Учора мы правялі першую анлайнавую “Ноч кажаноў”! 🦇
Глядзі відэазапіс лекцыі youtu.be/4389oV9kN24 і даведвайся шмат цікавага пра рукакрылых. 👩💻 Анлайн дае магчымасць паслухаць цудоўных спікераў, якіх інакш мы б не пачулі!
🗣Сваімі ведамі падзяліліся:
🔹Алена Гадлеўская (Украіна, Інстытут заалогіі імя Шмальгаўзэна).
🔹Сурэн Газаран (Германія, EUROBATS).
🔹Аляксей Шпак (Беларусь, НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах).
🤗 Слухай лекцыю і дзяліся з сябрамі!

YouTube
Анлайн-лекцыя "Ноч кажаноў - 2020"
Чаму ў кажаноў такія вялікія вушы? Як звязаныя кажаны і тэкіла? Дзе спяць беларускія “бэтмэны”? Чаму зімой кажаноў цягне да лядоўні? Ці вінныя кажаны ў распаўсюдзе COVID-19? Што рабіць на спатканні з кажаном? Ці п’юць кажаны кроў?
Пытанняў пра кажаноў шмат…
Пытанняў пра кажаноў шмат…
Не частуй вадаплаўных птушках хлебам, гэта нездаровая і патэнцыйна небяспечная ежа. 🙅♀️ А таксама раскажы сваім блізкім і знаёмым, чаму нельга гэтага рабіць. ☝🏻⚠️
1. Стрававальная сістэма птушак для такой ежы не прыстасаваная. Такі корм дае адчуванне сытасці, але не дае дастаткова энергіі і вітамінаў.
⠀
2. Качкі з радасцю прымаюць корм ад чалавека: так прасцей, і не трэба шукаць корм самім. У выніку качанятам цяжка навучыцца распазнаваць і здабываць сабе прыродны корм.
⠀
3. Хлеб можа прывесці да атлусцення, што замінае качкам лётаць і ратавацца ад драпежнікаў.
⠀
4. У месцах, дзе лёгка здабываць ежу, вадаплаўныя птушкі адкладваюць больш яек, што прыводзіць да перанаселенасці. Гэта ўскладняе пошук больш здаровай ежы і павялічвае імавернасць канфліктаў за тэрыторыю. Акрамя таго, у вялікіх чародах могуць хутка распаўсюджвацца хваробы.
⠀
5. Калі птушкам кідаюць зашмат хлеба, не ўвесь ён з’ядаецца. Намоклы хлеб, гніючы, стварае смурод. Вялікая забруджанасць можа прывесці да знікнення рыбы, амфібій, ракападобных.

А ты назіраеш за міграцыяй вялікіх арляцоў анлайн? У нас тут новыя рэкорды ptushki.org/news/693115.html!
📍Самец Баравец з Чарнобыльскай зоны пачаў міграваць 9 верасня, а 28 верасня ўжо быў у мяжы Паўднёвага Судану. Такога імклівага пералёту вялікага арляца ў Афрыку пакуль яшчэ ні разу не адзначалася. 🚀
📍А вось адлёт самкі Жданы з Беларусі 9 кастрычніка стаў самой позняй вядомай датай адлёту беларускіх вялікіх арляцоў за ўсю гісторыю іх вывучэння! 😮
📷 Фота: Zbigniew Jaszcz www.facebook.com/crazyforraptors

У эфіры рубрыка #птушыныяцікавосткі і яе новы герой – чорнагаловы шчыгел.🐦❤️
1. Шчыгел жыве на ўсёй тэрыторыі Беларусі круглы год.
2. Паводле дадзеных кальцавання, некаторыя шчыглы дажываюць да 14 гадоў! 😮
3. Самцы і самкі амаль не адрозніваюцца. У самкі чырвоная пляма на галаве трохі меншая, чым у самца.
4. Гняздо ў выглядзе акуратнай місачкі з моху і лішайнікаў, павуціння будуе толькі самка.
5. У кладцы 4–5 яек. За красавік-чэрвень пара паспявае вывесці 2 вывадкі.
6. Завостраная моцная дзюба дапамагае шчыглу даставаць насенне з калючых кошыкаў лопуху, чартапалоху і асоту.😋
7. Шчыгел лічыцца адным з найлепшых спевакоў. У ягоных звонкіх песнях спецыялісты вылучаюць больш за 20 варыяцый. Пазвані яму – ён з задавальненнем табе паспявае +37544 500-66-16.🎶
📷 Фота з нашага чата "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota, аўтар – Юлія Алтунюва.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Арнітолаг і сябра АПБ Павел Пінчук апошнія 20 гадоў вывучае тэндэнцыі ў колькасці і разнастайнасці птушак у цэнтры Палесся. Ён адзін са шматлікіх самаадданых экспертаў, якія складаюць каманду праекта "Палессе – дзікая прырода без межаў". ✊
💚 Палессе – Амазонія Еўропы: гэта найбуйнейшы некрануты поймавы рэгіён, ён прасціраецца скрозь межы Польшчы, Беларусі, Украіны і Расіі.
☝️ Каманда праекта працуе на плошчы 5,8 мільёнаў гектараў, каб пашырыць ахоўныя зоны і палепшыць кіраванне імі, аднавіць парушаныя месцы пражывання і вырастання, развіць альтэрнатыўныя крыніцы даходу для мясцовых жыхароў і павысіць дасведчанасць і веды пра важнасць раёна.
Больш пра Паўла, Тураўскую станцыю кальцавання і даследванні ў нашым артыкуле ➡️ ptushki.org/news/693155.html

Валер Пясецкі ўжо адкрыў сезон падкормкі дробных птушак. Вось такія прыгажуні прылятаюць да яго на кармушку – вялікая сініца і чубатая сініца.🐦😍
❓А ты плануеш падкормліваць птушак узімку?
📷 Фота з нашага чата "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota.

⚡️Звычайная гага на Мінскім моры! Ого! 😯
Гэтыя марскія качкі гняздуюць вакол Палярнага кола на марскіх узбярэжжах і ў тундры ад Паўночнай Еўропы да Чукоткі і Берынгава мора. Часам залятаюць на поўдзень ад гнездавога арэалу, у Беларусі адзначаюцца вельмі рэдка падчас міграцыі і зімоўкі.
Адзначылі Генадзь Ардзюк, Наталля Капорыкава, віншуем! 👏🏻

🦉У Міёрах (Мёрах) пройдзе Школа бёрдвочараў – жыхароў раёна пазнаёмяць з сотняй беларускіх птушак і навучаць іх вызначаць у дзікай прыродзе. Далучайся! Заняткі бясплатныя. 🆓 ptushki.org/news/693239.html
Школа складаецца з заняткаў у класе і двух практычных птушыных экскурсій. 🕊 Заняткі пачынаюцца з 12 лістапада, іх будзе праводзіць арнітолаг Анастасія Кузьмянкова.
📍Каб запісацца ў Школу, запоўні форму docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeWCTZLQQe8rBZnDUaLm8YNYCcjiFSntWmSzzwiwyA-dtDqvQ/viewform. Улічвай, што колькасць месцаў абмежаваная.
👉🏻 Школа бёрдвочараў пройдзе ў межах праекта Разам для грамады і прыроды: Мiёрскi раён, які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, АПБ і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. #ЕСдляБеларусі
📷 На фота вушатая сава, аўтар – Аляксандра Кудзінава, @ptushkafota.

Амялушкі спрачаюцца, хто наступны будзе купацца ў ваннай. 😅❤️
📷 Гэта цудоўнае фота зрабіў Markus Varesvuo www.facebook.com/markus.varesvuo.

А якая з сінічак ты сёння ўранку? 😅
📷 1 фота: Уладзімір Бондар, birdwatch.by/gallery/arktous/krutoi-paren-bolsaa-sinica. 2-9 фота: pixabay.com

‼️ Тэрмінова: Ратуйма зубра! ‼️
Да 25 кастрычніка ідзе грамадскае абмеркаванне лёсу зубра! Могуць дазволіць адстрэл самых моцных волатаў... 😥
🆘 Напішы каментар у іх абарону: https://forumpravo.by/forums/npa.aspx?forum=15&topic=15742
Каб каментар быў абгрунтаваны, пачытай артыкул нашага эксперта Аляксандра Каштальяна ptushki.org/news/693266.html.
Фота Мікалая Чэркаса.

Што ты ведаеш пра "чырванакніжнага" барсука? 🦡
Вось некалькі цікавых фактаў пра пушыстага звярка:
⚖️ Барсукі могуць важыць да 24 кг.
📏 І вырасці да метра ў даўжыню!
🌿 Яны ўсёедныя і ядуць дробных сысуноў, яйкі, чарвякоў і расліны.
🏠 Яны жывуць пад зямлёй вялікімі сямейнымі групамі.
💩 Памеры нары барсука могуць дасягаць 250 квадратных метраў! Калі нара вялікай плошчы, то даволі часта мае прыбіральню! У норах меншага памеру туалет на двары, у асобнай яміне недалёка ад увахода.

🍁🐦 Восень – выдатны час для назірання за птушкамі! Акрамя звыклых нам відаў, можна сустрэць рэдкіх птушыных мігрантаў. Прыйшоў час цёпла апрануцца і рушыць у парк, да возера, у лес, каб нацешыцца птушкамі, краявідамі, гукамі і фарбамі сезона! 🍂
🤗 А падзяліцца сваімі ўражаннямі ты заўсёды можаш у каментарах, фотаздымкі дасылай у наш чацік "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota.
❤ На фота сур'ёзны палявы верабей, аўтар – Вольга Жмура.
🤗 А падзяліцца сваімі ўражаннямі ты заўсёды можаш у каментарах, фотаздымкі дасылай у наш чацік "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota.
❤ На фота сур'ёзны палявы верабей, аўтар – Вольга Жмура.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Апошняя беларуская скапа адляцела зімаваць у Афрыку – значыць, прыйшоў час падвесці вынікі працы Рабочай групы па сокалападобных і совападобных па яе захаванні ў гэтым сезоне.
📍Колькі гнёздаў даследавалі, колькі птушанят закальцавалі, як ахоўвалі месцы гнездавання – чытай на ptushki.org/news/693249.html.
Відэа: Дзяніс Кіцель.

🔥 Неверагодная навіна! Новы від для Беларусі – бурая пячураўка (бурая пеночка) – адзначаны на Гарадзеншчыне!
👏🏻 Яе пачулі, убачылі і нават сфатаграфавалі Юрый Шашэнька, Вольга Лукшыц, Дзяніс Кіцель і Дзмітрый Вінчэўскі. Сябры, віншуем! 🎉
Бурая пячураўка насяляе Цэнтральную і Усходнюю Азію. Звычайна зімуе на поўдзень ад гнездавога арэалу ў Бангладэш і Індакітаі. Але ўсё часцей у свеце сібірскія і нават далёкаўсходнія віды вераб’іных птушак рэгіструюць далёка на захад ад іх асноўных шляхоў міграцыі.
👉🏻 Гісторыя адкрыцця новага віду па спасылцы birdwatch.by/news/15639
📷 Фота пячураўкі – Юрый Шашэнька.

Вас заўважылі! 😅 Сойка крадзе арэхі з кармушкі. ☺️
📷 Фота Валерыя Пясецкага з нашага чата "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota.

Хочаш даведацца, якія птушкі пяюць у кустах, ці баліць у дзятла галава, якая сава носіць штаны, а якія птушкі маюць зачосы? 🐦😄
Стань бліжэй да прыроды, не выходзячы з дому! 💥 Школа бёрдвочара перанесена ў дыстанцыйны фармат! 100 відаў птушак, 8 анлайн-лекцый, па жаданні – 2 экскурсіі з арнітолагам.
🦉Запісвайся ў Школу бёрдвочара – і хутка ты ўбачыш, як многа самых розных птушак вакол цябе birdingbelarus.by/lectures-excursions-workshops/birdwatching-school/. ❤️

Павел Лычкоўскі працягвае ўражваць нас сваімі фотаздымкамі! Як атмасферна! 🖤😮
Крумкач (вОрон) у заказніку "Выганашчанскі".
👉 Гэта буйная птушка з размахам крылаў да 150 см. Сілуэтам падобная да грака ці шэрай вароны, але добра апазнаецца дзякуючы характэрнаму крыку "крук-крук" ці "крум", які і вызначыў беларускую назву віду.
📷 Цэлая фотасерыя ў нашым чаце "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota.

Птушаня кнігаўкі (чибиса) зычыць добрых выходных. 🤗☀️ А ты не забудзься паставіць яму падабайку.❤️
Абавязкова паназірай за птушкамі на гэтых выходных!😊
📷 Фота з нашага чата "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota, аўтар – Наталля Стэфаненка.
Абавязкова паназірай за птушкамі на гэтых выходных!😊
📷 Фота з нашага чата "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota, аўтар – Наталля Стэфаненка.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Нягледзячы на тое, што ініцыятыва "Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!" заканчваецца, пошукі не спыняюцца.☝🏻 Мы, вядома, не кінем гэтых незвычайных звяркоў, іх носікі, вушкі і вочкі і будзем далей іх ахоўваць. 🤗❤️
Мы падрыхтавалі патрэбныя дакументы для перадачы пад ахову амаль 100 месцаў пражывання палятухі і рабога сусліка. Цяпер адміністрацыі раёнаў павінны прыняць гэтыя ахоўныя дакументы, а землекарыстальнікі – узяць месцы пражывання супергрызуноў пад ахову.
👉 Мы шукаем і захоўваем гэтых звяркоў у межах ініцыятывы "Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!" праекта "Экаманіторынг", што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды. #супергрызуны #ЕСдляБеларусі