Лёгкая Мова
4.4K subscribers
1.1K photos
49 videos
1 file
33 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
✏️Як сказаць па-беларуску "ДЕЛАТЬ ИЗ МУХИ СЛОНА"?

✏️А вось так:

🔸З камара каня рабіць
🔸З блыхі (з мухі) вала рабіць
🔸Зь ветру вяроўку віць
🔸Раскажаш пра вераб'я, а перакажуць пра жураўля
🔸Скажы на кепаць, а даложаць на локаць
🔸Байка з камара вырасьце на вала
#фразэалягізмы
ПАРУШЫ́НКА (parušynka)
(назоўнік | жаночы род)

Маленькая часьцінка чаго-н.; пылінка.

🔸Гукан зьняў зь пяра пазногцем парушынку, акуратна падпісаў і прамакнуў. (Шамякін).
🔸У пасках сьвятла, якія коса з акна ў вугал перасякалі хату, варушыліся драбнюткія парушынкі. (Навуменка).
#словы_П
Порцыю коцікаў Вам у стужачку, каб сны былі добрымі 😻

ПАЗЯХА́ЦЬ (paziachać)
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)

Міжвольна глыбока ўдыхаць і адразу ж выдыхаць паветра шырока адкрытым ротам (пры жаданьні спаць, пры стоме).

🔸Стоячы на сонцы, ад сьпёкі шырока пазяхалі дзеці, чхалі ад .. пылу. (Галавач).
🔸Хацелася спаць, і.. [Язэп] пазяхаў раз за разам. (Якімовіч).
ВЭ́РХАЛ (verchał)
(назоўнік мужчынскі род)

Размоўнае слова: страшэнны беспарадак, неразьбярыха; крык, шум.

🔸У доме — вэрхал, усё пайшло дагары нагамі. (Карпаў).
🔸На ферме зноў падняўся вэрхал: спрачаліся, каму колькі год. (Пташнікаў).
🔸Бегае, круціцца, галёкае, як ашалелы: вечны вэрхал празь яго на дварэ. (Мележ).
#словы_В
Нешта мы трошкі адсталі ад праграмы і нават не заўважылі, як амаль скончыўся лістапад, а разам зь ім і гэтая няпростая восень 😱

ЛІСТАПÁД (listapad)
(назоўнік мужчынскі род)

1. (у родным склоне канчатак -а). Адзінаццаты месяц каляндарнага года.

🔸Ужо ў пачатку лістапада станавіўся сухі холад, а пад сярэдзіну таго ж месяца нападаў зьмёрзлы і сьцёрты ветрам на муку сьнег. (Чорны).

2. (у родным склоне канчатак -у). Ападаньне лісьця восеньню (у цёплых краінах — перад наступленьнем засухі); час гэтага ападаньня.

🔸Шуміць лістапад. Хвоі ў лесе панура рыпяць. (Панчанка).
#словы_Л
УГÓРУ (uhoru)
(прыслоўе)

Увышыню, уверх; увысь; процілеглае ўніз.

🔸Вуліца падымалася ўгору. (Мележ).
🔸Спрадвечныя дубы лёгка ўзьнімаюць угору на сваіх гранітных ствалах цяжкія кроны. (Пасьлядовіч).
🔸Сухое вецьце хвоі патрэсквала ў полымі і сыпала ўгору снапы іскраў. (Лынькоў).
🔸Усе ўтраіх падняліся ўгору і прайшлі да Петрусёвага пакоя. (Гартны).
#словы_У
ПАРЭ́НЧЫ (parenčy)
(назоўнік)

Прут, брусок на трапах, пры дзьвярах вагона і пад., за якія трымаюцца рукамі пры спуску, пад'ёме.

🔸Я часьцяком адзін прыходзіў на гэты масток, абапіраўся на жалезныя парэнчы і глядзеў у бездань. (Сабаленка).
🔸Ганя сагнулася, потым прыўзьнялася і пабачыла снапок кмену зь перасьпелым цёмна-медным насеньнем, прывязаны да парэнчы балкона. (Грамовіч).
#словы_П
ПАКРЫСЕ́ (pakrysie)
(прыслоўе)

1. Патроху, у невялікай колькасьці.

🔸Няня прымусіла паспрабаваць усяго пакрысе, выпіць шклянку кавы. (Васілевіч).
🔸У Рамана Дзянісавіча знайшлася пляшка нейкай старой настойкі — ён наліў пакрысе ў шклянкі. (Хадкевіч).

2. Абласное слова: паступова, павольна.

🔸Хіма, якая доўга жыла нелюдзем, пакрысе зьблізілася з суседзямі, зрэдку заходзіла і да Дашынай маці. (Ракітны).
🔸Фільм канчаўся, і пакрысе аціхала музыка. (Вышынскі).
#словы_П
А аб чым марыце вы? 🌠

МÁРА (mara)
(назоўнік, жаночы род)

1. Тое, што створана ўяўленьнем, фантазіяй; дзейнасьць ўяўленьня, фантазіі.

🔸З рэальнага грунту разважаньня Лабановіч паволі зьехаў у павабны край прыгожых мар. (Колас).

2. Жаданьне, імкненьне.

🔸Вышэй! Яшчэ вышэй! Няма ў пілота іншай мары. (Крапіва).
🔸Камандзірава мара памалу збывалася: ужо напалову конны атрад мог хадзіць у даволі далёкія рэйды. (Брыль).

3. Аб чым-н. нерэальным, неіснуючым, што не адбылося.

🔸Пустыя мары.

4. У значэньні выказніка, размоўнае слова: аб чым-н. незвычайна прыгожым, жаданым; вышэйшая ацэнка чаго-н.

🔸Ня туфлі, а мара.
#словы_М
Сёньня ў нас кантэнт амаль 18+ 🙈

ПАЖÁДЛІВЫ (pažadlivy)
(прыметнік, мужчынскі род)

Схільны да задавальненьня палавых пачуцьцяў: які выражае такую схільнасьць.

🔸Пажадлівы чалавек.
🔸Твар у .. [Алы] пабялеў, заплюшчаныя вочы з густа падведзенымі вейкамі былі ў сініх кругах, і толькі поўныя, пажадлівыя вусны аставаліся, як звычайна, яркімі. (Карпаў).
🔸Чубар праводзіў.. [гаспадыню] пажадлівым позіркам да дзьвярэй. (Чыгрынаў).
#словы_П