Лёгкая Мова
4.33K subscribers
1.09K photos
42 videos
1 file
31 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
ФАНАБЭ‌РЫЯ (fanaberyja)

Размоўнае слова: пыхлівасьць, зазнайства, ганарыстасьць.

🔸️Я недалюбліваў гэтага чалавека за яго індычую надзьмутасьць, за чэрствасьць і незразумелую фанабэрыю. (Сабаленка).
🔸️Фанабэрыі хоць адбаўляй, а розуму ня грэх было б і пазычыць. (Прокша).
#словы_Ф
Зь першым днём вясны, сябры🕊

САКАВÍК (sakavik)
(назоўнік, мужчынскі род)

Трэці месяц каляндарнага года.
#словы_С
ГУ́МАВЫ (gumavy)
(прыметнік, мужчынскі род)

Зроблены з гумы (рас. "резины").
#словы_Г
ЧАРАВÍКІ (čaraviki)
(назоўнік)

Невысокі, да шчыкалаткі і крыху вышэй, скураны абутак на шнурках.

🔸️Каця прытупіла вочы і наском чаравіка разграбала крупчасты сьнег. (Каваль).
#словы_Ч
ГÁЛІЦЦА (halicca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

Квапіцца на што-н., імкнуцца завалодаць чым-н.

🔸️Галіцца на чужое дабро.
КАСЬНÍК (kaśnik)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Вузкая палоска тканіны, істужка, якая ўплятаецца ў касу.

🔸️Маня мела чорныя вачаняты, доўгі носік, дзьве каштанавыя коскі. У коскі былі ўплецены касьнікі. (Карпюк).

2. Пераноснае значэньне: тое, што мае форму вузкае палоскі, істужкі, нагадвае істужку.

🔸️Хвалі ўздымаюцца за кармой і расходзяцца доўгімі касьнікамі. (Лынькоў).
#словы_К
ПАЧАСТУ‌НАК (pačastunak)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Ежа, пітво, якімі частуюць каго-н.

🔸️На прыпеку перад чалесьнікам патрэсквала сухая лучына: гатаваўся найпершы сялянскі пачастунак — яешня. (Сабаленка).

2. Тое, што і частаваньне.

🔸️А як жа з госьцем не пачаставацца? Гэта не часта, а раз у год. І ідуць пачастункі, вядуцца сватаньні, раскідаюцца запросіны. (Гартны).
#словы_П
НЕСПАДЗÉЎКА (niespadzieŭka)
(назоўнік, жаночы род)

Размоўнае слова: нечаканы, непрадбачаны выпадак, здарэньне і пад.

🔸️Параход так раўнуў, што Сашка ад неспадзеўкі аж прысеў. (Даніленка).
🔸️Для мяне прапанова выступіць была неспадзеўкаю, і я неяк аж зьбянтэжыўся. (Сабаленка).
#словы_Н
РАМÉНЬНІЦА (ramieńnica)
(назоўнік, жаночы род)

Парная трубчастая косьць плечавога пояса чалавека і хрыбетных жывёл, якая злучае лапатку з грудзінаю.
#словы_Р
ПАЛÍЦА (palica)
(назоўнік, жаночы род)

1. Дошка або некалькі дошак, прымацаваных да сьцяны або ўнутры шафы для разьмяшчэньня кніг, посуду і пад.

🔸️На паліцах крамы — шапкі, кірзавыя боты, скрынкі цукерак, пернікаў. (Ракітны).

2. Размоўнае слова: верхняя лаўка для ляжаньня або для багажу ў чыгуначным вагоне.

🔸️Дзяцей набілася поўнае купэ. А некалькі хлапчукоў умудрыліся залезьці нават на багажныя паліцы. (Хомчанка).
#словы_П
САРАМЯ‌ЖЛІВЫ (saramiažlivy)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Які саромеецца, бянтэжыцца; нясьмелы.

🔸️— Эх, вы: сарамяжлівая дзяўчына! — прамовіў Сухавараў крыху зьняважліва. (Колас).
Сарамяжлівы і як бы нечым заклапочаны, хлапчук схаваўся за матчыну сьпіну. (Сачанка).

2. Які выяўляе зьбянтэжанасьць, хваляваньне, нясьмеласьць.

🔸️Чутны сарамяжлівы голас: — І чаго вы, дзядзька Сілівон, упікаеце нас дарэмна. (Лынькоў).
🔸️Вусны Міхася кранула сарамяжлівая ўсьмешка. (Аношкін).

3. Поўны хваляваньня, зьбянтэжанасьці.

🔸️Сарамяжлівая радасьць.
#словы_С
Друкарня "Данарыт" абвяшчае ГОД роднае Мовы і робіць беларусам падарунак!

Да 27 сакавіка набудзьце любую кнігу на беларускай мове на суму агулам не меней за 30 руб. і атрымайце магчымасьць купіць наш цудоўны каляндар “Лёгкая мова” за 1 рубель!

https://www.donarit.com/magazin/gotovaya-produkcziya/kalendar-slovar-na-kazhdyij-den-lyogkaya-mova/.

Нашую акцыю падтрымліваюць наступныя кнігарні і крамы:

🔸️Тэхналёгія
https://tn.by
🔸️Выдавецтва “Янушкевіч”
https://januskevic.by
🔸️Кнігер.бай
https://kniger.by
🔸️Кнігі.бай
https://knihi.by
🔸️Кніганоша
https://kniganosha.by
🔸️Інтэрнэт-крама “Цудоўня”
https://cudounia.by
🔸️Мой модны кут
http://mmkut.by/be
🔸️Выдавецтва “Логвінаў”
https://lohvinau.by
🔸️Вышыванка.бай
https://vishivanka.by/

Вучымся Мове разам!
ПРАЛÉСКА (praleska)
(назоўнік, жаночы род)

Шматгадовая цыбульная расьліна сямейства амарылісавых, якая цьвіце раньняю вясною белымі кветкамі.

🔸️Вясна прыходзіць, у бары пралескі скрозь цьвітуць. (Непачаловіч).
#словы_П
Як сказаць па-беларуску "Как в воду опущенный"?

А вось гэтак:

🔸️Як жыць не зьбіраецца
🔸️Як пад зямлёю
🔸️Як цела без душы
🔸️Ні сьцяты, ні павешаны

(Расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фраззм)
#фразэалягізмы
МІГАВÁНЬНЕ (mihavańnie)
(назоўнік, ніякі род)

Рухі мышцаў твару, якія выражаюць перажываньні, пачуцьці, настрой; міміка.
#словы_М
ЛО́КШЫНА (łokšyna)
(назоўнік, жаночы род)

1. Выраб з пшанічнае мукі ў выглядзе тонкіх высушаных палосак цеста.

2. Страва, прыгатаваная з такога вырабу.
#словы_Л
📍У слоўніку Байкова-Некрашэвіча дапускаецца націск на літару "я" — "крушнЯ".

КРУ‌ШНЯ (krušnia)
(назоўнік, жаночы род)

Куча каменьня.

🔸️Яшчэ ў дзяцінстве Лабановіч любіў сядзець на кучы каменьня ў полі (гэта куча называлася крушня), слухаць і пазіраць, што адбываецца навокал. (Колас).
#словы_К
СУТАРЭ́НЬНЕ (sutareńnie)
(назоўнік, ніякі род)

Памяшканьне пад першым паверхам будынка, ніжэй узроўню зямлі; падзямельле.

🔸️Наверсе жылі жандары, а ўнізе ў сутарэньні — майстэрня. (Галавач).
#словы_С
КÉМЛІВЫ (kiemlivy)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Які ўсё хутка і лёгка разумее, засвойвае; здагадлівы, цямкі.

🔸️Дзяўчына трапілася кемлівая, усё схоплівала на ляту, і тлумачыць было прыемна. (Карпаў).

2. Разумны, абдуманы.

🔸️Гэта сапраўды быў кемлівы ход, можна сказаць — «траянскі конь» нашых сапёраў, інжынэраў-фартыфікатараў. (Грамовіч).
#словы_К
А які надпіс на беларускай мове зрабілі бы Вы на саколцы? Пішыце ў камэнтарах👇🤍