Экодом
357 subscribers
2.31K photos
104 videos
905 links
Новости одной из старейших некоммерческих экологических организаций Беларуси Экодом. Про наши права на безопасную окружающую среду и экологический образ жизни.
Обсуждай экопроблемы с нами в чате:https://yangx.top/ecohome_chat
По всем вопросам: @ecohometeam
加入频道
❗️БелАЭС — пагроза або профіт для Беларусі?

Паводле сацдаследавання, каля 40% беларусаў не ведаюць рэальнага стану будаўніцтва і эксплуатацыі БелАЭС, хаця лічаць радыеактыўнае забруджванне важнай тэмай. 45% негатыўна ставяцца да запуску станцыі, але гучаць меркаванні, што за атамнай энергетыкай будучыня.

- Што адбываецца сёння ў Астраўцы?
- Ці выгадная атамная энергетыка?
- Куды падзець ядзерныя адходы?
- Ці можа АЭС у Беларусі стаць ваенным аб'ектам?
- І пры чым тут ядзерная зброя?

Разбярэмся з экалагічнай арганізацыяй "Экадом" і фізікам-ядзершчыкам Андрэем Ажароўскім, экспертам праграмы "Бяспека радыеактыўных адходаў".

Пасля гутаркі Андрэй правядзе майстар-клас па замярэнні радыяцыі і прадэманструе прыборы, пры дапамозе якіх ён выявіў некалькі ўчасткаў радыеактыўнага забруджвання паблізу прадпрыемстваў Расатама.

🔻Калі: 6 красавіка (чацвер), 19:00
🔻Дзе: Цэнтр беларускай супольнасці і культуры, Вільнюс, Vilniaus gatvė 20
Уваход вольны

#чарнобыльскітыдзень #твойэкадом #ecobelarus

Падпішыся на Экадом! 🌿
⚠️ БелАЭС — угроза или профит для Беларуси? Лекция Андрея Ожаровского

Согласно социсследованию, около 40% беларусов не знают реального состояния строительства и эксплуатации БелАЭС, хотя считают радиоактивное загрязнение важной темой. 45% негативно относятся к запуску станции, хотя звучат мнения, что за атомной энергетикой будущее.

👉🏻 Что узнаешь из лекции?
Что происходит сегодня в Островце? Выгодна ли атомная энергетика? Куда девать ядерные отходы?

👉🏻 Про это и не только в видео-лекции физика-ядерщика Андрея Ожаровского, эксперта программы «Безопасность радиоактивных отходов» на YouTube-канале Экодома!

*подписывайся также на YouTube-канал Андрея Ожаровского

#экология #белаэс #ядернаяэнергетика #лекция #видео #твойэкадом #чарнобыльскітыдзень #ecobelarus

Подпишись на Экодом! 🌿
🔥 Якія мерапрыемствы запланаваны на Чарнобыльскі тыдзень-2023?

⚠️ Сёлета Чарнобыльскі тыдзень, ініцыяваны Экадомам, ізноў праходзіць 19-26 красавіка. Чарнобыльскі тыдзень — гэта серыя мерапрыемстваў, мэта якіх — расказаць пра наступствы аварыі на ЧАЭС, якія нікуды не падзеліся, а таксама пра небяспеку выкарыстання ядзерных тэхналогій і прапанаваць альтэрнатыву ядзернаму шляху.

📍Чытай, якія мерапрыемствы запланаваны на гэты Чарнобыльскі тыдзень па спасылцы!

#твойэкадом #чарнобыльскітыдзень #чарнобыльскішлях #ecobelarus

Падпішыся на Экадом! 🌿
⚠️ «Мірны атам?»: у ЕГУ пройдзе перфоманс, дыскусія і адкрыецца выстава

25 красавіка
студэнты Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта пакажуць перфоманс у жанры дакументальнага тэатра, правядуць дыскусію і адкрыюць выставу калажоў.

Імпрэза падрыхтавана ў рамках #чарнобыльскагатыдня, ініцыяванага Экадомам.

👉 Падрабязней пра мерапрыемства чытай па спасылцы

#твойэкадом #чарнобыльскітыдзень #чарнобыльскішлях #ecobelarus

Падпішыся на Экадом! 🌿
📢 ⚠️ Чарнобыльскі тыдзень-2023: акцыі ў Вільнюсе, Варшаве, Берліне і іншых гарадах свету

Акрамя акцый у Літве і Польшы, таксама адбудуцца акцыі Канадзе, Нямеччыне, Латвіі і Грузіі.

🔻Канада
Далучайся да мірнай акцыі пратэсту і хвіліна маўчання, каб ушанаваць памяць ахвяр Чарнобыля і прыцягнуць увагу да небяспек ядзернай зброі.

Калі і дзе: 26 красавіка, 18:30, Генеральнае консульства Расійскай Федэрацыі, 60 St Clair Ave e 5-й паверх, Таронта, ON M4 1n5

🔻Нямеччына
Беларускі і беларусы Германіі разам з журналісткамі Зялёнага партала правядуць семінар для журналістаў_к «Як пісаць пра ядзернае лобі і праблемы альтэрнатыўных крыніц энергіі ва ўмовах вайны і палітычнага тэрору?».

Калі і дзе: 25 красавіка, 17.00 (Варшава, Берлін) / 18.00 (Мінск, Вільня, Кіеў)

Рэгістрацыя да 23: 00 24 красавіка.

🔻Латвія
Беларусы і беларускі Латвіі запрашаюць усіх на прагляд рэпартажа Антона Птушкіна «Чарнобыль сёння: турызм, радыяцыя, людзі» і дыскусію.

Калі і дзе: 22 красавіка, 14:00 Zigfrīda Meierovica prospekts 3, Jūrmala (чыгуначная станцыя «Дубулты»).

🔻Грузія
Беларусы
і беларускі Тбілісі правядуць мерапрыемства з дзвюх частак — лекцыі і інтэрактыўнай гульні.

Калі і дзе: 24 красавіка, 19:00-21:00. Удзел вольны. Запіс праз форму.

#твойэкадом #чарнобыльскітыдзень #чарнобыльскішлях #ecobelarus

Падпішыся на Экадом! 🌿
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚠️ Ужо заўтра 26 красавіка, а пакуль экспертка Праваабарончага цэнтра Вясна раскажа пра адзін з самых масавых акцый Чарнобыльскага шляху!

Глядзі відэа! Дзяліся ў каментарах, а ты ведаў_ла? 👇🏻

#твойэкадом #вясна #чарнобыльскітыдзень #чарнобыльскішлях #ecobelarus

Падпішыся на Экадом! 🌿
🔥🎁 Дарэчы, Экадом праводзіць РОЗЫГРЫШ падчас Чарнобыльскага тыдня-2023!

Выканай простыя ўмовы і атрымай круты шопер ці налепкі! Пераходзь у наш Instagram і ўдзельнічай!

👉🏻 Вынікі будуць 29 красавіка, часу мала!

#чарнобыльскітыдзень #розыгрыш #твойэкадом #ecobelarus

Падпішыся на Экадом! 🌿
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚠️👀 Як прайшлі акцыі «Чарнобыльскі шлях» у розных гарадах свету?

Акцыя «Чарнобыльскі шлях-2023» прайшла ў розных гарадах свету 26 красавіка, расказвае «Зеркало».

Мітынгі і шэсці прайшлі як мінімум у 14 гарадах пад агульным лозунгам «НЕ ядзернай зброі ў Беларусі» на фоне новай пагрозы, якую нясуць планы па размяшчэнні расійскіх ядзерных узбраенняў.

📍Падрабязней чытай па спасылцы

*відэа з акцыі, Уроцлаў, Польшча

#чарнобыльскішлях #чарнобыльскітыдзень #твойэкадом #неядзернайзробіўБеларусі

Падпішыся на Экадома! 🌿
🐦 Убачыў_ла подлетка — праходзь міма!

Кожны год з траўня на інфалінію па вырашэнні экапраблем «Зялёны тэлефон» звяртаюцца абаненты_кі з просьбай дапамагчы птушанятам, якіх яны падабралі на вуліцы.

Але чаму ўзяць дадому подлетка — гэта не проста рызыкоўна, але і недапушчальна?

🔗 Чытай у матэрыяле Экадома!

#птушкі #экалогія #аховаптушак #зяленытэлефон #твойэкадом

Падпішыся на Экадом! 🌿
❗️Прататып парламента або што такое Каардынацыйная рада ў дэталях

Сёлета прадстаўніца Экадома ўвайшла ў склад Каардынацыйнай рады. Мы падрыхтавалі серыю матэрыялаў, каб расказаць, што такое Каардынацыйная рада, падзяліцца нашай пазіцыяй адносна Андрэя Ягорава як спікера КС, а таксама патлумачыць, чым савет карысны Экадому і чаму Экадом патрэбен яму.

Пачнем з асноў — што такое ўвогуле Каарданацыйная рада? Чытай у поўным матэрыяле на сайце Экадома!

#твойэкадом #каардынацыйнаярада #святаланаціханоўская #экалогія #парламент

Падпішыся на Экадом! 🌿