This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🦡 Барсукі са сваім кроплепадобным целам і кароткімі лапамі падаюцца нязграбнымі. Але толькі паглядзі, як гэты барсучок спрытна пералазіць агароджу з калючым дротам! 😯
🎥 Відэа з прастораў інтэрнэту.
🎥 Відэа з прастораў інтэрнэту.
Сябры, як крута, што шмат хто з вас цікавіцца дзікімі раслінамі!
У нас для вас навіна!🔥
Хутка, вельмі хутка мы выпусцім атлас раслін! Кішэннага фармату. 📗
Дайце аганькоў, калі спадабалася навіна) ☺️

Forwarded from Darja
Люблю разглядаць у прынцыпе ўсе расліны, у лесе, на лузе, на сваім двары. Вышукваю віды, якімі можна ўпрыгожыць тэрыторыю, з нашага наваколля, як крынічнік дуброўка, казялец, незабудкі. Насамрэч, вельмі цікавіць тэма інвазіўных раслін сёння, столькі іх многа як выявілася.
Якія расліны будуць у атласе-вызначальніку, як думаеце?
Anonymous Quiz
16%
Дрэвы
55%
Кветкавыя расліны
10%
Імхі
20%
Інвазіўныя расліны
Па атласе кветкавых раслін вы зможаце вызначыць 200 відаў беларускіх кветкавых раслін, а таксама адрозніць многія з іх ад падобных відаў-"двайнікоў".
Вашы пытанні пра кнігу можаце пісаць у каментарах. 😉
Вашы пытанні пра кнігу можаце пісаць у каментарах. 😉
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌿 Ужо вельмі хутка мы выпусцім атлас-вызначальнік "200 кветкавых раслін Беларусі", па якім ты зможаш пазнаёміцца з самымі звычайнымі нашымі раслінамі. Нарэшце красуні-кветкі адкрыюць табе сваю таямніцу і раскажуць трошкі пра сябе!
Насамрэч па нашым атласе ты зможаш адрозніць нават не 200, а 275 відаў, бо ёсць і апісанні раслін-"двайнікоў".
📗 Кніга кішэннага фармату, зручна браць з сабой. А шукаць у ёй кветкі зручна па колеры: мы адмыслова іх так адсартавалі. Вядома ж, у кнізе мноства каляровых здымкаў, зробленых нашымі батанікамі.
Падпісвайся, каб не прапусціць выхад кнігі, якая стане суперкрутым падарункам сабе ці тваім блізкім гэтым летам! 🌸

Як табе ліпеньская спёка?
🌡 Рэкордныя тэмпературы на планеце трымаюцца ўжо больш за год. Чэрвень 2024 года стаў самым цёплым у свеце месяцам за ўсю гісторыю метэаназіранняў і 13-м рэкордна цёплым месяцам запар.
У Беларусі сярэдняя тэмпература паветра ў чэрвені склала +18,9 градусаў, што вышэй за кліматычную норму на 1,9 градуса. А ліпень абрынуў на беларусаў анамальную спёку, град велічынёй з курынае яйка, буры і шквалістыя вятры. Не абышлося нават без чалавечых ахвяр. 😥
Больш частыя экстрэмальныя пагодныя з’явы - наступства глабальнага змянення клімату. На жаль, у будучыні такія пагодныя катаклізмы будуць здарацца часцей.
💧 Змякчыць наступствы зменаў клімату могуць дапамагчы дзікія рэкі, калі захоўваць іх у натуральным стане. Па рацэ, якую пераўтварылі ў роўны канал, вада сплывае хутка, не затрымліваючыся. А па звілістым рэчышчы вада цячэ марудна.
Дзікія рэкі маюць меандры і старыцы, якія затрымліваюць ваду. Гэта прыродная абарона ад засухі і рэгуляванне клімату на мясцовым і рэгіянальным узроўнях.
📷 На фота рака Котра ў Гродзенскай вобласці, архіў ТАА “Дзікая прырода”.
#дзікіярэкі #свабодныярэкі #freerivers #wildrivers

👋 Магілёўшчына, добрая навіна для цябе!
Новы заказнік мясцовага значэння “Даліна ракі Бесядзь” плошчай каля 1130 га з’явіцца ў Хоцімскім раёне.
💚 Гэта каштоўны леса-балотны комплекс у даліне ракі Бесядзь. Дзікая прырода тут захавалася ў амаль некранутым стане. Тэрыторыя мае і міжнароднае значэнне – яна аб’ект Смарагдавай сеткі Савета Еўропы.
З “чырванакніжнікаў” тут можна сустрэць зімародка, драча (коростеля), садовую стрынатку, дубальта, малога пагоніча, сажалкавую начнiцу і іншых.
Спадзяёмся, што новы заказнік стане надзейнай аховай для рэдкіх відаў. Гэта стала магчыма дзякуючы працы кампаніі “Дзікая прырода” (так-так, гэта мы!) і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах.
🤲 Хочаш дапамагчы нам і далей захоўваць дзікія куточкі Беларусі з рэдкімі відамі? Далучайся да Дзікага клуба, набывай значкі з птушкамі, размалёўкі-энцыклапедыі ад арнітолагаў. Выбірай, што з гэтага табе больш падабаецца. Увесь прыбытак мы накіроўваем на ахову дзікай прыроды Беларусі. ❤️
Пра нашу працу па ахове прыроды чытай па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі
📷 На фота: садовая стрынатка, дубальт, аўтар Кацярына Крупянкова. Схема заказніка “Даліна ракі Бесядзь”.

🌲Наступная дзікая лекцыя пройдзе ўжо 29 ліпеня! Даведаемся пра лясныя таямніцы.
Наш лектар – Максім Ермохін, кандыдат біялагічных навук.
❓Навошта ў лесе вокны?
❓Караед і буралом – сябры лесу?
❓Лес на балоце ці балота ў лесе?
❓Ці шмат у Беларусі першабытных лясоў?
На гэтыя і іншыя пытанні адкажа Максім Ермохін падчас лекцыі. Падрыхтуй свае пытанні таксама – пасля лекцыі ў цябе будзе магчымасць задаць іх лектару.
Лекцыя закрытая! 👉 Каб трапіць на лекцыю, далучайся да “Дзікага клуба”
Увесь прыбытак ад Дзікага клуба ідзе на ахову прыроды Беларусі, і мы разлічваем на тваю падтрымку!
Далучыўшыся, ты атрымаеш яшчэ запісы 5 крутых лекцый, якія прайшлі сёлета: пра запаведнікі і нацпаркі, пра міграцыю нашых птушак, пра дзённых драпежных птушак, пра птушак у міфалогіі беларусаў і пра 10 птушак-рэкардсменаў Беларусі.
А наперадзе сёлета ў клубе пройдзе яшчэ некалькі лекцый, на якіх ты зможаш прысутнічаць анлайн.
Што яшчэ цябе чакае ў клубе, чытай па спасылцы вышэй. 💚

🌿🌼 Любіш дзікія расліны? Пазнаёмся з імі бліжэй!
Глядзі, які круты атлас-вызначальнік мы выпусцілі – “200 цветковых растений Беларуси. Атлас-определитель”. 🤩
Яго падрыхтавалі крутыя беларускія батанікі, таму ўся інфармацыя правераная. Напісана простай мовай, будзе зразумела нават школьніку. 🤌
Па каляровым зрэзе кніжнага блоку вельмі зручна шукаць кветку, каб вызначыць: усе расліны разбітыя на блокі па колеры іх кветак.
📗 У кнізе 410 арыгінальных каляровых фота, ёсць інфармацыя пра рэдкія віды, пра чужародныя, пра віды-“двайнікі” – па факце ты зможаш, акрамя 200 раслін, вызначыць яшчэ 75 іх двайнікоў.
Ну а прэзентабельнасць і якасць выдання робяць кнігу надзвычай класным падарункам. Ды і самому не захочацца выпускаць атлас з рук! 🎁
Прыгожая сучасная вокладка, прыемная матавая папера… Фармат кампактны, вокладка ламінаваная, моцныя прашыўка і склейка, зручнае разгортванне – усё зроблена для таго, каб атласам-вызначальнікам было зручна карыстацца ў прыродзе.
І галоўнае – прыбытак ад гэтай кнігі ідзе на ахову прыроды Беларусі! 💚
Аўтары – батанікі з Брэсцкага універсітэта: Аляксандр Жукоўскі і Наталля Вахній.
Набывай зараз сабе і ў падарунак. Удзельнікам “Дзікага клуба” – дзікая зніжка.
📷 Дзякуем за фота Лізавеце Алейнікавай.

Сябры, проста агонь, вялікі дзякуй усім - не прайшло і сутак, а ў нас заказалі ўжо 10% накладу!
Ну такімі тэмпамі, разумееце самі, кніга распрадасца за 10 дзён)
Заказвайце адразу і на падарункі, бо можа потым кнігі і не быць атрымліваецца.
Увесь прыбытак ад атласа-вызначальніка ідзе на ахову экасістэм Беларусі. 💚🙌☺️
Ну такімі тэмпамі, разумееце самі, кніга распрадасца за 10 дзён)
Заказвайце адразу і на падарункі, бо можа потым кнігі і не быць атрымліваецца.
Увесь прыбытак ад атласа-вызначальніка ідзе на ахову экасістэм Беларусі. 💚🙌☺️
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤩 Толькі паглядзі, якая спрытная рыбачка!
Убачыць чаплю-лазяніка (малую выпь) няпроста – гэта скрытная птушка. Яна гняздуецца ў густых зарасцях па берагах невялікіх мелкаводных азёр, сажалак, забалочаных тарфянікаў, і актыўнічае ў асноўным ноччу. Птушкару Віктару Выскварку давялося вельмі рупліва падрыхтавацца, каб зняць паляванне чаплі на рыбку.
#дзікіфакт Чапля-лазянік – самая маленькая з нашых чапляў. Даўжыня яе цела 33-38 см – яна менш за варону!
У Беларусі гэты від уключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу.
🎥 Дзякуем Віктару Выскварку за цудоўнае відэа.
Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фота ці відэа, далучайся да чату "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota