Дзікая прырода побач
2.96K subscribers
2.73K photos
218 videos
2 files
1.32K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
У Беларусі выбралі расліну 2025 года. Гэта васілёк сіні (валошка, сіноўнік, хабэрка).

💙 Васілёк сіні – сімвал беларускай зямлі, персанаж многіх павер’яў і легенд.

Кветкі васілька сінія, радзей ружовыя або белыя. Цвіце васілёк з чэрвеня да позняй восені. Сустрэць яго можна на палях, пустках, па ўзлессях і ўзбочынах. У апошні час гэтая расліна становіцца ўсё больш рэдкай праз ужыванне гербіцыдаў на палях.

Прапанаваць да трох дзікарослых раслін на конкурс “Расліна года – 2025” мог кожны ахвочы. У анлайн-галасаванні найбліжэйшымі канкурэнтамі васілька былі чабор звычайны і верас звычайны.

🌿 Кампанію “Расліна года” ініцыявалі грамадскае аб’яднанне “Беларускае батанічнае таварыства” і Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі. Так мяркуецца прыцягнуць увагу да дзікарослых раслін і іх аховы. У наступным годзе таварыства плануе конкурсы, прысвечаныя васільку.

Калі хочаш больш даведацца пра дзікія расліны, прапануем наш атлас-вызначальнік “200 цветковых растений Беларуси. Атлас-определитель”. Увесь прыбытак ад гэтай кнігі ідзе на ахову прыроды.

📷 Дзякуем за фота Алене Алешка
Як правільна падкормліваць птушак?

❄️ Падкормліваць птушак можна пачынаць з першых замаразкаў і да пачатку вясны. Але калі кармленне ўжо пачалося, трэба падтрымліваць яго рэгулярна на працягу зімы. Птушкі прывыкаюць да такой крыніцы ежы і доўгія перапынкі могуць быць небяспечныя для іх.

🐦 Не пачынай падкормку раней першага снегу ці замаразкаў – гэта важна для пералётных птушак. Ранняя падкормка спыняе мігруючых птушак.

🦆 Вадаплаўных птушак трэба падкормліваць толькі калі ёсць лёд, які замінае ім шукаць натуральны корм.

🌰 Найлепшы корм для птушак пшаніца, авёс, ячмень, проса, несалёнае сала, масла, арэшкі, насенне сланечніку, гарбуза, кукурузы, лёну, рапсу, кавалачкі яблыка ды ягады, разынкі.

Не кладзі ў кармушку нічога салёнага, вэнджанага, смажанага, печанага, а таксама рэшткі са свайго стала, асабліва хлеб – такія прадукты могуць выклікаць хваробы стрававання ў птушак і нават смерць.

А ты ўжо рыхтуешся да кармушачнага сезону? Раскажы, чым збіраешся частаваць птушак 🤗

Крыніца Ośrodek Okresowej Rehabilitacji Zwierząt Jelonki.

📷 Фота з чату "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota
У Мінск прыляцела аляпка!

Птушку заўважылі 4 лістапада птушкары Святлана Слуцкая і Павал Пастар. Пасля іх за рэдкай прыгажуняй паназіралі ўжо дзясяткі птушкароў.

❄️ Да нас аляпкі прылятаюць зімаваць с поўначы. У нас яны шукаюць што-небудзь падобнае да горных рэчак: хуткія, неглыбокія з камяністым дном.

#Дзікіфакт Аляпкі – адзіныя птушкі з вераб'іных, здольныя ныраць. Прыўздымаючы крылы, птушка бегае па дне, збірае насякомых і рачкоў. Пад вадой аляпка можа заставацца да 50 с, прабягаючы за гэты час да 20 м. 🤩

Аляпкі могуць зімаваць на шмат якіх ручаях і рэчках Беларусі. Усе выпадкі сустрэчы з гэтай птушкай важныя для навукі. Калі ўбачыш такую птушку – сфатаграфуй яе, калі ласка, і паведамі нам.

📷 Фота Алёны Ціхановіч, відэа Паўла Пастара.
29 кастрычніка на ўсходзе Іспаніі прайшлі моцныя ліўні. У некаторых раёнах за 8 гадзін выпала гадавая норма ападкаў. А ў раёне Чыка ў Валенсіі за 8 гадзін выпаў 491 літр вады на квадратны метр.

🌧️ Моцныя дажджы вызвалі павадак, рэкі выйшлі з берагоў, вуліцы ператварыліся ў кіпучыя патокі, а некаторыя масты і аўтамабілі проста змыла. Больш за 200 чалавек загінулі, многія прапалі без весткі.

Кліматолагі сцвярджаюць, што атмасфера, якая паступова награваецца ўсё больш і больш праз змену клімату, павышае імавернасць такіх стыхійных бедстваў. Акрамя таго змены клімату ствараюць умовы, пры якіх інтэнсіўныя навальніцы могуць затрымлівацца над рэгіёнам – гэта прыводзіць да рэкордных ападкаў.

Змены клімату – не абстрактнае паняцце, а ўжо рэальнасць.

📷 На фота з сацсетак: Валенсія тыдзень таму.

#зменыклімату
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Міф: гілі (снегири) прылятаюць да нас толькі ўзімку з поўначы.

Факт: гілі жывуць у Беларусі круглы год, а ў халодны сезон, калі кармавая база ў лесе скарачаецца, пералятаюць бліжэй да чалавека.

🐦 Гілі – птушкі даволі скрытныя. Ты сотні разоў зімой можаш праходзіць каля гілей і не заўважыць іх, нават яркіх самцоў. Як жа знайсці гіля?

🎶 Даем падказку: спярша яго трэба пачуць. Паслухай уважліва пазыўку гіля, пастарайся яе запомніць, знайсці нейкую аналогію: цю...цю… На вуліцы прыслухоўвайся да падобных гукаў і шукай птушак, калі ўпэўнішся, што крычыць гіль.

Звяртай увагу на наступныя кусты і дрэвы – каліну, абляпіху, бэз, рабіну, ясені, клёны, іх насеннем харчуюцца гілі.

Падзяліся гэтым допісам, каб іншыя таксама даведаліся як знайсці гілей узімку! 🤗

📷 Дзякуем за фота Іне Шкурко.

#галасыптушак
Могуць затрымліваць дыханне да 2 хвілін і даваць нырца да 20 метраў глыбіні.

Гагачы – адны з найстаражытнейшых птушак нашай планеты. Зараз у свеце жыве 5 відаў гагачоў і ўсіх з іх патэнцыйна можна сустрэць у Беларусі, а некаторыя нават гняздуюць у нас.

Пра гагачоў у рамках нашага са @Smartpress праекта “Дзікая прырода Беларусі” расказвае арнітолаг Аляксандр Вінчэўскі.

Глядзі інтэрв’ю па спасылцы

📷 Дзякуем за фота чорнаваллёвага гагача (чернозобой гагары) Кацярыне Крупенковай.
Не – свінцу ў дзікай прыродзе

У 2023 годзе ў ЕС паляўнічым забаранілі выкарыстоўваць свінцовы шрот (дробь) на водна-балотных угоддзях. А ў наступным годзе свінцовы шрот і свінцовыя рыбалоўныя грузілы ў ЕС могуць забараніць цалкам.

Што не так са свінцом?

☣️ Свінец – таксічны цяжкі метал. Яго ўздзеянне можа мець сур'ёзныя наступствы і для людзей, асабліва дзяцей і цяжарных жанчын.

Любая колькасць свінцу небяспечная для здароўя. Свінец можа паражаць усе сістэмы і органы чалавека. Уздзеянне свінцу можа зніжаць кагнітыўныя здольнасці і IQ, прыводзіць да антысацыяльных паводзін і праблем у вучобе. Свінец выклікае анемію, гіпертэнзію і можа пашкодзіць ныркі, імунную і рэпрадуктыўную сістэмы.

У вялікіх дозах ён можа прывесці да комы, сутаргаў і смерці, а ў дзяцей – да незваротных неўралагічных пашкоджанняў. Свінец можа праходзіць праз плацэнту і негатыўна паўплываць на цяжарнасць, прыводзячы да выкідышаў або нараджэння неданошаных дзяцей.

Падчас стрэлаў мноства свінцовых кавалачкаў разлятаюцца воблакам, што павялічвае шанец патрапіць у жывёлу. У выніку паляўнічыя засыпаюць шротам усё наваколле, забруджваючы экасістэмы.

💧 Шрот, які трапіў у азёры і балоты, птушкі прымаюць за дробныя каменьчыкі і глытаюць, каб у страўніку пераціралася ежа. Солі свінцу парушаюць працу імуннай і нервовай сістэм. Нават драпежныя птушкі, якія ядуць аслабленых свінцовай інтаксікацыяй вадаплаўных птушак, нярэдка таксама атручваюцца і гінуць. Рыбаедныя птушкі часта атручваюцца праз паяданне рыбы, у якой быў свінцовы шрот. 🦅

Зараз Еўрапейская камісія працуе над прапановай поўнай забароны на выкарыстанне свінцу ў паляванні, спорце, рыбалцы, каб вырашыць праблему атруты свінцом.

📷 Інфаграфіка з сайтаў Ban Lead Now i World Health Organisation.
#птушкажарт

Малюнак: Fundacja Szklane Pułapki
Аўтар ідэі: They Can Talk (Jimmy Craig)
Птушкі, як і людзі, з узростам маюць менш сяброў

Брытанскія даследчыкі стварылі карту з дадзенымі шасцігадовых назіранняў за ізаляванай папуляцыяй дамавых вераб’ёў. Гэтыя птушкі вострава Lundy (Вялікабрытанія) ужо больш за 25 гадоў пад пільным вокам вучоных.

🐦 На карце пазначаны ўзрост птушак і іх сацыяльныя кантакты. Карта адлюстроўвае, што больш старыя птушкі маюць значна менш сяброў, чым маладыя. Прычым даследаванне паказала, што неабавязкова галоўная прычына гэтага – меншая колькасць птушак сталага ўзросту. Усё можа быць і інакш: на старых птушак ужо не дзейнічае натуральны адбор, які б аддаваў перавагу менавіта тым, якія маюць больш сяброў.

🐦 Папярэдняе даследаванне гэтай жа папуляцыі дамавых вераб’ёў паказала, што большая колькасць сяброў, асабліва супрацьлеглага полу, а таксама кантактаў з іншымі вераб’ямі дапамагае маладым птушкам паспяхова гнездавацца. А цяпер аказалася, што ў сталым узросце сітуацыя змяняецца. Малая колькасць сяброў і меншая сацыяльная актыўнасць хаця і не даюць ніякіх пераваг, але і не нясуць негатыўных наступстваў.

Доктар Шродэр дадае: "Схільнасць заводзіць сяброў, як мінімум для вераб’ёў, можа змяняцца з іх узростам. Пакуль яны маладыя, гэта дазваляе ім займець больш сяброў і стварае перавагі. Аднак пасля таго, як яны з узростам перастаюць размнажацца, гэта ўжо не мае для іх значэння так як іх гены ўжо не будуць перадавацца патомкам".

Паводле перакладу Дмітрыя Вінчэўскага, birdwatch.by.

📷 Дзякуем за фота дамавога вераб’я Віталю Некрашэвічу.
🍁🦉 Чароўная сава на фота – даўгахвостая кугакаўка (длиннохвостая неясыть).

Гэта буйная сава, нашмат буйнейшая за шэрую кугакаўку, з доўгім паласатым хвастом. Дыск твару аднатонны, на яго фоне ярка вылучаецца жоўтая дзюба.

#Дзікіфакт Даўгахвостая кугакаўка – страшны сон для мышападобных грызуноў і подлеткаў птушак, але можа злавіць і каго буйнейшага, напрыклад, вавёрку. Як ва ўсіх начных драпежнікаў, у яе выдатныя слых і зрок, а адмысловае апярэнне робіць яе палёт цалкам бясшумным.

У Беларусі даўгахвостая кугакаўка – рэдкі від, уключаны ў Чырвоную кнігу.

☝🏻 Улічвай, што турбаваць соў нельга. Спудзіш удзень – іх могуць заўважыць і пакрыўдзіць крумкачовыя.

📷 Дзякуем за фота Віктару Выскварку, @ptushkafota
🐦 Чорнагаловы шчыгел (черноголовый щегол) жыве ў Беларусі круглы год.

З гэтай прыгожай птушкай прасцей за ўсё пазнаёміцца якраз увосень ці ўзімку. Пусткі з зараснікамі чартапалоху – улюбёныя месцы шчыглоў.

Іх любімы корм у гэты час – насенне пустазелля: дзядоўніку, чартапалоху, лопуху, асоту, васілька, цыкорыя, дзьмухаўца і шмат якіх іншых. 😋

#Дзікіфакт: Лацінская назва гэтай птушкі "Carduelis" паходзіць ад слова "чартапалох".

А табе ўжо давялося сустрэць гэтую яркую прыгожую птушку?

📷 Дзякуем за фота Віктару Выскварку.

Калі ты таксама хочаш дзяліцца сваімі здымкамі для нашых публікацый, далучайся да чату "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota.
❄️ У Беларусі ўжо месцамі выпаў снег – самы час, каб павесіць кармушку і дапамагчы птушкам!

Памятай, кармушка павінна быць:

🔸 герметычнай, каб насенне заставалася сухім
🔸 пажадана вялікага аб’ёму
🔸 такой, каб было лёгка трымаць яе ў чысціні
🔸 каб маглі адначасова карміцца некалькі птушак
🔸 нязручнай для шызых галубоў
🔸 добра, калі пры яе стварэнні адбываецца рэсайклінг матэрыялаў
🔸 птушкі не павінны мець магчымасці спаражняцца ў корм
🔸 у птушак павінен заставацца добры агляд на выпадак драпежніка.

Ты можаш нават зрабіць кармушку сваімі рукамі з падручных матэрыялаў.

Кармушкі бываюць розныя, і ў кожнай ёсць плюсы і мінусы, чытай пра іх тут.

🐦 Можаш павесіць у сваім двары некалькі кармушак розных тыпаў – так ты прыцягнеш больш розных відаў птушак. Ты заўважыш, што розныя віды аддаюць перавагу розным кармушкам. Закупайся семкамі сланечніку!

А ў цябе ўжо вісіць кармушка?

📷 Фота 1, 2 – аўтар Валер Пясецкі; фота 3 – з чату “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota; фота 4 – аўтар my_sweety_birds.
Знайшлі кажана ўзімку – куды званіць?

Па традыцыі з пачаткам першых лістападаўскіх маразоў “Кажанаполіс” адчыняе ўжо восьмы сезон і прымае кажаноў.

🦇 “Кажанаполіс” – цэнтр рэабілітацыі рукакрылых у Мінску, дзе кажанам, якія трапілі ў бяду, дапамагаюць перазімаваць.

Узімку рукакрылыя знаходзяцца ў стане гібернацыі, для якой выбіраюць прахалодныя, вільготныя і зацішныя месцы. Звычайна гэта пячоры і падобныя да іх натуральныя сховішчы. Але паколькі ў Беларусі дэфіцыт такога “жытла”, кажаны зімуюць у будынках чалавека. Калі знайсці і проста выпусціць знойдзеную жывёлку на свабоду ў зімовы час, яе чакае смерць ад холаду.

Памятай: кажаны – вельмі карысныя і неабароненыя жывёлы, 8 відаў кажаноў знаходзяцца ў Чырвонай кнізе Беларусі.

Таму, калі табе ў зімовы час трапіць кажан, неадкладна тэлефануй у “Кажанаполіс” +375292139257 (+ Viber, WhatsApp, Telegram). Звярка дагледзяць і ўладкуюць на камфортную зімоўку, а вясной выпусцяць зноў у прыроду. 🤗

📷 Фота Аляксея Шпака.