Дразды вакол Беларусі
355 subscribers
271 photos
254 videos
39 links
Сябры, гэты канал створаны Драздамі для распаўсюджвання Беларусі ў вашых сэрцах.
Тут будуць выкладвацца вашыя фота і відэа з канцэртаў, а таксама прыгожыя віды Беларусі. @AlexLip1
Штодзень будуць выкладацца цікавасці пра нашу Радзіму.
加入频道
Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ (Влада)
Ліда, дзякуй! Гэта было легендарна! Мы зрабілі гэта разам! Дзякуй кожнаму!#дразды #беларусь
Мядзель!

Паводле падання, знаходзіўся на беразе возера Мядзел і пасля мора перанесены на бераг возера Мястра . На адным з астравоў возера Мядзел засталіся рэшткі гарадскіх умацаванняў XI ст. - памежнай крэпасці Полацкага княства.

Прыкладна з XVI стагоддзя - цэнтр Мядзельскага староства Ашмянскага павета Віленскага ваяводства . У Мядзелі таксама нароўні з цэнтрам павета праходзілі земскі і гродскі суды.

Да XX ст. дзяліўся на Стары і Новы Мядзел. Стары Мядзел вядомы з 1454 г. у складзе Віленскага ваяводства. Належаў Радзівілам , Францкевічам , Райскім , Грабкоўскім .

Новы Мядзел вядомы з 1463 года . Быў абнесены валам, рэшткі якога знішчаны. У час вайны з Рускай дзяржавай разбураны ( 1519 ). У XVI ст. каралеўскае ўладанне, горад; на паўвостраве возера Мястра быў мядзельскі каралеўскі каменны замак (засталіся руіны), акружаны землянымі ўмацаваннямі бастыённай сістэмы і равамі з вадой. Пры археалагічных раскопках знойдзены размаляваныя кафлі , зброя, розныя прадметы хатняга ўжытку.
#дразды
Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ (Влада)
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мы знялі грандыёзнае купальскае кіно!!
Дзе зрабіць прэм’еру? Пішыце горад у каментарыях!! Дрэс-код - Папаратнік
#ночкупальская #кліп #кіно #дразды
Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ (Влада)
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Маладзечна, 10 ліпеня, Амфітэатр!
Пачатак у 21.00!
Квіткі на Kvitki.by альбо па нумары:
+375 29 175-27-84
8 0176 555-555
Да сустрэчы!
Старыя Дарогi!

Першы пісьмовы ўспамін пра сяло Дарогі ў складзе Глускай воласці Слуцкага княства датуецца 1524 годам. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Гальшанскіх, Хадкевічаў, Алелькавічаў.

Пад 1582 Дарогі згадваюцца як мястэчка на Слуцка-Бабруйскім гасцінцы. У 1612 мясцовасць перайшла да Радзівілаў. У сяр. XVII ст. Дарогі сталі цэнтрам воласці. Станам на 1647 у мястэчку было 95 дамоў. У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) Дарогі значна пацярпелі ад маскоўскіх захопнікаў. На 1668 тут засталося 34 двары, 3 вуліцы, сядзібы з жылымі і гаспадарчымі пабудовамі.

У кан. XVII ст. за 6 км на ўсход з’явілася яшчэ адно паселішча Дарогі і мястэчка пачалі зваць Старыя Дарогі. У 1695—1744 гадах мясцовасць знаходзілася ў ліку Нойбургскіх маёнткаў. У 1791 мястэчка ўвайшо ў склад Случарэцкага павета.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Старыя Дарогі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. Статус паселішча панізілі да вёскі, якая з 1828 знаходзілася ва ўладанні Вітгенштэйнаў. У 1846 Старыя Дарогі перайшлі ў дзяржаўны скарб. Станам на 1886 тут было 40 двароў, паштовая станцыя. У 1896 за 2 км на захад ад вёскі збудавалі станцыю на вузкакалейнай чыгунцы мясцовага значэння Асіповічы — Старыя Дарогі, якую ў 1915 падоўжылі да Слуцка. Чыгункай на Асіповічы вывозілі лесаматэрыялы. Вакол новай станцыі паступова сфарміравалася новае паселішча, якое дала пачатак сучаснаму месту. У 1897 у Старых Дарогах працавалі лесапільны і фанерны заводы. У 1914 тут адкрылася народнае вучылішча.

#дразды
Маладзечна - адзін са старажытных гарадоў краіны. Згодна з пісьмовымі дакументамі, ён быў заснаваны яшчэ ў канцы XIV стагоддзя. Горад атрымаў сваю назву ад мясцовай рачулкі Маладзечанкі. Якраз на яе берагах (у месцы зліцця з Вушэй) калісьці было пабудавана магутнае ўмацаванне. Сёння прагуляцца па берагах гэтай рэчкі ўжо нельга. У сярэдзіне ХХ стагоддзя Маладзечанка была загнана ў падземны калектар.

Сам жа тапонім "Маладзечна", па адной з версій, паходзіць ад слова "малойца". У часы Старажытнай Русі так называлі байцоў княжацкай дружыны. Паводле іншых тэорый, карані ў дадзенага слова - польскія.

Паселішча ўпершыню згадваецца ў прысяжнай грамаце ўдзельнага князя Альгердавіча літоўскаму князю Ягайлу. Дакумент датаваны сярэдзінай снежня 1388 года. Хоць дакладна вядома, што людзі жылі ў гэтых месцах яшчэ ў бронзавым веку.

Гісторыя Маладзечна цесна і непарыўна звязана з нацыянальнай гісторыяй Беларусі. У розны час горадам і землямі ў яго наваколлях валодалі знакамітыя князі: Заслаўскія, Мсціслаўскія, Сапегі, Агінскія. У 1567 годзе менавіта тут адбыліся прэлімінарныя (чарнавыя) перамовы ўдзельнікаў Люблінскай Уніі - Польшчы і Літвы.

У пачатку XVII стагоддзі ў Маладзечне ўжо было сем вуліц. У горадзе на той час пражывала больш за 1000 жыхароў, якія займаліся пераважна рамёствамі і гандлем. Цэнтрам жыцця мястэчка быў рынкавы пляц, на якім двойчы ў год праводзіўся шумны кірмаш.

#дразды
Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ (Виталий Карпанов (ДРОЗДЫ))
Забяры свой ровар

https://instagram.com/p/C9hSuG_o8aS/
Прывітанне Слонiм! Мы едзем да вас!

Сляды першага паселішча археолагі адносяць да XI стагоддзя, але ўпершыню Слонім згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1252 годам. У старадаўніх дакументах горад называюць-Услоним, Васлонім. Існуе некалькі версій аб паходжанні назвы горада, адна з іх звязана з усходнеславянскім словам «услона», што азначае заслон, фарпост. Тут места было значным гандлёвым і рамесным цэнтрам. Рака Шчара была адным з звёнаў воднага гандлёвага шляху з Балтыйскага ў Чорнае мора.

З другой паловы XIII городь уваходзіў у склад Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ). Як важны стратэгічны пункт Слонім меў драўляныя ўмацаванні, земляны вал, роў і інш.Старажытным цэнтрам горада быў слонімскі замак. Праз некалькі стагоддзяў на месцы драўлянага палаца паўстаў каменны.

Ужо ў той час тут былі магутныя ваенныя гарнізоны. Нездарма Слонімская харугва брала ўдзел у Грунвальдскай бітве 15 ліпеня 1410 года.