Запрашаем усіх на афлайн-лекцыю ў Мінску!
У гэты чацвер, 13-га лютага, у 19.00 у НПЦ па біярэсурсах пройдзе лекцыя Аляксандра Вінчэўскага, супрацоўніка кампаніі “Дзікая прырода” пра прыроду аднаго з самых вялікіх астравоў планеты: "От эпиорнисов до ванг: история птиц Мадагаскара".
❓ Якія атрады і сямейства птушак пражываюць толькі на Мадагаскары?
❓ Каго з беларускіх відаў птушак можна там сустрэць?
❓ Які шанец у эндемікаў Мадагаскару выжыць у нашым турбулентным свеце?
На гэтыя і іншыя пытанні Аляксандр адкажа падчас лекцыі. У канцы ты зможаш задаць свае пытанні.
🏆 Падчас лекцыі адбудзецца ўзнагароджанне прызёраў восеньскага чэмпіянату па фотабёрдынгу і па спартыўнай арніталогіі.
Будзем радыя вас бачыць! Уваход вольны, але патрэбна кароткая рэгістрацыя.
📍 Мінск, Акадэмічная 27, аўдыторыя 331.
📷 Дзякуем за фота мадагаскарскай белавочкі Наталлі Косар.

100 гадоў Бярэзінскаму біясфернаму запаведніку! 🎉
Віншуем супрацоўнікаў і аматараў дзікай прыроды Беларусі!
🌿 Бярэзінскі біясферны запаведнік арганізаваны 30 студзеня 1925 года для аховы баброў і іншых жывёл ад паляўнічага прэсу. Тады, яшчэ да меліярацыі, тут цудам захавалася самае вялікае ў СССР пасяленне баброў, знойдзенае заолагам Анатолем Фядзюшыным.
У гонар юбілею ў Мінску адкрылася фотавыстава навуковага супрацоўніка ББЗ Дзяніса Іўковіча. Прыходзь палюбавацца дзікай прыродай! ❤️
Выстава праходзіць у Нацыянальным мастацкім музеі да 17 лютага ўключна па адрасе вул. Леніна, 20.
📷 Фота Дзяніса Іўковіча.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як крычыць вялікі дзяцел? Уключай гук!
🐦 Вялікі дзяцел – добра вядомая ўсім птушка, якую можна сустрэць па ўсёй Беларусі, нават у населеных пунктах, парках і садах.
Ужо з канца лютага можна пачуць гучныя крыкі вялікіх дзятлаў “кек.. кіікк..” і “гігігі”. У гэты час дзятлы разбіваюцца на пары і самцы спаборнічаюць паміж сабой за самак і гнездавыя ўчасткі.
У лесе часта можна пачуць “барабанны дробат” вялікага дзятла: седзячы на вяршыні сухога дрэва, самец у хуткім тэмпе б’е дзюбай па драўніне. Так ён абазначае межы сваёй тэрыторыі і прыцягвае ўвагу самкі. У ціхае надвор’е гэты гук можна пачуць за некалькі сотняў метраў.
Такая гукавая камунікацыя ў дзятлаў працягваецца прыкладна да канца красавіка.
📷 Дзякуем за фота Вользе Шугалеўскай, чат “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota
#галасыптушак

Сёння пагаворым пра гілёў!
🐦 Кожны год мастакі малююць мілыя паштоўкі з парачкамі чырвоненькіх гілёў, а людзі любуюцца: "Які прыгожы дуэт!" Але вось сюрпрыз: у прыродзе толькі ў самцоў гілёў чырвоныя брушкі, а ў самак яны шэра-бэжавыя. 😜
Так што, дарагія мастакі, глядзіце шырэй! Замест таго, каб маляваць двух аднолькавых гілёў, дадайце крыху разнастайнасці: няхай на вашых паштоўках будуць і самцы, і самкі! 🤗
З Днём усіх закаханых! ❤️
#птушкажарт

Як пазнаць птушку года сярод іншых кулікоў?
🐦 Вялікі грыцук – буйны кулік. Адметная асаблівасць, якая выдзяляе яго сярод іншых сваякоў - у яго ўсё доўгае: даўгія ногі, доўгая шыя, доўгая, прамая (!) дзюба даўжынёй больш за 2 галавы птушкі.
❓ А ты знайшоў(ла) вялікага грыцука тут? Віншуем! Пішы нумар у каментах!
📷 Дзякуем за фота Іне Шкурко, Сафіі Пенкінай, Паўлу Сацуту, Віталю Некрашэвічу, Наталлі Бачурынскай, Volha, Таццяне Алешка, Кацярыне Фацеевай.
#птушка2025года

У чым праблема спажывання мяса для захавання дзікай прыроды?
🐄 Жывёлагадоўля займае на планеце 77% сельскагаспадарчых плошчаў, але вырабляе толькі 18% калорый і 37% бялку ў ежы чалавека.
Мясная прамысловасць робіць значны ўнёсак у выкіды вуглякіслага газу і знішчэнне лясоў пад пашы. Адмова ад мяса і малочных прадуктаў у глабальным маштабе магла б скараціць выкарыстанне сельскагаспадарчых зямель як мінімум на 75%!
Але можна не адмаўляцца ад мяса зусім, нават змяншэнне яго спажывання зніжае нагрузку на дзікую прыроду.
❓ Што, напрыклад, можна зрабіць? Вось практычныя саветы ад сяброў Дзікага клуба:
🔹 Пазбягаць стрэс, каб не пераядаць.
🔹 Распаўсюджваць інфармацыю пра жорсткае стаўленне да жывёл, якіх забіваюць на мяса.
🔹 Рабіць разгрузачныя дні без мяса.
🔹 Есці мяса толькі па выходных.
🔹 Пісаць вытворцам харчовай індустрыі, каб прасоўвалі вегетарыянства.
🔹 Дадаваць у стравы арэхі замест мяса – гэта вельмі смачна.
🔹 Дзяліцца смачнымі вегетарыянскімі рэцэптамі з іншымі.
Да 2050 года плануецца павялічыць спажыванне мяса на 76%!
Раскажы пра свае любімыя рэцэпты без мяса! 🤗

Любіш дзікую прыроду Беларусі і марыш працаваць дзеля яе захавання? 💚
Калі ты выдатна валодаеш офіснымі праграмамі, можаш весці справаводства і працаваць з заказамі, будзем радыя твайму рэзюмэ!
📝 Дасылай рэзюмэ на вакансію памочніка кіраўніка ТАА “Дзікая прырода” да 2 сакавіка ўключна.
Падрабязнасці пра вакансію тут
📷 Дзякуем за фота Кацярыне Вараб’ёвай.

❄️🐦 Дапамажы птушкам у марозныя дні! Падкармі іх несалёнымі нясмажанымі семкамі.
Малюнак з інтэрнэту.
#птушкажарт
Малюнак з інтэрнэту.
#птушкажарт
Колькі жывуць вялікія грыцукі?
Птушка года: факт №3 з 10
👍 У Беларусі найстарэйшы вядомы вялікі грыцук – гэта NJ, акальцаваны ў Тураве 22 красавіка 2006 года. Апошні раз яго бачылі ў Тураве ў 2022 годзе, калі яго ўзрост быў не менш за 18 гадоў.
Пакуль рэкорд па працягласці жыцця ў вялікага грыцука з Вялікабрытаніі – 23 гады і 8 месяцаў.
📷 Дзякуем за фота грыцука NJ Віктару Натыканцу.
#вялікігрыцук10фактаў #птушка2025года #Дзікіфакт
Птушка года: факт №3 з 10
Пакуль рэкорд па працягласці жыцця ў вялікага грыцука з Вялікабрытаніі – 23 гады і 8 месяцаў.
📷 Дзякуем за фота грыцука NJ Віктару Натыканцу.
#вялікігрыцук10фактаў #птушка2025года #Дзікіфакт
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🐦 Сініцы не пяюць восенню, але на захадзе краіны часам ужо з канца снежня, калі дзень пачне павялічвацца, песня вялікай сініцы радуе слых.
Зараз, у лютым, іх звонкія спевы чуваць амаль штодзень, асабліва раніцай і ў сонечнае надвор’е. Хутка вясна! ☀️
❓ А ты ўжо чуў(ла) іх песні сёлета?
📷 Дзякуем за фота Іне Шкурко.
Калі хочаш падзяліцца сваімі прыгожымі фота і відэа з птушкамі ці звярамі, далучайся ў Тэлеграм-чат “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota

Амерыканскі госць у цэнтры Белавежскай пушчы!
🐦 Самец шэрага юнка (Junco hyemalis) частуецца на кармушцы ў польскай вёсцы Грудкі ў 2300 м ад мяжы з Беларуссю. Назіралі яго і ў чарадзе сініц. У Польшчы гэта другая рэгістрацыя віду пасля 1963 года. Шэры юнка гняздуецца ў Паўночнай Амерыцы.
Гаспадыня кармушкі сцвярджае, што назірае птушку ўжо некалькі месяцаў запар. Увечары птушка кудысьці злятае на начоўку. Ёсць шанс, што птушка заляціць і ў Беларусь.
🤗 Звяртай увагу на птушак, фатаграфуй ці запісвай відэа ці гукі незвычайных птушак. Магчыма, і табе пашчасціць знайсці новы для краіны від.
📷 Фота Laura Wolf, CC BY 2.0 (памер фота зменены), Flickr.

Добрыя навіны з Кобрынскага раёна
Дзякуючы кампаніі “Дзікая прырода” 31 участак з рэдкімі чырванакніжнымі раслінамі і жывёламі агульнай плошчай 331,6 га ўзяты Кобрынскім райвыканкамам пад ахову.
🌱🦡 Гэтыя ўчасткі былі знойдзены экспертамі Юрыем Янкевічам і Юрыем Бакурам на Тэрыторыі, важнай для птушак, у заказніку “Дзівін – Вялікі лес” у Кобрынскім раёне яшчэ ў сезон 2023 года. Пад ахову ўзятыя мікрапапуляцыі рэдкіх раслін: чубатка полая (хохлатка полая), зубніца клубняносная (зубянка клубненосная), архідэі – тайнік яйцападобны, пылкагалоўнік чырвоны, венерын чаравічак, а таксама гарадкі барсука, гнёзды чорнага бусла, малога арляца, пугача, валасяніцы-белашыйкі, шэрага жураўля і барадатай кугакаўкі. Цяпер на гэтых участках рэжым будзе больш строгі, чым у цэлым у заказніку.
❓ Хочаш дапамагчы захаваць дзікую прыроду Беларусі? Далучайся да Дзікага клуба-2025! Цябе чакаюць анлайн-лекцыі ад экспертаў, афлайн-сустрэчы з аднадумцамі, зніжкі на кнігі пра дзікую прыроду і кубкі з птушкамі. Ці купі клубны абанемент блізкаму чалавеку ў падарунак.
Падрабязней тут.
💚 Увесь прыбытак ад клуба ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. Чытай па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі
Go into the wild! 🌲
📷 На фота Юрыя Янкевіча – птушаня чорнага бусла, плантацыі венерынага чаравічка і чубаткі полай у заказніку "Дзівін – Вялікі Лес" Кобрынскага раёна.