Дзікая прырода побач
2.94K subscribers
2.68K photos
213 videos
2 files
1.3K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
#птушкажарт

📷 Дзякуем за фота Кацярыне Латышавай, Дзмітрыю Іванову, Ліліі Кахновіч, Іне Субоцінай, Кацярыне Хведанцэвіч, Віталю Некрашэвічу, Кацярыне Фацеевай, Сяргею Аднавалу, @ptushkafota
#птушкажарт

Малюнак: Fundacja Szklane Pułapki
Аўтар ідэі: They Can Talk (Jimmy Craig)
Проста неверагодны момант злавіў у аб'ектыў птушкар Алег Аляксевіч! 🤩

Прапануем табе прыдумаць смешны подпіс да фота. 😁

Пішы свае варыянты ў каментарах!

📷 На фота зялёны дзяцел.

Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі фотаздымкамі птушак, далучайся да чату “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota

#птушкажарт
Калі ты ідэальны і ведаеш аб гэтым 😅

📷 Дзякуем за цудоўнае фота качкі-крыжанкі Іне Шкурко.

#птушкажарт
Яны існуюць! Angry birds у рэальным жыцці. 😅

📷 Дзякуем за фота звычайных чачотак Паўлу Сацуту.

Маеш забаўныя кадры птушак і звяроў? Дзяліся імі ў Тэлеграм-чаце "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota. Найлепшае апублікуем у нашых сацсетках.

#птушкажарт
У 74 гады яна памяняла мужа😱

Легендарная самка лайсанскага альбатроса Уіздам (англ. Wisdom - мудрасць) лічыцца найстарэйшай вядомай птушкай у свеце. Яна не гнездавалася на працягу чатырох гадоў - з таго часу, як знік яе партнёр Акеакамаі (з гавайскай - "аматар мудрасці"). Яны былі разам з 2010 года.

Гэтай восенню, як і кожны год, Уіздам вярнулася для размнажэння на гавайскі атол Мідуэй, але Акеакамаі так і не з’явіўся. Верагодна, ён загінуў.😞

І на гэты раз 74-гадовая Уіздам знайшла новага партнёра і адклала першае за 4 гады яйка.💚

Звычайна лайсанскія альбатросы жывуць 12-40 гадоў.

Усяго за сваё жыццё Уіздам знесла каля 60 яек і выгадавала больш за 30 птушанят.💪

Малюнак з групы Green Humour, Facebook.
#дзікіфакт #птушкажарт
А да цябе на кармушку прылятае таўстадзюб (дубонос)? 😅

📷 Дзякуем за фота Вользе Котавай.

Маеш забаўныя здымкі птушак і звяроў? Дасылай у чат @ptushkafota. Найлепшае апублікуем у нашых сацсетках!

#птушкажарт
Сёння пагаворым пра гілёў!

🐦 Кожны год мастакі малююць мілыя паштоўкі з парачкамі чырвоненькіх гілёў, а людзі любуюцца: "Які прыгожы дуэт!" Але вось сюрпрыз: у прыродзе толькі ў самцоў гілёў чырвоныя брушкі, а ў самак яны шэра-бэжавыя. 😜

Так што, дарагія мастакі, глядзіце шырэй! Замест таго, каб маляваць двух аднолькавых гілёў, дадайце крыху разнастайнасці: няхай на вашых паштоўках будуць і самцы, і самкі! 🤗

З Днём усіх закаханых! ❤️

#птушкажарт
❄️🐦 Дапамажы птушкам у марозныя дні! Падкармі іх несалёнымі нясмажанымі семкамі.

Малюнак з інтэрнэту.

#птушкажарт