ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
828 subscribers
1.59K photos
397 videos
4 files
931 links
Нашая мэта—кансалідацыя беларускага студэнцтва для адраджэння прынцыпаў дэмакратычнасці, законнасці і выканання правоў і свабод чалавека ў Беларусі

ЗБС-экстрэмісцкая арганізацыя
Cувязь: @zbsunion_bot
Служба юр. дапамогі: @stud_helpby
加入频道
Сёння, у дзень 21га лютага, мы віншуем усіх з Днём Роднай Мовы 🤍

Шануйце і беражыце сваё 🫂
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сёння мы хацім падзяліцца з вамі тым, чым для нас з'яўляецца родная мова ❤️

Прыемнага прагляду, і, калі адчуваеце сябе бяспечна, падзяліцеся ў каментарах: што для вас родная мова?
Нагадваем
У гэтую пятніцу адбудуцца 2 сустрэчы для беларускіх студэнтаў_ак ⬇️

📍Лодзь | 28.02 | 15:00: Спажыванне псіхаактыўных рэчываў ад ініцыятывы "Дарэчывы"

📍Познань | 28.02. | змяна часу: сустрэча адбудзецца а 18:00: Еўразвяз – гісторыя поспеху? разам з Алесем Лагвінцом

Рэгістрацыя

Чакаем 🫂
Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Еўрапейскага зьвязу

Курс прысвечаны вывучэнню палітычных, эканамічных і прававых узаемадачыненняў у Эўразьвязе, працэсаў прыняцця рашэнняў і іх ўплыву на дзяржавы-чальцы, уключаючы Беларусь.

Што цябе чакае на курсе?
Глыбокі аналіз інтэграцыйных працэсаў і інстытуцыяў ЭЗ.
Разуменьне эўрапейскага права і яго ўплыву на нацыянальныя праўныя сыстэмы.
Агляд міжнароднай палітыкі ЭЗ, у тым ліку дачыненьняў зь Беларусьсю.
Дыскусыі пра сучасныя выклікі: расейскую агрэсію, міграцыйны крызіс, рост папулізму  і іншыя.

Па заканчэньні курсу ты зможаш:
🔹 Разумець механізмы прыняцьця рашэньняў у ЭЗ.
🔹 Аналізаваць палітыку і глабальную ролю Эўразьвязу.
🔹 Аргументавана ацэньваць дачыненьні ЭЗ-Беларусь і магчымасьці супрацоўніцтва.

📅 Курс: з 10 сакавіка па 30 траўня 2025 г.
🕠 Час: 17:30 – 19:00 CET
     

Выпускнікі, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць сертыфікат ВБЎ-Collegium Civitas і 3 крэдыты ECTS

📍Неабходна рэгістрацыя

⌛️Дэдлайн: 3 сакавіка 2025

Падрабязней
Сёння, 8-га сакавіка, мы хацім прадставіць міжнародны лікбез па падтрымцы жанчын ва ўніверсітэтах.

8 сакавіка - гэта дзень, які адзначае шматвекавую барацьбу жанчын за права лічыцца паўнавартасным чалавекам і мець роўныя з мужчынамі правы. Але, нягледзячы на ўсю развітасць сучаснага грамадства, ніводная краіна свету дагэтуль не дасягнула поўнай гендарнай роўнасці.

Кажучы пра Беларусь, мы бачым шэраг праблем. Для студэнтак нярэдка ствараюцца перашкоды для паступлення на «мужчынскія» спецыяльнасці альбо ўжо падчас навучання. У працоўнай сферы жанчыны ўсё яшчэ дыскрымінуюцца па рэпрадуктыўнай функцыі: заканадаўствам забаронена працаваць у шэрагу прафесій, працадаўцы запытваюць пра сямейны статус і планы на дзяцей на сумоўях і плацяць меншы заробак чым мужчынам.

Нам яшчэ прыйдзецца перамагчы ўсе абмежаванні, а сёння падзяліцеся ў сваіх сацсетках любімай пісьменніцай, моцнай палітыкіняй, геніяльнай навукоўкай — і не забывайце заўсёды падтрымліваць жанчын вакол вас!