Як зімуюць соні?
У лясах можна сустрэць некалькі відаў гэтых дробных грызуноў. Калі пашанцуе!
Ігару Адамчуку пашанцавала знайсці ў лесе шапку з заснулай арэшнікавай соняй (відам з Чырвонай кнігі)!
Да зімы соні накопліваюць тлушч. Часам нават падвойваюць масу цела.
Для зімоўкі яны выбіраюць сховішчы пад зямлёй – норы мышэй, кратоў, пустоты пад каранямі дрэў. Соні могуць зімаваць у чалавечых збудаваннях, у дуплах, вуллях, у сінічніках. Перад спячкай звяркі робяць сабе падсцілкі з моху, лісця, парахні.
У большасці відаў сонь сон бесперапынна працягваецца ўсе зімовыя месяцы.
Каб пераадолець нізкія зімовыя тэмпературы, звяркі паніжаюць тэмпературу цела – прыкладна з 38 да 4 градусаў, сардэчны рытм зніжаецца да некалькіх удараў у хвіліну, слых адключаецца. Амаль поўнасцю заміраюць усе жыццёвыя працэсы.
Але толькі вынослівыя соні, якія назапасілі дастаткова тлушчу, сустрэнуць вясну.
На фота 1 - арэшнікавая соня, вынутая з зімоўкі, аўтар Zoë Helene Kindermann, CC BY-SA 4.0, Wikimedia Commons; на фота 2, 3 - беларуская арэшнікавая соня, якая вырашыла зімаваць у пакінутай у лесе шапцы, аўтар Ігар Адамчук.

Навагодняя казка пра барсука Яся
🌲У густым лесе, які нават зімой здаваўся жывы і поўны жыцця, жыў мудры барсук Ясь. Звычайна ў снежныя месяцы Ясь спаў у сваёй глыбокай і ўтульнай нары, але гэты год быў адметны. Зіма прыйшла мяккая, без лютых маразоў, і ў навагоднюю ноч лес дыхаў цёплым спакоем.
Ясь прачнуўся, адчуўшы нешта асаблівае. Зоры зазірнулі ў яго нару, нібы запрашалі на шпацыр. "Хіба можна прапусціць такую ноч?" — падумаў Ясь і выбраўся на паветра.
❄️Лес сустрэў яго мірным і чароўным: снег мякка пакрываў зямлю, а бясконцае зорнае неба здавалася бліжэйшым, чым калі-небудзь. Ясь адправіўся на свой любімы пагорак, адкуль адкрываўся самы прыгожы від на лес.
Калі ён дайшоў да вяршыні, перад ім адкрылася чараўніцтва. Дрэвы, нібы зачараваныя, свяціліся адбіткамі зорак, і ў паветры лунала цішыня, напоўненая нейкім няўлоўным гучаннем — нібыта сама прырода спявала навагоднюю песню.
⭐ Ясь сеў на снег і пачаў глядзець на зоркі. У гэты момант адна з іх, самая яркая, нібы адгукнулася на яго позірк, сарвалася з неба і мякка апусцілася яму проста пад лапы.
— Добры вечар, Ясь! — прамовіла зорка тонкім, але цёплым голасам. — Ты прачнуўся ў гэтую ноч не выпадкова. Свята прынясе табе і ўсяму лесу шчасце і супакой. Але тваё сэрца — ключ да гэтай радасці. Раскажы ўсім жывёлам, што ёсць час для цудаў, каб ніхто не баяўся марыць.
🦡 Ясь усміхнуўся і пачаў сваё падарожжа па лесе. Ён сустракаў вавёрак, ліс, зайцаў і нават статак аленяў. Кожны, да каго ён звяртаўся з простымі словамі пра навагоднюю ноч, адчуваў у сэрцы цяпло і веру ў лепшае.
Калі ж ноч наблізілася да раніцы, Ясь вярнуўся на пагорак, паглядзеў у неба і ціха прамовіў:
— Дзякуй табе, зорка, за тое, што нагадала пра важнасць марыць і дзяліцца святлом з іншымі.
💫 І калі першыя прамяні сонца дакрануліся да зямлі, лес прачнуўся ў новым годзе, поўны спакою, радасці і ўдзячнасці за такую чароўную ноч. А Ясь, стомлены, але шчаслівы, вярнуўся ў сваю нару, каб зноў сніць сны пра зоркі і чароўны лес.

Сустракай птушку 2025 года – вялікага грыцука, прыгожага і элегантнага!
👍 Зараз беларускія вялікія грыцукі (большие веретенники) зімуюць у Афрыцы, і шлюць табе адтуль прывітанне. Убачымся з імі вясной, калі яны вернуцца на свае месцы гнездавання.
І калі ты яшчэ ні разу ў жыцці не бачыў_ла гэтых чырванакніжных птушак, то пастарайся зрабіць гэта сёлета. 😉
А мы цягам года будзем расказваць шмат цікавостак пра іх.
З новым годам, сябра, годам вялікага грыцука! 🧡
#птушка2025года

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Ці мерзнуць у мышэй хвасты?
Дзікія мышы, такія як мышы лясныя і палявыя, зімой вымушаны шукаць ежу нават у маразы. Але іх тонкія хвасты, якія амаль не пакрытыя поўсцю, пры гэтым не абмярзаюць. Як такое магчыма?
🔬 Польскія навукоўцы даследавалі гэты феномен у натуральных умовах. Яны ўсталявалі эксперыментальныя боксы з камерамі і тэрмометрамі, а каб прывабіць у гэтыя пасткі-лабараторыі мышэй, выкарыстоўвалі… арэхава-шакаладны крэм.
📉 Выявілася, што тэмпература хвастоў мышэй у марозныя дні можа апускацца да -5°C, не выклікаючы пашкоджання тканак. Калі тэмпература робіцца крытычнай, мышы інстынктыўна абгортваюць хвасты вакол цела, каб абагрэць іх.
Такі механізм адаптацыі дазваляе грызунам эканоміць энергію. Пры ўмераным холадзе яны не марнуюць рэсурсы на награванне хваста, паколькі страты цяпла ў гэтым участку мінімальныя.
❄️ Гэтыя назіранні — першы зафіксаваны выпадак, калі ў сысуноў, якія не гібернуюць, тэмпература перыферыйных частак цела апускаецца ніжэй за нуль. Гэта яшчэ адзін доказ геніяльнасці прыродных механізмаў выжывання.
Сачыце за намі, каб даведацца больш пра дзікую прыроду! 🌿
Паводле Ludwika Tomala, Nauka w Polsce
📷 Дзякуем за фота палявой мышы Віталю Некрашэвічу.
#Дзікіфакт

Птушка года: факт №1 з 10
🐦 Вялікі грыцук (большой веретенник) гняздуецца ад Ісландыі да Далёкага Усходу. У Беларусі вялікі грыцук уключаны ў Чырвоную кнігу.
Арнітолаг Наталля Карліонава ацэньвае беларускую папуляцыю птушак у 5-6 тысяч пар. Трэнд негатыўны.
📷 Шчыра дзякуем за фота Іне Шкурко! Яна першая павіншавала нас з годам вялікага грыцука і даслала шмат прыгожых фотаздымкаў. Калі ў цябе ёсць фота і відэа з грыцуком, дзяліся імі ў чаце @ptushkahoda.
На малюнку гнездавы арэал віда пазначаны цёмна-карычневым колерам, светлым – раёны міграцыі (з сайта iucnredlist org).
#птушка2025года #вялікігрыцук10фактаў

Навошта зімой косяць балота Дзікое?
Нацыянальны парк “Белавежская пушча” з верасня выкасіў 47 га балота і плануе расчысціць больш за 1000 га! 👍
🌿 Хмызняк, трыснёг, дрэвы і старая асака выцясняе вяртлявую чаротаўку (вертлявая камышовка) — самую рэдкую з пеўчых птушак кантынентальнай Еўропы, якой пагражае глабальнае знікненне.
🐦 Менавіта на асаковых балотах Беларусі гняздуецца адна з самых вялікіх у свеце папуляцый вяртлявай чаротаўкі. Але ў апошнія гады колькасць птушак скарачаецца праз зарастанне балотаў дрэвамі і хмызняком.
Касіць балота дазволена з 1 верасня па 1 сакавіка, а потым любая гаспадарчая дзейнасць забараняецца на час гнездавання птушак. Заказнік “Дзікое” быў некалі ўключаны ў нацыянальны парк дзякуючы грамадскім птушкаахоўным арганізацыям.
Рэспект нацыянальнаму парку і ўдалага гнездавання чаротаўкам! 💚
📷 Дзякуем за фота Сяргею Зуёнку

Ласка і гарнастай – як адрозніць?
Гэтыя юркія сваякі куніцы некалі сустракаліся па ўсёй тэрыторыі Беларусі. І зараз ласку можна сустрэць амаль паўсюль, але гарнастай у 2015 гаду трапіў у нацыянальную Чырвоную кнігу.
🐾 Ласка – самы маленькі прадстаўнік куніцавых. Даўжыня яе цела без хваста 11-23 см. Гарнастай можа быць і меншы за ласку, а таксама і буйнейшы амаль у тры разы – 17-32 см без хваста.
Восенню гэтыя віды мяняюць карычневую шубку на белую.
#Дзікіфакт: Адрозніць гэтых звяркоў у полі няпроста. Але ёсць верная адзнака – кончык хваста. У гарнастая ён заўсёды чорны, незалежна ад сезону.
❓ А ты сустракаў_ла гэтых звяркоў у дзікай прыродзе? Напішы від, год і раён, калі ласка.
📷 Дзякуем за фота Іне Субоцінай; Sasha Sanbith (памер фота зменены) CC BY-SA 4.0 Wikimedia Сommons.

А да цябе на кармушку прылятае таўстадзюб (дубонос)? 😅
📷 Дзякуем за фота Вользе Котавай.
Маеш забаўныя здымкі птушак і звяроў? Дасылай у чат @ptushkafota. Найлепшае апублікуем у нашых сацсетках!
#птушкажарт

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
А ты бачыў_ла леляка (козодоя) зблізку?
🐦 Маладую птушку са зламаным крылом некалькі гадоў таму падабраў каля дарогі супрацоўнік кампаніі “Дзікая прырода” Аляксандр Вінчэўскі. Ветэрынары не здолелі вылечыць крыло. Аляксандр атрымаў неабходны дазвол ад Мінпрыроды на ўтрыманне птушкі і цяпер яна жыве ў офісе “Дзікай прыроды”. Вясной ляляк прыгожа пяе.
Хочаш пазнаёміцца з леляком, даведацца, чым яго кормяць узімку? Заходзь у госці!
Заадно ў нашым офісе можна паглядзець ды прыкупіць сабе размалёўкі, значкі і кубкі з птушкамі, плакат з драпежнымі птушкамі і іншае. А таксама забраць раней купленую прадукцыю ад "Дзікай прыроды".
Офіс тут

Незвычайна цёплы снежань у Беларусі
Снежань 2024 года стаў адным з самых цёплых і сухіх за ўсю гісторыю назіранняў у Беларусі!
🌡 Сярэдняя тэмпература месяца месцамі аказалася на 5,0°C вышэй за норму. У асобных рэгіёнах дзённыя тэмпературы даходзілі да +12°C!
💧 Ападкаў было ўдвая менш, чым звычайна, а на Брэстчыне месцамі іх зусім не было, у выніку і вясновае разводдзе можа быць кароткім і нізкім, што дрэнна для каляводных і водных птушак і іншай біёты.
Вучоныя папярэджваюць: калі чалавецтва не знойдзе спосаб глабальна скараціць выкіды парніковых газаў, клімат будзе працягваць біць гістарычныя рэкорды і выклікаць усё больш экстрэмальных з'яў стыхіі і незвычайнага надвор'я. 😢
#зменыклімату

А ты таксама ясі, як птушка?
🐦 Жоўтагаловы каралёк важыць усяго 5 грамаў.
Як гэтым малюпасам удаецца перажыць зіму ў Беларусі?
#Дзікіфакт: Праз свой малы памер каралёк мае высокую хуткасць абмену рэчываў, таму каралькі вымушаны няспынна шукаць корм, асабліва ўзімку, калі дзень кароткі. І ядуць яны шмат. Раўнацэнная колькасць ежы для чалавека склала б каля 27 вялікіх піц за дзень! 🍕
📷 Дзякуем за фота Алегу Аляксевічу, чат “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota

Хочаш дапамагчы дзікай прыродзе?
Я спецыяльна прачнуўся пасярод зімы, каб запрасіць цябе ў Дзікі клуб-2025! 🦡
Сёлета мы абнавілі клубны пакет: будзе больш экскурсій і новая катэгорыя абанемента “Honey Badger”.
Традыцыйна цябе чакаюць не менш за восем анлайн-лекцый ад экспертаў, афлайн-сустрэчы ў коле аднадумцаў, зніжкі на тавары, каляндар, а таксама доступ да запісаў клубных лекцый за 2023 і 2024 гады.
🎁 Клубны абанемент можна набыць і ў падарунак.
Падрабязнасці глядзі тут.
💚 Увесь прыбытак ад клуба ідзе на прыродаахоўныя справы. Мы ўдзячныя ўсім пакупнікам абанемента. Пра нашы дасягненні можна пачытаць па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі.
Да сустрэчы ў клубе, сябра! Stay wild! Твой барсук Ясь

Аб чым можа расказаць крык жаўны?
🐦 Чорная жаўна — самы буйны ў Еўропе дзяцел, які насяляе высакаствольныя лясы па ўсёй Беларусі. Птушкары часцей чуюць яго, чым бачаць. А крыкі яго чутны за сотні метраў.
🎶 Чуеш “кьююю”, “«кры-кры-кры...»? Гэта ён!
У лесе, дзе крычыць чорная жаўна, могуць пражываць і іншыя птушкі — касматаногі сыч (мохноногий сыч), клінтух, шэрая кугакаўка (серая неясыть). Гэтыя віды ахвотна займаюць вялікія дуплы, якія выдзёўбвае чорная жаўна.
Прыслухоўвайся да гукаў дзікай прыроды — чорная жаўна можа стаць тваім правадніком у свет лясных птушак! 💚
📷 Дзякуем за фота Валеру Пясецкаму.
#галасыптушак

У Беларусі адзначылі рэдкую птушку!
Караткапальцага паўзунка (короткопалая пищуха) знайшоў 12 студзеня ў старым парку г. Высокое Брэсцкай вобласці птушкар Яўген Місіюк.
Яўген звярнуў увагу на доўгую дзюбу паўзунка і западозрыў, што гэта, магчыма, караткапальцы.
🐦 У Еўропе пражываюць два віды паўзункоў – звычайны і караткапальцы. Звычайны паўзунок у Беларусі сустракаецца паўсюль. А вось караткапальцага апошні раз у нас бачылі больш за 100 гадоў таму назад. У 21 стагоддзі было толькі некалькі галасавых рэгістрацый гэтага віду, але не выключаны памылкі.
👉 Адрозніць гэтыя віды паўзункоў у прыродзе няпроста – яны выглядаюць амаль аднолькава. Надзейныя спосабы для птушкара – добры фотаздымак ці запіс голасу.
Цікава, ці загняздуецца ён у Высокім? Яго гнёзд яшчэ ні разу не знаходзілі ў Беларусі.
📷 Дзякуем за фота Іне Субоцінай.

Прывітанне ад птушкі года з Афрыкі!
👍 Прыйшлі звесткі з месцаў зімоўкі вялікіх грыцукоў: птушкі знаходзяцца ў наваколлях возера Чад. Гэта пазначаныя спадарожнікавымі перадатчыкамі тры грыцука з Беларусі і два з РФ.
Арнітолагі з НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі пазначылі ў Тураве перадатчыкамі двух дарослых самцоў і адну маладую птушку.
Зычым птушкам удалай зімоўкі і бяспечнага вяртання на радзіму! ❤️
Дзякуем за фота грыцука Уладзіміру Бондару.