Лёгкая Мова
4.41K subscribers
1.09K photos
45 videos
1 file
33 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
ЧУЛЬЛÍВЫ (čullivy)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Здольны ўспрымаць зьнешнія, фізычныя раздражненьні. 

🔸️У гэтых дваццаці яблынь мы наўмысна затрымліваем цьвіценьне, яны вельмі чульлівыя да замаразкаў. (Стаховіч)

2. Кранальны, сардэчны, здольны выклікаць замілаваньне, добрае пачуцьцё.

3. Здольны тонка адчуваць, востра рэагаваць.

🔸️Ад чульлівага дзіцячага сэрца не схаваеш фальшы. (Краўчанка)
#словы_Ч
ШÁЛІ (šali)
(назоўнік)

Вагі (рас. "весы") зь місамі ("чашками") на каромысьле.

🔸Жыцьцё Аўгіні было роўнымі шалямі, якія заўсёды стаялі на адным месцы і не зыбаліся ў бакі. (Бядуля).
🔸Прыпяцкія берагі на шалі пясочныя паклалі хвалі апошняе веры. (Барадулін).
🔸Ужо зусім на сконе быў жнівень, бо тыя колькі дзён, якія заставаліся ў ягоным календары, ці маглі дадаць яшчэ што важкае на нябачныя шалі... (Чыгрынаў).
#словы_Ш
Шчыра віншуем чароўных паненак з Міжнародным жаночым днём! 💐💐💐

НЕСПАДЗÉЎКА (niespadzieŭka)
(назоўнік, жаночы род)

Размоўнае слова: нечаканы, непрадбачаны выпадак, здарэньне і пад.

🔸️Параход так раўнуў, што Сашка ад неспадзеўкі аж прысеў. (Даніленка)
🔸️Для мяне прапанова выступіць была неспадзеўкаю, і я неяк аж зьбянтэжыўся. (Сабаленка)
#словы_Н
КАРÁСКАЦЦА (karaskacca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Лезьці ўгору, чапляючыся рукамі і нагамі, хапаючыся за штосьці.

🔸️Нехта таропка караскаўся на бярозу, каб спрытней сачыць за самалётамі. (Лынькоў)

2. Зь цяжкасьцю прабірацца праз штосьці, выбірацца адкуль-небудзь.

🔸️[Хлопцы] праціскаліся, караскаліся, скакалі з купіны на купіну, загразалі, выцягвалі адзін аднаго, пакуль... зноў не ўбачылі возера. (Маўр)
#словы_К
ЗВАЖÁЦЬ (zvažać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

Зьвяртаць увагу на каго-, што-н., надаваць значэньне каму-, чаму-н.

🔸️Даходзілі да Кастуся чуткі пра тое, што вучыцца там [у сэмінарыі] нялёгка, выкладчыкі муштруюць вучняў, але ён на гэта зважаў мала. (С. Александровіч)
#словы_З
ГРУВÁСТКІ (hruvastki)
(прыметнік, мужчынскі род)

Вельмі вялікі, грузны, масіўны.

🔸️Першыя радыёпрыёмнікі былі з ладны чамадан, вялікія і грувасткія. (Шыловіч)
#словы_Г
КРАСАВІ́К (krasavik)
(назоўнік, мужчынскі род)

Чацьвёрты месяц каляндарнага года.
#словы_К
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ці ведалі вы такое слова? ☺️

БЯРЭМЯ / БЯРЭМА (biaremia / biarema)
(назоўнік, ніякі род)

Такая колькасьць чагосьці (дроваў, саломы, бульбоўніку і інш.), што можна абхапіць абедзьвюма рукамі і панесьці.

🔸У хаце было цёпла: спалохаўшыся марозу, бабуля спаліла ў грубцы вялізнае бярэма бярозавых дроў. (Брыль)
🔸Забразгала клямка ў сенцах, і цётка ўвайшла ў хату, несучы перад сабою бярэмя дроў. (Арабей)
#словы_Б
Чароўная нашая беларуская мова нават такія слоўцы мае 🌿 Якраз для гэтага сонечнага і цёплага красавіцкага надвор’я ☺️

УМÁІЦЬ (umaić)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

Аздобіць першаю вясноваю зелянінаю.

🔸️І хаты майскім дзераўцом не ўмаіў селянін, як прадзеды умайвалі, як вучыць абычай... (Купала)

🔸️І вясна хоча плошчы ўмаіць у зелень каштанаў. (Танк)
#словы_У
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
КРÁТАЦЦА (kratacca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Рухацца, варушыцца.

🔸️Ледзь-ледзь краталася толькі бляшанае лісьце асін. (Броўка)
🔸️На левай вудзе кратаўся паплавок. (Ваданосаў)

2. Пераноснае значэньне: абуджацца, узьнікаць (пра пачуцьці, думкі і пад.).

🔸️Стараста быў узбуджаны і ўсхваляваны, але гэта ўсё не дасягала глыбіні душы, і недзе ў схаваным кутку краталася радасьць. (Самуйлёнак)
#словы_К