Дзікая прырода побач
2.94K subscribers
2.68K photos
213 videos
2 files
1.3K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
На міграцыі птушкі часта сутыкаюцца з шыбамі. Зрабі шкло заўважным для іх! 🛑

☝🏻Наляпі звонку на шыбы шмат каляровых налепак, найлепш чырвоных ці аранжавых, на адлегласці 10-15 см адна ад адной. Форма налепак няважная: яны могуць быць у выглядзе птушак, зорак ці проста геаметрычных фігур.
https://youtu.be/1ejUv6ZazmY
​​Якая сустрэча! 😳
"Чырнавакніжная" соня-палчок зазірнула разам з экскурсіяй у музей партызанскай славы ў Зачэпічах, Шчучынскі раён. Фота даслала нам Людміла Іваноўская.

☝🏻Цікава, што соня-палчок – начны звярок, жыве на дрэвах і амаль не спускаецца на зямлю, а тут вось у музей завітала.😅
​​Чорны бусел – рэдкая птушка з Чырвонай кнігі. ☝🏻
У параўнанні з белымі, чорных буслоў убачыць даволі складана: гэты від гняздуецца ў лесе, аддае перавагу багністым месцам, куды цяжка трапіць чалавеку. Найбольш шанцаў сустрэць птушку на рыбгасах, куды буслы злятаюцца восенню на каларыйныя сняданкі перад адлётам у вырай.🐟

Вось і гэтага бусла заўважыла на рыбгасе "Волма" Юлія Алтунюва. 📷 Фота з нашага чата "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota – далучайся!
​​Добрай раніцы! Панядзелак – дзень цяжкі, але прачынацца трэба.😴
Прадуктыўнага працоўнага тыдня, дружа!🙌🏻

📷 Аўтар фота: Sourav Mondal.
​​❤️ Запрашаем на свята "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю"!

Традыцыйнае экалагічнае свята пройдзе ў Мёрах (Міёрах) 19 верасня – у гэтую суботу.
Паехалі на поўнач Беларусі, каб пачаставацца журавінавымі прысмакамі і на свае вочы пабачыць мноства шэрых жураўлёў! 😍 Будзем радыя пабачыцца!

👉🏻 Экалагічнае свята пройдзе ў межах праекта "Разам для грамады і прыроды: Мiёрскi раён", які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, АПБ і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. #ЕСдляБеларусі
​​Зіма хутка! Трэба хаваць па розных зацішных кутках жалуды.
Вось і сойка не губляе часу дарма.😋

Цікава, што сойка зрабіла некалькі рэйсаў з жолудам у дзюбе. Прытым ад месца, дзе растуць дубы, да магчымага месца, дзе яна складуе зімовыя запасы, каля аднаго кіламетра.☝🏻

Дзякуй за цікавае назіранне і фотаздымкі Уладзіміру Бондару! birdwatch.by/gallery/arktous/soyka-v-zakroma-garrulus-glandarius
​​Увесну мы ўсе пакідалі каментары да змен у Правілы палявання, прасілі, каб вясновае паляванне і капканы забаранілі. Шмат хто скептычна ставіцца да ўдзелу у грамадскіх абмеркаваннях, і дарэмна. Слова людзей мае сілу, да яго прыслухаліся!

‼️ Менавіта грамадскасць паўплывала на тое, каб Мінлясгас запланаваў у найбліжэйшыя 2 гады ўвесці ЗАБАРОНУ КАПКАНАЎ, якія захопліваюць нагу жывёлы: сотні абгрунтаваных каментароў на прававым форуме ад неабыякавых людзей зрабілі добрую справу.

🙌🏻 Дзякуй усім, хто пакідаў каментары: сябрам АПБ, зоаабаронцам, грамадскім арганізацыям, журналістам! Давайце не будзем спыняцца, у нас яшчэ шмат працы.

📷 Фота – Reuters.
Пасля нядаўняга паста соня-палчок усіх пакарыла.❤️

Таму раім паглядзець гэтае ўнікальнае відэа ад кінастудыі AVES, якое знялі ў Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку (Беларусь). У ім "чырванакніжная" соня-палчок дазволіла паназіраць, як маленькія соні ядуць і адпачываюць! 😇
youtu.be/rpL0odl0EJk
​​Ужо трэцюю восень мы сочым за адлётам на поўдзень нашых вялікіх арляцоў. Сёлета мы пазначылі перадатчыкамі яшчэ шасцярых, і пакуль большасць птушак застаюцца "дома", трое "новенькіх" ужо даслалі сігналы з замежжа. https://ptushki.org/news/692481.html

Назірай за падарожжамі арляцоў разам з намі! 📍 ptushki.org/eagle
​​😴 Суслікі сыходзяць у зімовую спячку ў канцы верасня - пачатку кастрычніка. І цяпер яны выкарыстоўваюць апошнія сонечныя дні для папаўнення сваіх тлушчавых запасаў перад хуткімі халадамі.

За час зімовай спячкі вага сусліка змяншаецца амаль удвая.☝️ Cуслік, які не ад'еўся за лета, рызыкуе не прачнуцца. Таму травы трэба з'есці шмат!🌱

📷 Нясвіжскі раён, фота: Сяргей Зуёнак (АПБ).

Мы шукаем і захоўваем суслікаў у межах ініцыятывы "Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!" праекта "Экаманіторынг", што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды. #супергрызуны #ЕСдляБеларусі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😍 Дзікая прырода не перастае здзіўляць! Глядзі другую серыю серыяла "Палятуха і яе лясныя суседзі"! 😅

Убачыць у прыродзе вавёрку-палятуху – вялікі поспех. Гэты "чырванакніжны" начны звярок зусім не хоча паказвацца на вочы чалавеку. Знайсці яе дапамагаюць фотапасткі. Але на відэа "засвяцілася" не толькі яна, але яшчэ мноства іншых жывёл.

📷 Фотапасткі ўсталёўвалі Дзяніс Кіцель і Юрый Янкевіч.

👉🏻 Мы шукаем і захоўваем палятух у межах ініцыятывы "Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!" праекта "Экаманіторынг", што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды. #супергрызуны #ЕСдляБеларусі
​​Ёсць у Беларусі цікавы драпежнік – лясная куніца. Жыве на дрэвах, умее добра лазіць і скакаць, пры гэтым пераадольвае адлегласць да 4 метраў. Калі лезе па дрэве, яна ў стане разгортваць свае ступні на 180°.😮

Лясная куніца ўсёедная, але аддае перавагу дробным сысунам – палёўкам і вавёркам, а таксама птушкам і іх яйкам. ☝🏻 Не грэбуе і паўзунамі, жабамі, слімакамі, казуркамі. Увосень часткай яе ежы можа быць садавіна, ягады і арэхі. 🍎🌰

📷 Фота зроблена ў Кобрынскім раёне Юліяй Піваваравай.
11-19 верасня прайшоў валанцёрскі летнік на Ельні, у якім паўдзельнічала больш за 40 чалавек! 💪

Адрамантавалі 11 плацін, працавалі з ранку да позняга вечару, праца была складаная, але імпэту ўсім хапала. Дзякуй руплівым валанцёрам!🧡

Нагадваем, што ёсць магчымасць наведаць Ельню разам з намі 3 кастрычніка😉.
Падрабязнасці тут👉🏻 https://ptushki.org/news/692748.html

Летнік адбыўся ў межах праекта “Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці”, які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. #ЕСдляБеларусі
Не сакрэт, што птушкі гняздуюцца ў шмат якіх сацыяльных сетках 😅

А дзе табе зручней чытаць нас? 🤔
1. https://www.facebook.com/APB.BirdLife.Belarus
2. https://vk.com/ptushki
3. https://ok.ru/ptushki
4. https://www.instagram.com/APB_Birdlife_Belarus/
5. https://twitter.com/ptushki
6. https://yangx.top/ptushki
Сёння герой нашай стужкі — зімародак, некалькі цікавых фактаў з жыцця смарагдавай маланкі 💫

1. Зімародак харчуецца дробнай рыбай, радзей апалонікамі і воднымі бесхрыбетнымі.

2. Жыве на рэках і азёрах, дзе вада празрыстая, ёсць рыба, абрывісты бераг для гнязда-нары і берагавая расліннасць, з якой можна лавіць рыбу.

3. Ці адрозніваюцца самкі і самцы? Так — у самцоў дзюба чорная, а ў самак ніжняя частка дзюбы чырвоная.

4. У зімародка вельмі востры зрок. У паветры ў яго монакулярны зрок, калі кожнае вока выкарыстоўваецца асобна, а ў вадзе – бінакулярны, то бок вочы глядзяць разам. Пад вадой зрок не такі рэзкі, як у паветры, але тут важней ацаніць адлегласць да рухомай здабычы, чым убачыць яе рэзкія контуры.

5. У Валожынскім раёне на рэках Іслач, Заходняя Бярэзіна і Волма гняздуецца каля 30 параў зімародка, гэта адная з самых буйных папуляцый у Беларусі! Нездарма зімародак стаў сімвалам Валожынскага раёна. Від занесены у Чырвоную кнігу Беларусі з 1981 года.

#птушыныяцікавосткі
Дзікая прырода побач pinned «А пра што менавіта табе падабаецца чытаць у нас больш? Пра што нам варта больш пісаць? :) Можна адзначыць некалькі варыянтаў.»
А гэта прыгажуня малінаўка (зарянка).

Дзе шукаць? Звычайна абірае лясы з густым падростам і добра развітой наземнай расліннасцю з плямамі незарослых участкаў, а таксама ў парках, садах, зарасніках уздоўж дарог і г.д.

🐦 Малінаўка – афіцыйны птушка-сімвал Велікабрытаніі.

📞 Калі не памятаеш, як гучыць яе спеў, пазвані ёй на мабільны: +375445006617.

Завесці птушкам “сімкі” мы змаглі дзякуючы кампаніі А1 Беларусь, а саму ідэю для нас распрацавала ініцыятыва Крэатон.
#птушыныяцікавосткі
Вусатыя сініцы (усатые синицы — русск.) бываюць бязвусымі🙊 Не толькі самкі, але і моладзь.

Маладыя птушкі гэтага віду маюць чорную палоску на спіне. Але як адрозніць юных самку і самца? Глядзі на дзюбу! У самкі яна цёмна-шэрая, а ў самца – амаль аранжавая.

Дзякуй за фотаназіранне Сяргею Чарапіцы.
Больш фота тут 👉🏻 https://birdwatch.by/gallery/charapica/bezusaya-moladz

#птушыныяцікавосткі
А гэты прыгажун – валавока ці крапіўнік 🐦

Даўжыня цела ў яго ўсяго 9,5 см, а па рухавым хвосціку тырчком яго складана з кімсьці пераблытаць!😅
Цікава, што лацінская назва ў малюткі Troglodytes troglodytes.

Дзе можна сустрэць? Шукай крапіўнічка ў вільготных тыпах дрэвастояў з густым падростам і добра развітай наземнай расліннасцю, паваленымi дрэвамi, бураломам; у групах дрэў i кустоў сярод палёў, у парках i садах.

Фота – Дзмітры Конеў.
#птушыныяцікавосткі
Мільёны птушак лятуць з Еўропы ў Афрыку на зімоўку. Колькі іх праляціць на гэтых выходных над Беларуссю? Лічым разам на EuroBirdwatch-2020!

Знайдзі час пабыць на прыродзе 3-4 кастрычніка, бяры з сабой сяброў, сям’ю на прагулку і “лаві” ў небе птушак. Магчыма, ты пабачыш нават каго-небудзь рэдкага!

Што такое EuroBirdwatch?

✔️Штогадовая міжнародная акцыя, у якой удзельнічае больш за 40 краінаў.
Гэта магчымасць дазнацца болей пра птушак, паназіраць за імі і правесці ў вырай.
АПБ заклікае ўсіх 5 і/ці 6 кастрычніка паназіраць за міграцыяй птушак і падзяліцца сваімі дадзенымі. Кожнае назіранне вельмі важнае!

Як прыняць удзел?

✔️3 і/ці 4 кастрычніка (субота ці нядзеля, а можна ў абодва дні) выходзь на прыроду і адзнач усіх птушак, якія табе сустрэнуцца.
✔️Вызначы віды птушак, іх колькасць, і перадай інфу ў АПБ да 16.00 4 кастрычніка (у нядзелю).
праз спецыяльную форму на сайце ptushki.org.

❗️Форма для назіранняў▶️ https://ptushki.org/formaebw

Птушынай усім восені, сябры!🧡.