Экодом
357 subscribers
2.31K photos
104 videos
905 links
Новости одной из старейших некоммерческих экологических организаций Беларуси Экодом. Про наши права на безопасную окружающую среду и экологический образ жизни.
Обсуждай экопроблемы с нами в чате:https://yangx.top/ecohome_chat
По всем вопросам: @ecohometeam
加入频道
🔥🎧 Шоў Х’юмана: ці адмянілі ў Беларусі экалогію?

«Шоў Х’юмана»
— гэта падкаст праваабарончай арганізацыі Human Constanta. Нядаўна выйшаў выпуск з прадстаўніцай Экадома!

«Мы верым у правы чалавека і хочам, каб яны сталі моднымі. Выпуск за выпускам мы будзем расказваць пра тое, што адбываецца з правамі чалавека, разбураць стэрэатыпы пра праваабаронцу і дзяліцца вайбамі недыскрымінацыі, роўнасці і любові!», — Human Constanta

🎧 Пераходзь па
спасылцы, каб паслухаць выпуск!

#правычалавека #humanrights #экалогія #ecology #humanconstanta #Беларусь #падкасты #podcast

Падпішыся на Экадом! 🌿
🔥 ТОП-5 звычак, якія дапамогуць дасягнуць ecolifestyle!

🔻Насіць з сабой шматразовы кубак
Калі часта бярэш напоі з сабой, насі шматразовы ці тэрмакубак. Некаторыя кавярні нават робяць зніжку, калі вы прапануеце свой посуд.

🔻Карыстацца заплечнікам ці шоперам заміж пакетаў
Поліэтыленавыя пакеты доўга раскладаюцца. Папяровыя пакеты патрабуюць шмат рэсурсаў пры стварэнні. Лепшая альтэрнатыва — шопер ці заплечнік, якімі можна карыстацца гадамі.

🔻Выключаць ваду падчас чысткі зубоў і прымаць хуткі душ
Аддавай перавагу душу, а не ванне. І выключай ваду, калі чысціш зубы — гэта эканомна і больш экалагічна.

🔻Карыстацца шматразовай бутэлькай для вады
Каб падтрымліваць баланс вадкасці ў арганізме і заставацца экалагічным, лепш выкарыстоўваць шматразовую бутэльку.

🔻Здаваць лямпачкі і батарэйкі, а не выкідаць іх
Не варта выкідваць батарэйкі ў агульнае смецце — здавай іх у спецыяльныя пункты збору, гэтаксама як і лямпачкі. Часта такія стаяць у буйных крамах.

#ecolifestyle #экалогія #топ5

Падпішыся на Экадом! 🌿
🌲Сёння, 21 сакавіка, Міжнародны дзень лясоў!

🌳Міжнародны дзень лясоў штогод святкуецца 21 сакавіка з 2012 года па рашэнні ААН.

Кожны Міжнародны дзень лясоў праводзіцца з мэтай аказаць падтрымку краінам на мясцовым, нацыянальным і міжнародным узроўнях па арганізацыі імпрэз, звязаных з лясамі і дрэвамі, напрыклад, кампаніям па пасадцы дрэваў.

🌳Тэма Міжнароднага дня лясоў у 2023 годзе — «Лясы і здароўе». Лясы граюць важную ролю ў справе захавання здароўя людзей — яны чысцяць ваду і паветра, улаўліваюць вуглярод, што дапамагае змагацца са зменай клімату, забяспечваюць нас прадуктамі харчавання і жыццёваважнымі лекамі, а таксама паляпшаюць наша самаадчуванне.

✊🏻Давайце не проста браць ад лесу, але і аддаваць яму, таму што, забяспечыўшы здароўе лясоў, мы захаваем уласнае здароўе!

#ДеньЛесов #лес #прырода #экалогія #экадата

Падпішыся на Экадом! 🌿
🌍 Гадзіна Зямлі: што за дата?

Акцыя Гадзіна Зямлі
створана Сусветным фондам дзікай прыроды (WWF). У гэты дзень на адну гадзіну — з 20:30 да 21:30 — выключаецца святло ў знак прыцягнення ўвагі да экалагічных праблем нашай планеты.

Кожны чалавек можа стаць удзельнікам — для гэтага трэба таксама выключыць электрычнасць у сваёй хаце ці кватэры на адну гадзіну, у знак неабыякавага дачынення да рэсурсаў Зямлі.

У гэты дзень уладкоўваюцца флэшмобы, дзе збіраюцца ўсе ахвотнікі для выразу сваёй падтрымкі, абмяркоўваюцца экалагічныя ініцыятывы, праводзяцца лекцыі пра стан прыродных рэсурсаў і пагрозы.

👉 Як я магу далучыцца да акцыі і дапамагчы планеце? Кароткі гайд!
- Выключы святло на 1 гадзіну
- Сартыруй смецце
- Эканом ваду
- Пераходзь на ровар!
- Адмоўся ад таксічнай пабытовай хіміі
- Скараці выкарыстанне пластыку
- Садзі дрэвы
- Бяры ўдзел у валанцёрскіх экаакцыях

#гадзіназямлі #экалогія #экаакцыя #экадата #earthhour

Падпішыся на Экадом! 🌿
🔥 Гайд з правіламі для экажыцця ад Карыны Салавей, выканаўчай дырэктаркі і мэнэджаркі «Экадому». Лаві!

- карыстайся рэчамі беражліва;
- калі нешта зламалася — аддай у рамонт;
- калі нешта не патрэбна — аддай тым, каму спатрэбіцца;
- не купляй больш, чым трэба;
- купляй у складчыну з сябрамі тыя рэчы, карыстацца якімі даводзіцца ня часта;
- адмоўся ад аднаразовых тавараў;
- збірай адходы паасобку і здавай іх на перапрацоўку;
- аддавай прыярытэт мясцовым і сезонным прадуктам;
- набывай прадукты без упакоўкі ці ў той, якую можна перапрацаваць

🔈Дарэчы, таксама можна паслухаць падкаст па тэме экажыцця

📍Поўны матэрыял чытай
тут

#экалогія #экажыцце #беражэмэкалогію

Падпішыся на Экадом! 🌿
⚠️ Расія змесціць у Беларусі тактычную ядравую зброю. Сховішча будзе гатова да 1 ліпеня

👉🏻 Лукашэнка раней неаднаразова казаў, што лічыць памылкай рашэнне аб вывадзе з Беларусі ядравай зброі, якая была прынята ў 1992 годзе. У лютым 2022 года Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ў выпадку «пагроз з боку Захаду» можа быць размешчана ядравая зброя.

Лукашэнка і да гэтага ўцягваў Беларусь у вайну крок за крокам. Цяпер праз яго ў Беларусі будзе не проста стратэгічны ваенны абʼект чужой краіны. Цяпер Лукашэнка і Пуцін зрабілі з Беларусі цэль для ўдару. Гэта прамая пагроза жыццю і бяспецы больш за 9 мільёнаў чалавек. Прыкрываючыся мірам і сяброўствам, Лукашэнка стварае небяспеку для ўсяго народа Беларусі, — лічыць Святлана Ціханоўская наконт сітуацыі.

📍Падрабязней чытай тут

#экалогія #аэс #ядзернаязброя #Расія #Беларусь

Падпішыся на Экадом! 🌿
📄 Уводзіны нашай справаздачы за папярэдні, 2021 год пачыналіся са сказа:
«Гэты год быў няпростым»

Не хочацца паўтарацца, але што ж зрабіць! На шчасце, паўтараецца не толькі складаная частка жыцця, але і тое, што Экадом працягвае працу, нягледзячы ні на што!

👉🏻 Падрыхтавалі для цябе карткі! Чытай, а поўны матэрыял даступны тут

#экалогія #экология #Экадом #справаздача

Падпішыся на Экадом! 🌿
❗️У Ліване браканьеры страляюць буслоў дзеля забавы

Цяжка паверыць, але еўрапейскія буслы, якія спрабуюць вярнуцца ў свае месцы размнажэння на лета, трапляюць пад масавы адстрэл надзвычайна жорсткімі браканьерамі. Пра гэта паведамляе Камітэт супраць забойства птушак (CABS).

«Іх забіваюць паляўнічыя-аматары, якія вельмі маладыя і не маюць ведаў аб паляванні. Яны лічаць паляванне забаўкай, гульнёй (…)», — распавядае Бернард Абі Надэр, ветэрынар, які падрыхтаваў справаздачу аб сітуацыі з мігруючымі птушкамі ў Ліване для Камітэта супраць забівання птушак (CABS).

📍Падрабязней чытай тут

#committeeagainstbirdslaughter #белыеаисты #wildlifecrime #экалогія

Падпішыся на Экадом! 🌿
📢 🌿 Медыя пра экалогію: падборка ад Press Club

Нашыя калегі з Press Club сабралі падборку медыяпраектаў і ініцыятыў, якія распавядаюць пра небяспечнасць выкарыстання ядзерных тэхналогій ды прасоўваюць экалагічную павестку.

👉🏻 Распавялі ў картках, шукай у нашым Instagram!

А за якімі экамедыя сочыш ты? Дзяліся!

#экалогія #экамедыя #стопаэс

Падпішыся на Экадом! 🌿
🐦 Убачыў_ла подлетка — праходзь міма!

Кожны год з траўня на інфалінію па вырашэнні экапраблем «Зялёны тэлефон» звяртаюцца абаненты_кі з просьбай дапамагчы птушанятам, якіх яны падабралі на вуліцы.

Але чаму ўзяць дадому подлетка — гэта не проста рызыкоўна, але і недапушчальна?

🔗 Чытай у матэрыяле Экадома!

#птушкі #экалогія #аховаптушак #зяленытэлефон #твойэкадом

Падпішыся на Экадом! 🌿