📷🐦 Галасуем і разам выбіраем прызёра ў намінацыі “Найлепшае фота” Восеньскага чэмпіянату Беларусі па фотабёрдынгу, які прайшоў 5 кастрычніка!
❤️ Падтрымай удзельнікаў і пастаў лайк тым здымкам, якія табе падабаюцца. Можна ставіць падабайкі любой колькасці фота.
Галасуем да 10.00 панядзелка 14 кастрычніка!
Праверце свае галасы, калі вы галасавалі 7-8 кастрычніка – калі іх няма, палайкайце яшчэ раз: мы перазалілі гэты альбом, бо выпадкова туды загрузіліся не ўсе фота ўдзельнікаў. Каб усе былі ў роўных умовах, цалкам перазалілі фотаальбом.
Альбом з фота тут

Дзікая прырода побач pinned «📷🐦 Галасуем і разам выбіраем прызёра ў намінацыі “Найлепшае фота” Восеньскага чэмпіянату Беларусі па фотабёрдынгу, які прайшоў 5 кастрычніка! ❤️ Падтрымай удзельнікаў і пастаў лайк тым здымкам, якія табе падабаюцца. Можна ставіць падабайкі любой колькасці…»
Як парадаваць матулю ў яе дзень?
Падараваць ёй увагу і пяшчоту, сказаць, як ты яе любіш, падзякаваць за штодзённую працу і бескарыслівую любоў. ❤️
Прапануем падборку ідэй прыемных і карысных падарункаў для тваёй матулі, калі яна цікавіцца птушкамі, кветкамі і дзікай прыродай:
📗 Атлас-вызначальнік “200 цветковых растений Беларуси. Атлас-определитель”. З гэтай кнігай можна адкрыць для сабе цэлы сусвет дзікіх раслін. Уся інфармацыя ў кнізе правераная, ад крутых беларускіх батанікаў. Кнігу зручна браць з сабой у палі, бо ў яе невялікі фармат. Кошт – 36 рублёў.
☕️ Керамічныя кубкі з прыгожымі птушкамі. Напой у такім кубку будзе саграваць у халодныя дні, а яркія фота і ілюстрацыі падымуць настрой. Кошт кубкаў ад 15 да 18 рублёў. Дызайны самыя розныя, выбраць можна ў нас на сайце.
🐦 Значкі-піны на адзенне з птушкамі і кветкамі, каб падкрэсліць у вобразе інтарэс да дзікай прыроды. Даўгавечны, мілы, вельмі прыемны падарунак. Такі значок можа стаць асабістым талісманам. Кошт аднаго – 15 рублёў, прадаём ад 2 штук.
Заказаць штосьці з гэтых добрых рэчаў можна ў нас на сайце. А прыбытак ад продажу ідзе на ахову прыроды Беларусі.
Дзень маці адзначаецца ў панядзелак 14-га кастрычніка. Не забудзься патэлефанаваць і сказаць сваёй матулі цёплыя словы. ❤️
Фота: Freepik.

Самыя незвычайныя птушыныя (і не толькі!) назіранні EuroBirdwatch-2024
🔍 На мінулых выходных больш за 24.000 чалавек у 36 краінах Еўропы і Цэнтральнай Азіі, у тым ліку ў Беларусі, паўдзельнічалі ў ХХХII Восеньскіх днях назірання за птушкамі – EuroBirdwatch-2024. Разам яны налічылі больш за 3.500.000 птушак. У Гібралтары ў назіраннях за птушкамі ўдзельнічаў Міністр прыродных рэсурсаў.
Сярод назіранняў былі вельмі цікавыя. 🤩
Напрыклад, у Фінляндыі назіралі больш за траціну ўсіх пабачаных падчас EuroBirdwatch птушак – 1.400.000. І з іх 980.000 белашчокіх казарак – фінам пашанцавала назіраць над морам фантастычную міграцыю гэтых гусей.
🦅 У Грузіі назіралі масавую міграцыю чорных каршуноў – ужо гэтае відовішча павінна ўражваць! Больш за 2.000 гэтых птушак на пралёце ў Батумі. Побач на поўдзень ляцелі і… сотні стракоз! Гэта былі пералётныя стракозы сціснутабрухі Фонскаломба, якія мігруюць з Еўропы ў Афрыку. Гэты від можна сустрэць і ў нас у Беларусі, але міграцыя тут так не выражана. У Грузіі ж стракозы і птушкі выкарыстоўваюць адзін міграцыйны калідор.
Якія рэдкасці назіралі ў краінах Еўропы?
🐦 Пячуравак-зарнічак адзначылі ў Венгрыі і Нідэрландах, караткахвостых паморнікаў у Румыніі, еўрапейскага цювіка ў Сербіі, бурых пячуравак у Швецыі і Фінляндыі, ляснога ібіса ў Турцыі, каменешарку ў Аўстрыі, чырванашыйных коўраў у Беларусі, стрынатак-крошак ў Бельгіі, сокалаў-шулёнкаў у Балгарыі і Бельгіі, падкаменку-пляшанку на Кіпры і шмат іншых.
🐦⬛️ У Беларусі пад эгідай EuroBirdwatch-2024 прайшоў Восеньскі чэмпіянат па фотабёрдынгу, падчас якога былі сфатаграфаваны зязюля, лескі-чорнагалоўкі, балотны і поплаўны луні, звычайны пагоніч, лясная завірушка і інш.
Міграцыя птушак працягваецца, таму часцей гуляй на прыродзе і ўважліва назірай за небам і наваколлем. Без цікавых назіранняў зараз да хаты не вернешся! 😉
EuroBirdwatch штогод ладзяць партнёры глабальнай асацыяцыі прыродаахоўных арганізацый BirdLife International.
📷 На фота ўдзельнікаў восеньскага чэмпіянату па фотабёрдынгу: леска-чорнагалоўка, каманда “Берасцянкі”; звычайная рудахвостка, Андрэй Якуш; малы пагоніч, каманда “Белахвосты”.

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Птушка на асфальце – як дапамагчы
Восенню асабліва шмат птушак б’ецца аб будынкі і шыбы. Ляцяць маладыя лясныя птушкі, якія ніколі не бачылі гарадоў. Большасць такіх знаёмстваў заканчваецца смерцю птушак, але калі птушка яшчэ жывая:
1️⃣ Акуратна ловім яе, каб ёй не нашкодзіць. Калі ўцякае, можна накінуць на яе шалік, кашулю ці нешта іншае з тонкай тканіны.
2️⃣ Садзім птушку ў каробку з крышкай.
3️⃣ Прытрымліваемся правіла “Тры Ц”: ціха, цёмна, цёпла. Так птушка будзе адчуваць сябе ў бяспецы.
4️⃣ Калі птушка не атрымала сур’ёзных траўм, то праз некалькі дзясяткаў хвілін ці некалькі гадзін яна ажывіцца, будзе спрабаваць выбрацца са скрыні і рэагаваць на цябе. Тады птушку можна выпускаць. Лепш за ўсё каля кустоў падалей ад будынкаў.
Ні ў якім разе:
❌ не паіць
❌ не карміць
❌ самім не ўпраўляць канцавіны
❌ не падкідваць пры выпуску
☝️ Усё гэта небяспечна для яе!
Калі стан птушкі не паляпшаецца, паспрабуй звярнуцца па дапамогу да ветэрынара, у цэнтр рэабілітацыі дзікіх жывёл, папрасіць дапамогі ў чаце "Ціў-Ціў" t.me/ptushkachat.
Захавай сабе памятку і падзяліся з сябрамі!
📷 На фота Андрэя Чыбіса малінаўка, якая сутыкнулася з шыбай.

Як справы ў беларускіх барсукоў?
Увосень самая галоўная задача кожнага прыстойнага барсука – назапасіць паболей тлушчу, каб хапіла перажыць зіму. Грыбы, арэхі, жалуды, карані, насякомыя, дажджавыя чарвякі, грызуны, рыба, амфібіі – барсук не брыдзіцца нічога, звер ён усёедны.
#дзікіфакт Перад тым, як залегчы ў спячку, барсук ператвараецца ў самы натуральны мяшок з тлушчам – яго набіраецца больш за траціну масы звера!
🦡 Яшчэ з канца лета барсукі рыхтуюць свае норы да зімы. А з пачаткам халадоў пераўтвараюцца ў дамаседаў: выходзяць з нары па вечарах нерэгулярна. Бывае, што не паказваюцца па некалькі дзён.
Засынаюць барсукі ў сярэдзіне лістапада. Цягам зімовай спячкі яны патрацяць да 60% восеньскай вагі.
Вось і наш барсук Ясь зараз актыўна корміцца і запасаецца тлушчам, каб у лістападзе ўтульненька ўлегчыся ў сваёй норцы і глядзець чароўныя лясныя сны. ✨
📷 Фота Сaroline Legg, Flickr.

У беларускіх вялікіх арляцоў ізноў рэкорды
🦅 Самка вялікага арляца Альжуся з Белавежскай пушчы сёлета пайшла на рэкорд. Яна значна пазней за другіх, аж 12 кастрычніка, пачала міграцыю. Мінулы рэкорд быў 10 кастрычніка 2023 года ў самкі Жданы.
Сярэдняя дата пачатку восеньскай міграцыі сярод усіх нашых вялікіх арляцоў, пазначаных перадатчыкамі, за апошнія 4 гады таксама перасунулася на 2 дні наперад. Беларускія вялікія арляцы хутка набліжаюцца па гэтым параметры да паўночных папуляцый, якія ў норме мігруюць пазней.
Атрымліваецца трохі дзіўны вынік, калі пацяпленне клімату робіць паўднёвую папуляцыю падобнай да паўночнай, а не наадварот.
🪶 Вялікі арлец – адна з самых рэдкіх драпежных птушак: у Еўропе іх менш за тысячу пар. З іх прыблізна 120-160 пар гняздуюцца ў Беларусі. Папуляцыя віду скарачаецца, і адна з асноўных прычын – знікненне непарушаных водна-балотных угоддзяў.
Пазычым нашым вандроўнікам добрага падарожжа на зімоўку! 🙏
Дзякуем за інфармацыю Валеру Дамброўскаму.

Сябры, у нас навінка!
📆🐦 Рыхтуем да выпуску настольны перакідны каляндар-домік з птушкамі на 2025 год. Усе 13 прыгожых фотаздымкаў календара – аўтарскія, ад удзельнікаў Дзікага клуба.
Каляндар будзе на беларускай мове. Макет пакуль у распрацоўцы.
Папярэдне хочам зразумець попыт на каляндар, каб прыкінуць, які тыраж друкаваць.
Прыблізная цана ад 12 да 16 рублёў. Для сябраў Дзікага клуба – зніжка на дадатковыя экзэмпляры. Уладальнікі поўнага абанементу Дзікага клуба атрымаюць адзін такі каляндар бясплатна.
Калі ты хочаш набыць каляндар з прыгожымі фота нашых птушак сабе ці ў падарунак, калі ласка, запоўні гэтую форму https://goo.su/T4Oho1
✅ Папярэднія заказы збіраем да 27 кастрычніка ўключна!
Увесь прыбытак пойдзе на ахову прыроды Беларусі. ❤️
Аўтары фота: Таццяна Алешка, Аксана Суботка, Наталля Салаўёва, Алена Акуліч, Сяргей Рэзаў

#птушкажарт
📷 Дзякуем за фота Кацярыне Латышавай, Дзмітрыю Іванову, Ліліі Кахновіч, Іне Субоцінай, Кацярыне Хведанцэвіч, Віталю Некрашэвічу, Кацярыне Фацеевай, Сяргею Аднавалу, @ptushkafota

❤️ Дзелімся забаўнымі фатаграфіямі дзікай прыроды ад фіналістаў "Comedy Wildlife Photo Awards 2024"! Яны нікога не пакінуць абыякавымі. 🙂
Больш фота тут
Якія смешныя подпісы для гэтых фота прыходзяць табе да галавы? Пішы ў каментарах! 🤗
📷 Аўтары фота: Marti Phillips, Takashi Kubo, Jose Miguel Gallego, Przemyslaw Jakubczyk, Kingston Tam, Gabriel Rojo, Milko Marchetti, Randy Herman, Andy Rouse, Mark Meth-Cohn.