Лёгкая Мова
4.33K subscribers
1.09K photos
42 videos
1 file
31 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
У гэты пахмурны дзень сонечнага Вам вожыка 🦔 ў стужку (ёсьць нават у шапачцы і шкарпэтачках)!

📸 @mr.pokee
ШЫ́БА (šyba)
(назоўнік жаночы род)

Шкло, што устаўлена ў аконную раму.

🔸Мароз яшчэ не пасьпеў замураваць шыбы акон. (Сачанка).
🔸Хаты — трывалыя, з тоўстых бярвеньняў, але чамусьці з маленькімі, у чатыры шыбы, вокнамі. (Хадкевіч).
#словы_Ш
ЗЬНЯНÁЦКУ (źnianacku)
(прыслоўе)

Раптоўна, нечакана, без папярэджаньня.

🔸️Затопленыя зьнянацку, немцы спачатку стоўпіліся невялікімі групамі, потым кінуліся хто куды. (Сіняўскі).
🔸️Двое мужчын.. падыходзяць да старасты, зьнянацку хапаюць яго і, разгойдаўшы, кідаюць цераз плот у крапіву. (Якімовіч).

📍Рас. (бранск.) изненачку. укр. знена‌цька, польск. znienacka, чэш. znenadaja, znenadajky і г. д. — ’нечакана’.
#словы_З
НÍЦЫ (nicy)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Які мае доўгія зьвісаючыя галіны (пра дрэвы і кусты).

🔸️Над вадою задумліва схіляюць вецьце ніцыя лозы. (В. Вольскі).
🔸️Бруіцца, празрыстая рэчка,
Хаваецца ў ніцых кустах. (Журба).

2. Пераноснае значэньне, размоўнае слова: пануры, хмурны (пра чалавека).

🔸️Солтыс з пробашчам выйшлі са школы ніцыя, злосныя, заклапочаныя. (Сабаленка).

3. Які выяўляе панурасьць, хмурнасьць.

🔸️Куды падзеліся з яго [Ракава] вачэй той ніцы сум і той пажыцьцёвы спалох! (Брыль).
#словы_Н
ПÉСЬЦІЦЬ (pieścić)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. каго. Любоўна даглядаць, гадаваць каго-н.

🔸️Нічога асаблівага [Аўстра] не жадае: самой хадзіць па хаце, завіхацца каля печы, карміць і песьціць дзяцей. (Кучар).

2. Патураць усім жаданьням каго-н., балаваць; расьпешчваць.

🔸️Песьцяць дачку, псуюць яе. Як жа, адзіная дачка, толькі ёю і дыхаюць. (Лынькоў).

3. Пераноснае значэньне; што: зь любоўю даглядаць, ахоўваць што-н.

🔸️Думаў Дзямьян пра шмат што: пра зямлю, якую песьціў і любіў; пра дом свой, пабудаваны за савецкія часы. (Кавалёў).

4. каго. Праяўляць ласку, лашчыць, галубіць каго-н.

🔸️Аляксей часта браў Люду на калені, песьціў, гаварыў зь ёю. (Мележ).
5. Пераноснае значэньне; каго-што. Тое, што дзейнічае на органы пачуцьцяў, выклікае прыемныя адчуваньні (пра вецер, сонца і пад.).

🔸️Карціны роднага беларускага пэйзажу мільгалі адна за другой, песьцячы погляд мяккасьцю і разнастайнасьцю фарбаў. (Васілевіч).

6. Пераноснае значэньне; што: жадаць здзяйсненьня чаго-н. прыемнага; пялегаваць.

🔸️Кожны глядзеў на полымя, песьцячы свае пакуль нікому не адкрытыя думкі. (Пестрак).
#словы_П
КУЖАЛЬ (kužal)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Валакно ачэсанага лёну.

🔸️Сядзелі за прасьніцамі жанкі, прадучы кужаль і кудзелю. (Васілевіч).

2. Ніткі з такога валакна.

🔸️Кужаль Маланка снавала,
Цэўкі сукала і ткала. (Купала).

3. Палатно з такіх нітак.

🔸️Кужаль і шоўк вытыкаюць варштаты
🔸️Для прыгажэйшых у сьвеце ўбораў. (Танк).
#словы_К
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дабранач! Анёлкаў нанач! 😇
Як сказаць па-беларуску "вверх тормашками"?

А вось гэтак:

🔸️дагары нагамі
Ці згодныя вы, сябры, з Максімам Багдановічам? 💔
#цытаты