Знайшоўся кот Андрэя Зельцэра. Яго перадалі сваякам забітага айцішніка.
Кот збег з кватэры ў той дзень, калі туды ўварваліся сілавікі. Пэўны час ён прасядзеў у падвале дома. Пасля яго прытулілі суседзі Зельцэра па пад'ездзе.
Але яны не маглі трымаць у сябе ката. Праз @euroradio і фонд BY_SOL атрымалася выйсці на сувязь з маці Андрэя Зельцэра. Яна была вельмі ўдзячная, што ката атрымалася знайсці і вярнуць.

Спяваем Беларусь: што варта “СлухацьЎнавушніках”?
Сёння вельмі шмат беларусаў з той ці іншай нагоды знаходзяцца па-за межамі Бацькаўшчыны. Нехта з’ехаў у эміграцыю даўно, іншыя вымушаныя былі шукаць прытулку ў іншых краінах у выніку падзей апошняга года. Але Беларусь іх не адпускае. Дастаткова паслухаць новую працу ў межах музычнага праекта “СлухацьЎнавушніках” беларускіх музыкаў Барыса Штэрна, Ірэны Катвіцкай і Канстанціна Гутмана.
Калі і як нарадзіўся гэты музычны праект? Ці ёсць у замежнага слухача цікавасць да песень па-беларуску? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць удзельнікі праекта “СлухацьЎнавушніках” Барыс Штэрн, Ірэна Катвіцкая (Ізраіль) і Канстанцін Гутман (Германія).

YouTube
Спяваем Беларусь: што варта “СлухацьЎнавушніках”? | Поём Беларусь: что стоит "СлухацьЎнавушніках"?
Сёння вельмі шмат беларусаў з той ці іншай нагоды знаходзяцца па-за межамі Бацькаўшчыны. Нехта з’ехаў у эміграцыю даўно, іншыя вымушаныя былі шукаць прытулку ў іншых краінах у выніку падзей апошняга года. Але Беларусь іх не адпускае. Дастаткова паслухаць…
Парталу TUТ.ВY 5 кастрычніка споўніўся б 21 год. Былыя супрацоўнікі медыя прыводзяць вытрымкі з ліста галоўнага рэдактара партала Марыны Золатавай, якая ў цяперашні час знаходзіцца ў зняволенні.
"Сёння, калі спаўняецца 21 год, я хачу сказаць, што ганаруся маімі калегамі і ўпэўненая ў тым, што TUT.ВY будзе жыць", — піша Золатава.
Чытаць тут (з ВПН): euroradio.fm/ganarusya-kalegami-i-upeunenaya-shto-tutby-budze-zhyc-maryna-zolatava
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN!

Нобелеўскую прэмію па фізіцы далі тром навукоўцам: Сюкуро Манабе, Клаўсу Хасельману і Джорджыа Парызі — за "наватарскі ўнёсак у наша разуменне складаных фізічных сістэм".
Хасельман і Манабэ змаглі даказаць, што павышэнне тэмпературы ў атмасферы выкліканае выкідамі вуглякіслага газу. Парызі атрымаў прыз за ўнёсак у тэорыю складаных сістэм.

“Вочы, налітыя крывёй”: каму будуць помсціць сілавікі? Эфір з Лебядком
Трагедыя ў Мінску, ахвярамі якой сталі звычайны айцішнік і супрацоўнік КДБ, прывяла да чарговага ўзмацнення рэпрэсій у краіне. Дайшло да пагроз у стылі акупантаў Другой сусветнай вайны: дэпутат-генерал Белаконеў заклікаў забіваць за аднаго “нашага” 50, а то і 100 “не нашых”. Не зважаючы на тое, што і “нашы”, і “не нашы” — гэта ўсё беларусы. Адначасова не сціхае мігранцкі крызіс на мяжы Беларусі і Польшчы, а беларускі рэжым працягвае танчыць вакол ідэі са зменамі ў Канстытуцыю.
Ці існуе пагроза, што сілавікі ў пэўны час выйдуць з-пад кантролю і чым гэта пагражае? Мігранцкі крызіс — калі чакаць яго заканчэння? Ці атрымаецца ў Лукашэнкі памяняць Канстытуцыю так, каб нічога не памяняць для сябе і сістэмы? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае ваенны эксперт Ягор Лебядок.

“Вочы, налітыя крывёй”: каму будуць помсціць сілавікі? | Егор Лебедок: кому будут мстить силовики?
Трагедыя ў Мінску, ахвярамі якой сталі звычайны айцішнік і супрацоўнік КДБ, прывяла да чарговага ўзмацнення рэпрэсій у краіне. Дайшло да пагроз у стылі акупантаў Другой сусветнай вайны: дэпутат-генерал Белаконеў заклікаў забіваць за аднаго “нашага” 50, а…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Фонд Prototron фінансуе фантастычныя праекты. І вельмі ўдала. У яго партфелі 89 стартапаў, якія прыцягнулі 45 млн еўра.
У "Стартапніцы" CEO Prototron Яна Будкоўская — пра тое, хто гэта ўсё замуціў, чаму фонд не заходзіць у праекты і як абганяе бізнес-анёлаў.
Размова цалкам: https://youtu.be/V54Ak4JEcdg
У "Стартапніцы" CEO Prototron Яна Будкоўская — пра тое, хто гэта ўсё замуціў, чаму фонд не заходзіць у праекты і як абганяе бізнес-анёлаў.
Размова цалкам: https://youtu.be/V54Ak4JEcdg
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Чаму ўлады вешаюць на ўсіх "тэрарызм" і "экстрэмізм"? І якія наступствы гэта можа мець? Меркаванне аналітыка Ягора Лебядка.
Размова цалкам: https://youtu.be/83SIZ_uAEyE

Сёння суд разглядаў апеляцыю па "справе студэнтаў". Прысуд заставілі без зменаў, паведамляе @volnyBDY.
Нагадаем, 11 чалавек па справе атрымалі па 2,5 гады калоніі агульнага рэжыму. Глеб Фіцнер (адзіны, хто прызнаў віну) — два гады калоніі.

“Могуць прыйсці і да “Спутника”. Эксперт па медыях — пра зачысткі на інфармацыйным полі.
Паўлюк Быкоўскі разважае пра рэакцыю Крамля на сітуацыю з “Комсомольской правдой” і выцісканне з інфармацыйнай прасторы расійскіх медыяў.
Чытаць тут (з ВПН): euroradio.fm/moguc-pryysci-i-da-sputnika-ekspert-pra-zachystki-na-infarmacyynym-poli
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN!
Паўлюк Быкоўскі разважае пра рэакцыю Крамля на сітуацыю з “Комсомольской правдой” і выцісканне з інфармацыйнай прасторы расійскіх медыяў.
Чытаць тут (з ВПН): euroradio.fm/moguc-pryysci-i-da-sputnika-ekspert-pra-zachystki-na-infarmacyynym-poli
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN!
Раніцай 5 кастрычніка праўладныя тг-каналы купіліся на фэйк пра затрыманне палітолага Дзмітрыя Балкунца. Яго запусціў аўтар "Інфаспецназа" Дзмітрый Белякоў і падхапілі "Незыгарь" і тг-каналы беларускіх дзяржСМІ.
Са спадаром Балкунцом усё добра, ён на волі. Пра гэта ён паведаміў у сваім тг-канале. Ёсць пацвярджэнні і з іншых крыніцаў.

Філосафу і метадолагу Уладзіміру Мацкевічу падоўжылі тэрмін знаходжання пад вартай яшчэ на месяц. Ён прабудзе за кратамі як мінімум да 4 лістапада.
Нагадаем, Мацкевіча арыштавалі ў пачатку жніўня 2021 года. Яго абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Еўрапейскі Саюз працуе над спыненнем авіязносін "некаторых дзяржаў" з Мінскам. Гэта робіцца, каб перакрыць паток нелегальных мігрантаў у ЕС праз Беларусь.
— Нашы пастаянныя намаганні па інфармаванні партнёраў па гэтай тэме працуюць. Мы назіраем у апошнія тыдні рэзкае зніжэнне колькасці нелегальных прыбыццяў у Беларусь, — заявіла сябра Еўрапейскай камісіі па ўнутраных справах Ільва Ёхансан, выступаючы ў Еўрапарламенце. У прыватнасці, па яе словах, паспяхова вырашаецца пытанне пералётаў з Ірака.
— Цяпер мы падтрымліваем кантакты і з краінамі ў Афрыцы, чыіх грамадзян уводзяць у зман, і якія становяцца ахвярамі палітыкі Лукашэнкі, — дадала Ёхансан.

У тэлеграме з'явіўся бот, які дапамагае адсочваць паштовыя адпраўленні па Беларусі. Па трэкінгавым нумары @ByPostTrackerBot сочыць за статусам адпраўлення: прынята, накіравана, паступіла, уручана.
Так можна даведацца пра статус пасылкі з Кітая (адсочваецца шлях па Беларусі), а можна — пра статус ліста першага класа. Каб загрузіць нумар адпраўлення, дастаткова сфатаграфаваць кавалак канверта.
Вось тут падрабязная інструкцыя. Ёсць на беларускай і на рускай мовах. Дарэчы, бот таксама падтрымлівае беларускую і рускую.

5 кастрычніка ў Беларусі ліквідуюцца дзве апошнія праваабарончыя арганізацыі. У Вярхоўным судзе толькі завяршылася пасяджэнне па "Прававой ініцыятыве" — яе ліквідавалі па пазове Міністэрства юстыцыі.
Застаецца "Звяно". Пасяджэнне па ім з раніцы ідзе ў Мінскім гарадскім судзе. @euroradio будзе трымаць вас у курсе.

Ці працуюць санкцыі і хто будзе вырашаць лёс Беларусі?
Камунікаваць з беларускім рэжымам “калектыўны Захад” прынцыпова не жадае. Нягледзячы на “міграцыйны шантаж” краін ЕС і паглыбленне палітычнага крызісу ў адносінах з Беларуссю. Наадварот — у адказ на пашырэнне рэпрэсій рыхтуецца чарговы санкцыйны пакет.
Ці ёсць відавочныя прыкметы таго, што санкцыі працуюць? Ці існуе магчымасць пачатку дыялогу паміж Захадам і беларускім рэжымам на фоне пагрозы страты Беларуссю незалежнасці? Ці застаецца Беларусь у цэнтры ўвагі заходніх палітыкаў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін.

Ці працуюць санкцыі і хто будзе вырашаць лёс Беларусі? | Халезин о санкциях и судьбе Беларуси
Камунікаваць з беларускім рэжымам “калектыўны Захад” прынцыпова не жадае. Нягледзячы на “міграцыйны шантаж” краін ЕС і паглыбленне палітычнага крызісу ў адносінах з Беларуссю. Наадварот — у адказ на пашырэнне рэпрэсій рыхтуецца чарговы санкцыйны пакет.
Ці…
Ці…
Беларускае грамадства ва ўсіх рэгіёнах хвалююць палітычны крызіс, эканамічная дэпрэсія і дэградацыя сацыяльнай сферы. Такія высновы можна зрабіць з вынікаў даследавання "Цэнтра новых ідэй".
Даследаванне заснаванае на маніторынгу рэгіянальных СМІ, дзвюх экспертных фокус-групах і апытанні праз Viber.
Чытаць (праз ВПН): https://euroradio.fm/nizkaya-yakasc-zhyccya-depresiya-i-migracyya-strah-i-prablemy-u-regiyonah
Не адкрываецца спасылка? Тут дакладна адкрыецца!

Еўрарадыё | Еврорадио
5 кастрычніка ў Беларусі ліквідуюцца дзве апошнія праваабарончыя арганізацыі. У Вярхоўным судзе толькі завяршылася пасяджэнне па "Прававой ініцыятыве" — яе ліквідавалі па пазове Міністэрства юстыцыі. Застаецца "Звяно". Пасяджэнне па ім з раніцы ідзе ў Мінскім…
Мінскі гарадскі суд прыняў рашэнне ліквідаваць "Звяно". Гэта была рэальна апошняя праваабарончая арганізацыя, якая мела легальны статус у Беларусі.
У каментары @euroradio кіраўніца "Звяна" Таццяна Гацура-Яворская адзначыла, што гэта яшчэ не канец:
"Рашэнне суда не набыло моц. Мы маем 15 дзён на абскарджванне ў Вярхоўным судзе, — кажа яна. — І паколькі падставаў для ліквідацыі прадстаўлена не было і сведкі не былі запрошаныя, мы лічым, што ў нас вялікія шанцы выйграць справу".
Таксама 5 кастрычніка была ліквідаваная праваабарончая арганізацыя "Прававая ініцыятыва". Але гэты працэс ад пачатку праходзіў у Вярхоўным судзе, таму абскарджваць рашэнне ўжо няма дзе.