Матуля Беларусь
183 subscribers
33.9K photos
650 videos
1 file
3.09K links
加入频道
НАШЫ РЭГІЁНЫ.
АРТ- АБ'ЕКТ АРШАНШЧЫНЫ.

ВІЦЕБШЧЫНА.

Дзе на Аршаншчыне самы арыгінальны трактар? І гаворка не пра тэхніку...

Вёска Забалацце Аршанскага раёна - тут змяніўся адзін з карпусоў сельгаспрадпрыемства.

Гэта зернеачышчальны комплекс ЗСК-30 сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Радуньскае", які добра праглядаецца з праезнай часткі на шляху ў Оршу. Дырэктар прадпрыемства Адам Мазай вырашыў абнавіць аб'ект,не проста пафарбаваць, а зрабіць больш прывабным вялікі "сумны" будынак.Для гэтага запрасілі спецыялістаў "Shakola Art". Дызайнеры прапанавалі афармленне, а выкананне даручылі прафесійнаму мастаку Уладзіміру Сайко,які дапрацаваў сюжэт пад спецыфіку аб'екта.Плошча манументальнага роспісу - 300 кв.м.,праца вялася ў камбінаванай тэхніцы акрылавай фарбай высокай якасці,стойкай да розных умоў надвор'я. Паверхню сцен мастак папярэдне падрыхтаваў адмысловым складам. - У малюнку адлюстравана канцэпцыя працоўнага жыцця людзей на прадпрыемстве, - пракаментаваў сваю працу #УладзімірСайко.

#ОrshankaВy