😍 Белая сініца перамагла ў “птушыных праймерыз”! 👏🏻 ptushki.org/news/696822.html
Яна пазмагаецца за званне птушкі 2022 года са скапой і звычайнай туркаўкай – кандыдатамі ад Цэнтральнага савета і сакратарыята АПБ. Хто гэтае званне атрымае, таемным галасаваннем праз пошту вызначаць сябры АПБ.
📷 Фота Андрэя Шэўчыка.

Не маеш з кім пагаманіць пра птушак, падзяліцца назіраннямі і фотачкамі? Далучайся да тэлеграм-чату “Ціў-ціў”! 🐥 t.me/ptushkachat
📷 Вушатыя совы, аўтар – Валерый Кісялёў.

🐦❄️ Вось такі пяшчотны зімовы здымак вусатай сініцы (самца) ад Андрэя Шэўчыка. ❤️ birdwatch.by/gallery/svyat08/sinica-vusataa-sinica-us..
☝🏻Вусатая сініца ўключана ў Чырвоную кнігу Беларусі. Цікава, што першыню на гнездаванні ў нашай краіне адзначана толькі ў 1993 годзе.
❓А табе ўжо ўдалося ўбачыць гэтую цікавую птушку? Можа, нават сфатаграфаваць? Дзяліся фотаздымкамі ў @ptushkafota. 🤗

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ужо больш за 4000 чалавек назіраюць за зімовай сталоўкай у Вуглянах анлайн!
😊 Правер, хто і чым заняты на кармушцы ў гэты самы момант! ➡️ birdwatch.by/stalouka-2021
На сталоўцы ўжо «адзначыліся» 25 відаў птушак і 7 відаў звяроў! 🐦🐭🦊
Палявыя вераб'і сваёй вялікай чародкай больш выкідваюць корму на зямлю, чым зʼядаюць! 😤

Зіма, птушкі, фота: удзельнічай у чэмпіянаце па фотабёрдынгу 20 лютага! 📸😍
❓Што трэба рабіць?
✅ Знайсці партнёра ў каманду ці падрыхтавацца ўдзельнічаць самому (самой).
✅ Фатаграфаваць дзікіх птушак у прыродзе!
✅ А каб перамагчы ў чэмпіянаце, трэба за 6 гадзін наздымаць як мага больш розных відаў птушак.
🐥Рэгістрацыя і падрабязнасці па спасылцы 👉🏻 ptushki.org/news/697108.html.
📷 Вушатая сава. Фота Ганны Шаўцовай, @ptushkafota.

Ты – не ты, калі галодны! 😅
📷 Віталь Некрашэвіч, гіль (снегирь).
Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фота – далучайся да чату @ptushkafota. ☺️

⚡️ Вызначальнік птушак ад Водна-балотнага цэнтра АПБ з'явіўся ў продажы! 😍
Ён стане цудоўным падарункам да хуткіх святаў для блізкіх ці для сябе любімай(га)! 😅💚
Набыць можна ў Акадэмкнізе – Мінск, пр-т Незалежнасці, 72, цана – 21,45 бел руб.
🔸229 відаў птушак;
🔸691 якасная і арыгінальная фатаграфія;
🔸248 старонак;
🔸інфармацыя пра статус, сезоннасць, месцы пражывання, адметныя прыкметы і галасы кожнага віду;
🔸невялікі фармат – зручна браць з сабой (11,3х16,6 см).
Ён стане цудоўным падарункам да хуткіх святаў для блізкіх ці для сябе любімай(га)! 😅💚
Набыць можна ў Акадэмкнізе – Мінск, пр-т Незалежнасці, 72, цана – 21,45 бел руб.
🔸229 відаў птушак;
🔸691 якасная і арыгінальная фатаграфія;
🔸248 старонак;
🔸інфармацыя пра статус, сезоннасць, месцы пражывання, адметныя прыкметы і галасы кожнага віду;
🔸невялікі фармат – зручна браць з сабой (11,3х16,6 см).
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Хто сочыць за анлайн-сталоўкай у Вуглянах, памятае невялікую банду палявых мышэй, якія дапамагаюць сінічкам і вераб'ям спраўляцца з семкамі.🐭
🦉І вось сёння ноччу шэрая кугакаўка (серая неясыть) ужо другі раз прылятала на кармушку са спробамі прарэдзіць мышыныя шэрагі!
🤗 Глядзець стрым да канца зімы можна тут: birdwatch.by/stalouka-2021.

Сябры Рабочай групы АПБ па сокалападобных і совападобных сёлета акальцавалі 159 драпежных птушак! 👏🏻🦉
🦅 Якія віды птушак кальцавалі, якія гнёзды даследвалі, колькі штучных гнёзд для птушак ўсталявалі – чытай ў гадавой справаздачы РГСС ptushki.org/club/rg-pa-sakalapadobnyh-i-sovapadobnyh.
👉🏻 Ты можаш падтрымаць працу РГСС, зрабіўшы ахвяраванне на банкаўскі рахунак BY70BPSB31351049261149330000, пазначыўшы «ахвяраванне». Гэта можна зрабіць толькі праз пошту і/ці банк альбо як адвольны плацёж праз АРІП (ЕРИП).

Гэтай зімой усе публікуюць фатаграфіі гілёў і захапляюцца гэтымі чырвонымі бубачкамі.☺️
Але мы ўпэўнены, што самкі гілёў дакладна не саступаюць у прыгажосці! 😍 Праўда?
📷 Дзякуй за цудоўнае фота Сяргею Марынічу, t.me/ptushkafota.

‼️Увага! У сувязі з марозамі чэмпіянат па фотабёрдынгу перанесены на 27 лютага!
🦆У зімовых спаборніцтвах па фатаграфаванні птушак магчыма ўдзельнічаць у любым кутку Беларусі. Далучайся, будзе цікава! ptushki.org/news/697108.html
📸 На фота птушкары ловяць у кадр качку-каралінку. Аўтар – Дзмітрый Вінчэўскі, birdwatch.by/news/15873.

❄️ Снежная і марозная зіма прывабіла ў горад з лесу гілёў. Зараз шмат пастоў і публікацый з яркімі птушкамі – але пабачыць іх многім дагэтуль не ўдалося.
❤️ Расказваем, дзе шукаць гэтых прыгожых птушак і чаму іх нельга палохаць 👉 ptushki.org/news/697270.html
📸 Фота Паўла Аляксеева.

😷 🙏🏻Калі ласка, утылізуй аднаразовыя маскі правільна.
Маскі не толькі ўтрымліваюць пластык, які забруджвае ваду і глебу, але і небяспечныя для дзікіх жывёл, якія могуць у іх заблытацца ці з'есці іх. 🐦😥
Каб выкінуць маску:
✔️акуратна здымі яе за завязкі,
✔️адарві завязкі,
✔️пакладзі ўсё ў пакет (можна папяровы),
✔️потым – у зачыненую урну ці кантэйнер для агульных адкідаў.
❌Не выкідвай маскі ў вулічныя урны, з якіх вецер можа іх вынесці.
❌Не выкідвай скарыстаныя маскі ў кантэйнеры для другаснай сыравіны, у тым ліку для пластыку. Яны зроблены з нятканага матэрыялу – палімерных валокнаў, і ў Беларусі не перапрацоўваюцца.
Больш інфармацыі па гэтай тэме ў артыкуле ад АПБ і ЦЭР ➡️ ptushki.org/news/694041.html

⚡️Маланка! 27 лютага запрашаем на Ноч ваўкоў! 🐺 Далучыцца можна з хоць якога кутка краіны і нават з-за мяжы!
Лекцыі будуць анлайн, а на экскурсіі з гідамі, дзе мы будзем шукаць ваўчыныя сляды, да сябе запрашае Белавежская пушча і аграсядзібы краіны. 😍
🗣 Цябе чакаюць спікер з National Geographic, ваўказнаўцы з Германіі і Ірландыі, а таксама мы раскажам пра нашы апошнія даследаванні ваўкоў на Палессі! Пагуляем у ваўчыны квіз, пагутарым, адчуем сябе часткай дзікай прыроды і ўжо традыцыйна скончым вечар ля вогнішча.🔥🐺
Пераходзь па спасылцы, абірай прыдатную лакацыю (ці прапануй сваю) і рэгіструйся 👉 wolfnight.vouk.by!