Лёгкая Мова
4.33K subscribers
1.09K photos
42 videos
1 file
31 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
МАЦАВА́ЦЬ (macavać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Трывала прымацоўваць.

🔸Чалавек шэсьць грузчыкаў завіхаліся на плятформах, мацавалі станкі сталёвымі тросамі. (Асіпенка).

2. У горнай справе — устанаўліваць крапеж.

🔸Аглядалі [крапеж] ў забоях дбайна, Як мацуюць шахцёры столь. (Аўрамчык).

3. У марской і авіяцыйнай справе — моцна прывязваць.

🔸Мацаваць трос.

4. Пераноснае значэньне: рабіць моцным, узмацняць.

🔸Мацаваць сяброўства.

5. Размоўнае слова: прабаваць моц чаго-н.

🔸[Наўмысьнік] паднімаўся кожны дзень на ўзровень сьцяны і кожны раз перад тым, як стаць мураваць, мацаваў нагой дошку пад нагамі. (Чорны).
#словы_М
Толькі паглядзіце, якое пяшчотнае слова ёсьць у слоўніку адметнае лексыкі!🌥️

БО́ЛКА/БО́ЛАЧКА/БАЛАЧЫ́НКА (bołka/bołačka/bałačynka)
(назоўнік, жаночы род)

🔸Часам сівыя, мутныя, дымныя болкі разьбягаліся ў бакі, згруджываліся па краёх у аграмадныя, чорныя, зь белаватымі прасьветамі аблокі...

🔸[Па небе] усё зьбягаліся і зьбягаліся белаватыя болачкі і зьбіраліся ў адзін цёмны груд.

🔸[Месік] ізноў хаваўся за невялічкія хмаркі-балачынкі. (Гарэцкі)
#словы_Б
✏️Як сказаць па-беларуску "ДЕЛАТЬ ИЗ МУХИ СЛОНА"?

✏️А вось так:

🔸З камара каня рабіць
🔸З блыхі (з мухі) вала рабіць
🔸Зь ветру вяроўку віць
🔸Раскажаш пра вераб'я, а перакажуць пра жураўля
🔸Скажы на кепаць, а даложаць на локаць
🔸Байка з камара вырасьце на вала
#фразэалягізмы
ВЭ́РХАЛ (verchał)
(назоўнік мужчынскі род)

Размоўнае слова: страшэнны беспарадак, неразьбярыха; крык, шум.

🔸У доме — вэрхал, усё пайшло дагары нагамі. (Карпаў).
🔸На ферме зноў падняўся вэрхал: спрачаліся, каму колькі год. (Пташнікаў).
🔸Бегае, круціцца, галёкае, як ашалелы: вечны вэрхал празь яго на дварэ. (Мележ).
#словы_В
ДАЎГАКРЫ́СЫ (daŭhakrysy)
(прыметнік, мужчынскі род)

З даўгімі крысамі (рас. "полами").

🔸Даўгакрысае паліто.
🔸Даўгакрысая сукенка.
#словы_Д
Мы запусьцілі разыгранку ў нашым Instagram: https://www.instagram.com/p/CWqORGtIlGA/?utm_medium=copy_link

Сьпяшайеся паўдзельнычаць, сябры!
26 лістапада 1930 году нарадзіўся выбітны беларускі пісьменнік Уладзімер Караткевіч 🤍
#цытаты
ВÓЖАГ (vožah)
(назоўнік, мужчынскі род)

Дзяржальны вілак, качаргі.

🔸Аўгеня — шусь з засады, не яна — дасць вожаг рады. (Колас).
🔸Цяпер жанчыне не трэба было брацца ні за вожаг, ні за ёмачнік. Клікні адно: «Буська!» — псы падціскаюць хвасты і падаюцца ў дзверы... (Лужанін).
#слову_В
ВÓЛАТ (vołat)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Казачны герой незвычайнае сілы, удаласьці і мужнасьці; асілак.

2. Чалавек вялікага росту і сілы; велікан, гігант.

🔸Багданёнак быў волат гадоў трыццаці. (Чарнышэвіч).
🔸Волатам выглядае цельшынскі дзед Мікіта. (Пшыркоў)

3. Пераноснае значэньне: што-н. надта вялікіх памераў.

🔸На зямлі гніюць пакрытыя мохам камлі лясных волатаў. (В. Вольскі).

4. Пераноснае значэньне: чалавек выдатных здольнасьцяў, геній; тытан.

🔸У гэтай сялянскай хаце адбылася першая сустрэча волатаў нашае літаратуры — Янкі Купалы і Якуба Коласа. (С. Александровіч).
#словы_В
ПРЫСТУ́ПКА (prystupka)
(назоўнік, жаночы род)

1. Падножка, ступенька, па якіх падымаюцца ўверх або спускаюцца ўніз.

🔸Прыступка трамвая.
🔸Гэты нізенькі ў дзьве прыступкі ганак быў улюбёным месцам адпачынку для ўсіх жыхароў нашай кватэры. (Ракітны).
🔸Па добра знаёмай крутой лесьвіцы з абцёртымі прыступкамі .. [Вера] ўзабралася на мансарду. (Асіпенка).

2. Пераноснае значэньне, размоўнае слова: асобны этап у разьвіцьці чаго-н., у якой-н. справе.

🔸Вызваленьне беларускага народа з царскіх і панскіх ярэм — яшчэ адна прыступка ў будыніне канчатковай свабоды чалавецтва. (Лужанін).
🔸Але ні да чаго так не ляжала яго сэрца, як да працы журналіста. Ён зьведаў усе прыступкі гэтай складанай справы — ад пасыльнага да рэдактара. (Машара).
#словы_П
Зь першым днём зімы, даражэнькія! ❄️❄️

СЬНЕ́ЖАНЬ (śniežań)
(назоўнік, мужчынскі род)

Дванаццаты месяц каляндарнага года.

🔸У пакой рынула ядранае марознае паветра — на дварэ панавала зіма, быў пачатак сьнежня. (Васілёнак).
#словы
Ці ведаеце вы, як сказаць па-беларуску ''платье в крапинку (в горошек)''?

Сукенка ў бобкі. А калі зусім маленькія — у бобачкі.

Бобка (бобачка) у беларускай мове — гэта агульная назва чагосьці дробнага й круглага, гарошынка.

🔸Асобнае зерне чаго-небудзь. // Бярыце па адной бобцы ды насаджвайце на кручок. (Лобан).
🔸Круглы камячок, шарык. // Бобкі граду.
🔸Круглая крапінка на матэрыі і іншае; гарошынка. // Сукенка ў бобкі.

📍Расейскае слова ''катышек'' таксама можна перакласьці як бобачка.

👪 Яшчэ бобачка — ласкавы зварот да дзетак. // Ах ты, мая бобачка!

☝🏻Адзначым, што ў беларускіх гаворках сустракаецца варыянт ''бубка (бубачка)''. Так, у “Краёвым слоўніку Усходняй Магілёўшчыны” Івана Бялькевіча:

Бубка — ягадка. // Вазьмі ж ты з усіх ягыд хуць адну бубку ў рот. / Буйную бубку суніцы зьела. / Ныбрала на кохту сітцу ў бубычкі.
#словы_Б
Channel name was changed to «Лёгкая мова»
Channel name was changed to «Лёгкая Мова»
Запомнім, сябры! 😌

🔸КРЭСЛА = рас. СТУЛ,
🔸ФАТЭЛЬ = рас. КРЕСЛО.