Хочаш дапамагчы дзікай прыродзе?
Я спецыяльна прачнуўся пасярод зімы, каб запрасіць цябе ў Дзікі клуб-2025! 🦡
Сёлета мы абнавілі клубны пакет: будзе больш экскурсій і новая катэгорыя абанемента “Honey Badger”.
Традыцыйна цябе чакаюць не менш за восем анлайн-лекцый ад экспертаў, афлайн-сустрэчы ў коле аднадумцаў, зніжкі на тавары, каляндар, а таксама доступ да запісаў клубных лекцый за 2023 і 2024 гады.
🎁 Клубны абанемент можна набыць і ў падарунак.
Падрабязнасці глядзі тут.
💚 Увесь прыбытак ад клуба ідзе на прыродаахоўныя справы. Мы ўдзячныя ўсім пакупнікам абанемента. Пра нашы дасягненні можна пачытаць па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі.
Да сустрэчы ў клубе, сябра! Stay wild! Твой барсук Ясь

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Аб чым можа расказаць крык жаўны?
🐦 Чорная жаўна — самы буйны ў Еўропе дзяцел, які насяляе высакаствольныя лясы па ўсёй Беларусі. Птушкары часцей чуюць яго, чым бачаць. А крыкі яго чутны за сотні метраў.
🎶 Чуеш “кьююю”, “«кры-кры-кры...»? Гэта ён!
У лесе, дзе крычыць чорная жаўна, могуць пражываць і іншыя птушкі — касматаногі сыч (мохноногий сыч), клінтух, шэрая кугакаўка (серая неясыть). Гэтыя віды ахвотна займаюць вялікія дуплы, якія выдзёўбвае чорная жаўна.
Прыслухоўвайся да гукаў дзікай прыроды — чорная жаўна можа стаць тваім правадніком у свет лясных птушак! 💚
📷 Дзякуем за фота Валеру Пясецкаму.
#галасыптушак

У Беларусі адзначылі рэдкую птушку!
Караткапальцага паўзунка (короткопалая пищуха) знайшоў 12 студзеня ў старым парку г. Высокое Брэсцкай вобласці птушкар Яўген Місіюк.
Яўген звярнуў увагу на доўгую дзюбу паўзунка і западозрыў, што гэта, магчыма, караткапальцы.
🐦 У Еўропе пражываюць два віды паўзункоў – звычайны і караткапальцы. Звычайны паўзунок у Беларусі сустракаецца паўсюль. А вось караткапальцага апошні раз у нас бачылі больш за 100 гадоў таму назад. У 21 стагоддзі было толькі некалькі галасавых рэгістрацый гэтага віду, але не выключаны памылкі.
👉 Адрозніць гэтыя віды паўзункоў у прыродзе няпроста – яны выглядаюць амаль аднолькава. Надзейныя спосабы для птушкара – добры фотаздымак ці запіс голасу.
Цікава, ці загняздуецца ён у Высокім? Яго гнёзд яшчэ ні разу не знаходзілі ў Беларусі.
📷 Дзякуем за фота Іне Субоцінай.

Прывітанне ад птушкі года з Афрыкі!
👍 Прыйшлі звесткі з месцаў зімоўкі вялікіх грыцукоў: птушкі знаходзяцца ў наваколлях возера Чад. Гэта пазначаныя спадарожнікавымі перадатчыкамі тры грыцука з Беларусі і два з РФ.
Арнітолагі з НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі пазначылі ў Тураве перадатчыкамі двух дарослых самцоў і адну маладую птушку.
Зычым птушкам удалай зімоўкі і бяспечнага вяртання на радзіму! ❤️
Дзякуем за фота грыцука Уладзіміру Бондару.
#птушка2025года

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
15 снежня 2024 года ў Керчанскім праліве здарылася буйная экалагічная катастрофа.
🌊 Шторм разбіў карпусы двух расійскіх танкераў тыпу "Волгонефть" з 9,2 тысячамі тонаў мазуту на борце. У мора выліліся тысячы тон мазуту. Частка мазуту апынулася на дне, частка плавае і хвалямі выкідваецца на ўзбярэжжа Чорнага мора ад Адэскай вобласці з Крымам да расійскага Краснадарскага краю. Тысячы людзей задзейнічаны ў зборы пяску з мазутам. Забруджана амаль 800 км пляжаў, колькасць загінуўшых і выкачаных у мазуце птушак ды дэльфінаў расце з кожным днём.
Усе танкеры тыпу "Волганефть" перавысілі тэрмін максімальнай эксплуатацыі, але 76 (!) актыўна перавозяць нафтапрадукты. Самыя старыя з іх былі выпушчаны ў 1966 годзе і тэрмін іх эксплуатацыі перавышаны амаль у чатыры разы!
Гэты мазутны разліў, магчыма, зачапіў і беларускіх птушак, якія зімуюць у Чорным моры: чорнаваллёвыя гагачы, вялікія і шэрашчокія коўры і г.д. Вясной мы ўбачым, наколькі сур’ёзна гэты марскі інцыдэнт зачапіў беларускую прыроду.
📷 Фота з чату @razlivmazuta

Як у Беларусі захоўваюць рэдкі від рыб?
Ласось кумжа жыве ў Балтыйскім моры, а нерастуе ў тым ліку і ў беларускіх рэчках.
#Дзікіфакт: Ласосі размнажаюцца толькі ў прэснай вадзе. Кумжа вылупляецца з ікрынкі, і ў той жа рацэ праводзіць некалькі гадоў перад тым, як адправіцца ў мора. Праз 3-4 гады кумжа вяртаецца з мора ў “родную” раку на нераст.
🐟 З 1950-х гадоў колькасць кумжы паўсюдна знізілася. Асноўная прычына – будаванне на рэках плацін. Зараз кумжа можа трапіць у Беларусь толькі па рацэ Віліі, якая ўпадае ў Нёман ніжэй за плаціны. Від уключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу.
Каб захаваць і павялічыць папуляцыю кумжы ў Беларусі, вучоныя працуюць над штучным апладненнем і інкубацыяй ікры.
🐟 А ў 2024 годзе ў Беларусі ўпершыню правялі зарыбленне кумжай прытока Віліі – ракі Нарачанкі ў Вілейскім раёне, дзе від знік. Гэта тэхналогія дазваляе атрымаць лічынку і выпусціць яе ў дзікую прыроду.
Поспехаў вучоным і ўдалага размнажэння рыбкам! ❤️
Крыніца: часопіс “Родная прырода”.
📷 Фота Steve motzkus CC BY-SA 3.0, Wikimedia Commons.

🐺 Ваўкі граюць ключавую ролю ў прыродных экасістэмах.
Добрая навіна з Белавежскай пушчы!
Са снежня 2024 года па рэкамендацыі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, Камітэта міністраў Савета Еўропы і Камітэта Бернскай канвенцыі ў нацыянальным парку ўвялі бестэрміновую забарону палявання на ваўка на беларускай частцы трансгранічнага Аб'екта Сусветнай спадчыны "Белавежская пушча".
Гэтае рашэнне – важны крок да захавання прыроднай спадчыны і падтрымання балансу ў пушчанскіх экасістэмах. 🐾
🌲 Забарона ахоплівае цяпер 82,5 тысячы гектараў тэрыторыі. Гэта значыць, што да 58,3 тысяч гектараў запаведнай зоны, дзе паляванне было забаронена, дадалі 24,2 тысячы гектараў, дзе цяпер ваўкі могуць жыць адносна спакойна.
Нацыянальны парк мае плошчу ў 150 тысяч гектараў, і ў 2015-2017 гадах меў вопыт аховы ваўкоў на ўсёй тэрыторыі. Пушча мае з часоў СССР праблему перанаселенасці аленем. Капытныя вынішчаюць амаль татальна падрост і падлесак, будучыню пушчы. І толькі натуральныя драпежнікі, такія як ваўкі, маглі б эфектыўна як вырашыць гэтую праблему, так і падтрымліваць колькасць аленяў на нармальным узроўні. Спадзяёмся, што кіраўніцтва нацпарку пасля вывучэння сітуацыі прыйдзе да высноў неабходнасці аховы гэтага драпежніка на ўсёй тэрыторыі.
📷 Дзякуем за фота Таццяне Алешка.

Што ў меню ў вялікага грыцука?
Птушка года: факт №2 з 10
👍 Вялікія грыцукі харчуюцца воднымі і наземнымі насякомымі, дробнымі ракападобнымі, малюскамі, чарвякамі і апалонікамі. На пралёце і ў месцах зімоўкі могуць есці ягады і насенне.
Кормяцца яны днём: зандзіруюць глебу, пагружаючы ў яе дзюбу, або збіраюць корм з паверхні зямлі ці са дна вадаёма. Падчас кармлення часта пагружаюцца ў ваду па брушка.
📷 На фота Марыны Дзенясюк маладая птушка на Пятровічскім вадасховішчы, @ptushkafota
#вялікігрыцук10фактаў #птушка2025года #Дзікіфакт
Птушка года: факт №2 з 10
Кормяцца яны днём: зандзіруюць глебу, пагружаючы ў яе дзюбу, або збіраюць корм з паверхні зямлі ці са дна вадаёма. Падчас кармлення часта пагружаюцца ў ваду па брушка.
📷 На фота Марыны Дзенясюк маладая птушка на Пятровічскім вадасховішчы, @ptushkafota
#вялікігрыцук10фактаў #птушка2025года #Дзікіфакт
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#Дзікіфакт: у буразубак узімку змяншаецца не толькі чэрап, але і мозг.
❄️🧠 У гэтых землярыек мозг можа скарачацца амаль на трэць. Мозг — самы энергазатратны орган, і маленькім звярам, якія не ўпадаюць у зімовую спячку, цяжка падтрымліваць яго працу пры недахопе ежы. У буразубак самы высокі ўзровень метабалізму нават сярод дробных звяроў: яны амаль тут жа спальваюць усю энергію, якую атрымліваюць падсілкаваўшыся. Таму ў іх памяншаюцца памеры чэрапа і мозга, каб эканоміць энергію ў халодныя месяцы. Вясной усё аднаўляецца.
Пра змяншэнне чэрапа ў землярыек стала вядома яшчэ ў 1950-я гады, але пра змяншэнне мозга вучоныя даведаліся толькі нядаўна.
Ілюстрацыя They Can Talk