Бачыш шэрую варону з грэцкім арэхам? Напішы нам!
🍂 У верасні, калі саспелі грэцкія арэхі, можна назіраць, як шэрыя вароны, гракі і, магчыма, іншыя крумкачовыя ўмела іх ускрываюць. Шэрыя вароны, напрыклад, каб арэх трэснуў, шматкроць кідаюць яго з вышыні на асфальт ці пад кола.
Грэцкія арэхі пасаджаны амаль па ўсёй Беларусі, але, магчыма, яшчэ не паўсюль вароны і гракі навучыліся імі карыстацца, так як у Гродна і Брэсце. Аднак сустрэць птушку з арэхам складана і павінна яшчэ пашанцаваць, таму каб даведацца, ці знаёмыя вароны з арэхамі ў тваім пасёлку ці горадзе, можна іх справакаваць. Набяры ў кішэні свежых арэхаў і паспрабуй падкінуць іх варонам у розных раёнах горада, калі ён вялікі. Як правіла, знаёмыя з грэцкім арэхам вароны неадкладна яго хапаюць і ляцяць, каб схаваць ці разбіць. Значыць, эксперымент удаўся!
👉 Калі ты ўбачыш, як варона, грак і іншыя крумкачовыя птушкі паводзяцца з грэцкімі арэхамі, дасылай сваё назіранне ці відэа ў Тэлеграм-чат, прысвечаны птушцы года @ptushkahoda. Пазнач, калі ласка, дату, адрас, від, што рабіла птушка, назіранне ці эксперымент.
Мы збіраем паведамленні аб такіх назіраннях, каб скласці карту пражывання прасунутых крумкачовых.
📷 Шэрую варону з грэцкім арэхам зняла Кацярына Вараб’ёва ў Магілёве (!)
#птушка2024года

Хочаш паназіраць за шэрымі жураўлямі? 😍
Запрашаем у Мёры на штогадовае экалагічнае свята “Жураўлі і журавіны Мёрскага краю”, якое пройдзе 21 верасня!
🐦 Журавіны і журавы – гэта асаблівасці Мёршчыны. У верасні тут пачынаецца сезон збору журавін. Мясцовае балота Ельня займае першае месца ў Беларусі па ўраджаі гэтай ягады. А на палях і балотах тут кожны год спыняюцца тысячы шэрых жураўлёў, а пазней і дзясяткі тысяч розных відаў гусей, каб адпачыць падчас міграцыі.
Ад гарадскога парка “Паўвостраў” кожную гадзіну будзе адыходзіць аўтобус на лакацыю, дзе можна паназіраць за жураўлямі.
Што яшчэ ў праграме свята?
🔹 Конкурс ансамбляў “Жураўліны звон”
🔹 Выстава-конкурс мастацкіх вырабаў “Птушыны перапалох”
🔹 Конкурс сельскіх падворкаў “Жураўліны кірмаш”
🔹 Інтэрактыўныя гульні для дзяцей
🔹 “Жураўліная пошта”
🔹 Продаж журавін, мёду, зёлак і мясцовых прысмакаў
Абноўленую праграму глядзі на сайце Мёрскага райвыканкама.
📷 Фота Генадзя Андрэева, чат “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota

Новы цеплавы рэкорд
У Беларусі мінулае лета стала другім самым спякотным летам за ўсю гісторыю метэаназіранняў. Сярэдняя тэмпература паветра склала +19,9 градусаў – гэта на 1,9 градуса вышэй за кліматычную норму. У розных рэгіёнах краіны адзначана ад 39 да 70 спякотных дзён з тэмпературай паветра +25 градусаў і вышэй. Пры гэтым звычайная норма складае 29-59 дзён.
Самае цёплае лета ў Беларусі было ў 2010 годзе. Тады сярэдняя тэмпература паветра ў краіне склала +20,6 градусаў.
🌡️ Апошнія 12 месяцаў былі ў сярэднім на 1,64 градуса цяплей за паказчыкі даіндустрыяльнай эпохі 1850-1900 (служба Copernicus). Сусвет ужо пераступіў парог у 1,5 градусы – мэту Парыжскага пагаднення 2015 года па стрымліванню глабальнага пацяплення.
Вучоныя папярэджваюць, калі краіны ва ўсім свеце не пачнуць тэрмінова скарачаць выкіды парніковых газаў, то экстрэмальныя пагодныя з’явы (засухі, навадненні, ураганы і гэтак далей) будуць яшчэ больш частымі.
📷 Дзякуем за фота Сяргею Аднавалу.
#зменыклімату

158 відаў птушак за 12 гадзін! Столькі сустрэлі ў мінулую суботу ўдзельнікі 21-га чэмпіянату па спартыўнай арніталогіі BirdRace-2024.
За азартным спаборніцтвам шасці каманд-удзельніц цікаўныя сачылі ў спецыяльным Тэлеграм-канале, дзе тыя ў рэальным часе справаздачыліся пра свае поспехі ў птушкарскай “гонцы”.
🥇 Чэмпіёнам стала каманда “Расправь крылья” (Іна Субоціна, Андрэй Барадзін, Наталля Бачурынская, Вольга Кандрацюк) – 127 відаў птушак.
🥈 2-е месца заняла каманда “Отличная” (Генадзь Ардзюк, Наталля Капорыкава, Анжэла Журавель, Сямён Левы). У каманды 115 відаў.
🥉 3-е месца заняла каманда “Soloвейки” (Наталля Косар, Кацярына Крупянкова, Алег Аляксевіч, Ірына Калеснікава) – 103 віды.
Што цікавага сустрэлі птушкары падчас "гонкі"? 👇
Каманда “Расправь крылья” адзначыла сярэдняга кулёна – дагэтуль упершыню падчас BirdRace гэты від быў адзначаны ў 2016 годзе. А яшчэ толькі гэтай камандзе пашчасціла ўбачыць удода.
Ісландскі пясочнік і нырок-плёсаўка (морская чернеть) трапіліся камандзе “60”. Вушатая сава і кругланосы плывунчык – камандзе “Soloвейки”. Каманда “Дримтим” адзначыла звычайнага чаромашніка, а каманда “Отличная” – чырвананосага нырка.
Віншуем усіх удзельнікаў з выдатнымі вынікамі! 👏
Вельмі чакаем усіх на BirdRace-2025! Хто не ўдзельнічаў сёлета, абавязкова далучайцеся да спаборніцтваў у наступным годзе – не пашкадуеце.
📷 На фота каманды: “Расправь крылья”, “Отличная”, “Soloвейки”, “Дримтим”, “RARA AVIS”, “60”.

Сойкі маюць добрую візуальную памяць
Вучоныя з універсітэту Кембрыджа (Вялікабрытанія) нечакана прадэманстравалі, што сойкі памятаюць нават выпадковыя і нязначныя дэталі.
🐦 Навукоўцы правяралі эпізадычную памяць у сямі соек. Птушка назірала за тым, як ежу хавалі пад адзін з чатырох аднолькавых кубачкаў. Сойка ўзнагароджвалася, калі праз нейкі час адразу знаходзіла ежу. Мэтай было навучыць соек запомніць правільную пазіцыю кубачка ў іх шэрагу.
У наступнай серыі эксперыментаў на ўсіх кубачках былі нанесены ўнікальныя пазнакі. Ежу пры птушцы хавалі пад кубачкам у “правільным” месцы ў шэрагу. Пасля гэтага птушак на 10 хвілін забіралі з пакоя і мянялі кубачкі месцамі.
🤩 Нечакана сойкі ў 70% выпадкаў знаходзілі кубачак з ежай пад ім! Гэта даказвае, што птушкі запомнілі маркіроўку на “правільным” кубачку, хаця іх трэніравалі зусім на іншае.
Навукоўцы лічаць, што такія асаблівасці соек хутчэй за ўсё дапамагаюць ім прыхоўваць і потым знаходзіць жалуды ў прыродзе.
Паводле перакладу Дзмітрыя Вінчэўскага, birdwatch.by
📷 Фота Віталя Некрашэвіча.
#Дзікіфакт

Птушка года падкажа, што цябе чакае ў найбліжэйшай будучыні. 😅
Хто колькі варон бачыў нядаўна? Пішы ў каментарах!
Пераклад паводле сайта thehourofwitchery
#птушка2024года #птушкажарт
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM