Дзікая прырода побач
3.01K subscribers
2.77K photos
221 videos
2 files
1.33K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
🐻Апошнім часам у СМІ і сацсетках шмат дыскусій вакол мядзведзя. Гэтых звяроў пабольшала, яны часцей трапляюцца людзям на вочы.

Частка паляўнічых лічыць гэта падставай выключыць від з Чырвонай кнігі.😳

Меркаваннем на гэты конт падзяліўся заолаг, прафесар, доктар біялагічных навук Васіль Грычык.

Ці праўда колькасць мядзведзя ў Беларусі вырасла?
Чаму людзі і мядзведзі сустракаюцца часцей?
Ці вядомыя за апошнія гады трагічныя выпадкі сутыкнення мядзведзя і чалавека?
Чаму выключаць мядзведзя з Чырвонай кнігі зараз не варта?
Чаму небяспечна і шкодна адкрываць у Беларусі паляванне на мядзведзя?

Чытай у матэрыяле.
💥18 кастрычніка – апошняя сёлета лекцыя ў “Дзікім клубе” пра начных жывёл з арнітолагам, фотаанімалістам Віталём Кашчэевым!

Лекцыя закрытая, каб трапіць на яе – далучайся да клуба і атрымлівай у дадатак запіс пяці папярэдніх лекцый.

Некалькі фактаў пра лектара👇

🔹 Ён заўзяты фотаанімаліст: не раз падыходзіў за 5 метраў да сонных ласёў, прабіраўся ў статкі дзікоў… Самастойна просім не паўтараць – небяспечна!

🔹 Займаецца кальцаваннем птушак. Аднойчы акальцаваў 500 птушанят чаек-рыбачак (озерных чаек) за 5 гадзін.

🔹 Змайстраваў і размясціў штучныя гнездзішчы для соцень птушак – сініц, соў, савукоў, сакалоў - і не толькі. “Чым больш складанае гнездзішча, тым цікавей,” – кажа Віталь.

На фота з незвычайным букетам, дзе мы прасілі цябе адгадаць, што гэта, Віталь дэманструе штучнае гняздо з трыснягу для вусатых сініц.

А што за дзіўны домік на гэтым фота і чаму ён без лятка? Пішы версіі ў каментарах!😉
🔥30 верасня здарыўся пажар на балоце Ельня на поўначы Беларусі.

Чалавек – асноўная прычына такіх узгаранняў. 🙁Прадказальна, што і гэты пажар здарыўся ў месцы, якое актыўна наведваюць рыбакі і збіральнікі ягад.

🚬Акуркі, бліскучае смецце лёгка могуць учыніць бяду, асабліва ў засушлівыя перыяды.

А бывае, што людзі наўмысна, каб на балоце стала менш вады і ім было зручней хадзіць, разбураюць плаціны, зробленыя там спецыяльна каб па старых меліярацыйных каналах не ўцякала вада і балота не перасыхала. 😠 Так было ў 2020 годзе – тады здарыўся вялікі пажар, які амаль перакінуўся на лес і ледзь не прывёў да катастрофы. Агонь тады патушылі леснікі, ратавальнікі і валанцёры.

За двое сутак больш за 40 чалавек ліквідавалі і гэты пажар… Але хацелася б, каб такога больш не паўтаралася і людзі запомнілі: не будзе вады на балоце – не будзе ні журавін, ні рыбы.💦

📷Фота з архіву Івана Барка
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Соні, барсукі, лелякі, пугачы… Як жывуць начныя жывёлы і як іх можна пабачыць?🌙

Прыходзь на закрытую лекцыю ў “Дзікім клубе” 18 кастрычніка і даведайся пра таямніцы начнога жыцця ад арнітолага і фотаанімаліста Віталя Кашчэева!

Вось толькі некалькі пытанняў, на якія ён адкажа:
Чаму жывёлы перайшлі да начнога ладу жыцця?
Якія начныя жывёлы лёгка палююць днём?
У каго, нягледзячы на начны лад жыцця, зрок адыгрывае не першасную ролю?
Ці можна выявіць прысутнасць скрытных начных жывёл па слядах іх жыццядзейнасці?
Калі і як назіраць за начнымі жывёламі?

Далучайся да “Дзікага клуба” і прыходзь на лекцыю!

Прыбытак ад клуба ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі.

Таксама ты атрымаеш доступ да запісаў 5 папярэдніх лекцый:
🐦“Птицы и заблуждения» ад арнітолага Сямёна Левага.
🌳“Тайны деревьев” ад батаніка Аркадзя Скуратовіча.
🦉“Совы Беларусі” і “Ахова дзікіх жывёл у Беларусі” ад арнітолага Дзяніса Кіцеля.
🪺“Гнёзды птушак нашай краіны” ад арнітолага Дзмітрыя Вінчэўскага.
Дзікая прырода побач
💥18 кастрычніка – апошняя сёлета лекцыя ў “Дзікім клубе” пра начных жывёл з арнітолагам, фотаанімалістам Віталём Кашчэевым! Лекцыя закрытая, каб трапіць на яе – далучайся да клуба і атрымлівай у дадатак запіс пяці папярэдніх лекцый. Некалькі фактаў пра…
Тут мы загадвалі фотазагадку, дзе Віталь мацуе да дрэва домік без адтуліны-лятка. Некаторыя здагадаліся, што ляток павернуты да ствала. Там ёсць зазор, каб можна было ўвайсці звярку, а птушкі каб жылплошчу не займалі. Але мала хто здагадаўся, для каго той дамок! А ён для сонь 😊

На відэа кінастудыі Aves у нашым допісе вышэй – соня-палчок з малянятамі ў такім дамку. 😍
Як жывуць начныя жывёлы і як іх можна пабачыць? 🦉🌔

📆 Апошняя ў гэтым годзе закрытая дзікая лекцыя пройдзе ў гэтую сераду 18 кастрычніка!

Наш лектар – арнітолаг і фотаанімаліст Віталь Кашчэеў раскажа пра таямніцы начнога жыцця.

Вось толькі некалькі пытанняў, на якія ён адкажа:

Чаму жывёлы перайшлі да начнога ладу жыцця?
Якія начныя жывёлы лёгка палююць днём?
У каго, нягледзячы на начны лад жыцця, зрок адыгрывае не першасную ролю?
Ці можна выявіць прысутнасць скрытных начных жывёл па слядах іх жыццядзейнасці?
Калі і як назіраць за начнымі жывёламі?

Далучайся да “Дзікага клуба" і прыходзь на лекцыю!

Прыбытак ад клуба ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. 💚
Таксама ты атрымаеш доступ да запісаў 5 папярэдніх лекцый:

🐦“Птицы и заблуждения» ад арнітолага Сямёна Левага.
🌳“Тайны деревьев” ад батаніка Аркадзя Скуратовіча.
🦉“Совы Беларусі” і “Ахова дзікіх жывёл у Беларусі” ад арнітолага Дзяніса Кіцеля.
🪺“Гнёзды птушак нашай краіны” ад арнітолага Дзмітрыя Вінчэўскага.

Сустрэнемся на лекцыі! Будзе вельмі цікава. 🤗

📷 За фота лясной соні дзякуем Іне Субоцінай.
Амялушкі (свиристели) – птушкі з неверагодна стыльнымі прычоскамі ўжо заўважаны ў Віцебску і Мінску. ☺️

Амялушкі гняздуюць у паўночнай тайзе і лесатундры Еўропы і Азіі. З надыходам восені адкачоўваюць у больш паўднёвыя рэгіёны, у тым ліку і Беларусь.

Птушкі ляцяць туды, дзе засталіся рабіны, каліны, амяла. Аб'елі дрэва – паляцелі далей. Яны нармальна пераносяць нізкую тэмпературу. Асноўная прычына міграцый – гэта не халады самі па сабе, а пагоня за кармавой базай.🍒

А ты сустракаў_ла амялушку ў сваім горадзе?

📷 Дзякуем за фота Іне Шкурко.
☀️🍁 Восеньскія дзянёчкі – выдатны час, каб любавацца птушкамі ў дзікай прыродзе. Такая прыгажосць вакол! 🧡

Паглядзі, якія атмасферныя фотаздымкі зрабілі нашы падпісчыкі! 😍

Каго з птушак пазнаеш? Пішы ў каментарах!

☝️ Калі хочаш лепш адрозніваць птушак, раім набыць у дапамогу кішэнны вызначальнік птушак з добрымі фотаздымкамі:
https://birdingbelarus.by/products/pocket-bird-guide

📷 Аўтары фота: Алёна Ціхановіч, Віталь Некрашэвіч, Кацярына Хведанцэвіч, Сяргей Рэзаў, Віктар Зямніцкі, @ptushkafota.
Ці здаралася табе знаходзіць непрытомную птушку каля будынка?

Птушкі нярэдка сутыкаюцца з шыбамі, асабліва падчас міграцый. Яны не ўспрымаюць празрыстую і люстраную паверхню як перашкоду, а наадварот – бачаць у шкле адлюстраванне звыклай для сябе прасторы, куды можна паляцець.

Зрабі шкло заўважным для іх! 🛑

Можна павесіць звонку шнуры (лепш браць парашутны шнур) на адлегласці 10 см адзін ад другога. Гэта не псуе віду з акна, затое адпужвае птушак ад шкла.

Можна наклеіць звонку на шкло белыя налепкі-кропкі па так званым "правіле далоні":

⬆️ па вертыкалі інтэрвал ад кропкі да кропкі павінен быць не большы за 5 см,
➡️ па гарызанталі паміж кропкамі павінна быць не больш за 10 см.

Можна размаляваць акно ўльтрафіялетавым маркерам. Шкло застанецца празрыстым, але птушкі будуць добра бачыць разметку. Адзін нюанс: такую разметку трэба будзе праз нейкі час маляваць нанова.

Калі ў цябе на акне ёсць маскітная сетка – вельмі добра! Яна таксама дапамагае птушцы заўважыць акно.

👇
❗️ Калі птушка ўсё ж наляцела на шыбу і ляжыць нерухома, можа быць, яна толькі аглушаная. Пакладзі птушку ў цёмную скрынку на гадзіну, і калі яна ачуняе – выпусці на волю. Ні ў якім разе не кармі і не паі птушку!

Дзяліся допісам з сябрамі, каб больш людзей ведалі, як уратаваць птушак ад гібелі! ❤️
💛 Жоўтагаловы каралёк – самая маленькая птушка Еўропы. Ён важыць усяго 5-6 грамаў.

Жоўтагаловы каралёк трымаецца ў верхняй частцы кронаў дрэваў, у асноўным любіць сасновыя бары з невялікай колькасцю елак. 🌲

#дзікіфакт: Восенню і зімой каралькі часта качуюць у пошуках корму ў змешаных чародах з сінімі сініцамі, сініцамі-маскоўкамі, бурагаловымі сініцамі і паўзункамі (пищухами).

А табе пашчасціла ўбачыць гэтую малютку ў нашых лясах?

📷 Фота Віталя Некрашэвіча.

Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фотаздымкамі, далучайся ў чат "Птушкі з фотастужкі", @ptushkafota.
🐿 Цяпер вавёркі робяць запасы на зіму, хаваюць па розных зацішных кутках жалуды, арэхі, шышкі, розныя карані, часам сушаць грыбы, развешваюць іх на галінках. 🌰

Гэты звярок, які жыве на дрэвах, лёгка перамяшчаецца па гладкіх ствалах як угару, гэтак і ўніз галавой. Амаль з такой жа лёгкасцю і шпаркасцю скача па тонкіх галінах, пераскоквае з дрэва на дрэва. Пры ўсіх гэтых перамяшчэннях вавёрка ў якасці руля і парашута выкарыстоўвае свой пышны хвост. 😍

📷 Фота: Віталь Некрашэвіч, @ptushkafota.
🐦 Піньк! Яркіх колераў табе ў стужку!

Паспеў_ла пабываць на прыродзе ў гэтыя выходныя? Каго з птушак бачыў_ла?

📷 На фота Алега Аляксевіча сіняя сініца.
🍁 Сёння, 24 кастрычніка, Міжнародны дзень дзеянняў у абарону клімату.

Па меры таго як змяняецца клімат, небяспечныя для чалавецтва прыродныя з'явы адбываюцца часцей. Гэта залевы, паводкі, штормы, хвалі спякоты ці надзвычайныя маразы. Такія перапады надвор’я вельмі цяжка адбіваюцца на чалавеку і на дзікай прыродзе: часам масава гінуць птушкі і дзікія звяры.

Захаванне клімату – адна з глабальным праблем, якая сёння стаіць перад чалавекам.

Што асабіста ты можаш зрабіць для захавання клімату?

🔹Хаця б адзін дзень на тыдзень не есці мяса,
🔹выкарыстоўваць LED-лямпачкі,
🔹не выкідваць, рамантаваць сапсаваныя рэчы,
🔹знізіць хуткасць, калі едзеш у аўто,
🔹спажываць мясцовыя прадукты,
🔹 закрываць кран з вадой, пакуль чысціш зубы,
🔹далучыцца да “Дзікага клуба”: увесь прыбытак ад клуба ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі.

📷 На фота заказнік “Альманскія балоты”, аўтар Віктар Малышчыц.