Лёгкая Мова
4.4K subscribers
1.09K photos
45 videos
1 file
33 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
ЗАВАДА́ТАР (zavadatar)
(назоўнік | мужчынскі род)

Той, хто пачынае, арганізоўвае што-н.; верхавод, зачыншчык.

🔸Была .. [Майка] ў школе верхаводам, завадатарам усякіх гульняў. (Лынькоў).
🔸Заўсёды і ўсюды знойдзецца свой завадатар, нехта такі, хто становіцца над астатнімі. (Васілёнак).
#словы_З
На фота Гомель ад @vovaosipenko (Instagram) 😍

ЗЬНÍЧКА (źnička)
(назоўнік | жаночы род)

Размоўнае слова: зорка, што падае (якая «зьнікае»).

🔸Недзе далёка ўперадзе прамільгнула зьнічка, праз некаторы час упала другая. (Васілёнак).
🔸У небе дзесь далёка Над лесам тым у момант вока Мігнецца стужка агнявая — То зьнічка згасьне залатая. (Колас).
#словы_З
Гэтаксама перакладаецца як "отверженный, пренебрежённый".

ЗАНЯДБÁНЫ (zaniadbany)
(прыметнік | мужчынскі род)

1. Пакінуты без догляду.

🔸У занядбаным палісадніку, над пажоўклым быльлём леташніх вяргінь, ціха шапацела кучаравая рабіна. (Стаховіч).

2. Такі, якому не ўдзялялася належная ўвага.

🔸Яшчэ ня так даўно апавяданьне ў нас лічылася занядбаным жанрам. (Бугаёў).

3. Такі, аб якім ня дбаюць; бедны.

🔸Паэт гаварыў ад імя занядбанай, прыгнечанай вёскі. Жыцьцё, побыт гэтай вёскі ён ведаў, як ніхто. (Навуменка).
#словы_З
ЗМРОК (zmrok)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Адсутнасьць сьвятла; цемра.

🔸Зусім цёмна. Змрок атуліў .. прасторы. (Каваль).
🔸Непраглядны змрок і сыры туман спляліся густа-густа і як бы глынулі гэтую закінутую між балот і лесу невялічкую вёску. (Колас).

2. Няпоўная цемната, прыцемак, пры якім можна яшчэ распазнаваць прадметы.

🔸У хаце гусьцеў змрок, але .. [Пятро] бачыў .. любыя вочы [Сашы], цяпер яны глядзелі ласкава і закахана. (Шамякін).

3. Прыцемак паміж заходам сонца і наступленьнем ночы, а таксама перадсьвітальны прыцемак.

🔸У густым вячэрнім змроку патанула вёска. (Анісаў).

4. Пераноснае значэньне: пра атмасфэру насільля, беспрасьветнасьці, безнадзейнасьці.

🔸У тваім жыцьці [рабочага] ранейшым Змрок стаяў кругом. (Журба).
#словы_З
😅 Падчас навагодніх сьвятаў галоўнае — не...

ЗАБУТЭ́ЛІЦЦА (zabutelicca)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

Тое, што і запіць.

🔸Забутэліцца так можна, што ад гарэлкі памрэш. (Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна).
#словы_З
ЗГРА́БНЫ (zhrabny)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Прапарцыянальна і прыгожа складзены; спрытны.

🔸Аня была дзяўчына невысокая, гібкая, са зграбнай постацьцю, ружова-смуглявым тварам і ня надта цёмнымі валасамі, якія завіваліся кудзеркамі. (Карпюк).

2. Прыгожы па форме; далікатны.

🔸Белая кофта з адкінутым каўнерчыкам прыемна паказвае яе [Веры Ігнатаўны] зграбную шыю. (Пестрак).

3. Зроблены з мастацкім густам.

🔸Зграбная ваза.
🔸Зграбная статуэтка.

4. Грацыёзны ў позах і рухах.

🔸Зграбная паходка.
#словы_З
ЗАБАБÓНЫ (zababony)
(назоўнік, толькі множны лік)

Вера ў тое, што некаторыя зьявы і падзеі маюць таямнічы сэнс і зьяўляюцца прадказаньнем будучага.

🔸— Калі сустрэнеш папа на дарозе — не к дабру, — кажуць людзі. Міхалка плюе, нібы верыць у гэтыя дурныя забабоны. (Бядуля).
#словы_З
ЗАВАДА́ТАР (zavadatar)
(назоўнік, мужчынскі род)

Той, хто пачынае, арганізоўвае што-н.; верхавод, зачыншчык.

🔸Была .. [Майка] ў школе верхаводам, завадатарам усякіх гульняў. (Лынькоў).
🔸Заўсёды і ўсюды знойдзецца свой завадатар, нехта такі, хто становіцца над астатнімі. (Васілёнак).
#словы_З
ЗЁЛКА (ziołka)
(назоўнік, жаночы род)

Засушаная трава; лекавыя травы.

🔸Я часта прыпыняюся каля сталоў, дзе разлажылі прадаўшчыцы зёлкі, сабраныя з усіх лугоў, палёў, на скрыжаваньнях і на валатоўках. (Танк).
#словы_З
ЗАЛЯЦА́ЦЦА (zalacacca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

Аказваць увагу каму-н., імкнучыся выклікаць прыхільнасьць.

🔸Заляцацца ДА жанчыны.
🔸Усе ў брыгадзе ведалі, што Віталь заляцаецца да Тамары, але ці карыстаецца ён посьпехам у яе, пра гэта нічога пэўнага вядома не было. (Васілёнак).

Назоўнік: ЗАЛЯЦА́НЬНЕ.
#словы_З
ЗБАЁДАЦЬ (zbajodać)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

1. Размоўнае слова: згубіць, невядома дзе падзець.

🔸— Але воз трэба забраць зараз, каб стары за зіму не збаёдаў дзе яго. (Сабаленка).
🔸— А так, пячатка ў мяне з сабою, аформім цялят, а то яшчэ збаёдаеце, — гаварыў Тамаш. (Гурскі).

2. Загубіць, зьнішчыць.

🔸Збаёдаць чалавека.

3. Марна патраціць, перавесьці.

🔸Збаёдаць грошы.
#словы_З
ЗГАРУ́СЬЦІЦЬ (zharuścić)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

1. Размоўнае слова: зрабіць што-н. на скорую руку, абы-як (з-за недахопу сродкаў, уменьня).

🔸Поле — канюшынішча, — на якім сяк-так згарусьцілі першы ўкос, было чыстае, рудое... (Пташнікаў).

2. Набыць, прыдбаць што-н. зь вялікаю цяжкасьцю.

🔸Колькі ж год яшчэ трэба працаваць, каб зноў згарусьціць беднаму чалавеку сто рублёў. (Бядуля).
#словы_З
У слоўніку Байкова-Некрашэвіча знайшлі вось такое слоўца 😊

ЗУХВÁЛЬСТВА (zuchvalstva)
(назоўнік, ніякі род)

Саманадзейная хвальба, перабольшанае ўсхваленьне сваіх сіл і здольнасьцяў.
#словы_З