

Разглядаюцца такія аспекты, як сямейнае выхаванне,стасункі ў шлюбе, выхаванне дзяцей, гаспадарчая дзейнасць,паўсядзённае жыццё ў Міры і Мірскім замку, а таксама аналізуецца вядомы на сёння іканаграфічны матэрыял, звязаны з Ганнай.

Кніга будзе карыснай для гісторыкаў, выкладчыкаў, краязнаўцаў і шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца айчыннай гісторыяй, жыццём і дзейнасцю славутых асоб старажытнай Беларусі.

#АкадэмКніга
НАШЫ ВЫДАННІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ.

КАЛЯНДАР НА НОВЫ ГОД-2025.

Якім будзе 2025 год?
Няхай будзе ачМУРэнны !


Каляндар настольны з прышпільнымі прынтамі ❤️.

Жарты ✔️ вершы ✔️ прымаўкі ✔️
Ужо ў продажы !

#АкадэмКніга
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.

ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫЯ ЗБОРНІКІ.

ЗНОЎ У ПРОДАЖЫ ❗️

Зборнік матэрыялаў для выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» за перыяд навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Тэксты для пераказаў (2022) Г. М. Валочка, І. У. Булаўкіна, інш., "Сэр-Віт".

#АкадэмКніга