Экодом
360 subscribers
2.31K photos
104 videos
905 links
Новости одной из старейших некоммерческих экологических организаций Беларуси Экодом. Про наши права на безопасную окружающую среду и экологический образ жизни.
Обсуждай экопроблемы с нами в чате:https://yangx.top/ecohome_chat
По всем вопросам: @ecohometeam
加入频道
🔥14 чэрвеня адбыўся івэнт «Яднайся», што праходзіў у Варшаве

Самыя розныя беларускія ініцыятывы сабраліся, каб пазнаёміць беларусаў і беларусак са сваёй працай, абмеркаваць пытанні падтрымкі палітзняволеных, беларуска-ўкраінскага дыялогу, а таксама паразмаўляць паміж сабой і з грамадскімі дзеячамі ды палітыкамі. Але найперш абмяняцца энергіяй і даць адно адному сілы і натхненне дзейнічаць далей 🤍

🌿 Экадом таксама прымаў удзел са сваім стэндам! Мы вельмі ўдзячныя ўсім, хто падыходзілі да нас, удзельнічалі ў галасавалцы пра найбольш актуальныя экапраблемы Беларусі, пісалі паштоўкі палітзняволеным экаактывістам, праходзілі тэст пра дзеянні пры ядзернай аварыі альбо проста абмяркоўвалі з намі набалелыя пытанні.

❤️Асобны шчыры дзякуй спадарыні прэзідэнтцы за ўвагу да нашага стэнда!

Дарэчы, спадарыня Святлана таксама пакінула свае галасы-сэрдцы за тры экапраблемы, якія асабліва баляць ёй. Адгадаеш, за якія? Пішы свой адказ у каментарах! 👇

#яднайся #твойэкадом #экалогія #івэнт

Падпішыся на Экадом! 🌿