Як Вам надвор’е, сябры? Не сьцюцюрыліся? 😁
СЬЦЮЦЮ́РЫЦЦА (ściuciurycca)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)
Сьцюцюрыцца, сьцяцюрыцца, счучурыцца — прытуліцца, сьціснуцца, скружніцца, суцішыцца.
🔸Як толькі вечар, яны каля бацькі сьцюцюрацца.
🔸Малы з холаду сьцяцюрыўся, аж будзіць балюча.
🔸Селі пад ёлачку, счучурыліся ўдваіх.
❕Слова "сьцюцюрыцца" — зь Віцебшчыны.
❕Сьцюцюрыцца можна ад холаду, страху.
#словы_С

Пятнічная (і перадсьвяточная) актуалачка 😉
ЗАБУТЭ́ЛІЦЦА (zabutelicca)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)
Тое, што і запіць.
🔸Забутэліцца так можна, што ад гарэлкі памрэш. (Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна).
#словы_З

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гэтак хутка праляцеў 2022 год! Нягледзячы ні на што, надзея і вера ў лепшае працягвае жыць ✨️
Цешымся, што дзякуючы ўсім Вам, даражэнькія, нашая мова гэтаксама жыве! Колькі ж Вас, цудоўных, шчырых, добразычлівых! 💕
Дужа ўдзячныя кожнаму з Вас за неймаверную падтрымку, шматлікія цёплыя словы, прыемныя размовы з тымі, з кім давялося пазнаёміцца асабіста 🥰
Дзеля Вас хочацца рабіцца лепей, ствараць штосьці такое, каб усім Вам было трошачкі цяплей у гэтым сьвеце 🧸
Мы рыхтуем для Вас новыя цікавостачкі ў наступным годзе! Цяпер Лёгкая Мова будзе з вамі ня толькі ў выглядзе блёгу і каляндарыкаў. Але падрабязнасьці раскажам Вам ужо ў Новым годзе 🤗
З Новым годам, сябры! Зычым Вам як мага болей сонейка ў жыцьці і моцна абдымаем! 🤗
За цудоўнае відэа дзякуем @karma177 😘

ЖАРЫНКА (žarynka)
(назоўнік, жаночы род)
Гарачы вугольчык.
🔸️Дзьве смаляныя касы вокал стану абвіліся, ды блішчэлі з-пад брывей дзьве гарачыя жарынкі... (Звонак).
🔸️Ткнуўшы ў зубы папяроску, хлопец... прысеў на кукішкі і пацягнуўся ў агонь за жарынкаю. (Ракітны).
🔸️...У вачах Лышчынскага загарэліся жарынкі кплівае цікавасьці. (Арлоў).
#словы_Ж

ПАНТÓФЛІ (pantofli)
(наазоўнік)
Дамашнія туфлі, звычайна бяз заднікаў.
🔸️[Сьвідраль] то лажыўся, то ўставаў і ўзрушана крочыў па пакоі ў мяккіх пантофлях. (Дуброўскі).
🔸️— Ты ж памерай толькі... — хоча ўсунуць Ганьчыну нагу ў пантофель дзядзька. (Васілевіч).
🔸️Нехта згубіў пантофлю, і яна валялася пасярэдзіне калідора. (Арабей).
#словы_П

Дабрыдзень, родненькія! Пачнем гэтую раніцу зь пяшчоты 💕
КУКÓБІЦЬ (kukobić)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
Песьціць, даглядаць.
🔸️Я ж дрыжаў над ёю, я ж яе кукобіў... Заўжды спала яна, мая галубка, ля маіх ног. (Гарэцкі)
#словы_К

Чароўнага дня, сябры! І няхай розныя непярэліўкі абмінаюць Вас! ✨️✨️✨️
НЕПЯРЭ́ЛІЎКІ (niepiareliŭki)
(назоўнік)
⠀
Размоўнае слова: кепскія справы; нявыкрутка.
⠀
🔸— Падмацуемся... і пададзімся адсюль далей, — так раіў сябрам Клышэўскі. — На вясну вернемся, а пакуль непярэліўкі, пойдзем у лясы, туды, пад Клайпеду. (Броўка).
🔸️Дзед шапнуў унуку:
— Бяжы, ратуй свайго дружбака! Відаць, у яго нейкія непярэліўкі. (Рылько).
#словы_Н

СПРЫТНЫ (sprytny)
(прыметнік, мужчынскі род)
1. Якому ўласьцівы фізычны спрыт; лоўкі, паваротлівы.
🔸️Сам хлапчына высокі, спрытны, стройны, да работы ўсякай здольны. (Дубоўка).
🔸️Валя ўсім падабаецца. Спрытная, усё ў яе руках гарыць. (Ермаловіч).
2. Пра рукі, пальцы.
🔸️Часам хто і слабейшы, ды спрытнаю рукою зробіць больш за дужэйшых. (Дубоўка).
🔸️Прыемна было пазіраць, як пад спрытнымі пальцамі ў .. [маці] расцьвітаюць васількі, рамонкі, сплятаюцца ў вянок. (Карпаў).
3. Які валодае спрытам, уменьнем (у якой-н. галіне).
🔸️Міхась Кірылавіч быў ня надта спрытны лыжнік, ды яшчэ на пачатку крыху прыхінуўся, што ня ўмее. (Шамякін).
🔸️Мабыць, найбольш гаваркі, вясёлы і спрытны на словы быў сёньня Віктар. (Зарэцкі).
4. Зроблены, выкананы са спрытам, уменьнем; лоўкі.
🔸️Віця доўга любавалася спрытнаю работаю Івана Харытонавіча. (Новікаў).
🔸️Вось .. [Мая] нагінаецца, бярэ рыбіну зь вялікага каша, кладзе на стол, два спрытныя ўзмахі нажом — і рыбіна гатова. (Дуброўскі).

5. Размоўнае слова: акуратны, зграбны.
🔸️А нос... я глянуць мушу ў неба,
Во не патраплю, як пачаць
І з чым нос дзядзькаў параўнаць,
Каб выйшаў ён такі, як трэба:
Ну, нос кароткі і таўсматы,
Ды досыць спрытны, хоць кірпаты. (Колас).
5. Які лёгка знаходзіць выхад зь цяжкага становішча; кемлівы, знаходлівы.
🔸️Сьцяпан Фёдаравіч выявіў сябе спрытным камандзірам і энэргічным чалавекам. (Мележ).
6. Няўхвальнае: прадпрымальны, абаротлівы.
🔸️Спрытнаму на розныя махінацыі і гешэфты Хурсу добра шанцавала. (Кудраўцаў).
7. Размоўнае слова: добры, зручны ў карыстаньні (пра рэчы, прадметы).
🔸️Боты спрытны, за калені.
Рог — бы чортава рабро.
Завяршала ўсё адзеньне
Тое гордае пяро. (Колас).

Новая падборачка словаў ✨️✨️✨️
P. S.
1. Слова "выцінаць" мае некалькі значэньняў:
🔸️першае мы прывялі на фота (рас. "старательно выводить мелодию, напевать, наигрывать");
🔸️другое — выразаць. Адтуль, зразумела, і ўсім знаёмае слова "выцінанка".
2. Шмат хто кажа, што слова жырандоль(-я) перакладаецца як "люстра". Але гэта зьяўляецца цалкам калькаю з польскае мовы. У беларускай мове "жырандоль" — "фигурный подсвечник, канделябр".