Ці час ужо вешаць кармушку? – пытаюць у нас.🐦
Адказваем: яшчэ рана – пачакайце снегу: пад ім вераб’іным знайсці корм будзе складана, а пакуль яны выдатна спраўляюцца самі.🌨
👵Але калі ў вас сталыя бацькі, якія мала рухаюцца, амаль не выходзяць з дому, то раім трымаць кармушку хоць круглы год. Шкоды папуляцыям птушак гэта не нанясе, а ў вашых бацькоў будзе нагода выйсці на двор, паназіраць за птушкамі і падыхаць свежым паветрам.
Калі бацькі ляжачыя і кватэра не на высокім паверсе, кармушку можна павесіць за акно. Назіранне за птушкамі паляпшае псіхалагічны стан, супакойвае, зніжае трывожнасць.💚
📷На фота Аксаны Казаковай вялікія сініцы.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤩 Убачыць шлюбны танец чубатых коўраў – рэдкая ўдача. Гэтых птушак засталося не больш 800. Яны аднесены да крытычна пагражальных відаў.
🌎 Від адкрыты на паўднёвым канцы Паўднёвай Амерыкі толькі ў 1974 годзе. Цікава, што і туды інтрадуцыравалі амерыканскую норку, якая знішчае птушак цэлымі калоніямі.
Штогод на адну дарослую коўру вырастае толькі 0,2 птушаняці. Так што чым больш коўрачак атрымаецца ў выніку гэтага танцу, тым лепш! 🙏
У Беларусі можна сустрэць пяць відаў коўр. З імі можна пазнаёміцца ў нашым вызначальніку птушак Беларусі – https://birdingbelarus.by/products/pocket-bird-guide/
🎥 Відэа Міхаэля і Паўлы Вебстэр, BirdLife International, знята ў Аргентыне.

Глушэц – сапраўдны патрыёт, усё жыццё можа пражыць у адным лесе.
❓ Чаму глушэц «фарбуе» бровы, нічога не чуе, калі спявае, і што любіць больш за ўсё?
Усё самае цікавае расказаў пра яго для нашага са @smartpress праекта “Дзікая прырода Беларусі” Мікалай Чэркас, арнітолаг, кандыдат біялагічных навук 👉 https://smartpress.by/idea/zoo/55197
📷 Фота Марыі Дубавец, @ptushkafota.

Ну што за паўночны прыгажун, ты паглядзі! 😍
Чорнаваллёвы гагач (чернозобая гагара) – від, уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Яго асноўны арэал – зона тундры і лесатундры. У нас ён гняздуе толькі на поўначы краіны. У суседніх Польшчы і Літве не гняздуе, а ў Латвіі апошняя пара знікла каля 10 год таму.
💧🐟 Птушка любіць ваду і дробную рыбку, не любіць прысутнасць чалавека побач. Асноўныя пагрозы для віду – турбаванне рыбакамі і турыстамі падчас гнездавога сезону, браканьерства з сеткамі, куды птушкі заблытваюцца.
У Беларусі чорнаваллёвага гагача прасцей сустрэць падчас асенняй міграцыі. З лістапада і да ледаставу яны звычайна адпачываюць і набіраюцца сілаў на адным выбраным возеры. Каб потым зрабіць пералёт да Чорнага мора.
☝️ Фатаграфуй усіх сустрэтых гагачэй. Сярод іх могуць табе трапіць і рэдкія, і новыя віды для краіны.
Працяг 👇

Ужо некалькі тыдняў чырвонаваллёвыя і чорнаваллёвыя гагачы рыбачаць каля дамбы Мінскага мора.
📖 А вызначыць іх табе дапаможа птушыны вызначальнік з добрымі фотаздымкамі птушак у зімовым і шлюбным пяры. Заказаць яго можна тут https://birdingbelarus.by/products/pocket-bird-guide/
📷 Фота Алега Аляксевіча, Мінскае мора, дарослая птушка ў асеннім пяры, @ptushkafota.
📖 А вызначыць іх табе дапаможа птушыны вызначальнік з добрымі фотаздымкамі птушак у зімовым і шлюбным пяры. Заказаць яго можна тут https://birdingbelarus.by/products/pocket-bird-guide/
📷 Фота Алега Аляксевіча, Мінскае мора, дарослая птушка ў асеннім пяры, @ptushkafota.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌿 У Беларусі выбралі расліну 2024 года. Гэта сон-трава з Чырвонай кнігі.
Сімвалічна, што кампанія “Расліна года” адкрылася першацветам – адна з першых кветак, што распускаюцца вясной. Такая пяшчотная, казачная, крохкая… Не зрывай яе ніколі! Збор на букеты - адна з прычын яе рэдкасці.
🌸 Сон-трава рэдкая не толькі ў Беларусі. Яна таксама ўключана ў Чырвоныя кнігі Літвы, Латвіі, Эстоніі і Украіны. Яна расце па сухіх сасновых барах.
❓ Якія расліны абышла ў конкурсе сон-трава?
Прапанаваць па тры кандыдаты маглі ўсе. Больш за 100 чалавек прапанавалі 61 від раслін. У топ-6 з істотным адрывам ад іншых увайшлі, апроч сон-травы, васілёк сіні, дуб чарэшчаты, шпажнік чарапіцавы, венерын чаравічак і гарлачык белы. Але найбольш прапаноў паступіла пра сон-траву, яна і перамагла!
🌱 Кампанію “Расліна года” ініцыявалі грамадскае аб’яднанне “Беларускае батанічнае таварыства” і Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі.
У межах кампаніі “Расліна года” плануецца выпуск календароў з раслінай года, конкурс дзіцячага малюнка, а таксама адкрыты анлайн-семінар.
Здорава, што цяпер у Беларусі, акрамя птушкі года, ёсць яшчэ і расліна года. Дарэчы, ведаеш, хто птушка 2024 года? Пішы ў каментарах! 🤗
🎥 Відэа Анастасіі Шабалтас.

Любіш назіраць за птушкамі? У нас для цябе загадка. 🤗
❓ Пазнаеш птушку на фота? Пішы свае варыянты ў каментарах!
📗 Калі хочаш лепш адрозніваць птушак – набывай сабе ў дапамогу класны кішэнны вызначальнік птушак з добрымі фотаздымкамі:
https://birdingbelarus.by/products/pocket-bird-guide
📷 Фота Кацярыны Хведанцэвіч, @ptushkafota.

🦇 З пачаткам першых лістападаўскіх маразоў “Кажанаполіс” пачынае новы сезон – ужо сёмы!
“Кажанаполіс” – гэта цэнтр рэабілітацыі рукакрылых у Мінску, дзе кажанам, якія трапілі ў бяду, дапамагаюць перазімаваць.
❄️ Узімку рукакрылыя знаходзяцца ў стане гібернацыі, для якой выбіраюць прахалодныя, вільготныя і зацішныя месцы. Звычайна гэта пячоры і падобныя да іх натуральныя сховішчы. Але паколькі ў Беларусі дэфіцыт такога “жытла”, кажаны зімуюць у будынках чалавека. Калі знайсці і выпусціць такую жывёлку на свабоду ў зімовы час, яе чакае пакутлівая смерць. 😒
☝️ Памятай: кажаны – вельмі карысныя і неабароненыя жывёлы, 8 відаў кажаноў знаходзяцца ў Чырвонай кнізе Беларусі.
❗️ Таму, калі табе ў зімовы час трапіць кажан, неадкладна тэлефануй у “Кажанаполіс” (+375292139257), і звярка дагледзяць і ўладкуюць на камфортную зімоўку. Вясною кажаноў выпусцяць зноў у прыроду. 🤗
📷 Фота: "Кажанаполіс".

❄️ Зараз у Беларусі ўжо месцамі ляжыць снег – самы час, каб павесіць кармушку і дапамагчы птушкам! Але як выбраць кармушку?
Памятай, кармушка павінна быць:
✅ герметычнай, каб насенне заставалася сухім
✅ нязручнай для шызых галубоў
✅ такой, каб было лёгка трымаць яе ў чысціні
✅ пажадана вялікага аб’ёму
✅ каб маглі адначасова карміцца некалькі птушак
✅ добра, калі пры яе стварэнні адбываецца рэсайклінг матэрыялаў
✅ птушкі не павінны мець магчымасці спаражняцца ў корм
✅ у птушак павінен заставацца добры агляд на выпадак драпежніка.
Ты можаш нават зрабіць кармушку сваімі рукамі з падручных матэрыялаў.
Кармушкі бываюць розныя, і ў кожнай ёсць плюсы і мінусы, чытай пра іх па спасылцы 👉🏻 https://wildlifebelarus.org/news/653222.html
🐦 Можаш павесіць у сваім двары некалькі кармушак розных тыпаў – так ты прыцягнеш больш розных птушак. Ты заўважыш, што розныя віды птушак аддаюць перавагу розным кармушкам. Закупайся семкамі сланечніку!
❓А ў цябе ўжо вісіць кармушка, якая?
📷 Фота Валера Пясецкага, Кацярыны Фацеевай, Марыі Дубавец, @ptushkafota.

Віншуем з срэбрам! 👏
🥈 Манета “Белая сініца” заняла 2-е месца ў намінацыі “Манетная класіка” міжнароднага конкурсу памятных манет “Манетнае сузор’е”.
Дызайн памятнай манеты распрацавала мастачка Нацыянальнага банка Беларусі Аксана Навасёлава.
У гэтым годзе конкурс праводзіўся ўжо ў 17-ты раз. Свае манеты для конкурсу падалі 23 удзельніка з 18 краін свету. Усяго было 9 намінацый.
💙 Белая сініца (белая лазоревка) – невялікая прыгожая пеўчая птушка, якая жыве ў нас толькі на Палессі. Яна – мара многіх заходніх турыстаў, якія прыязджаюць сюды спецыяльна, каб убачыць менавіта яе.
Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. Па апошніх ацэнках 2015 года ў нашай краіне ўсяго 500-800 пар белых сініц.
📷 Фота Андрэя Шэўчыка.

⚡️ У Беларусі адзначаны новы від птушак!
Гуляеш сабе па экасцежцы – і адкрываеш новы від для краіны. 😯
24 лістапада ў Мінску птушкарка Сафія Памялёнак прагульвалася па экалагічнай сцежцы “Горад птушак” у пойме Свіслачы і звярнула ўвагу на незвычайную птушыную пазыўку. Але саму птушку ўбачыць не атрымалася. Затое кемлівая дзяўчына зрабіла запіс яе голасу, па якім эксперты Юры Шашэнька і Дзяніс Кіцель вызначылі алтайскую пячураўку, ці пячураўку Х’юма (тусклая зарничка, Phylloscopus humei).
Наступнай раніцай птушку ўдалося сфатаграфаваць. Калі Беларуская арніта-фаўністычная камісія зацвердзіць гэтае назіранне, алтайская пячураўка стане 343-м відам птушак у Беларусі.
Пячураўкі з Беларусі, а іх у нас зарэгістравана сем відаў, ужо адляцелі на зімоўку.
🐦 А вось алтайская пячураўка гняздуе ў суровых умовах – на Алтаі, Цянь-Шане, у Гімалаях, а зімуе ў Індыі. Некаторыя асобіны восенню залятаюць у Еўропу і не баяцца нашых умоў.
Падобна, што птушка засталася зімаваць у Мінску. На шчасце, пойма Свіслачы ў гэтым месцы не акультурана. Тут насыпана дамба з дарожкай, але абапал дамбы стаіць вада. Вакол шмат кустоў і алешын. Людзі і сабакі практычна не сыходзяць са сцежкі, бо няма куды. Вельмі важна мець такія ўчасткі дзікай прыроды ў горадзе.
☝️ Звяртай увагу на птушак падчас назіранняў, фатаграфуй ці запісвай на дыктафон незвычайных птушак. Магчыма, і табе пашчасціць сустрэць новы для Беларусі від. 😉
📷 Фота Іны Субоцінай.

Заўтра, 30 лістапада, у Беларусі выйдуць новыя птушыныя маркі! 😍
Героямі серыі сталі 8 відаў соў. На малым лісце яны размешчаны адпаведна розным сезонам. Пералётныя на левым баку на вясновым фоне, аселыя – на летнім і восеньскім, зімнія госці – зімой.
🦉 Соўка-сплюшка атрымала сваю назву праз песню “сплю… сплю”.
🦉 Балотная сава гняздуецца на зямлі.
🦉 Сыч-сіпель (домовый сыч) часта гняздуецца ў плітах перакрыцця прыпынкаў.
🦉 Пугач (филин) – самая вялікая сава Еўропы.
🦉 Даўгахвостая кугакаўка (уральская неясыть) гняздуецца толькі на поўначы краіны.
🦉 Вераб’іны сычык – самая маленькая сава Еўропы, ён крыху большы за вераб’я.
🦉 Сава-бярозаўка (ястребиная сова) гняздуецца ў тайзе.
🦉 Белая сава гняздуецца ў тундры.
У дзень выпуску марак на галоўным паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце "Першы дзень". Прыходзь набыць маркі ў сваю калекцыю ці адправіць з імі картку сябрам.
💌 Маркі выпусціла Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Над імі працавалі мастак і арнітолаг Аляксандр Міцянін і дызайнерка Марына Віткоўская.

Фатаграфуеш дзікіх жывёл? Дасылай сваё фота на конкурс ад @smartpress!
☝️ Галоўная ўмова – фотаздымак павінен быць зроблены не больш за год таму.
Здымаць можна на любую тэхніку, хоць на смартфон. Удзельнічаць могуць і фотааматары, і прафесіяналы.
🐇 Пераможца дзікага конкурсу атрымае “Зайца” – бронзавую статуэтку, зробленую крутым беларускім скульптарам Канстанцінам Селіханавым.
🦢🦌🐞🐟 Дасылай свае фотаздымкі дзікіх птушак, звяроў, рыб, насякомых, земнаводных і павукоў да 31 снежня 2023 года на пошту [email protected].
👉 Падрабязней пра конкурс і пра тое, як журы будзе ацэньваць фота, чытай у матэрыяле https://smartpress.by/news/56610
Конкурс праводзіцца ў рамках праекта “Дзікая прырода Беларусі”, які Smartpress ажыццяўляе разам з намі, кампаніяй “Дзікая прырода”. Be wild! 😊
📷 Фота: Сяргей Аднавал.

❓ Чаму бабёр – гэта крыху рыба? Што здараецца з яго зубамі без працы? Колькі часу ён можа пратрымацца пад вадой?
🦫 Цікавыя факты пра бабра для нашага са @smartpress праекта “Дзікая прырода Беларусі” расказаў Павел Велігураў, старэйшы навуковы супрацоўнік цэнтра па біярэсурсах НАН Беларусі 👇
https://smartpress.by/idea/zoo/56599
📷 Фота Аляксандра Лічко.

Анлайн-кармушка ў Белавежскай пушчы пачала новы, ужо сёмы сезон! 🐦🐭
💻 Заходзь на birdwatch.by/stalouka-2024 і падглядай, хто завітвае па ласункі!
Як і ў мінулыя разы, сталоўка для дзікіх жывёл з разнастайным пачастункам знаходзіцца ў ваколіцах невялічкай пушчанскай вёсачкі Вугляны, што на Камянеччыне.
Камера ўсталявана ў пойме ракі Лясной і працуе круглыя суткі - можна паназіраць і за дзённай актыўнасцю пераважна птушак, і за начным жыццём пераважна звяроў.🐰🦊🦌
Для нашай краіны гэта ўнікальная магчымасць! А яшчэ і неверагодны антыстрэс, вельмі раім! 🤗
Калі заўважыш нешта цікавае і незвычайнае на кармушцы, рабі скрын і дасылай у Тэлеграм-чат @vuhliany. Там ужо ідзе актыўная дыскусія! 😊
📷 Сойка. Скрыншот з мінулагодняга стрыма.