Еўрарадыё | Еврорадио
9.89K subscribers
39.6K photos
7.85K videos
14 files
29.3K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
加入频道
Еўрарадыё | Еврорадио
Адваката пусцілі да журналіста Генадзя Мажэйкі, які знаходзіцца на Акрэсціна. Як паведамляе @truekpru, Мажэйку дапыталі. Затрымлівала яго КДБ Беларусі па артыкулах 130 і 369 КК ("распальванне варожасці" і "абраза прадстаўніка ўлады"). "В настоящий момент…
Беларуская міліцыя сцвярджае, што Генадзя Мажэйку затрымалі ў Беларусі. Па словах прадстаўнікоў МУС, Мажэйка быў у Маскве, але не змог адтуль вылецець у "трэццю краіну" праз тое, што ў Расіі ён быў унесены ў спіс "непажаданых". Праз гэта журналіст мусіў з'ехаць з РФ назад у Беларусь.

Звычайна ў спісы "непажаданых" уносяць замежнікаў, якія мусяць на пэўны тэрмін пакінуць тую ці іншую краіну. Здараецца, што расіяне ўносяць у такія спісы грамадзян Беларусі (свежы прыклад – стэндапер Ідрак Мірзалізадэ).

Спіс (ён агульны ў РБ і РФ) могуць папаўняць і беларусы, і калі МУС унесла ў яго ўласнага грамадзяніна — гэта вельмі дзіўна. Але гэта маглі зрабіць і прадстаўнікі МУС РФ, якія пакуль яны не каментавалі сітуацыю.
З пятніцы па панядзелак на мяжы Польшчы і Германіі былі затрыманыя 76 мігрантаў, якія трапілі ў ЕС з Беларусі.

Як піша Spiegel, са студзеня да канца верасня ў Германіі затрымалі 1556 мігрантаў, больш за 1,3 тыс. – у верасні.
Пасля каментару МУС РБ адносна затрымання журналіста Генадзя Мажэйкі ў @euroradio узнікла некалькі пытанняў:

1. МУС кажа, што Мажэйку ўнеслі ў расійскі спіс "непажаданых" асобаў. Калі так, чаму маўчыць расійскі бок, які мусіць пацвердзіць ці абвергнуць гэта? Тэарэтычна ўнесці ў агульны ліст "Саюзнай дзяржавы" мог і Мінск.

2. Калі Мажэйка сапраўды быў унесены ў гэты спіс, чаму яго не выпускалі ў "трэццю краіну", а толькі ў Беларусь? У расійскім заканадаўстве (ФЗ ад 15.08.1996 N114-ФЗ) такога патрабавання няма.

3. Калі Мажэйку дадалі ў спіс "непажаданых", па законе ў яго было 3 дні, каб пакінуць тэрыторыю РФ. Але чамусьці 1 кастрычніка ён не змог вылецець «у трэццю краіну», пасля чаго паехаў у Беларусь і ў той жа дзень аказаўся на Акрэсціна.
"Усіх сабак павесілі на тату". Гісторыя беларуса, які прытуліў сотні сабак.

Актывіст з Мар'інай Горкі Юрый Валько чатырнаццаць гадоў адзін утрымлівае прытулак для бяздомных жывёл. Сабакі жывуць літаральна пасярод лесу, кожны дзень Юрый праводзіць тут шэсць-сем гадзін.

Цяпер у яго прытулку каля сотні сабак. А за жыццё Юрый уладкаваў больш за тысячу бяздомных жывёл.

Чытаць тут (з Беларусі праз VPN):
euroradio.by/usih-sabak-pavesili-na-tatu-gistoryya-belarusa-yaki-prytuliu-sotni-sabak

Не адкрываецца спасылка? Тут дакладна адкрыецца!
Першы энергаблок БелАЭС (зноў) уключылі ў сетку.

Ён быў адключаны 12 ліпеня – 2,5 месяцы таму. Першапачаткова Мінэнерга казала, што запрацуе АЭС у сярэдзіне жніўня. Але не атрымалася.
❗️ Як сын Віктара Шэймана таемна здабывае золата ў Зімбабвэ.

Дзякуючы Pandora Papers стала зразумела: у "зімбабвійскім праекце" беларускіх уладаў куды ні паглядзі — усюды свае людзі. Расследаванне @euroradio.

Чытаць тут (з Беларусі праз VPN):
euroradio.fm/rassledavanne-yak-syn-viktara-sheymana-taemna-zdabyvae-zolata-u-zimbabve

Не адкрываецца спасылка? Тут дакладна адкрыецца!
Кампаніі, якія зарабляюць на продажы беларускіх угнаенняў, зарабілі шмат грошай за 2020 год. Зарэгістраваныя ў Вялікабрытаніі фірмы, чые ўладальнікі схаваныя праз афшорную схему, апублікавалі днямі фінансавую справаздачу: прыбытак вырас амаль удвая. Але куды пайшлі гэтыя грошы, заробленыя на беларускіх угнаеннях?

@euroradio падрабязна распавядала пра схемы продажу беларускіх угнаенняў і тое, пры чым тут афшоры і Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі. Калі не адкрываецца спасылка – паспрабуйце гэтую!
Выказваем заклапочанасць: расследаванне, што прымусіла пачырванець, і мір свету.

Традыцыйны агляд міжнародных навін ад @euroradio: (з Беларусі праз VPN):
euroradio.fm/vykazvaem-zaklapochanasc-rassledavanne-shto-prymusila-pachyrvanec-i-mir-svetu

Не адкрываецца спасылка? Тут дакладна адкрыецца!
Ужо некалькі месяцаў БТ шукае больш за 160 працаўнікоў… І не можа знайсці.

На сёння БТ афіцыйна мае 168 вакансій. З чэрвеня іх колькасць амаль не змяняецца, хаця яшчэ ў студзені была ў паўтары разы меншай. Шукаюць як кіраўнікоў, так і журналістаў і рэдактараў. Патрэбныя і тэхнічныя супрацоўнікі.
Палітвязень Эдуард Пальчыс чытае ў СІЗА кнігу "Михаил Ходорковский. Узник тишины: История про то, как человеку в России стать свободным и что ему за это будет", пра гэта распавяла ягоная адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна.

Як ні дзіўна, але такая кніга ёсць у бібліятэцы СІЗА-1.
Журналіст Генадзь Мажэйка не ўваходзіць у спіс "непажаданых" замежнікаў, які складае МУС Расіі. Гэта чарговы раз ставіць пад сумнеў версію беларускага МУС.
Audio
Важныя падзеі панядзелка, 4 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ

1:18 Ці трапіць пад інфармзачыстку “Спутнік” і хто прыйдзе на пустое месца?

22:01 Навіны спорту

23:49 "Аддаюць па 2-5 тысяч долараў": як мігрантаў кідаюць з хадайніцтвамі аб беларускай візе

27:46 Навіны шоў-бізу

30:02 Што такое “Оньдэ” і ці трэба саромецца сваёй гаворкі?
Скончыліся 72 гадзіны, за якія журналіста Генадзя Мажэйку мусілі ці адпусціць з Акрэсціна, ці выставіць яму абвінавачанні.

Інфармацыі пра яго выхад няма, і можна зрабіць выснову, што абвінавачанні ўжо выставілі, а таксама абралі меру стрымання ў выглядзе арышту.
Паўла Севярынца не адпусцілі на пахаванне бацькі.

"Мы разумелі, што Паўла на пахаванне, хутчэй за ўсё, ніхто не адпусціць, але не спрабаваць не маглі. Мы звярнуліся да хрысціянскіх іерархаў, хтосьці адразу ж адгукнуўся і стараўся дапамагчы, хтосьці сказаў, што дапамагчы не зможа. Я бачыла, што сябры пісалі запыты ў калонію, каб Пашу адпусцілі. Бачыла, што выказваліся дыпламаты. Мы кожнаму вельмі ўдзячныя. Мы зрабілі, што маглі. Пашу сказалі, што тата памёр, днём у пятніцу і адразу ж далі патэлефанаваць матулі. Ён напісаў заяву на выезд, тэарэтычна такая магчымасць у зняволенага ў калоніі ёсць, але дазвол яму не далі, сказалі, што цяжкі артыкул. Паша агаломшаны", — напісала Вольга Севярынец.
Чаму "зламаліся" Facebook, Instagram і WhatsApp? Асноўныя версіі.

Чытаць тут (з ВПН): euroradio.fm/chamu-zlamalisya-facebook-instagram-i-whatsapp-versii

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN!
Палова пацыентаў інфекцыйнай лякарні ў Гродна — у цяжкім стане. Як перадае мясцовы тэлеканал "Гродна. Плюс", апошнія два тыдні ў медыкаў аўрал.

"Наша койка не пустует. Она востребована. На место выписанных пациентов вечером будет уже новый пациент. И мы даже не знаем в каком состоянии, возможно он будет в более тяжёлом", — распавяла галоўная лекарка лякарні Наталля Малышка.
Польскія памежнікі паведамляюць пра 590 мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна перайсці праз мяжу з боку Беларусі. 35 чалавек затрыманыя, астатніх "развярнулі".
У тэлеграме ёсць усё. Знайшоўся нават... тг-канал са шпалерамі на смартфон для беларускіх сілавікоў. А ў ім, сярод эмблемаў бясконцых ведамстваў, ёсць... коцік-амапавец. Вось, аказваецца, як яны самі сябе ўяўляюць.

А яшчэ там ёсць Лукашэнка ў ролі рыцара. І вось такая "патрыётка".

Штош.
З лагераў для бежанцаў у Літве збеглі больш за 700 мігрантаў. Знайсці і вярнуць назад атрымалася толькі 146 чалавек.