Матуля Беларусь
185 subscribers
36.4K photos
671 videos
1 file
3.24K links
加入频道
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
"СІЛА ВЕРЫ".
МАЦІ БОЖАЯ БЯЛЫНІЦКАЯ.

Нас аб'яднала КАРАЛЕВА БЕЛАРУСІ - МАЦІ БОЖАЯ БЯЛЫНІЦКАЯ ❤️ !

Пра цудадзейны старадаўні абраз. І пра сучасны каталіцкі прыход імя Багародзіцы ў Бялынычах.

Паглядзіце на "БЕЛАРУСЬ-3"
Пятніца 10 мая ў 15.15.
Субота 11 мая ў 08.10.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
ХРЫСТОС УВАСКРОС!

Манах Андранік (Афон) пра Велікодную радасць.
НАША ВЕРА.
МУДРАСЦЬ ПРАЗ ЧАСЫ.

"Уваскрэсенне Хрыстова-гэта перамога любові; яно нам кажа, пра тое што, любоў, якая прымае смерць, тым самым робіцца несмяротнай, робіцца мацней смерці."

Мітрапаліт Антоній Суражскі
НАША ГІСТОРЫЯ.
ГІСТОРЫЯ ЦАРКВЫ ВКЛ.

"У навуковай і навукова-папулярнай літаратуры апошніх 30-ці гадоў, прысвечаных гісторыі Усходняй Царквы на землях Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, часта можна ўбачыць гравюры з выявамі выдатных царкоўных дзеячоў 14-18 ст.. Паходжанне гэтых гравюр амаль ніколі не пазначалася. Між тым, яны былі ўзяты з кнігі "SPECIMEN ECCLESIÆ RUTHENICÆ" настаяцеля царквы Св.Сергія і Вакха ў Рыме базыльяніна Ігнація Кульчынскага, якая выйшла там жа ў Рыме ў 1733 г.
Калегі з Vilniaus universiteto biblioteka змясцілі сканы гэтай і многіх іншых кніг і рукапісаў у адмысловым раздзеле "Uniate Collection".

https://kolekcijos.biblioteka.vu.lt/en/uniate-collection

Архіварыўс #ДзянісЛісейчыкаў
НАША ЖЫЦЦЁ.
АЛЕСЬ ГАРУН.

"ІДУЦЬ ГАДЫ..."

Ідуць сабе гады, ідуць,
Бы карагод, бясконца,
Што ў небе зорачкі вядуць
Ля месяца, ля сонца.
Ідуць сабе гады, ідуць -
І чалавек за імі.
Куды цябе яны вядуць
І сцежкамі якімі?
"Няведама мне, скуль усё і што я;
Няведама мне сама сцежка мая,
Няведама мне, і куды я іду.
Пытання не маю, ці што там знайду,
Не ведаю жыццё, ці шчасце, ці не, -
Пачалося гэта, браток, не на мне."

Ідуць гады, ідуць гады,
І з імі ўсё на свеце.
Сягоння ты, а йшлі дзяды,
А заўтра пойдуць дзеці.
Ідуць гады, і ты ідзеш
Ўздагонь за імі, з імі.
Нашто, скажы мне, ты жывеш
І з думкамі якімі?
"З адною я думкай у свеце жыву,
Настаўнікам узяўшы і лес і траву,
Крыніцы, і кветкі, і цемру, і свет,
І месяц, і зоры, і сонца прывет.
Прысуджаны шлях свой рабі дарагім,
Красуйся на радасць сябе і другім".
НАША НАДЗЕЙКА.
БАБУЛЯ. 103.

АСАБІСТАЕ :
ДЗЕНЬ СУСТРЭЧЫ і ШЧАСЦЯ ❤️.
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Неспадзявана старасць падышла.
А я сябе старым яшчэ не чую.
Як брамку,
што сарвалася з шула,
паправіць долю ўласную хачу я.

Усё было. І блага. І дабро.
Што важыць больш?
Рахунак наспявае.
А чорт настырна лезе пад рабро,
няўзнак яму,
што галава сівая.

Хай дабрынёю поўніцца душа.
Хай дабрыня і ў сэрцы запануе.
Нібыта ўвосень яблыкі з каша,
спагаду ўсім пакутным прапаную.

Прад імі брамку я не зачыню.
Для іх мая сядзіба не пустая.
Хрыстос па свеце сеяў дабрыню.
Яна ўва мне нарэшце прарастае.

Неспадзявана старасць падышла.
Гады атрэсла.Як вятрыска ліпу.
А я прыладзіў брамку да шула,
каб шчыра адчынялася, без рыпу."

( АРТУР ВОЛЬСКІ )

У маладыя гады нібы-та дыстанцыруешся ад старасці :маўляў,ад мяне гэта далёка. Але, сталасць - гэта не хіба.Гэта ўзнагарода,якая даецца... не кожнаму. Многія гады трэба заслужыць, трэба адолець, трэба годна пранесці. Нізкі паклон, доўгажыхары-любімчыкі лёсу і - дзякуй, што ВЫ ёсць.

ДАБРАНАЧ ❤️ !
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Зямля мая азёрная –
Рабіна за акном,
Крынічка ціхамоўная,
Гасцінны ветлы дом.
Іду жытнёвай сцежкаю –
Мне звоняць жаўрукі,
Блакітнаю усмешкаю
Вітаюць васількі.
Ты працаю славутая,
Карміцелька зямля.
Цярплівая, пакутная,
Ты назаўжды мая."

( НІНА ГАЛІНОЎСКАЯ )

Прывітанне, закаханыя ў Беларусь ! Мне гэтымі днямі давялося пабачыць родныя прасторы і праз вакенцы цягніка, і праз шкло аўто, і проста - пешшу пракрочыўшы і гарадскімі, і вясковымі сцежкамі... Пашчасціла яшчэ больш упэўніцца : роднае - лепшае, самае прыгожае, тое, што дае моц і загойвае душэўныя сумневы і раны...
Трэба проста быць самім сабой, жыць праверанымі, "ад продкаў" ісцінамі і, як у дзяцінстве, ісці сваімі, беларускімі сцежкамі...

ДОБРАЙ РАНІЦЫ, СЯБРЫ ❤️!
ШАНУЙЦЕ СВАІХ і СВАЁ !
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МАЛАДЗЕЧНА. МІНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МАГІЛЁЎ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. БРЭСТ.