Экодом
360 subscribers
2.31K photos
104 videos
905 links
Новости одной из старейших некоммерческих экологических организаций Беларуси Экодом. Про наши права на безопасную окружающую среду и экологический образ жизни.
Обсуждай экопроблемы с нами в чате:https://yangx.top/ecohome_chat
По всем вопросам: @ecohometeam
加入频道
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚠️👀 Як прайшлі акцыі «Чарнобыльскі шлях» у розных гарадах свету?

Акцыя «Чарнобыльскі шлях-2023» прайшла ў розных гарадах свету 26 красавіка, расказвае «Зеркало».

Мітынгі і шэсці прайшлі як мінімум у 14 гарадах пад агульным лозунгам «НЕ ядзернай зброі ў Беларусі» на фоне новай пагрозы, якую нясуць планы па размяшчэнні расійскіх ядзерных узбраенняў.

📍Падрабязней чытай па спасылцы

*відэа з акцыі, Уроцлаў, Польшча

#чарнобыльскішлях #чарнобыльскітыдзень #твойэкадом #неядзернайзробіўБеларусі

Падпішыся на Экадома! 🌿
🐦 Убачыў_ла подлетка — праходзь міма!

Кожны год з траўня на інфалінію па вырашэнні экапраблем «Зялёны тэлефон» звяртаюцца абаненты_кі з просьбай дапамагчы птушанятам, якіх яны падабралі на вуліцы.

Але чаму ўзяць дадому подлетка — гэта не проста рызыкоўна, але і недапушчальна?

🔗 Чытай у матэрыяле Экадома!

#птушкі #экалогія #аховаптушак #зяленытэлефон #твойэкадом

Падпішыся на Экадом! 🌿
❗️Прататып парламента або што такое Каардынацыйная рада ў дэталях

Сёлета прадстаўніца Экадома ўвайшла ў склад Каардынацыйнай рады. Мы падрыхтавалі серыю матэрыялаў, каб расказаць, што такое Каардынацыйная рада, падзяліцца нашай пазіцыяй адносна Андрэя Ягорава як спікера КС, а таксама патлумачыць, чым савет карысны Экадому і чаму Экадом патрэбен яму.

Пачнем з асноў — што такое ўвогуле Каарданацыйная рада? Чытай у поўным матэрыяле на сайце Экадома!

#твойэкадом #каардынацыйнаярада #святаланаціханоўская #экалогія #парламент

Падпішыся на Экадом! 🌿
💬🌿 Лаві падборку экапарад ад нашых калег для экалагічнага ладу жыцця!

Мы так часта чуем пра экалагічны лад жыцця, але як пачаць? Экадом і нашыя калегі вырашылі падаць невялічкі асабісты прыклад эказвычак!

💬 Парада 1
Не заставайся абыякавым да таго, што адбываецца вакол — рабі лепшым свой двор, высаджвай кветкі і дрэвы, спрыяй ўстаноўцы паасобных кантэйнераў для смецця ў двары, даведайся планы забудовы твайго раёна — удзельнічай ў грамадскіх абмеркаваннях!
Марына Дубіна, каардынатарка прававога накірунка

💬 Парада 2
Заўсёды трымай пры сабе кампактную экаторбачку альбо заплечнік для спантанных і запланаваных паходаў у краму. А яшчэ запасныя пакеты для смецця. Ніколі не ведаеш, дзе цябе можа напаткаць смецце, якое быццам ляжыць 100 гадоў і чакае менавіта цябе :)
Ягор, экаспецыяліст

💬 Парада 3
Яшчэ парада ад калегі — адмовіцца ад мяса, а яшчэ лепей — і ад малочкі!

А што параіў_ла бы ты? Дзяліся ў каментарах! 👇🏻

#экажыцце #ecolifestyle #твойэкадом #экалогія

Падпішыся на Экадом! 🌿
Навошта Экадом далучыўся да Каардынацыйнай Рады?

Новая Каардынацыйная рада стала прадстаўнічым органам дэмакратычных сіл і арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі, аб'яднаўшы прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, да якіх адносіцца і Экадом.

🌳 Удзел экалагічных арганізацый у палітычным жыцці — гэта важны крок да ўстойлівага развіцця, калі права на здаровае навакольнае асяроддзе, экалагічныя праблемы і інтарэсы людзей становяцца неад'емнай часткай грамадскай і палітычнай дзейнасці.

🔗 Чытай падрабязней у поўным матэрыяле, як супрацоўнічае КР і Экадом

#каардынацыйнаярада #твойэкадом #святланаціханоўская #экалогія #парламент

Падпішыся на Экадом! 🌿
📢Адкуль бярэцца электрычнасць у горадзе і што не так з атамнымі электрастанцыямі?

Адкуль у горадзе ў прынцыпе бярэцца электрычнасць? Як яна можа знікнуць? Чаму экаактывісты супраць таго, каб электрычнасць здабывалі на атамных станцыях?

На усе гэтыя пытанні адказвае Ірына Сухій, кіраўніца антыядзернага накірунка Экадома ў падкасце Утульнага горада.

🎧 Слухай выпуск падкаста тут

#твойэкадом #утульныгорад #падкасты #стопаэс #экалогія

Падпішыся на Экадом! 🌿
Чаму Экадом падтрымлівае Андрэя Ягорава ў якасці спікера Каардынацыйнай рады?

Андрэй Ягораў быў абраны спікерам Каардынацыйнай рады, і Экадом заяўляе аб поўнай падтрымцы гэтага рашэння.

Чаму Экадом лічыць, што выбар Ягорава на гэтую пасаду будзе мець станоўчы эфект на дзейнасць Каардынацыйнай рады і спрыяць яшчэ больш глыбокаму аб'яднанню ўсіх дэмакратычных сіл?

🔗 Падрабязнасці ў поўным матэрыяле Экадома

#твойэкадом #каардынацыйнаярада #парламент #святланаціханоўская #беларусь

Падпішыся на Экадом! 🌿
🐦Як дапамагчы птушкам і жывёлам падчас спякоты?

У гарачую пару года, калі тэмпература рэзка павышаецца, птушкі і нашыя меншыя сябры таксама сутыкаюцца з цяжкасцямі.

Высокія тэмпературы і сухасць паветра могуць негатыўна адбівацца на птушках і жывёлах, пагражаючы іх жыццю і дабрабыту.

Расказалі, як можна ім дапамагчы падчас спякотных дзён на картках! 👆🏻

#экалогія #птушкі #карткіэкадома #дапамагіптушкам #твойэкадом

Падпішыся на Экадом! 🌿
🔥14 чэрвеня адбыўся івэнт «Яднайся», што праходзіў у Варшаве

Самыя розныя беларускія ініцыятывы сабраліся, каб пазнаёміць беларусаў і беларусак са сваёй працай, абмеркаваць пытанні падтрымкі палітзняволеных, беларуска-ўкраінскага дыялогу, а таксама паразмаўляць паміж сабой і з грамадскімі дзеячамі ды палітыкамі. Але найперш абмяняцца энергіяй і даць адно адному сілы і натхненне дзейнічаць далей 🤍

🌿 Экадом таксама прымаў удзел са сваім стэндам! Мы вельмі ўдзячныя ўсім, хто падыходзілі да нас, удзельнічалі ў галасавалцы пра найбольш актуальныя экапраблемы Беларусі, пісалі паштоўкі палітзняволеным экаактывістам, праходзілі тэст пра дзеянні пры ядзернай аварыі альбо проста абмяркоўвалі з намі набалелыя пытанні.

❤️Асобны шчыры дзякуй спадарыні прэзідэнтцы за ўвагу да нашага стэнда!

Дарэчы, спадарыня Святлана таксама пакінула свае галасы-сэрдцы за тры экапраблемы, якія асабліва баляць ёй. Адгадаеш, за якія? Пішы свой адказ у каментарах! 👇

#яднайся #твойэкадом #экалогія #івэнт

Падпішыся на Экадом! 🌿
🎉Сёння ў Экадома Дзень народзінаў! Нам цэлых 27 год!

Мы працуем з 1996 года і не плануем спыняць сваю дзейнасць. Асабліва прыемна атрымаць віншаванні ад калег_жанак у такі дзень, глядзі на картках 👆🏻

Далучайся да віншаванняў і ты, пішы ў каментарах 👇🏻

#твойэкадом #дзеньнародзінаў #happybirthday

Падпішыся на Экадом! 🌿
🌿✊🏻 Першыя сярод зялёных — гэта пра Экадом! Час нагадаць, хто мы такія. Глядзі карткі )

А як даўно ты ведаеш пра Экадом? Дзяліся ў каментарах! 👇🏻

#твойэкадом #экалогія #гісторыя

Падпішыся на Экадом! 🌿
💚🏡 Экаберажлівасць пачынаецца дома

Уявіце сабе, што ўсімі выкідамі парніковых газаў, якія ўтвараюцца за год у ходзе жыццядзейнасці ад аднаго мінчаніна, можна напоўніць 25 двухпакаёвых кватэр у год.

А калі падлічыць выкіды ўсіх жыхароў Мінска, то імі можна запоўніць 17 000 «МінскАрэн».

Яшчэ ў 2016 годзе Экадом у выніку праекта «Прасоўванне найлепшых практык паўночных краін у галіне энергаэфектыўнасці на Беларусі» стварыў сваю брашуру па экаберажліваму ладу жыцця? Не? Раскажам!

👉🏻 Па спасылцы ты зможаш спампаваць ці проста паглядзець, як экалагічна паводзіць сябе ў сваей хаце: кухні, ванным пакоі, калідоры, гасціннай. Нават зможаш знайсці экарэцэпты са Швецыі!

#твойэкадом #экаберажлівасць #дом #экалогія

Падпішыся на Экадом! 🌿