УСЛÓН (usłon)
(назоўнік, мужчынскі род)
Пераносная лаўка на ножках у сялянскай хаце.
🔸️Табурэтак на ўсіх не хапае і прыходзіцца ўнесьці зь сяней доўгі ўслон. (Навуменка).
🔸️Малым прысьніўся дзіўны сон,
Што нехта, у шынялі паходным,
Прыйшоў, як бацька, сеў на ўслон
І стаў пытаць пра ўсё лагодна. (Танк).
#словы_У

July 2, 2022
АБЦА́С (abcas)
(назоўнік | мужчынскі род)
⠀
Цьвёрдая набойка на падэшве абутку пад пятой; каблук.
⠀
🔸Алёша стукнуў абцасам аб падлогу, каб бот палез, падцягнуў халявы, выпрастаўся і спакойна пацьвердзіў: «Сказаў не пайду — не пайду!» (Шамякін).
⠀
❗Быць у кагосьці / трымаць кагосьці пад абцасам — быць, трымаць у падпарадкаваньні.
#словы_А

July 5, 2022
СТАРЧАКÓМ (starčakom)
(прыслоўе)
1. Стаўма, вэртыкальна, старчма.
🔸️Падняўшы гарачы прэнт.. і трымаючы яго старчаком, як сьвечку, каваль падышоў бліжэй да хлапца. (Кулакоўскі).
2. Тарчма (пра валасы, шчаціну і пад.).
🔸️Валасы стаяць старчаком, як іголкі ў вожыка, мне іх ніколі не ўдавалася прычасаць. (Навуменка).
#словы_С

July 8, 2022
МІТРЭ́НГА (mitrenha)
(назоўнік, жаночы роды)
Размоўнае слова: трывога, неспакой, сумятня, разлад.
🔸Там, на суседзкім агародзе, перапалох, мітрэнга. – Анютка, галубка! Пакліч свайго Васіля, няхай бярэ пілу і сякеру і хутчэй бяжыць сюды!.. – на ўсю сядзібу лямантуе баба Алімпа. (Васілевіч).
🔸[Грасыльда:] Заснуць я, сын, тады не магла. Такая мітрэнга ў вёсцы.. [Бацьку] у штаб да Міхала цягалі, на калені ставілі, аўтамат чорны да грудзей прыстаўлялі. (Пташнікаў).
🔸Мітрэнга цэлая ўзьнялася пасьля слоў чарнявага.. Усе паўставалі, хто сядзеў. Ігнась паспрабаваў загаманіць, але яго не слухалі. Гаварылі ўсе. (Мурашка).
#словы_М

July 14, 2022
САМЛÉЦЬ (samleć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)
1. Страціць прытомнасьць.
🔸️Галіна Адамаўна самлела, у яе здарыўся сардэчны прыступ. (Шамякін).
2. Анямець ад нечаканага страху, зьдзіўленьня і пад.
🔸️Зірнуў я і аж самлеў — за авечкамі з ашчэранай пашчай здаравенны рыжы воўк бяжыць. (Ляўданскі).
🔸️Паварушыліся [хлопцы] — і зараз жа храснуў леташні сухі чаротнік. Самлелі хлопцы, затаілі дыханьне, прыслухаліся — нічога. (Маўр).
3. Здранцьвець, страціць адчувальнасьць.
🔸️Доўга Міхалка пісаў. Самлела, моцна зайшлася ў яго рука. (Лужанін).
4. Зьнясілець ад стомленасьці, сьпёкі і інш.
🔸️Дзед адцягвае Лазара ад мяшка, і рукі ў Лазара дрыжаць мацней, вось-вось самлеюць пальцы і пусьцяць мяшок. (Галавач).
🔸️[Гарпіна:] Ой, не, адпачнём пакуль у садзе, а то я так самлела ў сьпякоце, што хоць у бочку з вадой лезь... (Губарэвіч).

July 19, 2022
❗Гэтаксама перакладаецца як "отверженный, пренебрежённый".
ЗАНЯДБÁНЫ (zaniadbany)
(прыметнік мужчынскі род)
1. Пакінуты без дагляду.
🔸У занядбаным палісадніку, над пажоўклым быльлём леташніх вяргінь, ціха шапацела кучаравая рабіна. (Стаховіч).
2. Такі, якому не ўдзялялася належная ўвага.
🔸Яшчэ ня так даўно апавяданьне ў нас лічылася занядбаным жанрам. (Бугаёў).
3. Такі, аб якім ня дбаюць; бедны.
🔸Паэт гаварыў ад імя занядбанай, прыгнечанай вёскі. Жыцьцё, побыт гэтай вёскі ён ведаў, як ніхто. (Навуменка).
#словы_З

July 27, 2022
СТЫРНÓ (styrno)
(назоўнік, ніякі род)
1. Руль.
🔸️Камбайн папыхвае дымком,
Здаецца — люльку курыць.
Сядзіць Аўдуля за стырном,
Пад сонцам вочы жмурыць. (Калачынскі).
2. Пераноснае значэньне; чаго або якое. кніжны стыль: тое, пры дапамозе чаго кіруюць чым-н.
🔸️Наша партыя .. разьбіла і скінула ўладу капітала ў Расіі і ўзяла дзяржаўнае стырно ў свае рукі. (Колас).

July 31, 2022
ЖНІ́ВЕНЬ (žnivień)
(назоўнік, мужчынскі род)
⠀
Восьмы месяц года, апошні летні месяц.
⠀
🔸Быў канец жніўня — час, калі сьпяшаліся на вучобу студэнты, вярталіся ўдзельнікі шматлікіх экскурсій, людзі, якія адпачывалі на курортах. (Даніленка).
#словы_Ж

August 1, 2022
Як завецца па-беларуску "грецкий орех"?
А вось гэтак:
🔸Валоскі арэх.
✏️Валах — старая назва раманскіх народаў.
#словы_В

August 3, 2022
Тлумачыць Юрась Бушлякоў:
"Пагаворым сёньня пра два беларускія словы — ДАХ і СТРАХÁ.
🔸Гаворачы па-беларуску, мы, як правіла, ужываем абодва названыя словы — і спаконвечную нашую "СТРАХУ", і вельмі даўняе пазычаньне зь нямецкай "ДАХ". У жывой народнай мове крытую саломай страху вясковай хаты могуць назваць і дахам, а, скажам, двухсхільны чарапічны дах камяніцы — страхою. Ніколі не назавуць страхою хіба толькі плоскі дах, прыкладам, дах гарадзкога шматпавярховіка.
🔸Нельга не прызнаць, што многія носьбіты беларускай літаратурнай мовы звычайна асацыююць страху толькі з саламяным пакрыцьцём, называючы кожную інакшую верхнюю частку будынку дахам. Такое вузкае разуменьне страхі дыктуюць акадэмічныя расійска-беларускія слоўнікі: чытаем там, што страха — гэта тое, што з саломы або чароту. Іншыя нарматыўныя даведнікі, да прыкладу, тлумачальныя слоўнікі, у большай ступені ўлічваюць факты аўтэнтычнай беларускай мовы, дапускаючы ўжываньне слова страха таксама й на абазначэньне даху, крытага, скажам, шыфэрам або чарапіцаю (дахоўкаю).
Гэтак:
📍У літаратурным маўленьні вельмі шырока можна выкарыстоўваць назоўнік дах — называць гэтым словам самыя розныя паводле формы й матэрыялу верхнія часткі будынкаў.
📍Страхою можам назваць няплоскі дах — ня толькі вясковае хаты, але й сучаснага катэджу.
Гаворым па-беларуску:
🔸дах гаража, дах палацу,
🔸шыфэрны дах або шыфэрная страха,
🔸двухсхільны дах мураванкі або двухсхільная страха мураванкі,
🔸саламяная страха."

August 7, 2022
ГРÓНКА (gronka)
(назоўнік, жаночы род)
Скопішча пладоў або кветак на адной галінцы.
🔸️Неяк адразу пацяжэлі ад .. крывянога соку гронкі каліны. (Пасьлядовіч).
🔸️За платамі заблытаныя дажджом і набрынялыя гронкі бэзавых кветак. (Карпюк).
#словы_Г

August 9, 2022
ПАРАСÓН (parason)
(назоўнік, мужчынскі род)
1. Прыстасаваньне для засьцярогі ад дажджу і сонца ў выглядзе замацаванага на палцы складнога каркаса, абцягнутага матэрыялам.
🔸️Сыпаў дождж, і над галовамі людзей раскрываліся чорныя парасоны. (Арабей).
🔸️Каля домікаў стаялі плеценыя крэслы і столікі пад вялікімі каляровымі парасонамі. (Шамякін).
2. Тое, што па форме нагадвае такое прыстасаваннне.
🔸️Спускаліся ў паветры белыя парасоны парашутаў. (Лынькоў).
🔸️Над дзюнамі над соннымі сасонкі — парасонамі. (Вялюгін).
🔸️Сінее ў далечы загон,
Рака між вольх пятляе,
Нябёс блакітны парасон
Вісіць шатром над краем. (Матэвушаў).
3. Стрэшка над чым-н.
4. Спэцыяльны тэрмін: суквецьце з некалькіх кветак на кветаножках, якія разыходзяцца прамянямі ад верхавіны сьцябла.
🔸️Зь першае кветкі
На другую,
Праляцеўшы трохі, — скок! Парасон яе прыгнула,
Запусьціла хабаток [пчолка]. (Калачынскі).

August 10, 2022
СЫСУН (sysun)
(назоўнік, мужчынскі род)
1. Дзіцяня млекакормячай жывёліны, якое сьсе маці.
🔸️Цётка Палагея, трымаючы за заднія ногі чорнагаловага сысуна, тройчы лінула на яго вады з кубка. (Ермаловіч).
2. Размоўнае слова, жартаўлівае слова, жартаўлівы выраз: маленькае дзіця; немаўля.
3. Размоўнае слова у іранічным сэнсе: малады, нявопытны ў якой-н. справе чалавек.
4. Толькі множны лік (сысуны, -оў). Тое, што і млекакормячыя.

August 11, 2022
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ці памятаеце Вы гэтае цудоўнае беларускае слова? 🥰
Знайшлі адпаведнае відэа 😻
Гэтаксама перакладаецца як ''канючить''.
⠀
КА́НЬКАЦЬ
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)
⠀
Размоўнае слова: назойліва прасіць аб чым-н., скардзіцца на што-н.
⠀
🔸Як ні канькала, ні маліла, ня даў каня ў нядзелю завезьці парсючка ў Лашычы. (Хадкевіч).
🔸Марта ішла сьледам, крыху супакоіўшыся, але ўсё яшчэ не пераставала канькаць аб сваіх патрэбах. (Броўка).
#словы_К

August 17, 2022
МЯТЛІК (miatlik)
(назоўнік, мужчынскі род)
1. ‑у. Тое, што і метлюжок — шматгадовая травяністая расьліна сямейства злакавых.
🔸️Раса была і на доўгім кавылі, на пушыстым мятліку, на пунсовых чашачках макаў. (Даніленка).
2. ‑а. Абл. Матылёк.
🔸️На сіні званочак за дарогай сеў мятлік — карычневы, з белымі кропкамі на крыльцах. (Савіцкі).
3. Від гальштука.

August 21, 2022
ФАЛЬБÓНА (falbona)
(назоўнік, жаночы род)
Палоска матэрыялу, прышытая зборкамі да спадніцы, фартуха і пад.
🔸️Увайшла бабуля ў старамоднай, з мноствам фальбон, шырачэзнай спадніцы і гэткай жа старамоднай кофце. (Васілёнак).
#словы_Ф

August 22, 2022
Forwarded from 🤍 Шчасцейка ў дробязях 🤍
Беларуская мова настолькі багатая, што нават нашыя коцiкi ня толькi мяўкаюць...
August 24, 2022
ВÉРАСЕНЬ (vierasień)
(назоўнік мужчынскі род)
⠀
Дзевяты месяц года.
⠀
🔸Быў канец верасьня, і маладыя бярозкі на ўзьлесьсі стаялі ў залатым убраньні. (Шамякін)
⠀
❓ Ці любіце вы восень?

September 2, 2022
ШУФЛІК (šuflik)
(назоўнік, мужчынскі род)
Памяншальна-ласкальная форма да шуфель; невялікі шуфель (шырокая, глыбокая лапата, прызначаная, галоўным чынам, для перасыпаньня сыпучых рэчываў.).
🔸Барыска меў свой невялічкі шуфлік і старанна «памагаў» мацеры. (Васілёнак).
#словы_Ш
✏️"Шуфель" — даўні германізм (ням. "Schaufel" — рас. "лопата").

September 3, 2022
Праўда ж, нашае "на пальчыках ног" гучыць прывабней? 😏🤍
ДЫ́БАЧКІ (dybački)
(назоўнік, множны лік)
⠀
У выразах: НА ДЫБАЧКАХ або НА ДЫБАЧКІ — на кончыках (на кончыкі) пальцаў ног (падысьці, стаць і пад.).
⠀
🔸Даніла падкраўся на дыбачках ззаду да Маланьні, каб яна не пачула — папужаць яе надумаўся. (Капыловіч).
🔸Алаіза ўзьнімалася на дыбачкі, каб убачыць, хто нясе сьцяг. (Арабей).

September 4, 2022