Вітаем, родненькія! 🤍
Для цудоўнага настрою раім Вам тэлеграм-канал
@belsquad — файны паблік з ачмурэннымі мэмамі, прыколамі, гісторыяй Беларусі і яшчэ шмат чым іншым па-беларуску!
Далучайцеся і падпісвайцеся!

ПРАС (pras)
(назоўнік, мужчынскі род)
Прылада для гладжаньня, разгладжваньня бялізны, адзеньня.
🔸️Волька паслала на стол коўдру, уключыла прас. (Савіцкі).
#словы_П

СЬЦЯГНÓ (ściahno)
(назоўнік, ніякі род)
1. Частка нагі жывёлы або чалавека ад таза да калена.
🔸️Ногі праваліліся ў сьнег, аж па сьцёгны. (Пташнікаў).
2. Бядровая частка тушы; кумпяк.
🔸️Добрую плату даў Шпак сваім «лясным сябрам» [кантрабандыстам]. А да ўсяго прывёз гарнец гарэлкі і вэнджанае сьцягно на закуску. (Ваданосаў).
#словы_С

БÓХАН (bochan)
(назоўнік, мужчынскі род)
Выпечаны хлеб пераважна круглае формы.
🔸️А зь печы бохан вымеш — ён ружовы, Як жнівеньскага сонца дыск барвовы. (Гаўрусёў).
🔸️На выцягнутых руках Лукаш трымаў вышываны ручнік, а на ім — бохан хлеба. (Сабаленка).
#словы_Б

ГЭ́БЕЛЬ (hebiel)
(назоўнік, мужчынскі род)
Сталярны інструмэнт у выглядзе калодкі з клінам і шырокім лязом для струганьня дрэва.
🔸️Даніла Платонавіч нешта майстраваў — габляваў дошчачку. На кухні ў яго стаяў маленькі варштат, на паліцах паблісквалі.. інструмэнты: гэблі, пілкі, дрэль, долаты ўсіх калібраў. (Шамякін).
#словы_Г

СУРВЭ́ТКА (survetka)
(назоўнік, жаночы род)
1. Невялікі (звычайна квадратны) кавалак тканіны або паперы, якім карыстаюцца для засьцеражэньня вопраткі ў час яды, у цырульнях і пад.
🔸️Начальнік сядзіць за сталом.., падаткнуўшы пад бараду белую сурвэтку. (Сачанка).
2. Абрус (звычайна невялікіх памераў), якім накрываюць стол.
🔸️Палавічкі на падлозе, засланы бялюткаю сурвэткаю стол — усё тут было сьціпла і разам з тым акуратна. (Хадкевіч).

ШАРÓН (šaron)
(назоўнік, мужчынскі род)
Абледзянелая скарынка на паверхні сьнегу.
🔸️Кабыла прытка секла падковамі малады лядок на дарозе, а пад палазамі хрусьцеў шарон. (Чыгрынаў).
🔸️Лена ішла па шаране, прыкрытым мяккім сьнегам. (Шамякін).
#словы_Ш

З Днём роднае мовы, родненькія! Пакуль мы жывыя, нашая мова гэтаксама будзе жыць 🤍
ПА-БЕЛАРУСКУ
(Яўгенія Янішчыц)
Будзе слоту абвяшчаць прагноз,
Лістабой учыніць ператруску.
Песьняй, што расчуліла да сьлёз,
Я прыму цябе па-беларуску.
Краю блаславёнага дачка,
Дзякуй лёсу,
маю не ў нагрузку —
Зорны крыж Мацея Бурачка...
Ты ўва мне прызнаеш беларуску?
Сто разоў шукай другой красы,
А тым больш што сьвет даўно ня вузкі!
...Ды калі ты не бязродны сын —
Гавары са мной па-беларуску.
Час — вар'ят, шалёнае таксі.
Толькі ўсё ж ня мысьлю я аб спуску.
Кажаш, што магілы зарасьлі?
Памаўчы са мной па-беларуску.
#вершы
ПА-БЕЛАРУСКУ
(Яўгенія Янішчыц)
Будзе слоту абвяшчаць прагноз,
Лістабой учыніць ператруску.
Песьняй, што расчуліла да сьлёз,
Я прыму цябе па-беларуску.
Краю блаславёнага дачка,
Дзякуй лёсу,
маю не ў нагрузку —
Зорны крыж Мацея Бурачка...
Ты ўва мне прызнаеш беларуску?
Сто разоў шукай другой красы,
А тым больш што сьвет даўно ня вузкі!
...Ды калі ты не бязродны сын —
Гавары са мной па-беларуску.
Час — вар'ят, шалёнае таксі.
Толькі ўсё ж ня мысьлю я аб спуску.
Кажаш, што магілы зарасьлі?
Памаўчы са мной па-беларуску.
#вершы
І па традыцыі: новы дзень — новае слова Вам ў скарбоначку 😊❤
СКАРБÓНКА (skarbonka)
(назоўнік, жаночы род)
1. Скрыначка, бляшанка і пад. з вузкаю шчылінаю для зьбіраньня, назапашваньня грошай.
🔸️Устаўшы раніцай,.. [Юра] разьбіў сваю фарфоравую скарбонку і пералічыў грошы. Было аж дваццаць два рублі. (Бяганская).
2. Бляшанка для збору ахвяраваньняў (у царкве, на відовішчах і пад.).
🔸️У зале пачыналіся скокі, і медныя гукі аркестра зьліваліся з бразгатам медзякоў у пустыя скарбонкі. (Гартны).
3. Пераноснае значэньне: запас грошай; асабовы рахунак эканоміі сродкаў.
🔸️[Кіра:] — Мы, тата, у камсамольскую скарбонку не адну тысячу паклалі. (Карпаў).
4. Тое, што і скарбніца.
🔸️На шчасьце, паявіўся Кібрык, які быў сапраўднаю скарбонкаю розных зьвестак і чутак. (Шыцік).

📖АСÓБНІК (асобнік)
(назоўнік, мужчынскі род)
Асобная адзінка, узор зь ліку аднародных рэчаў (звычайна пра друкаваны ці рукапісны тэкст).
#словы_А

ДЗЯ́ГА (dziaha)
(назоўнік, жаночы род)
Рэмень, папруга.
🔸️Тужэй падцягваем франтавыя дзягі, глянцуем боты, чысьцім шынялі. (Панчанка).
#словы_Дз

ПАЗЯХÁЦЬ (paziachać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
Міжвольна глыбока ўдыхаць і адразу ж выдыхаць паветра шырока адкрытым ротам (пры жаданьні спаць, пры стоме).
🔸️Стоячы на сонцы, ад сьпёкі шырока пазяхалі дзеці, чхалі ад .. пылу. (Галавач).
🔸️Хацелася спаць, і Язэп пазяхаў раз за разам. (Якімовіч).

ПАНЧÓХІ (pančochi)
(назоўнік)
1. Выраб машыннага або ручнога вязаньня, які надзяваецца на ногі і заходзіць за калені.
🔸️Панчохі прамоклі, і вы адчуваеце, як непрыемна абляпілі яны вашы ногі... (Васілевіч).
2. Пераноснае значэньне: поўсьць іншага колеру, якая пакрывае ніжнюю частку ног каня або іншай жывёлы.

БІРУ́ЛЬКА (birulka)
(назоўнік, жаночы род)
1. Упрыгожаннне, падвеска на ланцужку кішэннага гадзіньніка, бранзалета і пад.
2. Толькі множны лік: гульня, якая заключаецца ў тым, каб з кучкі дробных прадметаў выбраць кручком адно за адным, не пасунуўшы пры гэтым астатніх.