Дзікая прырода побач
3.09K subscribers
2.89K photos
240 videos
5 files
1.37K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
💚 Свежыя весткі са Шчучынскага раёна! Наш спецыяліст Юрый Янкевіч скончыў на гэтым тыдні маніторынгавую экспедыцыю па лясах раёна. Ён правяраў там старыя месцы з чырванакніжнікамі і шукаў новыя для перадачы пад ахову.

Хоць часам дажджыла, працы гэта не перашкодзіла. З шаснаццаці месцаў пражывання і вырастання рэдкіх відаў пацвердзіліся амаль усе. Часам асяроддзе мяняецца, напрыклад, мяняецца тып лесу або ўчасткі зарастаюць мохам або дываном з ландышаў, і рэдкія віды накшталт арнікі горнай знікаюць.

🌿 З новых месцаў, якія знайшоў Юрый, самыя цікавыя – гэта тры лакацыі лішайніка лабарыя лёгачная. Згадкі ў літаратуры пра гэты від у раёне ёсць, але канкрэтных лакацый даўно не было вядома.

– Яшчэ знайшоў мох парэла пласкалістая – хутчэй за ўсё нават новы від для гэтага раёна, – кажа Юрый. – Лішайнік менегацыя прадзіраўленая таксама рэдкі від.

А што па жывёлах? Юрый знайшоў невядомае гняздо малога арляца і пацвердзіў два гнязды чорных буслоў. 🦅

А здзівілі і асабліва парадавалі яго родзічы барсука Яся, што ў нас на лагатыпе. 😊 У Шчучынскім раёне ёсць барсучыны гарадок, на які ахоўны пашпарт быў аформлены яшчэ ў 2008 годзе. І так пашчаслівілася, што гэтае месца пражывання барсукоў за столькі гадоў захавалася. Ахова спрацавала. Цяпер там ужо вялікі гарадок.

👉 Усяго Юрый знайшоў для Шчучынскага больш за 30 новых месцаў з чырванакніжнікамі. І некалькі даволі добрых біятопаў – такіх цэльных участкаў дзікай прыроды, якія вельмі важна захаваць: яны і як біятопы вельмі шыкоўныя, і як месцы пражывання і вырастання для рэдкіх відаў.

Спадабалася, што мы працавалі сумесна з лясгасам і начальнікам інспекцыі Мінпрыроды, – падзяліўся Юра. Яны вельмі дапамагалі і з транспартам, і дзесьці з начлегам, і ў прынцыпе вельмі спагадлівыя былі. Дзякуй ім, што ішлі насустрач. Мы з імі на месцы выязджалі, я ім паказваў гэтыя ахоўныя віды, каб яны разумелі, што і навошта ахоўваць, што шукаць і дзе яно расце.

Гэта нялёгкая, але вельмі патрэбная для аховы прыроды праца. І ты таксама можаш яе падтрымаць. 🤲

🦡 Ты можаш далучыцца да Дзікага клуба, у якім сёлета наперадзе яшчэ шмат цікавага: мы спецыяльна многае прыберагалі, каб больш людзей паспелі далучыцца. Зараз самы час.

🐺 Можаш набыць мерч з ваўком з нашай лімітаванай калекцыі – заказы прымаем да 16 чэрвеня ўключна, паспявай.

🐦 А яшчэ цябе могуць зацікавіць мілыя значкі-піны і птушыныя размалёўкі.

Увесь прыбытак ідзе на ахову прыроды Беларусі. Таму выбірай свой спосаб дапамагчы і парадаваць сябе класным набыткам, які мы рыхтавалі з любоўю і дбайнасцю. ❤️


📷 На фота Юрыя Янкевіча: паўднёватаежныя і падтаежныя шыракалістыя і іглічна-шыракалістыя
лясы, барсучыны гарадок, лабарыя лёгачная, парэла пласкалістая, менегацыя прадзіраўленая.

#ДзікіяЭкспедыцыі
62👍13👏7🔥3
Хто тут у нас з Міншчыны? Для вас добрая навіна!

Яшчэ адна каштоўная прыродная тэрыторыя цяпер павысіць свой ахоўны статус да нацыянальнага ўзроўню. Гэта мясцовы заказнік “Быценьскі” у Пухавіцкім раёне, плошчай каля 2225 га.

💧🌳 Гэты аб’ект мае міжнароднае значэнне: з’яўляецца часткай Смарагдавай сеткі Савета Еўропы. Сам заказнік знаходзіцца каля ракі Пціч. Ён быў створаны, каб захаваць буйны масіў верхавых і пераходных балот з рэдкімі відамі.

Тут багата старых, цяжкадаступных, забалочаных лясоў, якія захаваліся ў малапарушаным стане. Узрост асобных дрэў перавышае 160 гадоў.

На гэтай тэрыторыі выдзелена пяць катэгорый рэдкіх і тыповых біятопаў. Ёсць і чырванакніжныя віды жывёл і раслін: барсук, рысь, чарля-бугай, чорны бусел, журавель, зімародак, баранец звычайны, венерын чаравічак, сіела, фіялка багнавая, аўсяніца высокая, чараўнік зеленакветкавы і іншыя. 🦡🌱

Гэта адна з 17 тэрыторый, у якіх зараз з’явіўся добры шанс на лепшую ахову дзякуючы кампаніі ТАА “Дзікая прырода” і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах. Пра іншыя каштоўныя тэрыторыі раскажам у наступных допісах.

❤️ Будзем рады, калі ты падтрымаеш добрую справу па ахове прыроды: далучайся да “Дзікага клуба”, набывай нашы размалёўкі з птушкамі ад арнітолагаў, значкі-піны на адзенне з птушкамі і кветкамі.

Выбірай свой спосаб дапамагчы.
Увесь прыбытак мы накіроўваем на ахову дзікай прыроды Беларусі.

Тэрыторыя #9 з 17.

📷 На фота: чапля-бугай, аўтар Сяргей Аднавал; фіялка багнавая, аўтар Юрый Янкевіч. Схема заказніка “Быценьскі”.

#ДзікіяЭкспедыцыі
🔥3426👍10🥰3
Яшчэ адна добрая навіна для Гомельшчыны

Новы заказнік мясцовага значэння “Елянецкая Прыстань” плошчай каля 1951 га з’явіцца ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. 💚

Гэта рэчышча Дняпра з лясамі левабярэжнай поймы. Рака ўтварае буйныя меандры, шматлікія вялікія і малыя старыцы. Толькі паглядзі, як прыгожа выглядае будучы заказнік з вышыні! З-за вялікага абваднення тэрыторыя гэта маладаступная, рэчышча ракі тут захавалася амаль у некранутым стане. Тэрыторыя ўжо мае міжнародны статус – з’яўляецца аб’ектам Смарагдавай сеткі Савета Еўропы.

💧🌳 Тут багата паплавоў і змешаных лясоў з пойменнымі дубровамі. У мясцовай фаўне не менш за 40 відаў, якія маюць нацыянальны ці міжнародны прыродаахоўны статус. Тут гняздуюць зімародак, малы арлец, пугач, чорны бусел, драч, беласпінны дзяцел, валасяніца-белашыйка, дубальт, шэры журавель, чорны каршун, малы пагоніч і іншыя. Гэты раён вельмі важны для такіх відаў рыб як белапёры пячкур, жэрах, украінская мінога, чахонь, бычок-цуцык і іншых.

🙏 Спадзяёмся, што заказнік стане надзейнай аховай для “чырванакніжнікаў”. Гэта стала магчыма дзякуючы працы кампаніі ТАА “Дзікая прырода” і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах.

А ты хочаш падтрымаць нашу працу па ахове прыроды? Купляй абанемент “Дзікі клуб”. Таксама ты можаш набыць значкі-піны з птушкамі і кветкамі, размалёўкі з птушкамі ад арнітолагаў. Увесь прыбытак мы накіроўваем на ахову прыроды Беларусі.

Выбірай свой спосаб дапамагчы добрай справе.

Тэрыторыя #10 з 17

📷 На фота: чорны каршун, аўтар Уладзімір Бондар; мінога ўкраінская, аўтар Аляксей Вайцянкоў; схема заказніка “Елянецкая Прыстань”. Фота мясцовасці з Google Earth.

#ДзікіяЭкспедыцыі
53👏15👍10
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мы праверылі каля 20 месцаў з чырванакніжнікамі ў Гродзенскім раёне – і амаль усе рэдкія віды на месцы. Не пацвердзіліся толькі вельмі старыя месцы з барсукамі і чорным буслам.

🦡 Пры гэтым іншыя пяць барсучыных гарадкоў па-ранейшаму населеныя.

Сярод правераных месцаў вельмі многа з рэдкімі імхамі, напрыклад, тартэла звілістая і брыум прыбярэжны. У Гродзенскім раёне – адзіныя ў Беларусі вядомыя перададзеныя пад ахову месцы, дзе яны растуць. Такія імхі-кальцэфілы часта растуць на старых фартыфікацыях, бо там прысутнічае кальцый.

Таксама падчас экспедыцыі мы вылучылі рэдкі біятоп для перадачы пад ахову – лясы на ярах. Плошча гэтага біятопу - каля 8 гектар.

Нашы спецыялісты працягваюць важныя экспедыцыі па дзікіх лясах Беларусі. Яны манітораць месцы з рэдкімі відамі і шукаюць новыя, якія трэба перадаць пад ахову.

Дапамажы нам рабіць гэтую неабходную справу: далучайся да Дзікага клуба, дзе ўжо ў панядзелак пройдзе чарговая закрытая анлайн-лекцыя, гэтым разам пра драпежных птушак. Набывай нашы размалёўкі-энцыклапедыі ад арнітолагаў і значкі-піны. 📚

Спасылка на ўсё гэта

Увесь наш прыбытак ідзе на ахову прыроды Беларусі – зрабі свой крок для яе падтрымкі! ❤️

#ДзікіяЭкспедыцыі
🔥31👍1911
👋 Палешукі, ізноў для вас добрыя навіны.

Яшчэ адзін куточак дзікай прыроды атрымаў шанец на лепшае захаванне. Гэта будучы заказнік нацыянальнага ўзроўню “Букчанскі-Тапілаўскае” у Лельчыцкім раёне. Ён будзе створаны на базе двух тэрыторый: заказніка рэспубліканскага значэння “Букчанскі” (5 000 га) і заказніка мясцовага значэння “Тапілаўскае” (11 300 га).

💚 Гэтая тэрыторыя ўжо мае міжнародны статус – яна аб’ект Смарагдавай сеткі Савета Еўропы.

Заказнік “Букчанскі” быў створаны для захавання журавінавых балот, аточаных барамі і лісцевымі лясамі. Тут сустракаюцца балотныя выспы. Вышынёй да 30 метраў! Заказнік “Тапілаўскае” – гэта масіў пераходных, верхавых і нізінных балот.

🦉 Тут багата “чырванакніжных” відаў жывёл і раслін: малы арлец (малый подорлик), балотная сава, пугач (филин), барадатая кугакаўка (бородая неясыть), чорны бусел, арол-вужаед (змееяд), драч (коростель), палявы лунь, беласпінны дзяцел, шэры журавель, балотная чарапаха, сенніца лугавая, жук-рагач, венерын чаравічак сапраўдны, сон раскрыты, рададэндран жоўты і іншыя.

Спадзяёмся, што заказнік стане надзейнай аховай для рэдкіх відаў. Гэта вынікі працы кампаніі “Дзікая прырода” і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах. 🙏

Ты можаш падтрымаць нашу працу па ахове прыроды. Выбірай, што табе больш па душы: далучыцца да “Дзікага клуба” або набыць значкі-піны з птушкамі і кветкамі? А можа, цябе зацікавяць размалёўкі-энцыклапедыі ад арнітолагаў?

Кожная пакупка – гэта ўнёсак у захаванне новых тэрыторый, бо ўвесь прыбытак мы накіроўваем менавіта на гэтыя мэты.

📷 На фота: балотная сава, аўтар Віктар Рындзевіч; балотная чарапаха, аўтар Наталля Бачурынская; рададэндран жоўты, аўтар Сяргей Яраховіч. На скрыншоце з Google Earth будучы заказнік “Букчанскі-Тапілаўскае”.

#ДзікіяЭкспедыцыі
👍4124🔥9👏1
👋 Магілёўшчына, добрая навіна для цябе!

Новы заказнік мясцовага значэння “Даліна ракі Бесядзь” плошчай каля 1130 га з’явіцца ў Хоцімскім раёне.

💚 Гэта каштоўны леса-балотны комплекс у даліне ракі Бесядзь. Дзікая прырода тут захавалася ў амаль некранутым стане. Тэрыторыя мае і міжнароднае значэнне – яна аб’ект Смарагдавай сеткі Савета Еўропы.

З “чырванакніжнікаў” тут можна сустрэць зімародка, драча (коростеля), садовую стрынатку, дубальта, малога пагоніча, сажалкавую начнiцу і іншых.

Спадзяёмся, што новы заказнік стане надзейнай аховай для рэдкіх відаў. Гэта стала магчыма дзякуючы працы кампаніі “Дзікая прырода” (так-так, гэта мы!) і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах.

🤲 Хочаш дапамагчы нам і далей захоўваць дзікія куточкі Беларусі з рэдкімі відамі? Далучайся да Дзікага клуба, набывай значкі з птушкамі, размалёўкі-энцыклапедыі ад арнітолагаў. Выбірай, што з гэтага табе больш падабаецца. Увесь прыбытак мы накіроўваем на ахову дзікай прыроды Беларусі. ❤️

Пра нашу працу па ахове прыроды чытай па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі

📷 На фота: садовая стрынатка, дубальт, аўтар Кацярына Крупянкова. Схема заказніка “Даліна ракі Бесядзь”.
51👏15👍10😍1
Добрыя навіны для Гомельшчыны!

🌿 Яшчэ частка дзікай прыроды атрымала шанец на лепшае захаванне. Гэта будучы заказнік нацыянальнага ўзроўню “Смычок-Калінаўка” у Рэчыцкім і Жлобінскім раёнах. Ён будзе створаны на базе дзвюх тэрыторый: заказніка рэспубліканскага значэння “Смычок” (2,6 тыс. га) і заказніка мясцовага значэння “Калінаўка” (3,7 тыс. га).

Гэтая тэрыторыя ўжо мае міжнародны статус, як аб’ект Смарагдавай сеткі Савета Еўропы.

Заказнік “Смычок” знаходзіцца ў вельмі жывапісным месцы на сутоку рэк Бярэзіны і Дняпра.
Водна-балотны заказнік “Калінаўка” ахоўвае ў асноўным балотныя віды і біятопы.

🦅🌱 А “чырванакніжных” відаў жывёл і раслін тут багата: зімародак, чорны бусел, палявы лунь, драч (коростель), дубальт, арлан-белахвост, чапля-лазянік (малая выпь), чорны каршун, чапля-кваква, кулік-марадунка, сажалкавая начніца, жаўтушка зяноўная, плывунец найшырэйшы, фіялка багнавая, вадзяны арэх плывучы, касач сібірскі, лікападыела заліўная і іншыя.

Цяпер гэтая аб’яднаная тэрыторыя атрымае больш высокі і надзейны ахоўны статус. Гэта стала магчыма дзякуючы сумеснай працы нашай кампаніі “Дзікая прырода” і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах.

🤲 Хочаш падтрымаць нашу прыродаахоўную працу? Вось як ты можаш гэта зрабіць: далучыцца да “Дзікага клуба” або набыць значкі-піны на адзенне з птушкамі і кветкамі, размалёўкі з птушкамі ад арнітолагаў. А можа цябе зацікавіць навінка – атлас-вызначальнік дзікіх кветкавых раслін Беларусі? Выбірай, што з гэтага табе больш карысна.

Кожная пакупка – гэта ўнёсак у захаванне прыродных тэрыторый, бо ўвесь прыбытак ідзе менавіта на гэтыя мэты. ❤️

📷 На фота: арлан-белахвост, аўтар Сяргей Аднавал; фіялка багнавая, аўтар Іна Субоціна; заказнік “Калінаўка”, фота з сайта Мінпрыроды. На скрыншоце з Google Earth будучы заказнік “Смычок-Калінаўка”.

#ДзікіяЭкспедыцыі
51🔥11👍7👏2
Добрая навіна: на Магілёўшчыне з’явіцца новы заказнік.

Заказнік мясцовага значэння “Бесядскі” плошчай каля 550 га з’явіцца ў Касцюковіцкім раёне. Гэта пойма ракі Бесядзь паміж вёскай Бялынкавічы і аграгарадком Белая Дуброва.

💚 Нездарма гэтая тэрыторыя ўжо мае міжнародны статус аб’екта Смарагдавай сеткі Савета Еўропы: тут свабодна цячэ Бесядзь і прырода захавалася ў амаль некранутым стане. Рэчышча ўтварае шматлікія меандры, берагі вельмі крутыя – да двух метраў вышынёй, шмат воднай расліннасці, пойма месцамі забалочаная. Ну проста райскі куточак для водна-балотнай флоры і фаўны!

У такіх вось дзікіх куточках і хаваюцца рэдкія віды. З чырванакніжнікаў тут можна сустрэць зімародка, драча (коростель), дубальта, малога пагоніча, садовую стрынатку, сажалкавую начніцу і іншых.

Цяпер і гэтая тэрыторыя атрымала шанец на лепшае захаванне дзякуючы працы кампаніі “Дзікая прырода” (гэта мы) і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах. 🙏

Каб працягваць прыродаахоўную працу, нам патрэбна твая падтрымка. Ты можаш набыць штосьці з нашых тавараў: значкі з птушкамі, размалёўкі-"энцыклапедыі" ад арнітолагаў, атлас-вызначальнік беларускіх раслін, кубкі з птушкамі – або далучыцца да Дзікага клуба. Выбірай, што з гэтага табе больш падабаецца. Увесь прыбытак мы накіроўваем на прыродаахоўныя мэты. ❤️

👉 Пра нашу працу па ахове прыроды чытай па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі

📷 На фота: малы пагоніч, аўтар Наталля Бачурынская; драч, аўтар Сяргей Рэзаў; звычайны зімародак, аўтар Аляксей Вайцянкоў; схема будучага заказніка “Бесядскі”.
64👍15🥰6👏5🔥1
Яшчэ адна добрая навіна для ўсіх!

Прыпяць, здаецца, адзіная рака ў нас, якая прыносіць свае воды з Украіны і туды іх і ўносіць.

💧🦆 Прыпяць стварыла поймавыя экасістэмы, вельмі важныя для птушак. На астраўках падчас разводдзя гняздуюць сотні качак і кулікоў. А падчас міграцыі тут спыняюцца для падсілкавання дзясяткі тысяч крычак і рыбачак, сотні тысяч кулікоў, гусей і качак.

🐦 З чырванакніжных птушак тут можна сустрэць чаплю-бугая (большая выпь), чорнага бусла, арлана-белахвоста, арла-вужаеда, малога пагоніча, драча (коростель), дубальта, вялікага грыцука (большого веретенніка), малую крычку, пугача (філіна) і г.д.

Амаль на ўсім працягу яе плыні створаны ахоўныя тэрыторыя, пачынаючы з заказніка “Прастыр” на Піншчыне, потым “заказнік “Сярэдняя Прыпяць”, нацпарк “Прыпяці”, закзнік "Стрэльскі" і Палескі запаведнік на мяжы з Украінай. Толькі добры шмат поймы ад Петрыкава да Мазыра не меў адпаведнага статусу! Цяпер гэта будзе папраўлена.

👏 Адразу два новыя заказнікі павінны з’явяцца на Гомельшчыне. Пойма будзе ўмоўна падзелена паміж раёнамі: гэта заказнік “Петрыкаўская Прыпяць” плошчай каля 8500 га ў Петрыкаўскім раёне і заказнік “Ніжняя Прыпяць” плошчай каля 15300 га ў Мазырскім раёне.

Толькі паглядзі на буйныя меандры Прыпяці – як прыгожа! 😍

Рэдкія віды і пералётныя птушкі тут будуць пад надзейнай аховай.

Гэта апошнія з 17 тэрыторый, якім сёлета трапілі ў актуальныя планы па развіццю ахоўных тэрыторый дзякуючы працы нашай кампаніі ТАА “Дзікая прырода” і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах.

Пра іншыя тэрыторыі можна пачытаць па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі

🤲 Падтрымай дзікую прыроду Беларусі! Вось як можна гэта зрабіць: набыць абанемент “Дзікага клуба”, атлас-вызначальнік раслін, размалёўкі-“энцыклапедыі” ад арнітолагаў, кубкі з птушкамі, значкі-піны на адзенне з птушкамі і кветкамі. Вось тут можна паглядзець падрабязней. Вельмі разлічваем на тваю падтрымку!

📷 На фота: белашчокая рыбачка, аўтар Алёна Ціхановіч; вялікі грыцук, аўтар Алесь Зянкоў; схема будучых заказнікаў “Петрыкаўская Прыпяць” і “Ніжняя Прыпяць”.
58🎉15👍14🔥3🤩1
Які раён адзін з самых любімых у сваякоў нашага барсука Яся?

🦡 Там падчас сёлетніх экспедыцый мы праверылі каля 60 месцаў з чырванакніжнікамі ў Карэліцкім раёне – і амаль палова з іх барсучыныя.

Наш спецыяліст Юрый Квач сказаў, што нідзе такой шчыльнасці барсукоў не бачыў.

У раёне шмат яроў, якія акурат любяць барсукі. Яны робяць норы на схілах, і пры гэтым паблізу павінна быць вада.

🦉 Акрамя барсучых гарадкоў, у раёне пераданы пад ахову месцы з вераб’іным сычыкам, шэрым жураўлём, драчом, стронгай і рыбцом, сярод чырванакніжных раслін – з прыгожай і вельмі рэдкай для Беларусі кветкай валжанкай, баранцом звычайным, лілеяй кучаравай і пальчатакарэннікам майскім.

Ландшафт з ярамі цікавы і прыгожы, але ж складаны для абследавання. Тым больш там вельмі густыя зарасці, праз якія цяжка прабірацца, а хадзіць даводзілася і ў спёку.

З ахоўных месцаў амаль усе пацвердзілася. Непацверджаных усяго тры – тры барсучыныя і гняздо вялікага арляца.

🌿 А яшчэ знайшліся новыя месцы з чырванакніжнымі раслінамі – валжанкай і мядзведжай цыбуляй.

Хочаш падтрымаць нашыя #ДзікіяЭкспедыцыі? Выбірай свой спосаб зрабіць гэта па спасылцы! Набывай адзенне і торбы з бусламі, вызначальнік раслін, металічныя значкі, крутыя размалёўкі ад арнітолагаў, бутэлькі і кубкі з птушкамі – сабе ці ў падарунак блізкім.

Увесь прыбытак мы накіроўваем на ахову дзікай прыроды Беларусі. ❤️

📷 На фота Юрыя Квача барсучыныя норы ў Карэліцкім раёне, валжанка.
49👍16🥰2👏1
Хочаш дапамагчы дзікай прыродзе?

Я спецыяльна прачнуўся пасярод зімы, каб запрасіць цябе ў Дзікі клуб-2025! 🦡

Сёлета мы абнавілі клубны пакет: будзе больш экскурсій і новая катэгорыя абанемента “Honey Badger”.

Традыцыйна цябе чакаюць не менш за восем анлайн-лекцый ад экспертаў, афлайн-сустрэчы ў коле аднадумцаў, зніжкі на тавары, каляндар, а таксама доступ да запісаў клубных лекцый за 2023 і 2024 гады.

🎁 Клубны абанемент можна набыць і ў падарунак.

Падрабязнасці глядзі тут.

💚 Увесь прыбытак ад клуба ідзе на прыродаахоўныя справы. Мы ўдзячныя ўсім пакупнікам абанемента. Пра нашы дасягненні можна пачытаць па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі.

Да сустрэчы ў клубе, сябра! Stay wild! Твой барсук Ясь
58👍22🕊2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мы параіліся з барсуком Ясем і зрабілі новую катэгорыю абанемента, прысвечаную сваяку нашага Яся – Honey Badger. Гэта спецыяльная прапанова для тых, хто хоча і можа зрабіць большы ўнёсак у ахову дзікай прыроды. 💚

🐦 У абанемент катэгорыі “Honey Badger” уваходзіць эксклюзіўны металічны значок с птушкай 2025 года – вялікім грыцуком, які будзе зроблены накладам па колькасці ўладальнікаў.

У астатнім Honey Badger мае такія ж прывілеі, як і астатнія сябры клуба. А гэта не менш за восем анлайн-лекцый ад экспертаў, афлайн-сустрэчы ў коле аднадумцаў, зніжкі на тавары і паслугі, доступ да запісаў клубных лекцый за 2023-2024 гады. Сёлета будзе яшчэ больш дзікіх прагулак у Мінску.

🎁 Клубны абанемент можна набыць і ў падарунак блізкаму чалавеку ці сябру. Падрабязнасці тут.

Увесь прыбытак ад клуба ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. Пра нашу працу ў гэтым напрамку можна пачытаць па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі

Далучайся і да сустрэчы ў Дзікім клубе-2025!

Сцікер на відэа са сцікерпака Honey Badger у Тэлеграм. Вельмі раім усім спампаваць сабе гэты класны сцікерпак 😜
40👍17
У 2024 годзе эксперты кампаніі “Дзікая прырода” праманіторылі захаванасць 196 месцаў з чырванакніжнікамі ў Іванаўскім, Пінскім, Ганцавіцкім, Драгічынскім, Столінскім, Шчучынскім і Гродзенскім раёнах.

Акрамя гэтага яны знайшлі новыя месцы, дзе жывуць ці растуць віды з Чырвонай кнігі і падрыхтавалі 143 пашпарты і ахоўныя абавязкі. Распачалася працэдура перадачы ўсіх дадзеных месцаў пад ахову. #ДзікіяЭкспедыцыі

🙏 Дзякуем усім удзельнікам “Дзікага клуба”, чэмпіянатаў па фотабёрдынгу, пакупнікам кніг пра дзікую прыроду. Вынікі нашай працы – і ваша заслуга. Бо ўвесь прыбытак кампаніі ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі.❤️

Хочаш падтрымаць працу па ахове дзікай прыроды? Далучайся да “Дзікага клуба”, набывай значкі-піны з жывёламі і кветкамі, атлас-вызначальнік раслін, размалёўкі ад арнітолагаў https://dzikajapryroda.aqulas.me

Go into the wild! Натхняльнік кампаніі Барсук Ясь

📷 На фота эксперта Юрыя Янкевіча венерын чаравічак у заказніку "Дзівін – Вялікі Лес", Кобрынскі раён.
52👍18🕊2
Добрыя навіны з Кобрынскага раёна

Дзякуючы кампаніі “Дзікая прырода” 31 участак з рэдкімі чырванакніжнымі раслінамі і жывёламі агульнай плошчай 331,6 га ўзяты Кобрынскім райвыканкамам пад ахову.

🌱🦡 Гэтыя ўчасткі былі знойдзены экспертамі Юрыем Янкевічам і Юрыем Бакурам на Тэрыторыі, важнай для птушак, у заказніку “Дзівін – Вялікі лес” у Кобрынскім раёне яшчэ ў сезон 2023 года. Пад ахову ўзятыя мікрапапуляцыі рэдкіх раслін: чубатка полая (хохлатка полая), зубніца клубняносная (зубянка клубненосная), архідэі – тайнік яйцападобны, пылкагалоўнік чырвоны, венерын чаравічак, а таксама гарадкі барсука, гнёзды чорнага бусла, малога арляца, пугача, валасяніцы-белашыйкі, шэрага жураўля і барадатай кугакаўкі. Цяпер на гэтых участках рэжым будзе больш строгі, чым у цэлым у заказніку.

Хочаш дапамагчы захаваць дзікую прыроду Беларусі? Далучайся да Дзікага клуба-2025! Цябе чакаюць анлайн-лекцыі ад экспертаў, афлайн-сустрэчы з аднадумцамі, зніжкі на кнігі пра дзікую прыроду і кубкі з птушкамі. Ці купі клубны абанемент блізкаму чалавеку ў падарунак.
Падрабязней тут.

💚 Увесь прыбытак ад клуба ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. Чытай па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі

Go into the wild! 🌲

📷 На фота Юрыя Янкевіча – птушаня чорнага бусла, плантацыі венерынага чаравічка і чубаткі полай у заказніку "Дзівін – Вялікі Лес" Кобрынскага раёна.
61👍31🔥12
Дзікія экспедыцыі прайшлі не дарэмна! Драгічынскі раён

За апошнія гады нашы эксперты знайшлі і аформілі ахоўныя дакументы для сотняў участкаў з чырванакніжнымі відамі, а таксама рэдкіх і тыповых біятопаў.

Пад ахову землекарыстальнікам райвыканкамы іх перадаюць не адразу – і не заўсёды.

💚 Ды й знайсці, што перададзена, што не – не проста. 29.11.2021 г. і 06.12 2021 г. выйшлі рашэнні № 1621 і № 1643 Драгічынскага райвыканкама – і цяпер яшчэ 221 га прыродных тэрыторый пад аховай!

🟩 У рэспубліканскім заказніку «Званец» пад больш жорсткім рэжымам аховы аказаліся:

🔹два месцы з тайнікам яйцападобным
🔹месца з чамярыцай Лобеля
🔹месца гнездавання чорнага бусла

🟩 У Драгічынскім лясгасе – 10 тыповых біятопаў: лісцевых лясоў на празмерна ўвільготненых глебах і нізінных балотах.

Калі хочаш падтрымаць нашу справу, далучайся да Дзікага клуба, набывай наш атлас-вызначальнік раслін, размалёўкі ад арнітолагаў або стыльныя значкі-піны з птушкамі https://dzikajapryroda.aqulas.me. Прыбытак мы накіроўваем на новыя экспедыцыі.

📷 Дзякуем за фота чорнага бусла Наталлі Бачурынскай.

#ДзікіяЭкспедыцыі
60🔥22👍6👏2
Дзікія экспедыцыі прайшлі не дарэмна: Кобрыншчына!

За апошнія гады нашы эксперты знайшлі сотні ўчасткаў з чырванакніжнымі відамі і аформілі ахоўныя дакументы для іх. 🙏

Пад ахову землекарыстальнікам райвыканкамы іх перадаюць не адразу – і не заўсёды.

💚 Ды й знайсці, што перададзена, што не – не проста.
Нядаўна мы знайшлі рашэнні № 2231 і 1412 Кобрынскага райвыканкама ад 01.08.2022 і 23.12.2024 – і яшчэ каля 832 га прыродных тэрыторый апынуліся пад аховай!

Гэта:

🌱1 месца з кадзілам сармацкім
🌱1 месца з папараццю мнаганожкай звычайнай
🌱1 месца з грыфалай мнагашапкавай
🌱3 месцы з чамярыцай Лобеля
🌱4 месцы з касачом сібірскім
🌱4 месцы з архідэяй пылкагалоўнікам чырвоным
🌱14 месцаў з чубаткай полай
🌱16 месцаў з зубніцай клубняноснай
🌱31 месца з архідэяй венерыным чаравічкам
🌱43 месцы з архідэяй тайнікам яйцападобным

Для жывёл:

🔹1 гарадок барсука
🔹1 гнездавы ўчастак малога арляца (малый подорлик)
🔹1 месца з валасяніцай-белашыйкай (мухоловка-белошейка)
🔹1 месца гнездавання шэрага жураўля
🔹1 гнездавы ўчастак барадатай кугакаўкі (бородатая неясыть)
🔹2 гнездавы ўчастак пугача (филин)
🔹8 гнездавых участкаў чорнага бусла

🤲 Калі хочаш падтрымаць справу аховы дзікай прыроды, далучайся да Дзікага клуба, набывай наш атлас-вызначальнік раслін, размалёўкі ад арнітолагаў або стыльныя значкі-піны з птушкамі https://dzikajapryroda.aqulas.me

Прыбытак мы накіроўваем на новыя экспедыцыі.

📷 Дзякуем за фота барадатай кугакаўкі Кацярыне Фацеевай.

#ДзікіяЭкспедыцыі
61👍30🔥1
Дзікія экспедыцыі прайшлі не дарэмна: рэзультаты па Касцюковіцкім раёне.

Нядаўна нам прыслалі рашэнне № 6-25 Касцюковіцкага райвыканкама ад 18.03.2022 – тады 1630 га прыродных тэрыторый апынуліся пад аховай!

🟩 Гэтым разам пад больш строгую ахову трапілі тыповыя біятопы:

🌿 заходняя тайга;
🌿лісцевыя лясы на празмерна ўвільготненых глебах і нізінных балотах;
🌿паўднёва-таёжныя і падтаёжныя шыракалістыя і хвойна-шыракалістыя лясы;
🌿яловыя лясы з багатай травяністай расліннасцю;
🌿чорнаальховыя, шэраальховыя і ясеневыя лясы ў далінах рэк;
🌿хваёвыя лясы на верхавых, пераходных і нізінных балотах, бярозавыя лясы на пераходных балотах;
🌿пераходныя балоты;
🌿комплекс біятопаў: пераходныя балоты і натуральныя дыстрофныя азёры.

За апошнія гады нашы эксперты знайшлі сотні ўчасткаў з тыповымі біятопамі і аформілі ахоўныя дакументы для іх. Пад ахову землекарыстальнікам райвыканкамы іх перадаюць не адразу – і не заўсёды. Знайсці, што перададзена, што не – не проста.

👉 Пра тое, што нашымі высілкамі трапіла ў апошнія гады пад ахову – расказваем у рубрыцы #ДзікіяЭкспедыцыі

💚 Хочаш падтрымаць справу аховы дзікай прыроды? Далучайся да Дзікага клуба, набывай наш атлас-вызначальнік раслін, кубкі і бутэлькі з птушкамі, размалёўкі ад арнітолагаў або стыльныя значкі-піны з птушкамі https://dzikajapryroda.aqulas.me

Прыбытак мы накіроўваем на новыя экспедыцыі.

📷 На фота эксперта Юрыя Янкевіча тыповы біятоп – паўднёва-таёжныя і падтаёжныя шыракалістыя і хвойна-шыракалістыя лясы.
🔥25👍186👏3
Дзякуючы вам пярліны Століншчыны апынуліся пад аховай

Згодна з рашэннямі Столінскага райвыканкама № 126 ад 25.01.2022, № 3720 ад 11.12.2024, № 1576 і № 1582 ад 26.05.2025 яшчэ 1.280 га прыродных тэрыторый атрымалі ахоўны рэжым.

Пад аховай апынуліся наступныя ўчасткі з рэдкімі раслінамі:

🌿 14 месцаў з крапівай кіеўскай,
🌿 10 месцаў з фіялкай багнавай,
🌿 2 месцы з парэлай пласкалістай (мох)
🌿 2 месцы з някерай перыстай (мох)
🌿 1 месца з ганадэрмай бліскучай (грыб).

Для рэдкіх жывёл выдзелена:

🔸 15 гнездавых участкаў чорнага бусла,
🔸 4 месцы з беласпінным дзятлам,
🔸 2 месцы з дзедкам рагатым (страказа),
🔸 2 месцы з нехаленіяй прыгожай (страказа),
🔸 2 месцы з вялікім дубовым вусачом,
🔸 1 гнездавы ўчастак арлана-белахвоста,
🔸 1 гнездавы ўчастак белай сініцы,
🔸 1 гнездавы ўчастак зімародка,
🔸 1 месца з балотнай чарапахай.

За апошнія гады нашы эксперты знайшлі сотні ўчасткаў з чырванакніжнікамі і аформілі ахоўныя дакументы для іх. Пад ахову райвыканкамы іх перадаюць не адразу – і не заўсёды. Знайсці, што перададзена, што не – не проста.

Пра тое, што нашымі высілкамі трапіла ў апошнія гады пад ахову – расказваем пад тэгам #ДзікіяЭкспедыцыі

👋 Хочаш падтрымаць ахову беларускай дзікай прыроды? Далучайся да Дзікага клуба, набывай кнігі і размалёўкі, кубкі і пляшкі з птушкамі https://dzikajapryroda.aqulas.me

Прыбытак мы накіроўваем на новыя экспедыцыі. ❤️

📷 На фота: арлан-белахвост Віктара Выскваркі; белая сініца Кацярыны Крупянковай; дзедка рагаты Сяргея Аднавала; балотная чарапаха Наталлі Бачурынскай; фіялка багнавая, някера перыстая Юрыя Янкевіча.
77😍21👏4🤩3👍2🔥1
Чаму важна захоўваць пераходныя балоты? Смаргоншчына

🌿 Пераходныя балоты Беларусі – гэта экасістэмы, якія спалучаюць рысы нізінных і верхавых балот. Тут могуць расці і асокі, і сфагнумы, карлікавыя бярозкі і багун, а вада – сумесь грунтавой і дажджавой.

💧 Гэтыя балоты затрымліваюць вясеннюю ваду, змякчаючы наступствы засух і паводак, а іх торф назапашвае вуглярод, змяншаючы парніковы эфект. Захоўваць такія балоты не толькі важна, але і выгадна: яны даюць чыстую ваду, ягады і магчымасці для экатурызму.

Нядаўна да нас трапіла рашэнне Смаргонскага райвыканкама (№ 896 ад 25 кастрычніка 2022 года) – 26,2 га пераходных балот былі перададзены пад ахову.

За апошнія гады нашы эксперты знайшлі сотні ўчасткаў з тыповымі і рэдкімі біятопамі і аформілі ахоўныя дакументы для іх. Пад ахову райвыканкамы іх перадаюць не адразу і не заўсёды. Знайсці, што перададзена, што не – не проста.

У рубрыцы #ДзікіяЭкспедыцыі расказваем пра тое, што ў апошнія гады трапіла пад ахову нашымі высілкамі.

👉 Хочаш падтрымаць справу па ахове беларускай дзікай прыроды? Далучайся да Дзікага клуба, набывай кнігі і размалёўкі, кубкі і пляшкі з птушкамі.

Прыбытак накіроўваем на новыя экспедыцыі. 💚

📷 Пераходнае балота з фотаархіву Юрыя Янкевіча.
👍3123💯5
Працягваем расказваць пра рэзультаты нашых #ДзікіяЭкспедыцыі, дзякуючы якім прыродныя тэрыторыі атрымалі больш строгі ахоўны рэжым.

Нядаўна да нас нарэшце трапілі рашэнні № 490 і 797 Лельчыцкага райвыканкама ад 6 чэрвеня 2023 і 13 жніўня 2024 года – яшчэ 1.071 га прыродных тэрыторый апынуліся пад больш жорсткім рэжымам аховы.

У нацпарку “Прыпяцкі”гэта наступныя ўчасткі з чырванакніжнымі раслінамі:

🌿 8 месцаў з фіялкай багнавай,
🌿 4 месцы з мохам някерай перыстай,
🌿 3 месцы з зубніцай клубняноснай,
🌿 3 месцы з архідэяй чараўніком зеленакветкавым,
🌿 3 месцы з чамярыцай Лобеля,
🌿 2 месцы з вярбой чарнічнай,
🌿 2 месцы з плюшчом звычайным,
🌿 1 месца з дзеразой баранцом звычайным.

У эксперыментальнай гаспадарцы «Ляскавічы» нацпарку «Прыпяцкі» пад аховай апынуліся 13 тыповых біятопаў:

🔹 немаральныя шыракалістыя лясы з грабам (немаральныя – значыць растуць на ўмерана ўвільготненых землях),
🔹 лісцевыя лясы на празмерна ўвільготненых глебах і нізінных балотах,
🔹 хвойныя лясы на верхавых, пераходных і нізінных балотах,
🔹 бярозавыя лясы на пераходных балотах,
🔹 нізінныя і пераходныя балоты.

🤲 Калі ласка, падтрымай гэтую працу па ахове прыроды. Далучайся да Дзікага клуба, набывай кнігі і размалёўкі, кубкі і бутэлькі з птушкамі. https://dzikajapryroda.aqulas.me

📷 На фота Яўгена Місіюка – плюшч звычайны; зубніца клубняносная і баранец звычайны – з архіву Юрыя Янкевіча.
53👍17