Лёгкая Мова
4.33K subscribers
1.09K photos
42 videos
1 file
31 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
Гэтаксама перакладаецца як ''канючить''.

КА́НЬКАЦЬ
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)

Размоўнае слова: назойліва прасіць аб чым-н., скардзіцца на што-н.

🔸Як ні канькала, ні маліла, ня даў каня ў нядзелю завезьці парсючка ў Лашычы. (Хадкевіч).
🔸Марта ішла сьледам, крыху супакоіўшыся, але ўсё яшчэ не пераставала канькаць аб сваіх патрэбах. (Броўка).
#словы_К
Дзелімся з Вамі водгукамі на нашыя каляндарыкі ''Лёгкая мова'' 🥰

Нагадваем, што замовіць каляндарыкі можна праз нас! 🤗

Пасьпяшайцеся — хутка Новы год! Зрабіце падарунак сабе і сваім блізкім ❤️
Дзелімся з Вамі водгукамі на нашыя каляндарыкі ''Лёгкая мова'' 🥰

Нагадваем, што замовіць каляндарыкі можна праз нас! 🤗

Пасьпяшайцеся — хутка Новы год! Зрабіце падарунак сабе і сваім блізкім ❤️
На дварэ мінусавое надвор'е! ❄️❄️❄️ Спадзяёмся, Вы не сьцюцюрыліся, сябры, у гэткую сьцюжу 😇


СЬЦЮЦЮ́РЫЦЦА (ściuciurycca)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

Сьцюцюрыцца, сьцяцюрыцца, счучурыцца — прытуліцца, сьціснуцца, скружніцца, суцішыцца.

🔸Як толькі вечар, яны каля бацькі сьцюцюрацца.
🔸Малы з холаду сьцяцюрыўся, аж будзіць балюча.
🔸Селі пад ёлачку, счучурыліся ўдваіх.

Слова "сьцюцюрыцца" — зь Віцебшчыны.
Сьцюцюрыцца можна ад холаду, страху.
#словы_С
КАЖÁН (kažan)
(назоўнік, мужчынскі род)

Начны сысун з шырокімі перапончатымі крыламі.

🔸️Нячутна носяцца кажаны, кожны раз зьнячэўку нагадваючы летам птушак. (Брыль).
🔸️А ў цёмных хадах, зь сярэдзіны, вяліся кажаны, якіх мы таксама лічылі за птушак. (Дамашэвіч).
#словы_К
130 год таму, 9 сьнежня 1891 г., нарадзіўся вядомы клясык беларускае літаратуры Максім Багдановіч 🤍
#цытаты
✏️Як беларусы кажуць "НА ДОСУГЕ"?

А вось так:

🔸Вольным часам.

Рас. ''досуг'' перакладаецца на беларускую мову як ''вольны час''.
А ў нас зноў разыгранка! Для ўдзелу пераходзьце па спасылцы:
https://instagram.com/lohkaja_mova?utm_medium=copy_link
Толькі паглядзіце на гэтыя чароўныя выявы ад @rayando.nubes! 👉 А вы часам разглядаеце ў аблоках кветачкі, жывёлінак ці нешта іншае? 🌥

УЯЎЛЯ́ЦЬ (ujaŭlać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. У думках складаць вобраз каго-, чаго-н., узнаўляць розумам, фантазіяй.

🔸️Мне цяпер уявіць немагчыма — Нікне розум, маўчыць уяўленьне. (Дзяргай).
🔸️Здараецца, што бывае цяжка ўявіць дарагія рысы блізкага чалавека, калі вельмі хочаш гэта зрабіць. (Шамякін).

2. Лічыць, дапускаць.

🔸️Я ня верыў гэтаму, я ня мог уявіць, што ў нас мог знайсьціся такі чалавек. (Кулакоўскі).
#словы_ У