Еўрарадыё | Еврорадио
9.61K subscribers
40.8K photos
8.07K videos
14 files
30.3K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
加入频道
Як выглядала сённяшняе сонечнае зацьменне ў розных кутках свету. У Беларусі Месяц прыкрыў Сонца менш чым на 10%, але пры жаданні назіраць таксама можна было — на апошнім фота.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
“Гэта было спланавана”. Муж Вольгі Бондаравай упэўнены, што яе адмыслова “паслі”, каб пакараць за “экстрэмізм”.

Крыніца: @belsat
ТОП крашаў у беларускай эміграцыі. Не толькі каго цікава чытаць і слухаць, але і на чые фота прыемна паглядзець.

Глядзіце суб’ектыўны выбар экспертнай групы @euroradio тут: https://euroradio.fm/top-krashau-syarod-belaruskikh-muzhchyn-u-emigracyi

Спасылка, якая працуе без VPN

Ці будзе такі ж рэйтынг беларусак у эміграцыі? Адказ у каментарах!
М’янма. Колькасць ахвяр пасля землятрусу ўжо перавышае 1600 чалавек. Пры гэтым завалы разбіраць будуць яшчэ доўга, і, хутчэй за ўсё, знойдуць яшчэ не адну сотню (ці нават тысячу) загінулых.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
ЗША запатрабавалі ад еўрапейскіх кампаній адмовіцца ад інклюзіўнасці. Амерыканскія дыпламаты разаслалі адпаведныя лісты арганізацыям, з якімі працуе ўрад ЗША.

Як піша FT, гэта некаторыя авіяцыйныя і абаронныя кампаніі, а таксама кансалтынгавыя і тыя, якія займаюцца інфраструктурай. Ім загадалі “выконваць амерыканскія законы” ў частцы забароны праграм разнастайнасці, рознасці і інклюзіўнасці на працы.

Крыніцы ў Мінфіне і Мінэканомікі Францыі выказалі заклапочанасць лістом і паведамілі, што плануюць паведаміць партнёрам у ЗША, што ў загадзе “каштоўнасці новага амерыканскага ўрада, яны не нашы”.
Гэтай ноччу Еўропа пяройдзе на летні час. Розніцы паміж Мінскам і Вільняй цяпер не будзе, з Варшавай яна складзе гадзіну.

Беларусь адмовілася ад пераводу гадзіннікаў у 2011-м разам з Расіяй.
Арына Сабаленка стала пераможцай турніру WTA-1000 у Маямі. У фінале першая ракетка свету была мацнейшая за амерыканку Джэсіку Пегулу (7:5, 6:2).

Тытул у Маямі стаў 19-м у кар'еры беларускай тэнісісткі ў адзіночцы.
У Харкаве ў выніку ўдару расійскіх беспілотнікаў загінулі 67-гадовы мужчына і 70-гадовая жанчына. Пра гэта паведаміў кіраўнік адміністрацыі вобласці Алег Сінягубаў.

Яшчэ не менш як 30 чалавек атрымалі раненні. Частка з пацярпелых шпіталізавана ў цяжкім стане.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Колькасць параненых пры ўдары па Харкаве вырасла да 35 чалавек. Пра гэта паведаміў мэр горада Ігар Церахаў.

Сярод параненых пяцёра дзяцей. 13 пацярпелых шпіталізаваныя.

Расійскія войскі запусцілі 7 беспілотнікаў па жылых кварталах, вайсковаму шпіталю і інфраструктуры горада.

Відэа @euroradio
Новыя серыялы вясны і лета 2025 года, якія нельга прапусціць

Гледачоў чакаюць вяртанне "Чужога", вытворчыя камедыі і супергеройскія коміксы.

Чытаць тут: euroradio.fm/novyya-seryyaly-vyasny-i-leta-2025-goda-yakiya-nelga-prapuscic

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Мы будзем спрабаваць дамагчыся, каб Верамейчык і іншыя хлопцы, якія трапілі ў палон, былі вызваленыя".

Украінскі дэпутат Ігар Гузь пракаментаваў @euroradio сітуацыю беларускага добраахвотніка Васіля Верамейчыка, якога В'етнам выдаў Беларусі.
Што будзе, калі прапусціць прыём антыдэпрэсантаў? Вось што пра гэта кажуць медыкі.
Як пазбавіцца ад кляшчоў на дачы?

Інструкцыі, прэпараты і важныя нюансы.

Чытаць тут: euroradio.fm/yak-pazbavicca-ad-klyashchou-na-dachy-instrukcyi-preparaty-i-vazhnyya-nyuansy

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Прарасійскаму актывісту Сяргею Лашкову прысудзілі 10 сутак за "экстрэмізм". Паводле яго паплечніцы Эльвіры Мірсалімавай, нагодай стаў "лайк" у Facebook, пастаўлены ім у 2020 годзе пад пастом "непалітычнага характару".

Паводле інфармацыі @vitebsk_info, Сяргей Лашкоў — вядомы ў Віцебску майстар па ўладкаванні мансардаў, які таксама актыўна прасоўвае ідэі "рускага свету" сярод мясцовых жыхароў.

Цяпер 13 сутак адміністрацыйнага арышту за "распаўсюд экстрэмізму" таксама адбывае прарасійская актывістка Вольга Бондарава.