Дзікая прырода побач
2.88K subscribers
2.65K photos
208 videos
2 files
1.3K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
💧 Поймы і азёры-старыцы - прыродная абарона ад засухі, бо яны затрымліваюць ваду.

🌱 Поймавыя балоты, расліннасць рэк і асабліва іх старыц адфільтроўваюць з рачных вод нітраты і фасфаты, якія выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы.

🐟 Дзікія рэкі - выдатныя месцы для рыбалкі. Мелкаводдзі падчас паводкі ствараюць умовы для нерасту мноства відаў рыб. У каналізаванай рацэ такога відавога багацця рыбы, як у дзікай, не будзе.

💚 На прыгожай дзікай рацэ прыемней адпачываць, чым на рацэ-канале. Непарушаныя рэкі - надзвычай прывабныя месцы для экатурызму.

А ты любіш дзікія рэкі? Якая твая ўлюблёная? Раскажы ў каментарах!

📷 На фота – месца, дзе рака Гаўя сустракае Нёман пад Лідай. Фотаархіў ТАА "Дзікая прырода".

#дзікіярэкі #WorldWetlandsDay
Каля якой ракі табе хацелася б адпачыць - каля звілістай ці ператворанай у роўны канал? 🧘‍♀️

Дзікія свабодныя рэкі - гэта:

🌿 прыгожыя краявіды;
🦫 багатая ландшафтная і біялагічная разнастайнасць;
🎣 цудоўныя месцы для рыбалкі і адпачынку;
🌱 узбагачэнне падчас паводкі глебы для сельскай гаспадаркі.

Каналізаваныя рэкі - гэта:

💦 парушэнне гідрарэжыму;
🐾 збядненне флоры і фаўны;
збядненне глебы;
🌊 павелічэнне рызыкі навадненняў ніжэй па плыні.

📷 Фота 1 - рака Нёман, Мінская вобласць; фота 2 - каналізаванае рэчышча ракі Навуць, Гомельская вобл. Архіў ТАА "Дзікая прырода".

#дзікіярэкі
🐟 Свабодныя рэкі крытычна важныя для рыб, якія мігруюць паміж морам і прэснымі вадаёмамі. У Беларусі гэта ласосі і вугор.

💦 Плаціны змяняюць экасістэмы не толькі навокал сябе, але і ніжэй па плыні.

💭 Вада ў вадасховішчы, утвораным з дапамогай плацін, застойваецца і змяшчае мала кіслароду. Раскладанне арганікі на дне прыводзіць да выкіду ў атмасферу метану - парніковага газу, як і вадзяная пара.

💙 Акурат сёння, 14 сакавіка, адзначаецца Міжнародны дзень дзеянняў супраць плацін і ў абарону рэк, вады і жыцця.

Крыніцы: American Rivers, Dam Removal Europe.

📷 Фота: рака Гаўя, архіў ТАА "Дзікая прырода".

#InternationalDayofActionforRivers #дзікіярэкі
Ці ёсць у нас дэфіцыт водных рэсурсаў?

💧 Пакуль у цэлым вады краіне хапае: у Беларусі шмат падземных крыніц.

Але ў такіх сферах, як сельская гаспадарка, водны транспарт або малая гідраэнергетыка, дзе выкарыстоўваюцца паверхневыя воды, іх нястача ўжо адчуваецца.

🌡️ Ва ўмовах змены клімату за апошнія 20 гадоў у Беларусі аб'ём рачнога сцёку скараціўся на 21%! Прычым узімку сцёк павялічваецца праз зімовыя адлігі, а ўлетку – памяншаецца. Гэта дрэнна адбіваецца на тых экасістэмах, іх флоры і фаўне, да якіх мы прывыклі.*

🤲  Зараз асабліва важна захаваць балоты і тыя свабодныя рэкі, якія ў нас засталіся. Выпраставаныя рэкі хутчэй скідваюць надземныя і падземныя воды ў мора. А пра асушаныя балоты і гаворкі няма.

*Крыніца: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

📷 На фота рака Прыпяць, аўтар – Анастасія Шабалтас.

#СусветныДзеньВодныхРэсурсаў
#WorldWaterDay #дзікіярэкі