Лёгкая Мова
4.33K subscribers
1.09K photos
42 videos
1 file
31 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
Сябры, радыя паведаміць, што напрыканцы кастрычніка ў продажы зьявяцца нашыя новыя каляндарыкі на 2023 год! 🥰

Цяпер адкрытая перадзамова! Запоўніць форму можна па спасылцы: https://forms.gle/777cWzzWXpzHSyc77

🤍🤍🤍
Гарэзьлівы сабачка, каб трошкі ўзьняць Вам настрой 🤍

ГАРЭ́ЗА (hareza)
(назоўнік, мужчынскі і жаночы род)

Свавольнік, дуронік, непаседа.

🔸Гарэзай Груню жартаўліва празвалі хлопцы за гульлівасьць. (Аўрамчык).
#словы_Г
АКСАМÍТ (aksamit)
(назоўнік, мужчынскі род)

Шаўковая тканіна з кароткім густым ворсам.

🔸Аксеня была ў новай сукенцы зь вішнёвага аксаміту. (Чорны).

Прыметнік: АКСАМІТАВЫ, АКСАМІТНЫ

📍Кветкі ''бархатцы'', адпаведна, называюцца ''АКСАМІТКАМІ''.
#словы_А
КАСТРЫ́ЧНІК (kastryčnik)
(назоўнік, мужчынскі род)

Дзясяты месяц каляндарнага года.

🔸Быў цёплы кастрычнік. Бярозы ў залатым убраньні кланяліся цягніку. (Шамякін).
#словы_К
ЦІКАВÁЦЬ (цікаваць)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

Глядзець на каго-, што-н. з пэўнаю мэтаю; сачыць за кім-, чым-н.

🔸️Раздражняе Тарэнту пудзіла, бо заўжды здаецца яму, што нехта жывы стаіць там, сярод канапель, і цікуе за яго дваром. (Галавач).
🔸️Усе прывыклі цікаваць тут за бусламі: то як сядзяць, то як ляцяць. (Кулакоўскі).
#словы_Ц
📍Гэтаксама ўжываецца слова "чакальня".

ПАЧАКÁЛЬНЯ (pačakalnia)
(назоўнік, жаночы род)

Пакой для чаканьня.

🔸️Прывялі нас ні то ў нейкі клюб, ні то ў пачакальню вакзала. (Сачанка).
🔸️Не так каб рэдка .. [Казімір] і сустракаўся зь ёю — то ў сталоўцы, то на заводскім двары, то ў дырэктарскай пачакальні, — але ні разу не выпадала як сьлед пагаварыць. (Скрыган).
#словы_П
Нагадаем, сябры! У беларускай мове словы

🔸️сьмяяцца
🔸️жартаваць
🔸️кпіць (рас. "насмехаться, издеваться")

ужываюцца з прыназоўнікам 'З', а не 'НАД', як у расейскай.

Зычым Вам цудоўнага дня! 🥰
#правілы
ЛАГÓДНЫ (łahodny)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Дабрадушны, ласкавы.

🔸️Вася быў лагодным і не памятлівым на зло чалавекам. (Мележ).
🔸️Помню маму ў дні сьвят — паружавелую, гаманлівую і бясконца лагодную... (Марціновіч).

2. Мяккі, прыемны.

🔸️Пашумліваў вецер лагодны, ласкавы. (Колас).
🔸️Стаяла ціхае, лагоднае летняе надвор'е. (Кавалёў).
🔸️У пакой улятаў лагодны шум вясковага лесу, наперабой сьпявалі птушкі. (Шчарбатаў).
#словы_Л
Узгадаем, як утвараюцца прыналежныя прыназоўнікі 🤍

Тлумачыць Юрась Бушлякоў:

"Важны элемэнт традыцыйнага беларускага маўленьня – прыналежныя прыметнiкi: яны заўжды дарэчы, як трэба выразiць прыналежнасьць. Калi прыналежны прыметнiк паходзiць ад назоўнiка мужчынскага роду, у яго адна будова, калi ад назоўнiка жаночага роду – другая. Бацькаў, прыяцелеў, сваякоў, старшынёў – суфiксы -аў, -еў, -оў, -ёў паказваюць тут на прыналежнасьць некага цi нечага асобе мужчынскага полу. Іншыя сродкi пры ўтварэньнi прыметнiкаў ад назоўнiкаў жаночага роду – суфiксы -iн, -ын: мамiн, сястрын, даччын.

Каб не памылiцца, утвараючы лiтаратурную форму прыналежнага прыметнiка ад назоўнiка жаночага роду, трэба памятаць пра чаргаваньнi гукаў: [к] – [ч], [г] – [ж] i [х] – [ш]. Ад слова матка маем прыметнiк матчын (матчына мова), ад цётка – цётчын (цётчына апека), ад ластаўка – ластаўчын (ластаўчына гняздо), ад iменнай формы Аленка – Аленчын (Аленчыны кнiжкi). Вядомую п’есу Мiхаiла Булгакава называем па-беларуску “Зойчына кватэра”.
Гук [г] назоўнiка пры зьмененых фанэтычных умовах рэалiзуецца ў гуку [ж] вытворнага прыметнiка: напрыклад, нябога – нябожын (нябожын твар), валацуга – валацужын (валацужына доля), туляга – туляжын (туляжын набытак). Заканамерныя прыналежныя формы ад iмёнаў Вольга, Інга, Ядзьвiга – Вольжын, Інжын, Ядзьвiжын.

Нарэшце, трэцi варыянт чаргаваньня – [х] – [ш]: краўчыха – краўчышын (краўчышын матэрыял), майстрыха – майстрышын (майстрышына ўмельства), зайчыха – зайчышын (зайчышыны дзецi). Зь беларускiх прыналежных прыметнiкаў ад iмёнаў i прозьвiшчаў адразу вiдаць, пра асобу якога полу iдзе гаворка:

Алесеў (ад Алесь), Алесiн (ад Алеся), Бабохаў i Бабошын (ад Бабоха), Вiлюгаў i Вiлюжын (ад Вiлюга), Лойкаў i Лойчын (ад Лойка).

І яшчэ адна важная асаблiвасьць, на якую нельга не зьвярнуць увагi. Ува ўсiх ускосных склонах прыналежныя прыметнiкi маюць у нас прыметнiкавыя канчаткi. Што гэта значыць? Возьмем, напрыклад, словазлучэньне бацькаў клопат. Гаворым па-беларуску: чакаць бацькавага клопату, дзякуючы бацькаваму клопату. У расiйскай мове прыналежныя прыметнiкi ўжываюцца ў формах роднага й давальнага склонаў з назоўнiкавымi канчаткамi (прометеева огня, прометееву огню) – часам, на жаль, такое формаўжываньне ў нас пераймаюць. Каб не было памылкi, заўжды зьмяняйма прыналежныя прыметнiкi паводле прыметнiкавай мадэлi:

Брылёвага зборнiка, Карлавага ўнiвэрсытэту, прамэтэевага агню;
Брылёваму зборнiку, Карлаваму ўнiвэрсытэту, прамэтэеваму агню."
ШÁФА (šafa)
(назоўнік, жаночы род)

1. Прадмет мэблі ў выглядзе высокае стаячае скрынкі з дзьверцамі, які служыць для захоўваньня чаго-н.

🔸️Тут [у сьвятліцы] стаяла шафа, вялікі куфар, засланы белым абрусам, стол і нават некалькі крэслаў. (Зарэцкі).
🔸️Старая дастала з шафы слоік з маслам, аладкі, у шклянку наліла халоднага ўжо чаю. (Мікуліч).

2. Прыстасаваньне ў выглядзе скрынкі са створкаю або дзьверцамі, якое служыць для якіх-н. мэт (сушкі, выпечкі і пад.).

🔸️Сушыльная шафа.
🔸️Выцяжная шафа.
#словы_Ш
ЗГРА́БНЫ (zhrabny)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Прапарцыянальна і прыгожа складзены; спрытны.

🔸Аня была дзяўчына невысокая, гібкая, са зграбнай постацьцю, ружова-смуглявым тварам і ня надта цёмнымі валасамі, якія завіваліся кудзеркамі. (Карпюк).

2. Прыгожы па форме; далікатны.

🔸Белая кофта з адкінутым каўнерчыкам прыемна паказвае яе [Веры Ігнатаўны] зграбную шыю. (Пестрак).

3. Зроблены з мастацкім густам.

🔸Зграбная ваза.
🔸Зграбная статуэтка.

4. Грацыёзны ў позах і рухах.

🔸Зграбная паходка.
#словы_З
ПУНЯ (punia)
(назоўнік, жаночы род)

Вялікая халодная будыніна для захоўваньня сена; адрына.

🔸️За хатаю — клець на каменным падмурку, цёплы хлеў, прасторная пуня, садок са старых і маладых дрэў. (Хадкевіч).
🔸️[Хлопцы] начавалі покатам на сене ў вялікай пуні. (Грахоўскі).
#словы_П
ЦЫДУЛКА (cydułka)
(назоўнік, жаночы род)

1. Размоўнае слова: пісулька, запіска.

🔸️— Люблю слухаць .. [Фадзеева]. Помніш, у нас на пленуме гаварыў доўгую прамову без падрыхтоўкі, без цыдулак. (Лужанін).

2. Невялікая дзелавая папера.

📍Польск. cedulka з лац. cedula — картка.
#словы_Ц
У слоўніку Байкова-Некрашэвіча знайшлі аналяг звыкламу папугаю. Як Вам такі варыянт? 🤍

ПАПУГА (papuha)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Трапічная лясная птушка зь яркім стракатым апярэньнем, якая здольна пераймаць розныя гукі, у тым ліку і чалавечую мову.

2. Пераноснае значэньне, размоўнае слова: пра чалавека, які ня мае свайго погляду, паўтарае чужыя словы, думкі.
#словы_П
ВÓБМАЦКАМ (vobmackam)
(прыслоўе)

1. Пры дапамозе дотыку, абмацваючы.

🔸️Аксіньня вобмацкам знайшла дзьверы гумна, асьцярожна адчыніла іх. (Лынькоў).

2. Усьляпую, наўздагад.

🔸️Лясьніцкі зварочвае і ідзе амаль што вобмацкам, натыкаецца на дрэвы, спатыкаецца на нейкія карчы. (Зарэцкі).
🔸️З гасьцінца паехалі ўніз.. больш вобмацкам ды наўздагад, бо не відаць было нават конскіх вушэй. (Брыль).
#словы_В
З Днём Маці! 🤍

МАТУ́ЛЯ (matula)
(назоўнік, жаночы род)

🔸Бацька не матуля: не пацалуе і не прытуле (прыказка).