Дразды вакол Беларусі
353 subscribers
271 photos
254 videos
39 links
Сябры, гэты канал створаны Драздамі для распаўсюджвання Беларусі ў вашых сэрцах.
Тут будуць выкладвацца вашыя фота і відэа з канцэртаў, а таксама прыгожыя віды Беларусі. @AlexLip1
Штодзень будуць выкладацца цікавасці пра нашу Радзіму.
加入频道
На канцэрце ў Смаргоні пяці гадовы хлопчык выйшаў на сцэну і спеў з Драўдамі “Хату Бацькоў” зал апладзірваў і падпяваў стоячы !!

https://www.instagram.com/reel/C7YYG7aoxwl/?igsh=cDcwb2hrNWs4enhz

Бліжэйшыя вялікія канцэрты з удзелам папулярных блогераў Юркай Максімчыкам @maksimyrka і Бабай Нюрай @babaniurka адбудуцца ў Рэчыцы 29 мая і Лідзе 1 чэрвіня!
Квіткі ўжо можна набыць на сайце
kvitki.by i bezkassira.by

https://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/koncert-mojo-detstvo-gruppy-drozdy-432467/?shop_provider=rus

#дразды #бабанюра #юркамаксімчык #ліда #замак #рэчыца
Рэчыца, сустракай!
Згодна з археалагічнымі сяданнямі тэрыторыя Рэчыцкага раёна была заселена плямёнамі першабытных паляўнічых у сярэднім палеаліце ​​(каля 100 тыс. гадоў таму). Самай ранняй з палеатычных з'яўляецца стаянка ў вёскі Берагавая Слабада (6-5-е тыс. да н.э.).

Непасрэднымі продкамі сучасных жыхароў Рэчыцкага раёна з'яўляюцца славянскія плямёны дрыгавічоў. Горад Рачнца ўзнік і вырас на месцы іх селішча на вядомым гандлёвым шляху «з варагаў у грэкі». Першае летапіснае згадванне пра яго ў Густынскім летапісе адносіцца да 1213 года. Назву сваю атрымаў ад старажытнага прытоку Дняпра ракі Рэчыца, якая ўпадала ў яго ў раёне старажытнага гарадзішча.

Воляю лёсаў горад некалькі разоў мяняў сваю дзяржаўную прыналежнасць. На працягу XI-XIII стагоддзяў рэчыцкія землі належалі ў асноўным кіеўскім і чарнігаўскім князям. У склад Вялікага княства Літоўскага Рэчыца ўвайшла ў перыяд княжання Гедыміна (1316-1341), у 1564-1566 г.г. яна становіцца цэнтрам павета Мінскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага, пазней - павятовым горадам Рэчы Паспалітай, а з 1793 г. уваходзіць у склад Расійскай імперыі. Павятовым горадам Мінскай губерні Рэчыца становіцца ў 1797 годзе.

У канцы ХIV стагоддзя горадам валодаў літоўскі князь Вітаўт (1392-1430), які пабудаваў тут умацаваны замак "з сасновага дрэва". Замак прастаяў больш за дзвесце гадоў і быў спалены казацкімі атрадамі Залатарэнкі ў 1654 годзе.

У ліку першых беларускіх гарадоў у 1511 годзе Рэчыца атрымала магдэбургскае права, якое пацвярджала двойчы ў 1561 і 1596 гадах. Гараджане вызваляліся ад шэрагу феадальных павіннасцей, маглі займацца рамяством, гандлем і земляробствам, выбіраць гарадскія органы ўлады - магістрат, суд, ствараць рамесныя аб'яднанні-цэхі.

У 1634 годзе рэчыцкі стараста Аляксандр Слушко пабудаваў у горадзе дамініканскі манастыр і касцёл пры ім. Менавіта тут была адкрыта першая бібліятэка, якая налічвала 270 тамоў. Першая праваслаўная царква, якая атрымала назву Васкрасенскай, існавала ў горадзе з канца ХІ стагоддзя. Пасля яе замяніў Свята-Успенскі сабор, асвечаны ў 1872 годзе.

Неаднаразова рэчычанам даводзілася змагацца за незалежнасць свайго краю. У XIII стагоддзі яны змагаліся з перакопскімі татарамі, у 1410 годзе рэчыцкая дружына ваявала пад Грунвальдам, жыхары горада ўдзельнічалі ў казацка-сялянскіх выступах Севярына Налівайкі ў 1595 годзе і Багдана Хмяльніцкага ў 1648-1654 гадах. Менавіта тады былі складзены першы малюнак і план Рэчыцы. Аўтарамі іх з'яўляюцца адпаведна ратэрдамскі жывапісец Вестэрфельд фон Абрагам і артылерыйскі капітан польскай арміі Эйгерд Хрыстафор.
#дразды
Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ (Влада)
Рэчыца, дзякуй!
Ліда, чакаем усіх 1-га чэрвеня!
#дразды #беларусь
🇧🇾Лiда! УВАГА! Дразды едуць да вас.Ужо заўтра, 1 чэрвеня, 21:00!

🏰Лідскі замак - галоўная славутасць горада Ліды і адзін з найважнейшых архітэктурных помнікаў Беларусі.
Замак быў закладзены ў 1323 годзе Вялікім князем Літоўскім і Рускім Гедымінам як апорны пункт на дарозе паміж Новагародкам і Вільняй на мяжы славянскіх і літоўскіх плямён. Замкам валодалі вялікія князі Кейстут Гедымінавіч, Альгерд Гедымінавіч, Ягайла Альгердавіч, Вітаўт Кейстутавіч, князь Карыбут Альгердавіч і Вайдыла.
У ХIV-XVI павеках у замку адбываліся падзеі міжнароднага значэння. У 1387 годзе польскі кароль Ягайла з Ядзвігай прынялі прысягу ў Полацкага князя Скіргайлы. У 1396-1397 гадах знаходзіўся са сваёй сям'ёй экс-хан Залатой Арды Тахтамыш. Ад сцен замка пайшла на Грунвальдскую бітву Лідская харугва. Тут кароль Ягайла з маладой жонкай Соф'яй Гальшанскай і вялікі князь Вітаўт у лютым 1422 года прымалі пасла Папы Марціна V нунцыя Антонія Зена.

#дразды
Мы вас чакаем! 21:00...Лiдскi замак
#дразды
Да канцэрта гадзiна!
Сябры, гэта было крута! Дзякуй вялiкi!
#дразды #забеларусь