Лёгкая Мова
4.33K subscribers
1.09K photos
42 videos
1 file
31 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
ШЫ́БА (šyba)
(назоўнік | жаночы род)

Шкло, што устаўлена ў аконную раму.

🔸Мароз яшчэ не пасьпеў замураваць шыбы акон. (Сачанка).
🔸Хаты — трывалыя, з тоўстых бярвеньняў, але чамусьці з маленькімі, у чатыры шыбы, вокнамі. (Хадкевіч).
#словы_Ш
ПААБÁПАЛ (paabapał)
(прыназоўнік і прыслоўе)

1. Прыназоўнік + родны склон. Спалучэньне з прыназоўнікам «паабапал» выражае прасторавыя адносіны; ужываецца для ўказаньня на разьмяшчэньне па абодва бакі чаго-н.

🔸На гарызонце ў ружовым мроіве паказалася вёска, а паабапал яе серабрыліся сінія лясы. (Алешка).
🔸Тут, паабапал шляху з прысадамі старых ясакараў і ліп, да вайны разьмяшчаліся ўсе грамадзкія будоўлі: сельсавет, бальніца, школа, клюб, сельмаг. (Шамякін).

2. Прыслоўе: па абодва бакі.

🔸[Мужчыны] увайшлі ў калідор, у якім паабапал было многа дзьвярэй. (Машара).
#словы_П
ХÉЎРА (chieŭra)
(назоўнік | жаночы род)

1. Пагардлівае: група людзей, якія аб'ядналіся для разбою, злачынства; банда.

🔸[Шкунда:] Золатапагоньнікі, кадэты І хеўра іншае брыды Расстроіць хочуць нам рады. (Колас).

2. Размоўнае слова: пра кампанію людзей, аб'яднаных агульнымі інтарэсамі, агульнымі прыметамі і пад.

🔸Калі хлопцы наймалі музыку іграць вечарынку, то Мікалая Халусту ніколі ня бралі ў хеўру. (Чарнышэвіч).
🔸— Хадзем, брыгадзір, у хеўры весялей, — гукаюць.. [мужчыны] Храпавіцкага. (Мурашка).

Адна хеўра; з адной хеўры — пра людзей адных поглядаў, адных паводзінаў (звычайна ня вартых увагі).
#словы_Х
Слова, якое цудоўна адлюстроўвае ўсё тое, што сёньня робіцца ўнутры кожнага з нас...

ПАНЯВÉРКА (paniavierka)
(назоўнік | жаночы род)

Няпэўны стан, сумненьне, нерашучасьць.

🔸У гэтым пісьме.. [Ганна] сумысьля націскала на сваю трагедыю, на сьлёзы, на горыч паняверкі і расчараваньня. (Чорны).
#словы_П
МÁПА (mapa)
(назоўнік | жаночы род)

Геаграфічная карта.

🔸Пан Студніцкі кроіць мапу, крэмзае задачы... (Колас).
🔸Акрэсьлены чырвоным алоўкам, шырэйшы зьверху і вузейшы зьнізу, ляжаў на мапе кавалак зямлі... (Караткевіч).
#словы_М
✏️Як беларусы кажуць "НА ДОСУГЕ"?

А вось так:

🔸Вольным часам.

Рас. ''досуг'' перакладаецца на беларускую мову як ''вольны час''.
#фразэалягізмы
Як назваць пальчыкі па-беларуску? 🖐️

🔸мЕзенец — мезинец,
🔸персьцянЕц — безымянный,
🔸сярЭднiк — средний,
🔸паказАльнік — указательный,
🔸адзінЕц — большой.
#словы
ПА-БЕЛАРУСКУ
(Яўгенія Янішчыц)

Будзе слоту абвяшчаць прагноз,
Лістабой учыніць ператруску.
Песьняй, што расчуліла да сьлёз,
Я прыму цябе па-беларуску.

Краю блаславёнага дачка,
Дзякуй лёсу,
маю не ў нагрузку —
Зорны крыж Мацея Бурачка...
Ты ўва мне прызнаеш беларуску?

Сто разоў шукай другой красы,
А тым больш што свет даўно не вузкі!
...Ды калі ты не бязродны сын —
Гавары са мной па-беларуску.

Час — вар'ят, шалёнае таксі.
Толькі ўсё ж не мыслю я аб спуску.
Кажаш, што магілы зараслі?
Памаўчы са мной па-беларуску.
#вершы
ВО́ГНІШЧА (vohnišča)
(назоўнік | ніякі род)

1. Распаленая куча ламачча, дроваў; агонь.

🔸Каля высокай меднастволай сасны палала вогнішча. (Сіняўскі).

2. Месца, дзе гарэў агонь.

🔸Патух агонь, пра яго ўсе забыліся, толькі белы попел ляжаў на вогнішчы. (Чарнышэвіч).

3. Пажарышча — месца, дзе быў пажар; тое, што засталося пасьля пажару.

🔸У рукі ўласныя свой лёс Узяў народ вольналюбівы, На вогнішчы палацы ўзьнёс, Ператварыў балоты ў нівы. (Крапіва).
#словы_В
Беларуская народная прыказка 💞
#прыказкі
✏️Як гучыць па-беларуску вядомая прымаўка "ЛЮБОПЫТНОЙ ВАРВАРЕ (НА БАЗАРЕ) НОС ОТОРВАЛИ"?

✏️А вось так:

🔸Цікаўнай Амілі нос прышчамілi
🔸Цікаўная Тэкля палезе і ў пекла
🔸На цікаўныя вочы парушынкі падаюць
🔸Цікавы, як Марцін да кавы
#прымаўкі
ЦЫРÁТА (cyrata)
(назоўнік | жаночы род)

Тканіна, накрытая з аднаго боку ці з абодвух бакоў асобым саставам, які робіць яе непрамакальнай.

🔸Стол быў засланы цыратай, чатыры крэслы стаялі навокал стала. (Чорны).
🔸На століках у [машынным] бюро стаялі чатыры пішучыя машынкі. Усе яны былі пакрытыя чахламі з чорнай цыраты. (Машара).
#словы_Ц
МАЦАВА́ЦЬ (macavać)
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)

1. Трывала прымацоўваць.

🔸Чалавек шэсьць грузчыкаў завіхаліся на плятформах, мацавалі станкі сталёвымі тросамі. (Асіпенка).

2. У горнай справе — устанаўліваць крапеж.

🔸Аглядалі [крапеж] ў забоях дбайна, Як мацуюць шахцёры столь. (Аўрамчык).

3. У марской і авіяцыйнай справе — моцна прывязваць.

🔸Мацаваць трос.

4. Пераноснае значэньне: рабіць моцным, узмацняць.

🔸Мацаваць сяброўства.

5. Размоўнае слова: прабаваць моц чаго-н.

🔸[Наўмысьнік] паднімаўся кожны дзень на ўзровень сьцяны і кожны раз перад тым, як стаць мураваць, мацаваў нагой дошку пад нагамі. (Чорны).
#словы_М
КАСТРЫ́ЧНІК (kastryčnik)
(назоўнік | мужчынскі род)

Дзясяты месяц каляндарнага года.

🔸Быў цёплы кастрычнік. Бярозы ў залатым убраньні кланяліся цягніку. (Шамякін).
#словы_К
ЛЮ́СТРА (lustra)
(назоўнік | ніякі род)

1. Адшліфаваная паверхня (шкла, мэталу), здольная даваць адбіткі тых прадметаў, якія знаходзяцца перад ёю, а таксама спэцыяльна зроблены прадмет з такой паверхняй.

🔸Алёша спыніўся ў вэстыбюлі перад вялікім люстрам і спачатку нават не пазнаў сябе. (Васілевіч).

2. Пераноснае значэньне; чаго. Аб тым, што зьяўляецца адлюстраваньнем якіх-н. зьяваў, працэсаў і пад.; адбітак.

🔸Паэзія, па думцы Купалы, павінна быць праўдзівым люстрам жыцьця народа. (Івашын).

3. Спэцыяльны тэрмін: паверхня, плошча чаго-н.

🔸Люстра гарэньня.
🔸Люстра цыліндра.
#словы_Л
🍷ТРУ́НАК (trunak)
(назоўнік | мужчынскі род)

Абласное слова: алькагольны напой.

🔸Прыемна ў дом зайсьці з дарогі,
Дзе рады вам гаспадары,
Дзе вас частуюць, што ёсьць змогі,
Дзе трунак знойдзецца стары.
Такі, што чарачка-другая
Вам разагрэе ў сэрцы кроў. (Колас).
#словы_Т
ЛЯ́ЛЬКА (lalka)
(назоўнік | жаночы род)

1. Дзіцячая цацка ў выглядзе фігуркі чалавека.

🔸Гуляць у лялькі.
🔸Дзеці бегалі, крычалі, складалі з кубікаў розныя хітрыя і няхітрыя пабудовы, вазілі ў аўтамабілях лялек. (Якімовіч).
🔸Як маленькую сяброўку, Ляльку любіць Каця: То расчэша ёй галоўку, То памые плацьце. (А. Александровіч).

2. Макет фігуры чалавека ці жывёлы для тэатральных прадстаўленьняў, ігрышч і пад. Тэатр лялек.

3. Размоўнае слова, пра каго-, што-н. вельмі прыгожае, прывабнае па свайму зьнешняму выгляду.

🔸Шалёўка .. ўсюды, пафарбаваныя дзьверы, вокны, аканіцы — лялька, а не хата стаіць... (Васілевіч).
🔸Праз тыдзень Кабінэт прасторны Лялькай стаў. (Корбан).
#словы_Л
5. Тое, што і прытомнасьць.

🔸Аксіньня бязмоўная, ціхая. Сьвядомасьць вярталася да яе. (Вярцінскі).
#словы_С
ПРЫЯ́ЗНЫ (pryjazny)
(прыметнік | мужчынскі род)

1. Прасякнуты сяброўскімі адносінамі, даверам.

🔸Гутарка так і лілася, так і сакатала, і гутарка самая прыязная, поўная спачуваньня. (Колас).
🔸З гэтым хлопцам у мяне адразу ўсталяваліся прыязныя і даверлівыя адносіны. (Савіцкі).

2. Добразычлівы, спагадлівы.

🔸Міхаль Ермаліцкі адразу неўзлюбіў Собіча. Ён быў наогул ня вельмі прыязны да людзей і крыху закаханы ў сябе. (Скрыган).
🔸Нават лаянка.. [Івана Пракопавіча], звычайна прыяцельская, прыязная, вясёлая, цяпер зьвініць сапраўднаю злосьцю. (Колас).

3. Які выказвае добразычлівасьць, прыязнасьць.

🔸Чалавек глядзеў.. вясёлымі вачамі,.і ўвесь яго твар .. поўніўся добрай прыязнай усьмешкай. (Лынькоў).