Лёгкая Мова
4.33K subscribers
1.09K photos
42 videos
1 file
31 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
КУ́ДЗЕРКА (kudzierka)
(назоўнік, жаночы род)

1. Часьцей множны лік (кудзеркі, -рак): кучаравыя або накручаныя валасы.

🔸Аня была дзяўчына невысокая, гібкая, са зграбнай постацьцю, ружова-смуглявым тварам і ня надта цёмнымі валасамі, якія завіваліся кудзеркамі. (Карпюк).

2. Абласное слова: невялікі вузкі ўчастак лесу.

🔸Цімохава сядзіба стаяла на горцы каля кудзеркі невялічкага кучаравага сасоньніку. (Колас).
#словы_К
МЛЯ‌ВЫ (mlavy)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Пазбаўлены бадзёрасьці, энэргіі, жывасьці; вялы.

🔸️Паліна Фёдараўна разгарнула раскладушку, кінула на яе падушку, прасьціну, коўдру, распранула млявую Веру і паклала спаць. (Пасьлядовіч).
🔸️Графскі лясьнік ляжаў млявы, як на полцы ў лазьні пад венікам. (Бядуля).

2. Пераноснае значэньне: слабы, невыразна імглісты (пра гукі, сьвятло і пад.).

🔸️[Максім Рыгоравіч Мароз] неяк абмяк, голас з цьвёрдага, густога баска ў млявы тэнар перарабіўся. (Лобан).
🔸️Агледзець асобныя дэталі дапамагала млявае сьвятло ліхтароў. (Шынклер).

3. Які выклікае млявасьць.

🔸️Сонца над галавою, у сасоньніку млявая парнасьць. (Навуменка).
🔸️З агародчыка тугімі, густымі хвалямі ўліваўся млявы пах бэзу. (Скрыган).

4. Павольны; стомлена-пяшчотны.

🔸️Дзяўчына — што гэты летні дзень у лесе, млявая і чароўная. (Шамякін).
#словы_М
✨️✨️✨️Сябры, мы вельмі чакалі гэтага моманту, і вось ён надышоў!✨️✨️✨️

🗓 Новыя адрыўныя календары-слоўнічкі на 2️⃣0️⃣2️⃣3️⃣ год гатовыя і зьявяцца ў продажы ўжо на пачатку лістапада!

🪄 Сёлета, акрамя абсалютна новых і самабытных беларускіх словаў, фразэалягізмаў, прымавак і цытатаў, мы дадалі і хуткамоўкі!

🧸 «Лёгкая мова» – гэта:

🔸️ Штодзень новыя беларускія словы – агулам 365 словаў!
🔸️ На кожнай старонцы – яскравая карцінка, словы на беларускай мове, пераклад на расейскую і прыклад ужываньня з мастацкае літаратуры.
🔸️ Каляндарык можна паставіць на стол ці павесіць на сьцяну.
🔸️ Кожны каляндар ідзе ў падарункавай скрынцы.
🔸️ У камплекце – два магніцікі для мацаваньня ўпадабаных старонак на халадзільнік.

🎓 Вывучайма родную мову прыгожа!

🏷 Кошт — 40 руб.

💌 Зрабіць перадзамову можна, запоўніўшы форму па спасылцы https://forms.gle/777cWzzWXpzHSyc77

📫 Магчымы самавываз у горадзе Менску, а таксама адпраўка поштаю па Беларусі і ўсім сьвеце!

🎁 Зрабіце падарунак сабе і Вашым блізкім!
Як сказаць па-беларуску "Сам себе хозяин"?

А вось гэтак:

🔸️Сам пан
🔸️Сам сабе пан, сам сабе служка
🔸️Пан над самім сабою і над сваёй душою
🔸️Нікому ні ў шапку
🔸️Сам вялікі
#фразэалягізмы
Як Вам такая хуткамоўка? 😁
Дабрыдзень, сябры! Гэтую суботнюю раніцу пачнем зь невялічкага, але надта гумарнога слоўнічка 😉

Крыніца: @chilikto