ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
"Сягоння свята Перамогі
Вялікі дзень і дарагі!
Дзяды нам здабылі свабоду
Шчасліва ўнукі каб жылі.
Каб жылі мірна ва ўсім свеце,
Каб бераглі свае карні.
І каб запомнілі ўсе дзеці
Як цяжка мір ім здабылі.
І ў час калі насцігне гора
Ўсе з'ядналіся ў аблок.
І ў кожнага была апора
Да Перамогі новы крок.
Хай сонца свеціць над краінай
Жыве хай слаўна Беларусь!
Звярнуся да яе з павінай
І шчыра ў думках памалюсь."
( ЛІЛІЯ ВОРАНАВА )
Сёння святкуем Дзень Перамогі !
Кожны - узгадвае сваіх, з тых 40-ых.
Дзядулі, бабулі, бацькі-дзеці вайны - гісторыі пра іх мы захоўваем сямейна. Унукі чуюць непафаснае, а прыватнае, чуллівае. Мама плача, узгадваючы пра дзядулю - яе тату. Франтавік, за вайну быў шэсць разоў паранены.
Нам пашчасціла сабраць пра яго інфармацыю і з вуснаў мамы, і яго жонкі,бабулі, і з афіцыйных дакументальных крыніц.
Ганаруся ! Дзед у нас был гераічны !
СЛАВА героям Вялікай Айчыннай !
ДОБРАЙ РАНІЦЫ, СВЯТОЧНАЯ, МІРНАЯ, СОНЕЧНАЯ БЕЛАРУСЬ !!!

НАШЫ СВЯТЫ.
9 МАЯ-2024.
ДЗЕНЬ РАДАСЦІ.
ХРОНІКІ З МАЛОЙ РАДЗІМЫ.
9 МАЯ-2024.
ДЗЕНЬ РАДАСЦІ.
ХРОНІКІ З МАЛОЙ РАДЗІМЫ.
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.
"У час мяцежны, пераломны,
Калі ў хлусні са злом хаўрус,
Аддана, шчыра і нястомна
Малюся я за Беларусь.
За Беларусь, дзе кожны трэці
Ахвярай быў у час вайны,
Дзе ваявалі нават дзеці,
Сівелі, быццам палыны.
За Беларусь, дзе хлеб надзённы
Нялёгкай працаю даецца,
Дзе сейбіт кожнаю вясною
На ўсходы зноўку спадзяецца.
За Беларусь, адкуль у вырай,
Буслы самотна адлятаюць,
Куды назад, нібыта ў рай,
Іх крылы зноў і зноў вяртаюць.
За Беларусь, свой дом і род,
Нашчадкаў радасныя вочы
І за шчаслівы свой народ
Маліся й ты штодня, штоночы."
( НАТАЛЛЯ КАЛІЦЬКА )
Сябры, і сёння, і заўтра, і навек - ЗА БЕЛАРУСЬ !!!
За мір на нашай зямлі, за шчасце нашых дзяцей, за ўсмешкі нашых матуль, за сумленне перад продкамі і за яснае чыстае неба !
ДАБРАНАЧ !

"Зямля мая то мяккая, то мулкая,
Ад навальніц прасторная і гулкая —
Такая непаўторная заўсёды.
Ад спёкі разамлелая, спакойная,
Бярозавая, бэзавая, хвойная —
Яна найпрыгажэйшая заўсёды.
У кожнага свае лясы, і ластаўкі,
І песні, і жаночы голас з ласкаю —
Яны мне найраднейшыя заўсёды.
І зоркі нашы, і сцягі гарачыя
Вялікай перамогаю адзначаны —
Адданы ім я ўсюды і заўсёды. "
( ПІМЕН ПАНЧАНКА )
Добрага ранку на любімай Беларусі, Сябры ! Пачынаем новы дзень...
Хай ён будзе напоўнены поспехамі, прыемнымі сустрэчамі і сонейкам, якое пакуль "свеціць да не грэе"... Але, насуперак прахалодзе - усё навокал у прыродзе квітнее і радуецца жыццю !
Радуемся і мы 😉?!)
ДОБРАГА РАНКУ !
ЎСІХ - ВІТАЮ !
На фота : азёры Браслаўшчыны.

НАША НАДВОР'Е.
Прагноз надвор'я па Беларусі на 10 мая.
Воблачна з праясненнямі.
На большай частцы тэрыторыі дажджы.
💨Вецер заходні, паўночна-заходні 4-9 м/с, парывы да 14 м/с, месцамі 15-18 м / с.
Тэмпература паветра максімальная днём + 10..+16°з, па поўдні да +20°С.
У Мінску :
воблачна з праясненнямі.
🌧кароткачасовыя дажджы (верагоднасць ападкаў 80-90%).
💨Вецер заходні, паўночна-заходні 4-9 м / с, парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра
раніцай +9..+11 ° з,
днём +12..+14 ° з,
увечары +9..+11°з.

НАША ВЕРА.
РАЗВАЖАННІ АБ АДВЕЧНЫМ.
СЛЁЗЫ і РАДАСЦЬ.
1⃣
Іісус сказаў сваім вучням: Сапраўды, сапраўды кажу вам: вы будзеце плакаць і галасіць, а свет будзе радавацца. Вы будзеце смуткаваць, але смутак ваш зменіцца ў радасць.
Жанчына, калі нараджае, смуткуе, што прыйшла яе гадзіна. Калі ж народзіць дзіцё, ужо не памятае з радасці пра боль, бо чалавек нарадзіўся на свет.
Так і вы цяпер смуткуеце, але Я зноў убачу вас, і ўзрадуецца сэрца вашае, і радасці вашай ніхто не адбярэ ў вас. І ў той дзень вы ні пра што не будзеце ў Мяне пытацца.
Ян 16:20-23
Разважанні да сённяшняга Слова Божага.
👇

2⃣
Бываюць моманты, калі свет здаецца «далінай слёз». Бываюць выпадкі, калі мы больш усведамляем боль, чым радасць з-за таго, што адбываецца ўнутры і звонку. Божа, дай нам зазірнуць за межы нашых цярпенняў, каб убачыць новае жыццё, якое Ты прынёс дзякуючы сваёй ахвярнай любові.
Ты прыйшоў, каб прынесці нам новае жыццё і даў яму пачатак праз Свае пакуты. Дапамажы нам прыняць выклікі і цяжкасці жыцця, каб праз іх Ты перамяніў нас, і мы змаглі ўдзельнічаць у радасці, якой Ты хочаш адарыць нас.
https://www.prastoramalitvy.by