Пачынаем рыхтавацца да новага працоўнага тыдня 🤍
Цудоўныя міні-паштовачкі на кожны дзень тут 👉 https://instagram.com/scasciejka_tut?utm_medium=copy_link

Ёсьць у нас тут аматары добра папарыцца? 😊
ЛÁЗЬНЯ (łaźnia)
(назоўнік, жаночы род)
1. Спэцыяльнае памяшканьне, дзе мыюцца і парацца.
🔸️Старая хата была перанесена на лог і пераабсталявана пад лазьню, у якой мылася ўся вёска. (Хадкевіч).
2. Размоўнае слова: мыцьцё ў такім памяшканьні.
3. Пераноснае значэньне, размоўнае слова: наганяй, суровая вымова.
🔸️[Верабейчык:] — Калі не ліквідуем недахопы ў правядзеньні ўборкі і здачы хлеба дзяржаве — будзе нам усім лазьня. Гарачанькая! (Савіцкі).
#словы_Л

Дабрыдзень, родненькія! 🤍 Ці чулі Вы такое слоўца?
КАМЯРДЗЁЛАК (kamiardziołak)
(назоўнік, мужчынскі род)
Пра здаровага, моцнага чалавека; чалавек моцнага целаскладу.
#словы_К

Нам тут сказалі, што гэта самае трапнае слова для панядзелка 😁
ЖУРБÁ (žurba)
(назоўнік, жаночы род)
Пачуцьцё смутку, душэўнае прыгнечанасьці; туга, маркота.
🔸️Бабка Наста сядзела на дубовай калодачцы каля печы, унурыўшыся ў свае нескладаныя, апавітыя журбою думкі. (Колас).
🔸️Тарас стаяў пасярод хаты, анямелы ў безвыходнай журбе. (Асіпенка).
#словы_Ж

ШТУ́ЧНЫ (štučny)
(прыметнік, мужчынскі род)
1. Ненатуральны, зроблены накшталт сапраўднага, прыроднага.
🔸️Бакалы, вазы і кілішкі са штучнага хрусталю пераліваліся ўсімі колерамі вясёлкі. (Шамякін).
2. Роблены, прытворны, няшчыры.
🔸️Разьмінаючыся з Рыгорам, [Грамадой] першы схіляе галаву з засмучанай ветлівасьцю, такою штучнаю на яго грубым твары. (Крапіва).
🔸️[Сьледчы] стараецца ўсьміхнуцца, але штучная ўсьмешка толькі крывіць яго рот. (Сабаленка).
#словы_Ш

Новы канал зь міні-паштовачкамі 🤍 Падпісвайцеся, каб узьнімаць настрой сабе і сваім блізкім 🥰
ЖВÁВЫ (žvavy)
(прыметнік, мужчынскі род)
1. Поўны жыцьцёвых сіл; бадзёры, рухавы; процілеглае — вялы.
🔸️Мірон быў больш разважлівы, спакойны хлопец, а Віктар — жвавы, імклівы. (Маўр).
2. Ажыўлены, выразны, жыцьцярадасны (пра вочы, твар).
🔸️[Ніканор] пастарэў.. Толькі вочы — маладыя і жвавыя. (Бядуля).
3. Рэзвы, вясёлы, гульлівы.
🔸️Птушак жвавых шчэбет хвілі не сьціхаў, Кружыўся зь белых кветак пылам. (Купала).
4. Бойкі, ажыўлены, шумны (пра гаворку).
🔸️Завязалася жвавая, перасыпаная жартамі і сьмехам размова. (Краўчанка).
5. Поўны руху, ажыўленьня, дзейнасьці.
🔸️— Усё-такі падабаецца ён мне, Менск. Жвавы, шумлівы, заклапочаны. (Мележ).
5. Хуткі па тэмпе, шпаркі.
🔸️Жвавым не па гадах подбегам Клім кінуўся да плота. (Шахавец).

ЛЯДЗЯ́К (ladziak)
(назоўнік, мужчынскі род)
1. Невялікі кавалак лёду; ільдзінка.
🔸️Пагодзіцца. Са стрэх ледзякі дзінькаюць. (Барадулін).
2. Пераноснае значэньне, размоўнае слова: пра чалавека, які вельмі зьмёрз ці мае халодны тэмпэрамэнт.

Калі што, мы любім жывёлінак і супраць натуральнага футра! 🙈
ФУ́ТРА (futra)
(назоўнік, ніякі род)
1. Валасяное покрыва на целе жывёл; поўсьць.
🔸️Заглянуў Мароз у дупло, а там вавёрка ў шэрым футры сьпіць ды яшчэ хвосьцікам, быццам коўдраю, накрылася, — добра ёй! (П. Ткачоў).
2. Вырабленая шкура пушнога зьвера.
🔸️Нарушэвіч пакорпаўся ў клумку і дастаў адтуль пышнае футра выдры. (Машара).
3. Зімовая вопратка з вырабленых шкур пушнога зьвера.
🔸️Вось па вуліцы ідзе дама ў кароткім футры з шэрага каракулю. (Новікаў).
#словы_Ф

ДУХМЯ́НЫ (duchmiany)
(прыметнік, мужчынскі род)
З моцным прыемным пахам; пахучы.
🔸️Мы ляжым на капе духмянага сена пад гарачымі праменьнямі ліпеньскага сонца. (Асіпенка).
#словы_Д