Дзікая прырода побач
2.96K subscribers
2.73K photos
218 videos
2 files
1.32K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
Могуць затрымліваць дыханне да 2 хвілін і даваць нырца да 20 метраў глыбіні.

Гагачы – адны з найстаражытнейшых птушак нашай планеты. Зараз у свеце жыве 5 відаў гагачоў і ўсіх з іх патэнцыйна можна сустрэць у Беларусі, а некаторыя нават гняздуюць у нас.

Пра гагачоў у рамках нашага са @Smartpress праекта “Дзікая прырода Беларусі” расказвае арнітолаг Аляксандр Вінчэўскі.

Глядзі інтэрв’ю па спасылцы

📷 Дзякуем за фота чорнаваллёвага гагача (чернозобой гагары) Кацярыне Крупенковай.
Не – свінцу ў дзікай прыродзе

У 2023 годзе ў ЕС паляўнічым забаранілі выкарыстоўваць свінцовы шрот (дробь) на водна-балотных угоддзях. А ў наступным годзе свінцовы шрот і свінцовыя рыбалоўныя грузілы ў ЕС могуць забараніць цалкам.

Што не так са свінцом?

☣️ Свінец – таксічны цяжкі метал. Яго ўздзеянне можа мець сур'ёзныя наступствы і для людзей, асабліва дзяцей і цяжарных жанчын.

Любая колькасць свінцу небяспечная для здароўя. Свінец можа паражаць усе сістэмы і органы чалавека. Уздзеянне свінцу можа зніжаць кагнітыўныя здольнасці і IQ, прыводзіць да антысацыяльных паводзін і праблем у вучобе. Свінец выклікае анемію, гіпертэнзію і можа пашкодзіць ныркі, імунную і рэпрадуктыўную сістэмы.

У вялікіх дозах ён можа прывесці да комы, сутаргаў і смерці, а ў дзяцей – да незваротных неўралагічных пашкоджанняў. Свінец можа праходзіць праз плацэнту і негатыўна паўплываць на цяжарнасць, прыводзячы да выкідышаў або нараджэння неданошаных дзяцей.

Падчас стрэлаў мноства свінцовых кавалачкаў разлятаюцца воблакам, што павялічвае шанец патрапіць у жывёлу. У выніку паляўнічыя засыпаюць шротам усё наваколле, забруджваючы экасістэмы.

💧 Шрот, які трапіў у азёры і балоты, птушкі прымаюць за дробныя каменьчыкі і глытаюць, каб у страўніку пераціралася ежа. Солі свінцу парушаюць працу імуннай і нервовай сістэм. Нават драпежныя птушкі, якія ядуць аслабленых свінцовай інтаксікацыяй вадаплаўных птушак, нярэдка таксама атручваюцца і гінуць. Рыбаедныя птушкі часта атручваюцца праз паяданне рыбы, у якой быў свінцовы шрот. 🦅

Зараз Еўрапейская камісія працуе над прапановай поўнай забароны на выкарыстанне свінцу ў паляванні, спорце, рыбалцы, каб вырашыць праблему атруты свінцом.

📷 Інфаграфіка з сайтаў Ban Lead Now i World Health Organisation.
#птушкажарт

Малюнак: Fundacja Szklane Pułapki
Аўтар ідэі: They Can Talk (Jimmy Craig)
Птушкі, як і людзі, з узростам маюць менш сяброў

Брытанскія даследчыкі стварылі карту з дадзенымі шасцігадовых назіранняў за ізаляванай папуляцыяй дамавых вераб’ёў. Гэтыя птушкі вострава Lundy (Вялікабрытанія) ужо больш за 25 гадоў пад пільным вокам вучоных.

🐦 На карце пазначаны ўзрост птушак і іх сацыяльныя кантакты. Карта адлюстроўвае, што больш старыя птушкі маюць значна менш сяброў, чым маладыя. Прычым даследаванне паказала, што неабавязкова галоўная прычына гэтага – меншая колькасць птушак сталага ўзросту. Усё можа быць і інакш: на старых птушак ужо не дзейнічае натуральны адбор, які б аддаваў перавагу менавіта тым, якія маюць больш сяброў.

🐦 Папярэдняе даследаванне гэтай жа папуляцыі дамавых вераб’ёў паказала, што большая колькасць сяброў, асабліва супрацьлеглага полу, а таксама кантактаў з іншымі вераб’ямі дапамагае маладым птушкам паспяхова гнездавацца. А цяпер аказалася, што ў сталым узросце сітуацыя змяняецца. Малая колькасць сяброў і меншая сацыяльная актыўнасць хаця і не даюць ніякіх пераваг, але і не нясуць негатыўных наступстваў.

Доктар Шродэр дадае: "Схільнасць заводзіць сяброў, як мінімум для вераб’ёў, можа змяняцца з іх узростам. Пакуль яны маладыя, гэта дазваляе ім займець больш сяброў і стварае перавагі. Аднак пасля таго, як яны з узростам перастаюць размнажацца, гэта ўжо не мае для іх значэння так як іх гены ўжо не будуць перадавацца патомкам".

Паводле перакладу Дмітрыя Вінчэўскага, birdwatch.by.

📷 Дзякуем за фота дамавога вераб’я Віталю Некрашэвічу.
🍁🦉 Чароўная сава на фота – даўгахвостая кугакаўка (длиннохвостая неясыть).

Гэта буйная сава, нашмат буйнейшая за шэрую кугакаўку, з доўгім паласатым хвастом. Дыск твару аднатонны, на яго фоне ярка вылучаецца жоўтая дзюба.

#Дзікіфакт Даўгахвостая кугакаўка – страшны сон для мышападобных грызуноў і подлеткаў птушак, але можа злавіць і каго буйнейшага, напрыклад, вавёрку. Як ва ўсіх начных драпежнікаў, у яе выдатныя слых і зрок, а адмысловае апярэнне робіць яе палёт цалкам бясшумным.

У Беларусі даўгахвостая кугакаўка – рэдкі від, уключаны ў Чырвоную кнігу.

☝🏻 Улічвай, што турбаваць соў нельга. Спудзіш удзень – іх могуць заўважыць і пакрыўдзіць крумкачовыя.

📷 Дзякуем за фота Віктару Выскварку, @ptushkafota
🐦 Чорнагаловы шчыгел (черноголовый щегол) жыве ў Беларусі круглы год.

З гэтай прыгожай птушкай прасцей за ўсё пазнаёміцца якраз увосень ці ўзімку. Пусткі з зараснікамі чартапалоху – улюбёныя месцы шчыглоў.

Іх любімы корм у гэты час – насенне пустазелля: дзядоўніку, чартапалоху, лопуху, асоту, васілька, цыкорыя, дзьмухаўца і шмат якіх іншых. 😋

#Дзікіфакт: Лацінская назва гэтай птушкі "Carduelis" паходзіць ад слова "чартапалох".

А табе ўжо давялося сустрэць гэтую яркую прыгожую птушку?

📷 Дзякуем за фота Віктару Выскварку.

Калі ты таксама хочаш дзяліцца сваімі здымкамі для нашых публікацый, далучайся да чату "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota.
❄️ У Беларусі ўжо месцамі выпаў снег – самы час, каб павесіць кармушку і дапамагчы птушкам!

Памятай, кармушка павінна быць:

🔸 герметычнай, каб насенне заставалася сухім
🔸 пажадана вялікага аб’ёму
🔸 такой, каб было лёгка трымаць яе ў чысціні
🔸 каб маглі адначасова карміцца некалькі птушак
🔸 нязручнай для шызых галубоў
🔸 добра, калі пры яе стварэнні адбываецца рэсайклінг матэрыялаў
🔸 птушкі не павінны мець магчымасці спаражняцца ў корм
🔸 у птушак павінен заставацца добры агляд на выпадак драпежніка.

Ты можаш нават зрабіць кармушку сваімі рукамі з падручных матэрыялаў.

Кармушкі бываюць розныя, і ў кожнай ёсць плюсы і мінусы, чытай пра іх тут.

🐦 Можаш павесіць у сваім двары некалькі кармушак розных тыпаў – так ты прыцягнеш больш розных відаў птушак. Ты заўважыш, што розныя віды аддаюць перавагу розным кармушкам. Закупайся семкамі сланечніку!

А ў цябе ўжо вісіць кармушка?

📷 Фота 1, 2 – аўтар Валер Пясецкі; фота 3 – з чату “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota; фота 4 – аўтар my_sweety_birds.
Знайшлі кажана ўзімку – куды званіць?

Па традыцыі з пачаткам першых лістападаўскіх маразоў “Кажанаполіс” адчыняе ўжо восьмы сезон і прымае кажаноў.

🦇 “Кажанаполіс” – цэнтр рэабілітацыі рукакрылых у Мінску, дзе кажанам, якія трапілі ў бяду, дапамагаюць перазімаваць.

Узімку рукакрылыя знаходзяцца ў стане гібернацыі, для якой выбіраюць прахалодныя, вільготныя і зацішныя месцы. Звычайна гэта пячоры і падобныя да іх натуральныя сховішчы. Але паколькі ў Беларусі дэфіцыт такога “жытла”, кажаны зімуюць у будынках чалавека. Калі знайсці і проста выпусціць знойдзеную жывёлку на свабоду ў зімовы час, яе чакае смерць ад холаду.

Памятай: кажаны – вельмі карысныя і неабароненыя жывёлы, 8 відаў кажаноў знаходзяцца ў Чырвонай кнізе Беларусі.

Таму, калі табе ў зімовы час трапіць кажан, неадкладна тэлефануй у “Кажанаполіс” +375292139257 (+ Viber, WhatsApp, Telegram). Звярка дагледзяць і ўладкуюць на камфортную зімоўку, а вясной выпусцяць зноў у прыроду. 🤗

📷 Фота Аляксея Шпака.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Што за звер такі?

🌲 Лясная куніца насяляе лісцевыя і хваёвыя лясы па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Але ўбачыць яе ў дзікай прыродзе – вялікая ўдача. Звер паводзіцца асцярожна і пазбягае сустрэч з чалавекам.

На зіму лясныя куніцы ў спячку не кладуцца, а вядуць актыўны лад жыцця круглы год.

#Дзікіфакт: Цяжарнасць лясных куніц цягнецца 236-274 сутак – амаль як у чалавека. Спароўваюцца звяркі ў ліпені-жніўні, потым цяжарнасць пераходзіць у латэнтную стадыю і аднаўляецца ў канцы зімы – пачатку вясны. Патомства нараджаецца ў лютым-сакавіку і расце ўжо ў цёплы час года. Так прырода паклапацілася аб тым, каб бездапаможныя і сляпыя ад нараджэння шчаняты куніц, якія важаць усяго 30 грамаў, мелі больш шансаў выжыць.

Падзяліся гэтым допісам з сябрамі, каб больш людзей ведалі цікавосткі з жыцця роднай прыроды. 🤗

📷 Дзякуем за фота Глебу Сініцкаму, чат “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota.
🐦 Шэрая варона, каўка (галка), грак (грач), сарока, крумкач (ворон), сойка – гэта прадстаўнікі сямейства крумкачовыя, адны з найразумнейшых птушак у свеце.

Яны маюць цягу да авантурызму, любяць пазабаўляцца і могуць пастаяць за сябе.

Пра дзіўных крумкачовых у рамках нашага са @Smartpress праекта “Дзікая прырода Беларусі” распавядае арнітолаг Сямён Левы. Чытай інтэрв'ю тут.

📷 На фота шэрая варона – птушка 2024 года, аўтар Валер Пясецкі.
Проста неверагодны момант злавіў у аб'ектыў птушкар Алег Аляксевіч! 🤩

Прапануем табе прыдумаць смешны подпіс да фота. 😁

Пішы свае варыянты ў каментарах!

📷 На фота зялёны дзяцел.

Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі фотаздымкамі птушак, далучайся да чату “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota

#птушкажарт
Вітаем, шаноўныя сябры!

З радасцю паведамляем, што календары з птушкамі ўжо ў нашым офісе, і на гэтым тыдні мы разашлем іх усім пакупнікам.


А тых, хто хацеў забраць свой заказ самавывазам, чакаем у госці па адрасе: вул. Парніковая, д. 11, пам. 4.

Калі ласка, перад тым, як ехаць да нас, папярэдне патэлефануйце па нумару +375447046996

Дзякуем за заказ календара і вашу цярплівасць! ❤️
Меандры – выгібы рэчышча ракі – гэта не толькі прыродная прыгажосць.

💧 Меандры запавольваюць рух вады і павялічваюць працягласць ракі. Па рацэ, якую пераўтварылі ў канал, вада сплывае хутка, не затрымліваючыся, а па звілістым рэчышчы вада цячэ марудна – гэта дапамагае зменшыць негатыўныя наступствы палаводдзяў, пікі паводак, іх інтэнсіўнасць і ўрон ад іх.

Калі аднавіць меандры рэк, якія былі ператвораны ў каналы, можна павялічыць воднасць рэгіёну, прадухіліць засухі, палепшыць якасць вады, захаваць біяразнастайнасць. 💙

Дзікія рэкі могуць дапамагчы змякчыць наступствы змены клімату, калі захоўваць іх у натуральным стане.

📷 Выява з сайта aquaportail.com

#дзікіярэкі #свабодныярэкі #freerivers #wildrivers
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Навінка ад “Дзікай прыроды”!

🦅 36 відаў дзённых драпежных птушак Еўропы! Мы надрукавалі вялікі плакат з ласкавай згоды іспанскага біёлага і мастака дзікай прыроды Хуана Вареля Сімо, былога дырэктара партнёра BirdLife у Іспаніі.

На плакаце можна ўбачыць, як выглядаюць самцы, самкі і маладыя птушкі. Для кожнага віду прыведзены яго статус у Беларусі (залятае ці гняздуецца і г.д.).

Плакат на дзвюх мовах, а назвы птушак дубліруюцца яшчэ і на лацінскай.

🎁 Такі плакат можна быць добрым падарункам на святы сабе ці блізкаму чалавеку, які цікавіцца птушкамі і дзікай прыродай.

Памер плакату 64х98 см. Ён надрукаваны на якаснай матавай паперы шчыльнасцю 170 г/м2.

👛 Цана: 42 рублі, для ўладальнікаў абанемента “Дзікі клуб – 2024” – 34 рублі.

Першы тыраж пакуль лімітаваны – усяго 50 асобнікаў. Спяшайся заказаць.

Увага: забраць плакат можна толькі самавывазам у нашым офісе ў Мінску, папярэдне дамовіўшыся па мабільным +375447046996.

Увесь прыбытак ад продажу ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі ❤️
Не кармі вадаплаўных птушак хлебам

Хлеб для вадаплаўных птушак – нездаровая ежа. Гэта тое ж самае, калі б чалавек еў толькі фаст-фуд. Стрававальная сістэма птушак для такой ежы не прыстасаваная. Хлеб дае адчуванне сытасці, але не спрыяе нармальнай жыццядзейнасці птушкі, і можа прывесці да залішняй вагі, разладжання страўніка і іншых праблемаў.

🦠 А некаторыя людзі спецыяльна нясуць з дому стары цвілы хлеб, які чамусьці выкінуць шкада, мяркуючы, што робяць добрую справу для птушак. Ні ў якім разе так рабіць нельга! Цвілы хлеб можа выклікаць аспергілёз, смяротнае захворванне лёгкіх, якое можа вынішчыць усю чараду качак альбо іншых вадаплаўных птушак.

🦆 Дзікія качкі і іншыя вадаплаўныя птушкі могуць пражыць больш доўгае і здаровае жыццё, калі будуць харчавацца натуральнай ежай – воднымі раслінамі, насеннем і бесхрыбетнымі, а не тым, што кідаюць ім людзі.

Падкормліваць вадаплаўных варта толькі пры моцных маразах, калі некалькі дзён трымаецца тэмпература -15 і ніжэй, а птушкі не зляцелі. Можна пачаставаць іх аўсянымі шматкамі, насыпаць уздоўж берага каля вады або лепш на мелкаводдзі ячменю або пшаніцы.

Падзяліся гэтым допісам, каб больш людзей зразумела, што карміць вадаплаўных птушак хлебам нельга. Лепш проста назіраць і любавацца імі.

Ілюстрацыя Paulina Punki Michalska / punkidrawsstuff са старонкі Ośrodek Jelonki, Facebook.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ну што за мілата! 😍

Сініца-апалоўнік – адна з самых дробных птушак Еўропы. Яе цела ў даўжыню ўсяго да 7 см, затое які хвост даўжынёй да 11 см!

#Дзікіфакт Гэтыя птушкі настолькі таварыскія, што па-за часам гнездавання трымаюцца чародкамі, увесь час перагукваюцца, выдаючы трохі траскотную пазыўку «чррр, чррр» (як на гэтым відэа).

Узімку гэтыя лясныя сініцы качуюць чародамі і сустрэць іх можна на лецішчах і ў вёсках, на ўскрайках гарадоў.

А ты сустракаў_ла гэтых птушак?

📷 Дзякуем за цудоўныя фота Віталю Некрашэвічу, Кацярыне Фацеевай, Алёне Ціхановіч.

#галасыптушак