Лёгкая Мова
4.33K subscribers
1.09K photos
42 videos
1 file
31 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
Дабрыдзень, сябры! Гэтую суботнюю раніцу пачнем зь невялічкага, але надта гумарнога слоўнічка 😉

Крыніца: @chilikto
🎉🎉🎉Даражэнькія, а тым часам нас у Instagram ужо 45 тысяч!🎉🎉🎉

Шчыра дзякуем кожнаму з Вас за неймаверную падтрымку і сьветлую атмасфэру ў нашым блёгу 🤗🥰😍
Пэўна шмат хто з Вас чытаў трылёгію Якуба Коласа "На ростанях". А ці ўсе ведаюць, што азначае гэтая назва і ўстойлівы выраз у беларускай мове?

📍Выраз "на ростанях" азначае стан ваганьня, няўпэўненасьці пры выбары далейшага шляху і адпавядае расейскаму "на перепутье".

А якія яшчэ значэньні мае слова "ростань"?

РÓСТАНЬ (rostań)
(назоўнік, жаночы род)

1. Дзеяньне паводле значэньня дзеяслова расставацца — расстацца; расстаньне.

🔸️Пры ростані не гаварылі, дзе сустрэнуцца, бо ведалі — заўтра абавязкова ўбачацца на гэтым жа самым месцы. (Адамчык).

2. Час, праведзены далёка ад блізкіх.

🔸️І ростань доўгая здаецца хвіляю. Каму сказаць мне слова, што табе бярог? (Барадулін).
🔸️Толькі ў прыгодніцкіх раманах праз дзесяць год ростані маці не пазнае роднага сына, брат — брата. (Шамякін).

3. Месца перакрыжаваньня дзьвюх або некалькіх дарог.

🔸️А ўнук яго з вінтоўкаю залёг
За вадакачкаю, на ростані дарог. (Панчанка).
ЛІСТАПÁД (listapad)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. (у родным склоне канчатак -а). Адзінаццаты месяц каляндарнага года.

🔸Ужо ў пачатку лістапада станавіўся сухі холад, а пад сярэдзіну таго ж месяца нападаў зьмёрзлы і сьцёрты ветрам на муку сьнег. (Чорны).

2. (у родным склоне канчатак -у). Ападаньне лісьця восеньню (у цёплых краінах — перад наступленьнем засухі); час гэтага ападаньня.

🔸Шуміць лістапад. Хвоі ў лесе панура рыпяць. (Панчанка).
#словы_Л
Як сказаць па-беларуску "изо всех сил"?

Да прыкладу, вось так:

🔸️Як дух
🔸️На ўсе жылы
🔸️З цэлай моцы
🔸️Што моцы
🔸️Як моц-сіла
🔸️Як з шыбеніцы сарваўся
🔸️Як чорт з пісьмом
#фразэалягізмы
АДДÁНЫ (addany)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Прасякнуты любоўю і вернасьцю да каго-, чаго-н.

🔸️І прывітаю разам шчыра
Адданых партыі людзей. (Колас).

2. Які выказвае адданасьць, вернасьць.

🔸️— Так, так, пан, — Гулік глядзіць на майстра адданымі вачамі. (Навуменка).
#словы_А
Падборачка словаў для Вас, сябры ❤️