❄️ У Беларусі ўжо месцамі выпаў снег – самы час, каб павесіць кармушку і дапамагчы птушкам!
Памятай, кармушка павінна быць:
🔸 герметычнай, каб насенне заставалася сухім
🔸 пажадана вялікага аб’ёму
🔸 такой, каб было лёгка трымаць яе ў чысціні
🔸 каб маглі адначасова карміцца некалькі птушак
🔸 нязручнай для шызых галубоў
🔸 добра, калі пры яе стварэнні адбываецца рэсайклінг матэрыялаў
🔸 птушкі не павінны мець магчымасці спаражняцца ў корм
🔸 у птушак павінен заставацца добры агляд на выпадак драпежніка.
Ты можаш нават зрабіць кармушку сваімі рукамі з падручных матэрыялаў.
Кармушкі бываюць розныя, і ў кожнай ёсць плюсы і мінусы, чытай пра іх тут.
🐦 Можаш павесіць у сваім двары некалькі кармушак розных тыпаў – так ты прыцягнеш больш розных відаў птушак. Ты заўважыш, што розныя віды аддаюць перавагу розным кармушкам. Закупайся семкамі сланечніку!
❓А ў цябе ўжо вісіць кармушка?
📷 Фота 1, 2 – аўтар Валер Пясецкі; фота 3 – з чату “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota; фота 4 – аўтар my_sweety_birds.

Знайшлі кажана ўзімку – куды званіць?
Па традыцыі з пачаткам першых лістападаўскіх маразоў “Кажанаполіс” адчыняе ўжо восьмы сезон і прымае кажаноў.
🦇 “Кажанаполіс” – цэнтр рэабілітацыі рукакрылых у Мінску, дзе кажанам, якія трапілі ў бяду, дапамагаюць перазімаваць.
Узімку рукакрылыя знаходзяцца ў стане гібернацыі, для якой выбіраюць прахалодныя, вільготныя і зацішныя месцы. Звычайна гэта пячоры і падобныя да іх натуральныя сховішчы. Але паколькі ў Беларусі дэфіцыт такога “жытла”, кажаны зімуюць у будынках чалавека. Калі знайсці і проста выпусціць знойдзеную жывёлку на свабоду ў зімовы час, яе чакае смерць ад холаду.
Памятай: кажаны – вельмі карысныя і неабароненыя жывёлы, 8 відаў кажаноў знаходзяцца ў Чырвонай кнізе Беларусі.
Таму, калі табе ў зімовы час трапіць кажан, неадкладна тэлефануй у “Кажанаполіс” +375292139257 (+ Viber, WhatsApp, Telegram). Звярка дагледзяць і ўладкуюць на камфортную зімоўку, а вясной выпусцяць зноў у прыроду. 🤗
📷 Фота Аляксея Шпака.

Што за звер такі?
🌲 Лясная куніца насяляе лісцевыя і хваёвыя лясы па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Але ўбачыць яе ў дзікай прыродзе – вялікая ўдача. Звер паводзіцца асцярожна і пазбягае сустрэч з чалавекам.
На зіму лясныя куніцы ў спячку не кладуцца, а вядуць актыўны лад жыцця круглы год.
#Дзікіфакт: Цяжарнасць лясных куніц цягнецца 236-274 сутак – амаль як у чалавека. Спароўваюцца звяркі ў ліпені-жніўні, потым цяжарнасць пераходзіць у латэнтную стадыю і аднаўляецца ў канцы зімы – пачатку вясны. Патомства нараджаецца ў лютым-сакавіку і расце ўжо ў цёплы час года. Так прырода паклапацілася аб тым, каб бездапаможныя і сляпыя ад нараджэння шчаняты куніц, якія важаць усяго 30 грамаў, мелі больш шансаў выжыць.
Падзяліся гэтым допісам з сябрамі, каб больш людзей ведалі цікавосткі з жыцця роднай прыроды. 🤗
📷 Дзякуем за фота Глебу Сініцкаму, чат “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota.

🐦 Шэрая варона, каўка (галка), грак (грач), сарока, крумкач (ворон), сойка – гэта прадстаўнікі сямейства крумкачовыя, адны з найразумнейшых птушак у свеце.
Яны маюць цягу да авантурызму, любяць пазабаўляцца і могуць пастаяць за сябе.
Пра дзіўных крумкачовых у рамках нашага са @Smartpress праекта “Дзікая прырода Беларусі” распавядае арнітолаг Сямён Левы. Чытай інтэрв'ю тут.
📷 На фота шэрая варона – птушка 2024 года, аўтар Валер Пясецкі.

Проста неверагодны момант злавіў у аб'ектыў птушкар Алег Аляксевіч! 🤩
Прапануем табе прыдумаць смешны подпіс да фота. 😁
Пішы свае варыянты ў каментарах!
📷 На фота зялёны дзяцел.
Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі фотаздымкамі птушак, далучайся да чату “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota
#птушкажарт

Вітаем, шаноўныя сябры!
З радасцю паведамляем, што календары з птушкамі ўжо ў нашым офісе, і на гэтым тыдні мы разашлем іх усім пакупнікам.
А тых, хто хацеў забраць свой заказ самавывазам, чакаем у госці па адрасе: вул. Парніковая, д. 11, пам. 4.
Калі ласка, перад тым, як ехаць да нас, папярэдне патэлефануйце па нумару +375447046996
Дзякуем за заказ календара і вашу цярплівасць! ❤️

Меандры – выгібы рэчышча ракі – гэта не толькі прыродная прыгажосць.
💧 Меандры запавольваюць рух вады і павялічваюць працягласць ракі. Па рацэ, якую пераўтварылі ў канал, вада сплывае хутка, не затрымліваючыся, а па звілістым рэчышчы вада цячэ марудна – гэта дапамагае зменшыць негатыўныя наступствы палаводдзяў, пікі паводак, іх інтэнсіўнасць і ўрон ад іх.
Калі аднавіць меандры рэк, якія былі ператвораны ў каналы, можна павялічыць воднасць рэгіёну, прадухіліць засухі, палепшыць якасць вады, захаваць біяразнастайнасць. 💙
Дзікія рэкі могуць дапамагчы змякчыць наступствы змены клімату, калі захоўваць іх у натуральным стане.
📷 Выява з сайта aquaportail.com
#дзікіярэкі #свабодныярэкі #freerivers #wildrivers

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Навінка ад “Дзікай прыроды”!
🦅 36 відаў дзённых драпежных птушак Еўропы! Мы надрукавалі вялікі плакат з ласкавай згоды іспанскага біёлага і мастака дзікай прыроды Хуана Вареля Сімо, былога дырэктара партнёра BirdLife у Іспаніі.
На плакаце можна ўбачыць, як выглядаюць самцы, самкі і маладыя птушкі. Для кожнага віду прыведзены яго статус у Беларусі (залятае ці гняздуецца і г.д.).
Плакат на дзвюх мовах, а назвы птушак дубліруюцца яшчэ і на лацінскай.
🎁 Такі плакат можна быць добрым падарункам на святы сабе ці блізкаму чалавеку, які цікавіцца птушкамі і дзікай прыродай.
Памер плакату 64х98 см. Ён надрукаваны на якаснай матавай паперы шчыльнасцю 170 г/м2.
👛 Цана: 42 рублі, для ўладальнікаў абанемента “Дзікі клуб – 2024” – 34 рублі.
Першы тыраж пакуль лімітаваны – усяго 50 асобнікаў. Спяшайся заказаць.
❗ Увага: забраць плакат можна толькі самавывазам у нашым офісе ў Мінску, папярэдне дамовіўшыся па мабільным +375447046996.
Увесь прыбытак ад продажу ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі ❤️

Не кармі вадаплаўных птушак хлебам
Хлеб для вадаплаўных птушак – нездаровая ежа. Гэта тое ж самае, калі б чалавек еў толькі фаст-фуд. Стрававальная сістэма птушак для такой ежы не прыстасаваная. Хлеб дае адчуванне сытасці, але не спрыяе нармальнай жыццядзейнасці птушкі, і можа прывесці да залішняй вагі, разладжання страўніка і іншых праблемаў.
🦠 А некаторыя людзі спецыяльна нясуць з дому стары цвілы хлеб, які чамусьці выкінуць шкада, мяркуючы, што робяць добрую справу для птушак. Ні ў якім разе так рабіць нельга! Цвілы хлеб можа выклікаць аспергілёз, смяротнае захворванне лёгкіх, якое можа вынішчыць усю чараду качак альбо іншых вадаплаўных птушак.
🦆 Дзікія качкі і іншыя вадаплаўныя птушкі могуць пражыць больш доўгае і здаровае жыццё, калі будуць харчавацца натуральнай ежай – воднымі раслінамі, насеннем і бесхрыбетнымі, а не тым, што кідаюць ім людзі.
Падкормліваць вадаплаўных варта толькі пры моцных маразах, калі некалькі дзён трымаецца тэмпература -15 і ніжэй, а птушкі не зляцелі. Можна пачаставаць іх аўсянымі шматкамі, насыпаць уздоўж берага каля вады або лепш на мелкаводдзі ячменю або пшаніцы.
✅ Падзяліся гэтым допісам, каб больш людзей зразумела, што карміць вадаплаўных птушак хлебам нельга. Лепш проста назіраць і любавацца імі.
Ілюстрацыя Paulina Punki Michalska / punkidrawsstuff са старонкі Ośrodek Jelonki, Facebook.

Ну што за мілата! 😍
Сініца-апалоўнік – адна з самых дробных птушак Еўропы. Яе цела ў даўжыню ўсяго да 7 см, затое які хвост даўжынёй да 11 см!
#Дзікіфакт Гэтыя птушкі настолькі таварыскія, што па-за часам гнездавання трымаюцца чародкамі, увесь час перагукваюцца, выдаючы трохі траскотную пазыўку «чррр, чррр» (як на гэтым відэа).
Узімку гэтыя лясныя сініцы качуюць чародамі і сустрэць іх можна на лецішчах і ў вёсках, на ўскрайках гарадоў.
А ты сустракаў_ла гэтых птушак?
📷 Дзякуем за цудоўныя фота Віталю Некрашэвічу, Кацярыне Фацеевай, Алёне Ціхановіч.
#галасыптушак

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Хоць маленькая, але ўдаленькая!
🐦 Толькі паглядзі, як маленькая сіняя сініца адважна змагаецца за арэх з вялікай сініцай.
#Дзікіфакт Сіняя сініца мае баявы нораў і моцную дзюбу, якой зручна расшчапляць сцёблы трыснягу і парасонавых раслін дзеля тлустых лічынак.
Маеш цікавыя кадры з птушкамі або звярамі? Дзяліся імі ў нашым чаце “Птушкі з фостастужкі” @ptushkafota
Дзякуем за відэа Уладзіміру Бондару.

Калі ты ідэальны і ведаеш аб гэтым 😅
📷 Дзякуем за цудоўнае фота качкі-крыжанкі Іне Шкурко.
#птушкажарт
📷 Дзякуем за цудоўнае фота качкі-крыжанкі Іне Шкурко.
#птушкажарт
Пераможцы фотаконкурсу “Дзікая прырода Беларусі 2024” ад Smartpress атрымаюць крутыя дадатковыя прызы ад кампаніі Xiaomi
🏆 На мінулым тыдні ў фотаконкурсе “Дзікая прырода Беларусі 2024” з’явілася яшчэ адна намінацыя – Прыз сімпатый гледачоў. Але гэта яшчэ не ўсе добрыя навіны для ўдзельнікаў конкурсу.
Акрамя галоўнага прыза – аўтарскай бронзавай статуэткі “Заяц” скульптара Канстанціна Селіханава – пераможцы атрымаюць яшчэ дадатковы. Ды яшчэ які!
👉 Што за прыз, чытай тут
Фота: @Smartpress

Рыбалоўнае смецце не толькі непрыгожа выглядае ў прыродзе, але і небяспечнае для жывёл.
🎣 Раней рыбалоўныя снасці каштавалі дорага і рыбаловы клапаціліся аб захаванні каштоўнай маёмасці. Цяпер паплаўкі, скруткі лёскі, свінцовыя грузілы, кручкі, блешні не праблема сустрэць на беразе любога вадаёма побач з бытавым смеццем, якое пакідаюць тыя ж людзі. Таму звяртаемся не да рыбаловаў, а да чытачоў нашага канала.
🦆 Птушкі і птушаняты блытаюцца ў лёсцы, чапляюцца за кручкі, глытаюць блешні. Як правіла, такія сустрэчы канчаюцца смерцю птушак. Гэта смецце амаль вечнае: метал і пластык вытрымліваюць дзесяцігоддзі.
Снегу пакуль няма, калі ты сустракаеш на вадаёмах пакінутае іншымі смецце, асабліва рыбалоўнае – калі ласка, спалі ці данясі яго да сметніцы. 🙌
📷 Фота Аляксандра Вінчэўскага: смецце, знойдзенае на беразе побач з мінскай аляпкай.

Белпошта аб’явіла конкурс на найлепшую марку 2024 года.
💌 Галасуй за малы ліст з крумкачовымі (№ 1568-1571) да 23 снежня па спасылцы https://www.belpost.by/philately/contest
Вынікі конкурсу будуць апублікаваны 26 снежня на сайце Белпошты.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
А дзе ж тыя ракі зімуюць?
🦀 У спячку ракі не ўпадаюць, а зімуюць у тых жа вадаёмах, дзе жывуць летам, толькі перабіраюцца на глыбіню – там вада цяплейшая. Большасць часу яны праводзяць у сваіх сховішчах, дзе дрэмлюць да 20 гадзін у суткі, а ў астатні час перасоўваюцца па дне і палююць.
Але гэта тычыцца толькі самцоў. У самак ракаў узімку больш актыўнае жыццё.
#Дзікіфакт: ракі спароўваюцца позняй восенню – у кастрычніку-лістападзе. Пасля гэтага самкі выношваюць ікру на сваіх брушках усю зіму, да канца вясны – пачатку лета. Яны клапатліва даглядаюць ікрынкі, абмываюць іх вадой і ачышчаюць ад глею.
📷 Дзякуем за фота вузкапальцага рака Алёне Ціхановіч.

Якія колеры! 😍
У пахмурнае надвор’е грак (грач) выглядае проста як чорная птушка. Але ўсё змяняецца, калі свеціць сонейка. Толькі паглядзі, як прыгожа пераліваецца на сонцы яго апярэнне!
Удзельнікі чату “Ціў-ціў” прыдумалі сваю назву такім пералівам – бензінавы колер. 😅
Не маеш з кім пагаманіць пра птушак? Далучайся ў Тэлеграм-чат “Ціў-ціў” @ptushkachat. Тут цэняць гумар, дапамагаюць вызначаць птушак, даюць карысныя парады.
📷 Дзякуем за фота Валеру Пясецкаму.

Яны існуюць! Angry birds у рэальным жыцці. 😅
📷 Дзякуем за фота звычайных чачотак Паўлу Сацуту.
Маеш забаўныя кадры птушак і звяроў? Дзяліся імі ў Тэлеграм-чаце "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota. Найлепшае апублікуем у нашых сацсетках.

✨ Незабыўны падарунак на Новы год!
Размалёўкі-энцыклапедыі ад арнітолагаў для ўсіх аматараў птушак – дзяцей і дарослых. Яны дапамогуць даведацца больш аб птушках Беларусі, вывучыць назвы птушак на рускай і беларускай мове, і адпачыць за прыемным заняткам.
🐦 Усе птушкі ў размалёўках тыя, якіх вы з дзіцём рэальна можаце сустрэць у нашай краіне. Разам вы пазнаёміцеся з 33 відамі нашых птушак, многіх з якіх вы, верагодна, і не ведалі.
🔹 Шчыльная, прыемная навобмацак папера.
🔹 Вялікія прыгожыя, натуралістычныя і някітчавыя малюнкі.
🔹 Цікавы факт пра птушку на кожнай старонцы.
🎁 Такія ілюстраваныя міні-энцыклапедыі – цудоўны падарунак для калег, родзічаў, суседзяў і іх дзетак.
Як можна інтэрактыўна выкарыстоўваць размалёўкі:
✔️ Прыдумляць творчыя заданні: напрыклад, папрасіць дзіця знайсці і размаляваць тую птушку, якая… (і даць адзін факт пра гэтую птушку).
✔️ Ускладняць заданні для старэйшых дзяцей: паглядзець каляровую карцінку, потым закрыць і па памяці размаляваць другую. А потым паглядзець, што ня так.
✔️ Можна падпісваць дату, калі ўбачылі нейкую птушку ў прыродзе, коратка апісаць, як і дзе гэта было – атрымаецца такі дзённік ці альбом натураліста.
📚 Размалёўкі ідуць у камплекце з 3 штук: птушкі ля кармушкі, драпежныя і вадаплаўныя птушкі. Кошт камплекту – 30 рублёў, для ўдзельнікаў Дзікага клуба – 24 рублі.
Заказвай свой камплект размалёвак!
Прыбытак ад размалёвак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. ❤️
Дзякуем за фота Ніне Каралевіч.