Дзікая прырода побач
2.88K subscribers
2.65K photos
208 videos
2 files
1.3K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
🌲🌳 Лясы бываюць розныя: ольсы, ельнікі, дубровы…

📆 Сёння, у Міжнародны дзень лясоў, раскажам пра некаторыя тыпы беларускіх лясоў і пра іх жыхароў.

🐦 Крыжадзюб-яловік (клёст-еловик) – сапраўдны фанат ельнікаў. Гэта адразу відаць з назвы птушкі.

Ягоная дзюба слабаватая для сасновых шышак, і ён корміцца яловым насеннем. Ураджайнасць ялін не кожны год высокая ў адным месцы, таму крыжадзюбы-яловікі шмат падарожнічаюць у пошуках месцаў, багатых на корм.

Ці бачыў_ла ты гэтую птушку?

📷 Фота: Dario Quattrin, Wikimedia Commons (CC BY-SA 4.0).

#МіжнародныДзеньЛясоў #InternationalDayofForests
Працягваем знаёміць з насельнікамі розных тыпаў беларускіх лясоў. 🌿🌳

🐦 Беласпінны дзяцел моцна залежыць ад лісцевых парод: бяроза, чорная і шэрая вольха, вярба, асіна. У лясной гаспадарцы гэтыя пароды лічацца не вельмі выгаднымі.

У Швецыі лесаводы ўмудрыліся замяніць амаль татальна гэтыя віды ў лясах на сасну і елку. Беласпінны дзяцел там вымер. Тады завезлі дзятлаў, злоўленых у Эстоніі. Яны не прыжыліся. 😳

💡 Стала зразумела, што трэба мяняць лясную палітыку. Лесаводаў абавязалі падсаджваць лісцевыя пароды ў хвойныя пасадкі. Дзятлаў разводзяць і выпускаюць у лясы. Цяпер іх ужо каля 60, але па разліках навукоўцаў для самааднаўлення папуляцыя павінна складаць не менш як 250 птушак.

☝️ Замежны вопыт, які важна ўлічваць, каб не паўтараць чужых памылак.

Крыніца: Naturskyddsforeningen.

📷 Фота: Andrey Gulivanov, Flickr (CC BY 2.0).

#МіжнародныДзеньЛясоў #InternationalDayofForests
🌳 Мы ўжо расказалі пра жыхара лісцевых лясоў беласпіннага дзятла і аматара ельнікаў крыжадзюба-яловіка – #МіжнародныДзеньЛясоў цісні на хэштэг, каб пачытаць.

🐦 А вось глушцы абіраюць для жыцця сасоннікі. Узімку яны кормяцца сасновай ігліцай.

Глушэц - сапраўдны патрыёт і можа ўсё жыццё пражыць у адным лесе. 🌲

У большасці месцаў рассялення ў нас глушэц — рэдкі від. Высечка лесу на такавішчах – адна з галоўных для яго пагроз.

📷 Фота: Jaan Künnap, Wikimedia Commons (CC BY-SA 4.0).

#InternationalDayofForests
🍃 Там і сям дубровы яшчэ заставаліся, але яны былі занадта раскіданыя. Сярэдні дзяцел – не аматар далёкіх падарожжаў і мае нізкую здольнасць да рассялення. Таму ізаляваныя папуляцыі пакрысе вырадзіліся.

📆 Гэты допіс прысвечаны сённяшняму Міжнароднаму дню лясоў. Цісні на хэштэг #МіжнародныДзеньЛясоў, каб даведацца пра насельнікаў іншых тыпаў беларускіх лясоў – ельнікаў, сасоннікаў і лісцевых.

Крыніца: Natursidan

📷 Фота: Мікалай Варабей.

#InternationalDayofForests
А табе даводзілася калі-небудзь бываць у чорнаалешнікавых лясах?

Чорнаалешнікі распаўсюджаны па ўсёй Еўропе. Але ў Беларусі гэтыя лясы самыя цяжкадаступныя. Грыбоў і ягад там не так шмат, затое гэтыя тэрыторыі багатыя на чырванакніжныя віды.

🦉🦅 Там хаваюцца нашы самыя цудоўныя беларускія жамчужыны: беласпінны дзяцел і зялёная жаўна, вялікі і малы арляцы (большой и малый подорлики), пугач (филин), чорны бусел. Усе гэтыя віды птушак уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі і патрабуюць аховы.

🌳 Чорнаалешнікавыя лясы – гэта забалочаныя тэрыторыі. Вады там можа быць па калена і нават па пояс. І вось у такіх умовах нашы спецыялісты летась шукалі чырванакніжныя віды. Гэта прынесла плён. Добрыя навіны аб выніках гэтай цяжкай працы раскажам заўтра!

🌲 21 сакавіка – Міжнародны дзень лясоў. Лясы занадта каштоўныя, каб іх страціць. Яны даюць прытулак амаль 80% наземнай біяразнастайнасці свету. Беларускія лясы – гэта таксама дом для мноства раслін і жывёл, у тым ліку і птушак.

📷 На фота Юрыя Янкевіча чорнаалешнік у заказніку "Дзівін – Вялікі Лес", Кобрынскі раён.

#МіжнародныДзеньЛясоў #InternationalDayofForests