Дзікая прырода побач
3.08K subscribers
2.88K photos
239 videos
5 files
1.37K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
Птушка года: факт № 7 з 15. 🦆

Правярай, ці ведаў_ла ты гэта аб шэрай вароне! 😉

#дзікіфакт Песня вароны асаблівая для сваёй сацыяльнай групы.

🎶 Даследаванні груп у няволі паказалі, што кожная група выпрацоўвае адметныя гукавыя элементы, якія становяцца своеасаблівай культурнай традыцыяй — дыялектам — па якім вароны пазнаюць адна адну.

📷 Фота Іны Шкурко, @ptushkafota

#птушка2024года #шэраяварона
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
65👍22🥰3🤯3
Ціў! Правярай, хто што прапусціў.

Падборка самага цікавага за студзень:

🌱 Гонар беларускай навукі: нашы вучоныя адкрылі свету 33 новыя віды раслін. Яны апісаны ў новым томе кнігі "Флора Беларусі".

🥵 Гарачыя навіны: якія кліматычныя рэкорды былі ў Беларусі ў 2023 годзе.

🐦 Расказваем, дзе шукаць прыгажуноў гілёў.

🧑‍💻 Парада: як адарваць дзіця ад гаджэтаў і зацікавіць дзікай прыродай.

🦅 Драпежнік-арнітафаг атакуе птушыную сталоўку ў Вуглянах.

Чаму ірга каласістая – шкодная расліна, і што рабіць, калі яна ўжо расце на тваім падворку?

🦆 А цікавыя факты пра разумніцу і прыгажуню шэрую варону знойдзеш па хэштэгу #птушка2024года.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
44🔥9
🦆 Птушка года: факт № 8 з 15.

#дзікіфакт Шэрыя вароны жывуць да 16 гадоў. Размах іх крылаў да 1 метру. А важаць яны ў сярэднім паўкіло.

👉 Факты пра шэрую варону збіраем па хэштэгу #птушка2024года.

📷 Фота Алёны Ціхановіч.

Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фотаздымкамі або проста любіш разглядаць прыгожыя фота птушак, далучайся да чату "Птушкі з фотастужкі", @ptushkafota.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
81👍15🤔4
Птушка года: факт № 9 з 15.

🦆 Шэрая варона – такая знаёмая кожнаму птушка. Многія ведаюць, што вароны – вельмі разумныя стварэнні. Але чаму?

#дзікіфакт Мозг некаторых варон прапарцыянальна большы за чалавечы. Навукоўцы параўноўваюць інтэлект варон з інтэлектам сямігадовага дзіцяці.

Крумкачы (вОроны), вароны і папугаі маюць самыя вялікія суадносіны памераў мозгу і цела сярод птушак. У іх значна больш высокая шчыльнасць нейронаў у пярэднім мозгу, чым у прыматаў. Тэарэтычна, наяўнасць большай колькасці нейронаў прыводзіць да лепшага кагнітыўнага мыслення.

А ты ведаў_ла гэта пра шэрую варону?

👉 Больш цікавых фактаў пра яе знойдзеш па хэштэгу #птушка2024года

📷 Фота Іны Шкурко.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
70👍26🥰9
Птушыныя хаўтуры?

🐦 Мы ўжо з вамі ведаем, што ў шэрых варон вельмі развіты інтэлект. Ёсць у гэтых птушак і свае рытуалы.

#дзікіфакт Калі варона памірае, яе родзічы і суседзі могуць сабрацца на «хаўтуры». Выгляд мёртвай вароны звычайна прыцягвае чараду суродзічаў. Падчас развітання вароны амаль ніколі не датыкаюцца да мёртвай птушкі. Лічыцца, што так яны спрабуюць даведацца аб магчымых новых пагрозах.

👉 Цікавыя факты пра шэрую варону чытай па хэштэгу #птушка2024года

📷 Фота з чату "Птушкі з фотастужкі".

Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фотаздымкамі або проста любіш разглядаць прыгожыя фота птушак, далучайся да чату @ptushkafota.
49👍28😢7😱1
Птушка года: факт № 11 з 15.

🦆 Многія вароны ўмеюць ускрываць грэцкія арэхі там, дзе яны растуць. Маладыя птушкі вучацца ў старэйшых.

Грэцкія арэхі высаджаны ўжо амаль па ўсёй Беларусі, але яшчэ не ўсюды вароны і гракі навучыліся іх ускрываць. Шэрыя вароны кідаюць арэхі на асфальт з вышыні, каб ён трэснуў.

У некаторых гарадах Японіі вароны навучыліся выкарыстоўваць святлафоры на скрыжаваннях і пешаходных пераходах. Яны забіраюць ласыя кавалачкі ці разбіты арэх, калі машыны спыняюцца на чырвонае.

☝🏻 Калі табе здарыцца назіраць, як шэрыя вароны паводзяцца з арэхамі, дасылай свае паведамленні ў Тэлеграм-чат, прысвечаны птушцы года @ptushkahoda. Мы будзем збіраць паведамленні аб такіх назіраннях, каб скласці карту пражывання самых прасунутых варон!

Больш цікавых фактаў пра шэрую варону шукай па хэштэгу #птушка2024года

📷 Фота Кацярыны Вараб’ёвай.

#дзікіфакт
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍5632🥰8🔥3💯1